Элементы беларускага правапісу
Правапіс галосных
Пад націскам усе галосныя вымаўляюцца выразна і на пісьме перадаюцца адпаведнымі літарамі (масавы, устаноўка);
– Літары о, э – пішуцца толькі пад націскам, любое ненаціскное о на пісьме перадаецца а (неонавы, праводнасць);
– У словах са спалученнямі [ро], [ло] націскное [о] чаргуецца з [ы] (крошкі – крышыць, глотка – глытаць);
– У словах іншамоўнага паходжання, а таксама ў першай частцы складаных слоў ненаціскное [э], абазначаецца літарай э (эфект, энергазабеспячэнне, фотасінтэз, шэсцьсот);
– У першым складзе перад націскам е, ё пераходзяць у я (няпоўны, вымяральны);
– У прыназоўніку без і адмоўі не заўсёды пішацца е, незалежна ад націску ў слове, перад якім яны стаяць (без нас, не быў);
– Пасля зацвярдзелых ж, дж, ч, ш, р, ц, пасля д і т у адпаведнасці з літараратурным вымаўленнем пішуцца а, о, у, э, ы (відарыс, даўжыня, расплаў, шумаізаляцыйны).