ПЫТАННІ І ЗАДАННІ

 

1. На якія разрады дзеляцца ўсе словы беларускай мовы? Якія існуюць самастойныя часціны мовы?

2. Што такое назоўнік? Якія граматычныя катэгорыі назоўніка?

3. Якія існуюць тэрміны-назоўнікі мужчынскага, жаночага і ніякага роду?

4. Якія асаблівасці ўжывання адзіночнага і множнага ліку тэрмінаў-назоўнікаў у тэхнічнай літаратуры?

5. Што абазначаюць рэчыўныя назоўнікі ў тэхнічных тэкстах? У якім ліку яны выкарыстоўваюцца?

6. Які склон тэрмінаў-назоўнікаў найбольш часта пераважае ў тэхнічных тэкстах?

 

Заданне 1. Прачытайце тэкст. Вызначце род, лік, склон назоўнікаў.

 

Пнеўматычныя транспарцёры

Пнеўматычныя транспарцёры перамяшчаюць сыпучыя і вадкія грузы ціскам патоку паветра пераважна па закрытай трасе — трудаправодах. Яны могуць быць рухомымі і стацыянарнымі. Рухомыя прызначаны для выкарыстання ў больш разнастайных умовах, чым стацыянарныя. Пагэтаму яны павінны мець магчымасць хутка мяняць трасу транспартавання ў залежнасці адмясцовых умоў, перамяшчаць грузы з больш шырокім дыяпазонам фізіка-механічных уласцівасцей. Мантаж і дэмантаж нескладаныя. (Лукашэвіч М.М.)

Заданне 2.Складзіце сказы з рэчыўнымі тэрмінамі-назоўнікамі. Якія з іх можна паставіць у форме множнага ліку і чаму?

Гліна, метал, вада, пясок, воск, вадарод, кісларод, жыта, лён, крупа, торф, цукар, малако, цэмент, калій, фосфар, бром, медзь, ртуць, хлеб, дэпазіт, падаткі, крэдыт.

 

Заданне 3. Запішыце некалькі тэрмінаў па сваёй спецыяльнасці. Пастаўце іх у форме адзіночнага і множнага ліку. Калі гэта немагчыма, растлумачце, чаму тэрмін зяўляецца адзіночналікавым ці множналікавым.

 

Заданне 4. Пастаўце наступныя тэрміны ў форме роднага склону адзіночнага ліку.

 

Інжынер, дослед, дробязь, дагавор, трансфарматар, электрапрывод, награвальнік, поршань, агонь, механізм, лазер, маркетынг, перпендыкуляр, эканоміка, цана, каштоўнасць.

 

Заданне 5. Перакладзіце тэксты на беларускую мову. Якія асаблівасці праяўлення граматычных катэгорый роду, ліку, склону тэрмінаў-назоўнікаў у рускім і беларускім варыянце?

Научный поиск

Учёный, работающий на переднем крае науки, движется в область неизвестного. Подобно путешественнику, идущему в неизвестную страну, он ещё не знает, что откроется там, за круглыми перевалами, которые ему приходится преодолевать,необозримые богатства или бесплодная пустыня. Он может только догадаться об этом. В этом риск. Но в этом и романтика научного поиска. За первооткрывателями идёт армия мирных завоевателей, которые овладевают богатствами новой страны и обратят их в технику, в практику, в полезные для человека дела.

Занятие наукой не только расширяет кругозор человека, но вырабатывает в нём драгоценные навыки мышления: умение сосредоточенно и глубоко продумывать встающие вопросы, способность к усилиям мысли, к умственной работе, последовательность и доказательность, точность, критичность мысли, враждебную всякому догматизму и поверхностности, объективность и интеллектуальную честность, заставляющую склоняться перед аргументами логики и фактов. Эти навыки мышления складываются в подходе к фактам жизни и искусству. Потому нередко «физики» судят об искусстве точнее и глубже “лириков.”

