Правапіс прыставак
Прыстаўкі ад-, над-, пад-, перад-, прад-, аб- заўсёды пішуцца нязменна незалежна ад вымаўлення: абмер, абкруціць, падсістэма, падгрупа.
Прыстаўкі на з/с пішуцца ў залежнасці ад пазіцыі:
а) прыстаўкі на з- пішуцца перад звонкімі зычнымі: размагніціць, размежаваць, бездакорна, знос;
б) прыстаўкі на с- пішуцца перад глухімі зычнымі: скончыць, расшырэнне, сфармуляваць.
5.7. Правапiс назоўнiкаў
Пры напiсаннi назоўнiкаў найбольшую цяжкасць выклiкае выбар канчаткаў назоўнiкаў 2 скл. у Родным i Месным склонах . Канчаткi ў данных назоўнiках залежаць ад нацiску , тыпу асновы i некаторых семантычных прымет (адушаўленнасцi, абстрактнасцi, зборнасцi)
Родны склон
· -а(-я) | назоўнiкi з суфіксам –ок(-ёк): правадок – правадка; · назоўнiкi , якiя абазначаюць : 1) асобу i iстоту : кіраўніка, каня; 2) канкрэтныя прадметы рэчаiснасцi , якiя паддаюцца лiчэнню , або iх часткi: святлафільтра, электрода; 3) органы i часткi цела чалавека , жывелы : носа , iлба , але : твару ; 4) пэўныя прамежкi часу , меры даўжынi , плошчы , вагi , абему , грашовыя адзiнкi : года , рубля , але : веку , ранку , абеду , з году ў год , без году тыдзень ; 5) тэрмiны альбо канкрэтныя паняццi :лагарыфма, косiнуса ; 6) грамадскiя арганiзацыi , установы , ваенныя падраздзяленнi : штаба, ліцэя; 7) назвы танцаў , гульняў , спарт. гульняў : вальса, тэнiса; 8) геаграфiчныя i астранамiчныя паняццi , населеныя пункты i мясцовасцi: горада , мыса, Вiцебска. · |
· -у(-ю) | абстрактныя назоўнiкi , якiя абазначаюць: 1) абстрактна-разумовыя паняццi , адцягненыя якасцi , прыметы, апрадмечаныя дзеяннi , стан , адчуваннi , пачуццi: выніку, смутку, бегу, вопыту; 2) напрамкi ў прасторы, месца, форму, памер, неакрэсленыя прамежкi часу: мінімуму, шляху, моманту, але поўдня; 3) грамадскiя фармацыi, сацыяльна-палiтычныя i навуковыя плынi, тэорыi: капiталiзму, атэiзму; 4) зявы прыроды, стыхiйныя бедствы: дажджу, пажару; 5) захворваннi: тыфу, грыпу; 6) падзеi ў грамадскiм жыццi: кiрмашу, фестывалю; · рэчыўныя назоўнiкi: алюмiнiю, пластыку, але: аўса, хлеба; · зборныя назоўнiкi: лесу, люду. · |
·
У множным ліку склонавыя канчаткі назоўнікаў у асноўным уніфікаваны.
Большасць назоўнікаў 1-га скланення ўжываецца з нулявым канчаткам: сістэм, машын, клавіятур.
Калі аснова заканчваецца збегам зычных ці іх падаўжэннем, ужываецца канчатак –аў(-яў): формаў, пераможцаў, тоўшчаў.
У назоўніках з асновай на –к ужываецца нулявы канчатак: стыковак, насечак, катушак.
· Назоўнікі 2-га скланення ў Родным склоне множнага ліку маюць канчаткі –оў(-ёў) пад націскам і –аў(-яў) - не пад націскам: слупоў, трыёдаў, элементаў.
·
·
Месны склон
У Месным склоне назоўнікі 2 скланення ў залежнасці ад асновы і лексічнага значэння маюць канчаткі:
-е | · назоўнiкi з цвердай асновай: алмазе, прагрэсе, арыгінале; неасабовыя назоўнiкi на г , х , якiя чаргуюцца з з , с: на начлезе, на парозе; |
-і | неасабовыя назоўнiкi з мяккай асновай: на агні, у планетарыі; |
-у | · асабовыя назоўнiкi з асновай на зацвярдзелы i г , к , х: пры загадчыку, аб Мележу, аб бацьку; · неасабовыя назоўнiкi на к: у зборніку, у рухавіку, на пад’ёмніку; · назоўнiкi на г, х, калi яны не змяняюцца на з , с: аб біёлагу, аб подзвiгу, на флангу; · назоўнiкi пост : на посту; |
-ы | · неасабовыя назоўнiкi на зацвярдзелы: на манометры, аб продажы, у вершы; |
-ю | · асабовыя назоўнiкi на мяккi : аб герою, Андрэю; |
-э | · некаторыя назоўнiкi нiякага роду з нацiскам на канчатку: у малацэ; назоўнiк двор (вулiца) – на дварэ . |
5.8. Правапіс прыметнікаў
Пішуцца праз дэфіс:
а) прыметнікі , утвораныя ад двух слоў, якія абазначаюць раўнапраўныя паняцці (паміж імі можна ўставіць злучнік і): электронна-фатонны, фізіка-тэхнічны;
б) прыметнікі, утвораныя ад складаных слоў, якія пішуцца праз дэфіс: прэс-рэкламны, пінг-понгавы, порт-артурскі;
в) прыметнікі, утвораныя з двух слаў са значэннем дадатковага адцення колеру, якасці, геаграфічных назваў або напрамкаў свету: паўднёва-заходні, кісла-салодкі.
Пішуцца разам:
а) прыметнікі, утвораныя са спалучэння слоў, з якіх адно падпарадкавана другому: радыётэхнічны (тэхнічнае радыё), цёмнавалосы (цёмныя валасы);
б) прыметнікі, утвораныя ад складаных слоў, якія пішуцца разам: самаініцыятыўны, электраэнергетычны;
в) прыметнікі, якія ўтвораны ад спалучэння прыслоўя з прыметнікам ці дзеепрыметнікам і абазначаюць адзінае паняцце: цяжкадаступны, ранняспелы.
Суфіксы –еньк-, -эньк-, -аньк- у памяншальналаскальных формах прыметнікаў пішуцца з мяккім знакам (новенькі, маленькі). Мяккі знак пішацца перад суфіксам –ск- у прыметніках, утвораных ад назваў пораў года і месяцаў на –нь (чэрвеньскі, снежаньскі, восеньскі). Іншыя прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на –нь, пішуцца без мяккага знака ( дзённы, карэнны).
Прыметнікі, утвораныя ад назоўнікаў на –н- і –мя, пішуцца з дзвюма літарамі н (электронны, плённы, даменны, племянны, але палымяны). Суфіксы –енн-, -энн- пішуцца з дзвюма літарамі н, а суфіксы –ан-, -ян-, -ін-, -ын- - з адной (ледзяны, паветраны, абедзенны).
Спалучэнні зычных асновы к, т, ц, ч з суфіксальным с на пісьме перадаюцца літарай ц: лабарант + -ск- = лабаранцкі, кандыдат + -ск- = кандыдацкі. Спалучэнне дс на пісьме перадаецца нязменна: завод – заводскі.
У прыметніках, утвораных пры дапамозе суфікса –ск- ад назваў нацыянальнасцей, народнасцей і геаграфічных аб’ектаў на г, к, х, з, ж, ш, зычныя асновы і суфікса не змяняюцца: пражскі, чэшскі, кіргізскі.
Прыметнікі, утвораныя пры дапамозе суфікса –ск- ад назоўнікаў з асновай на –с, пішацца адна літара с: матрос – матроскі, тунгус – тунгускі.
Прыналежныя прыметнікі, утвораныя ад уласных імёнаў, пішуцца з вялікай літары: Пецеў, Пятроў, Янкаў.
5.9. Напісанне лічэбнікаў разам і праз злучок (дэфіс)
Пiшуцца разам складаныя парадкавыя лічэбнікі, што заканчваюцца на -дзесяты, -соты,-тысячны, -мільённы, - мільярдны, часткі якіх напісаны літарамі: васьмісоты, чатырохтысячны, васьмiдзесяцiсямiмiльенны, дваццацімільярдны.
Пішуцца праз злучок:
-лічэбнікі на тысячны, -мільённы, -мільярдны, калі першая іх частка напісана лічбамі: 5-тысячны, 3-мільённы, 7-мільярдны.
-парадкавыя лічэбнікі, напісаныя лічбамі з граматычным канчаткам: 8-га, 105-ы, 10-му, 30-ай.
-лічэбнікі, якія абазначаюць прыблізны лік, незалежна ад таго, напісаны яны лічбамі ці літарамі: 5-7 гадоў, год-другі, праз 25-30 дзён, восем-дзввяць слоў, два-чатыры месяцы.
5.10. Правапіс канчаткаў лічэбнікаў
Скланенне колькасных лічэбнікаў мае свае асаблівасці.