Но восприятие науки тоже не может быть полным без лирики, без острого эмоционального отношения к ней. Восхищаться должно и Эйнштейном, и Павловым, так же как Толстым и Бетховеном. (А. Александров)

 

Асаблівасці ўжывання прыметнікаў у навуковых тэкстах

 

У навукова-тэхнічных тэкстах прыметнікі ў якасці асобных тэрмінаў у параўнанні з тэрмінамі-назоўнікамі сустракаюцца нячаста.

У асноўным яны выкарыстоўваюцца для абазначэння якасцей, уласцівасцей прадметаў, рэчываў.

Прыметнік— самастойная часціна мовы, якая абазначае прымету прадмета: яго якасць, улавасцівасць (зялёны лес, змястоўная кніга), адносіны да іншых прадметаў (драўляная хата - хата з дрэва, жытнёвы палетак — палетак жыта), прыналежнасць асобе ці жывой істоце (баброва хатка, бацькаў наказ) і мае залежныя ад назоўніка-носьбіта прыметы — формы роду, ліку, склону.

Прыметнікі выкарыстоўваюцца пераважна як тэрмінаэлементы ў тэрміналагічных словазлучэннях: вада сырая, вадавод падводны, вадамер кальцавы, вадкасны заспакаяльнік, вонкавы заціскач, галоўны паветрапровад, гладкі асяродак, гліна тлустая, маланкавы разраднік, паветра свежае, паветраахаладжальнік мокры, падлогавы свяцільнік і інш. Але ў большасці такіх словазлучэнняў прыметнікі, узятыя асобна, не выражаюць спецыяльнага паняцця. Тэрміналагічнае значэнне мае словазлучэнне або назоўнік у складзе словазлучэння.

У тэхнічнай літаратуры тэрміны-прыметнікі прадстаўлены двума разрадамі: якаснымібясшумны, важкі, кіславаты, клейкі, коўкі, ломкі, моцны, трывалы, хісткі і інш.; адноснымівежавы, ветраны, дзверавы, кавалкавы, люстраны, паветраны, полымны, пясчаны, скураны, цагляны, чарвячны і інш. Прыналежныя прыметнікі ў тэхнічных тэкстах у якасці тэрмінаў амаль не ўжываюцца.

У тэхнічнай літаратуры сустракаюцца выпадкі ўжывання формаў вышэйшай і найвышэйшай ступеней параўнання прыметнікаў, якія ўспрымаюцца як устойлівыя тэрміналагічныя словазлучэнні. Перадачыў трактароў бываюць рабочыя (асноўныя),транспартныя, запаволеныя; у аўтамабіляў — вышэйшыя і ніжэйшыя. Прасцейшы карбюратор пры розных рэжымах рухавіка не забяспечвае прыгатаванне гаручай сумесі належнага саставу. З вадзяной абалонкі блока вадкасць накіроўваецца праз каналы ў вадзяную абалонку галоўкі цыліндраў, дзе яна ахалоджвае перамычкі клапанных гнёздаў, схільных да найбольшага награвання. Прасцейшытрохфазны генератар мае ў статары тры аднолькавыя зрушаныя адна андносна другой у прасторы на 120º абмоткі.

У беларускай мове, у тым ліку і ў тэхнічных тэкстах, некаторыя прыметнікі набываюць прадметнае значэнне і нязменнасць роду, а часам і ліку. Напрыклад, назоўнікам мужчынскага роду са значэннем “спецыяліст па лясной гаспадарцы” стаў прыметнік ляснічы, назоўнікам ніякага роду са значэннем “замарожаная салодкая ежа з малочных прадуктаў” — прыметнік марожанае, множналікавым назоўнікам, які абазначае “пасевы, што зімуюць пад снегам,” — прыметнік азімыя.

Поўнасцю ў разрад назоўнікаў перайшлі, напрыклад, прыметнікі насякомыя, цытрусавыя, паляўнічы.

Спосабам субстантывацыі (пераходам прыметнікаў у назоўнікі) утвараюцца некаторыя тэрміны, напрыклад, прыродазнаўчыя і фізіка-матэматычныя: аднаклетачныя, злакавыя, прамая, датыкальная.