Лічэбнік адзін (адна, адно, адны) скланяецца, як прыметнікі з цвёрдай і зацвярдзелай асновай. Лічэбнікі адзін, адно захоўваюць адрозненне ў родзе толькі ў назоўным склоне. Лічэбнік адна ў Родным і Творным склонах мае варыянтныя канчаткі -ой(-ае), -ой(-ою): адной, аднае; адной, адною.
Лічэбнікі два, дзве, абодва, абедзве маюць дзве асновы ва ўсіх склонах — цвёрдую, калі ўжываюцца з назоўнікамі мужчынскага і ніякага роду, і мяккую — з назоўнікамі жаночага роду: двух каналаў, двума каналамі, на двух каналах; дзвюх канструкцый, дзвюма канструкцыямі, у дзвюх канструкцыях.
Лічэбнікі ад пяці да дваццаці і трыццаць скланяюцца, як назоўнікі 3-га скланення тыпу маладосць, смеласць: пяці, шасці, дваццаці, трыццаці.
У складаных лічэбніках пяцьдзесят — восемдзесят і дзвесце — дзевяцьсот пры скланенні змяняюцца абедзве часткі: шасцідзесяці, пяцісот; шасцюдзесяццю, пяццюстамі
Лічэбнік дзвесце выступае ў форме жаночага роду толькі ў Назоўным і Вінавальным склонах. Ва ўсіх астатніх склонах ён прымае форму мужчынскага роду: дзвесце – двухсот.
Пры скланенні састаўных колькасных лічэбнікаў змяняецца кожнае слова асобна: сто дваццаць тры, ста дваццаці трох і г. д.
Лічэбнікі сорак і сто маюць дзве формы: сорак, сто — у Назоўным і Вінавальным склонах, сарака, ста — ва ўсіх астатніх.
Зборныя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі з адпаведнай асновай: двое, пяцёра — як летнія, добрыя;дваіх, пецярых — як летніх, добрых.
Пры скланенні дробавых лічэбнікаў змяняюцца абедзве іх часткі (лічнік і назоўнік): дзвюх пятых, тром пятым, трыма пятымі.
Лічэбнік тысяча скланяецца, як назоўнік 1-га скланення тыпу задача; мільён, мільярд — як назоўнікі 2-га скланення тыпу горад. У Творным склоне лічэбнік тысяча мае дзве формы — тысячай і тысяччу.
Простыя і складаныя парадкавыя лічэбнікі скланяюцца, як прыметнікі: другога, сёмага, пяцідзесятага.
У састаўных парадкавых лічэбніках пры скланенні змяняецца толькі апошняе слова: дзвесце сорак трэці, дзвесце сорак трэцяга і г. д.
5.11. Правапіс прыслоўяў
Разам пішуцца:
утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з прыслоўямі: назаўтра, залетась, насупраць;
утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі кароткіх прыметнікаў: дабяла, змалку, паціху;
утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў ”у”,”на” з поўнымі прыметнікамі жаночага роду ў Вінавальным склоне: упустую, наўдалую;
утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў ”у”,”на” з лічэбнікамі: удвух, надвое;
утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з займеннікамі і рознымі формамі поўных прыметнікаў: нашто, затым, нізашто, збольшага;
у якія ўваходзяць словы ”што” і ”сама”: штодзень, таксама, штогод;
утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з рознымі склонавымі формамі назоўнікаў, якія ў сучаснай мове самастойна не ўжываюцца: досыць, да-спадобы, насцеж;
прыслоўі з шырокім прасторавым і часавым значэннем, якія маюць у сваім складзе назоўнікі вечар, ранак, ноч, дзень, верх, ніз, гара, даль, высь, бок, перад, пачатак, раз: увечары, угары, уверх, удаль;
утвораныя спалучэннем прыназоўнікаў з назоўнікамі, паміж якімі нельга без змены сэнсу паставіць азначэнне (або пытанне): дадому,накрыж.
Праз злучок пішуцца прыслоўі:
на – аму, -яму, -ому, -му, -ску, -цку, -ы, + па-першае: па-мойму, па-сучаснаму, па-мужчынску, па-пятае;
утвораныя паўтарэннем таго самага слова: ціха-ціха, мала-памалу.
Асобна пішуцца:
спалучэнне назоўнікаў, якія пачынаюцца галоснай, акрамя ”о” і ”у”,з прыназоўнікам ”у”: у абдымку, у абрэз, у адзіночку;
спалучэнні назоўнікаў з прыназоўнікамі ”без”, ”з”, ”да”, ”на”: без аглядкі, з ходу, да зарэзу, на жаль;
пішацца асобна кожнае слова ў выразах: усё роўна, як след (але якраз), без дай прычыны, без дай рады, як бачыце.
5.12. Правапіс дзеепрыметнікаў
Самымі пашыранымі ў беларускай мове з’яўляюцца прыметнікі з суфіксамі –л-, -н-, -ен-, -ан-, -т-: распрацаваны, унесены, узняты.
Дзеепрыметнікі жаночага і ніякага роду, а таксама дзеепрыметнікі множнага ліку з суфіксамі –ўш-, -ш- непажаданыя ў сучаснай літаратурнай мове.
Недапушчальным з’яўляецца ўжыванне ў беларускай мове дзеепрыметнікаў мужчынскага роду з суфіксамі –ўш-, -ш-, так як яны супадаюць з дзеепрыслоўямі і выклікаюць двухсэнсоўнасць выказвання.
Нехарактэрнымі для беларускай літаратурнай мовы з’яўляюцца суфіксы –уч-, -юч-, -ач-, -яч-, -ем-, -ім-. Іх ужыванне абмежавана навуковым і публіцыстычным стылямі.
Пры перакладзе на беларускую мову дзеепрыметнікаў з нехарактэрнымі суфіксамі мэтазгодна замяняць іх: а)дзеепрыметнікамі з іншымі суфіксамі ; б)аднакаранёвымі дзеясловамі ; в)назоўнікамі ; г)даданымі азначальнымі сказамі
5.13. Правапіс канчаткаў дзеяслова.
У залежнасці ад спражэння (змяненне дзеясловаў па асобах і ліках у цяперашнім і будучым часе абвеснага ладу) дзеяслоў мае пэўную сістэму канчаткаў асабовых формаў. Дзеясловы падзяляюцца на I і II спражэнні. Тып спражэння, калі канчаткі дзеясловаў ненаціскныя, лепш вызначаць па інфінітыве. Да II спражэння адносяцца дзеясловы на –іць, -ыць ( акрамя аднаскладовых тыпу біць, ліць, крыць, мыць і інш.), а таксама дзеясловы на –аць, -ець, дзе а, е з’яўляюцца беглымі ( гнаць – ганю, спаць – сплю, вярцець – вярчу, глядзець - гляджу ). Усе астатнія дзеясловы адносяцца да I спражэння. Дзеясловы бегчы, есці, даць маюць канчаткі I і II спражэнняў і адносяцца да ліку рознаспрагальных.
Табліца канчаткаў дзеясловаў I і II спражэнняў.
лік | асоба | I спражэнне | II спражэнне |
адзіночны | 1-ая | -у, -ю: існую, вывучаю, | -у, -ю: гашу, тлумачу |
2-ая | -еш, -эш, -аш: існуеш, вывучаеш | -іш, -ыш: гасіш, тлумачыш | |
3-яя | -е, -э, -а: існуе, вывучае | -іць, -ыць: гасіць, тлумачыць | |
множны | 1-ая | -ом, -ём, -ам, -ем: існуем, вывучаем | -ім, -ым: гасім, тлумачым |
2-ая | -еце, -аце, -яце: існуеце, вывучаеце | -іце, -ыце: гасіце, тлумачыце | |
3-яя | -уць, -юць: існуюць, вывучаюць | -аць, -яць: гасяць, тлумачаць |
5.14. Правапіс прыназоўнікаў, часціц, злучнікаў
Пішуцца разам:
прыназоўнікі, якія ўтварыліся шляхам зліцця прыназоўнікаў з назоўнікамі: напаказ, падчас;
прыназоўнікі, якія ўжываюцца і ў якасці прыслоўяў, утвораных шляхам зліцця прыназоўнікаў з назоўнікамі: замест, наперарэз;
злучнікі, якія ўтварыліся шляхам зліцця прыназоўнікаў з займеннікамі ці словамі колькі, столькі, затое, прычым, прытым, паколькі, пастолькі ў адрозненне ад спалучэнняў прыназоўнікаў з адпаведнымі займеннікамі ці неазначальна-колькаснымі словамі: за тое, пры тым;
злучнікі ажно, або, нібы, нібыта, каб;
займеннікі і прыслоўі з часціцамі –сь, -ся, -сьці: дзесьці, хтосьці.
Пішуцца праз злучок:
складаныя прыназоўнікі з-за, з-пад, з-над, па-над, з-па-над, па-з;
словы з часціцамі абы-, -небудзь, -то: абы-хто, зрабіць-то, дзе-небудзь.
Пішуцца асобна:
Часціцы бы(б),жа(ж). Пасля слоў на галосны пішуцца часціцы ж, б. Пасля слоў, якія заканчваюцца на зычны, пішуцца жа,ба: выканаў бы, інсталяваў бы, запраграмавалі б, там жа, усё ж.