Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі

 

Білінгвізм – валоданне дзвюма рознымі мовамі, кожная з якіх выбіраецца ў залежнасці ад канкрэтнай камунікатыўнай сітуацыі.

Адрозніваюць індывідуальны, калектыўны і нацыянальны білінгвізм. Пры індывідуальным білінгвізме двухмоўнымі з’яўляюцца толькі асобныя члены калектыву. Пры калектыўным – цэлыя групы. Пры нацыянальным білінгвізме дзвюма мовамі валодаюць усе прадстаўнікі нацыі, а ў краіне афіцыйна прызнаюцца дзве дзяржаўныя мовы.

Інтэрферэнцыя– узаемадзеянне элементаў розных моўных сістэм ва ўмовах білінгвізму. Гэта ўзаемадзеянне выражаецца ў адхіленнях ад нормаў іншай мовы, міжвольным перанясенні ў яе сістэму асаблівасцей роднай мовы.

Віды інтэрферэнцыі:

· Фанетычная

· Акцэнталагічная

· Лексічная

· Марфалагічная

· Словаутваральная

· Сінтаксічная.

Фанетычная інтэрферэнцыя праяўляецца ва ўздзеянні ўстойлівага беларускага вымаўлення некатарых фанетычных асаблівасцей беларускай мовы ў мове носьбіта беларускай мовы, калі ён размаўляе па-руску. Сярод фанетычных асаблівасцей вылучаюцца наступныя:

шапялявае вымаўленне <c’>, <з’>, <ц’>, <дз’>;

толькі цвёрдае вымаўленне <ч>, <р>;

падмена выбухнога <г> фрыкатыўным.

Акцэнталагічная інтэрферэнцыя, як і фанетычная, праяўляецца ў вуснай мове носьбіта беларускай мовы, калі ён, размаўляючы па-руску, ужывае беларускі варыянт націску ў слове або спалучэнні слоў.

Лексічная інтэрферэнцыя праяўляецца ў падмене рускай лексікі беларускай лексікай, калі носьбіт беларускай мовы размаўляе па-руску.

Марфалагічная інтэрферэнцыя можа праяўляцца ў падмене паказчыкаў граматычных форм у рускім і беларускім варыянтах сярод розных часцін мовы.

Назоўнік

Асноўныя напрамкі, якія прыводзяць да марфалагічнай інтэрферэнцыі:

1) несупадзенне ў родзе;

2) несупадзенне ў ліку;

3) несупадзенне ў скланенні.

Родавыя разыходжанні ахопліваюць невялікі пласт лексікі рускай і беларускай моў. Найбольшую цяжкасць пры вызначэнні роду выклікаюць словы тыпу: боль, цень, гусь, мазоль і інш.

Граматычныя формы адзіночнага і множнага ліку рускіх і беларускіх назоўнікаў у асноўным супадаюць. Фармальным паказчыкам ліку з’яўляецца канчатак. Аднак гэта супадзенне няпоўнае. Форма множнага ліку рускіх назоўнікаў утвараецца пры дапамозе канчаткаў –и,-ы, -а, -я, -е (книги, мечты, окна, поля, славяне). У беларускай мове назоўнікі множнага ліку маюць канчаткі –ы,-і, -е (студэнты, выкладчыкі, гараджане). Назіраюцца выпадкі, калі пры супадзенні канчаткаў можа не супадаць граматычная форма: чернила (мн. ч.) – чарніла (адз. л.), белила (мн.ч.) – бяліла (адз.л.). Некаторыя назоўнікі ў рускай і беларускай мовах ужываюцца толькі ў пэўнай катэгорыі ліку. Так назоўнік дзверы ў беларускай мове ўжываецца ў множным ліку, а ў рускай мове – яшчэ і ў адзіночным (дверь); назоўнік макароны ў рускай мове ўжываецца ў множным ліку, а ў беларускай – у адзіночным ( макарон).

Усе назоўнікі ( акрамя нескланяемых) у рускай і беларускай мовах скланяюцца. Катэгорыя скланення цесна звязана з катэгорыямі роду і ліку. Прыналежнасць да розных родаў змяняе тып скланення. У выніку гэтага можа назірацца блытаніца ва ўжыванні канчаткаў у некаторых граматычных формах назоўнікаў. Так у I скланенні ў Давальным і Месным склонах назоўнікі маюць канчаткі –е(-э) як у рускай, так і ў беларускай мове, але ў беларускай мове назіраецца чаргаванне зычных г/з, к/ц ( дороге – дарозе, руке – руцэ). Пры гэтым пасля ц у ненаціскным становішчы ўжываецца канчатак –ы (книге – кніжцы). У Месным склоне множнага ліку назоўнікі ў беларускай мове маюць канчаткі –ах(-ях), а ў рускай мове - -ам(-ям) ( по каналам – па каналах, по линиям – па лініях). Вялікая колькасць памылак звязана з ужываннем канчаткаў у назоўнікаў II скланення ў форме Роднага склону адзіночнага ліку. У беларускай мове зборныя і рэчыўныя назоўнікі, а таксама назоўнікі, якія абазначаюць абстрактныя паняцці, дзеянні, тэорыі, з’явы прыроды маюць канчаткі –у(-ю). У рускай мове тыя ж самыя назоўнікі маюць канчаткі –а(-я) (песка – пяску, мороза – марозу, алюминия – алюмінію, тока – току).

 

Прыметнік

Сярод прыметнікаў назіраецца несупадзенне канчаткаў у рускай і беларускай мовах у форме адзіночнага ліку мужчынскага роду Назоўнага і Вінавальнага склонаў ( высокий – высокі, магнитный – магнітны).

Для беларускай мовы характэрна меншая колькасць кароткіх форм якасных прыметнікаў у параўнанні з рускай мовай ( весел – вясёлы, тонок – тонкі).

Існуюць разыходжанні ва ўтварэнні вышэйшай ступені параўнання. У рускай мове вышэйшая простая ступень параўнання ўтвараецца пры дапамозе суфіксаў –ее,-е, -ше, у беларускай мове - -ейш-, -эйш- (сильнее – мацнейшы, красивее – прыгажэйшы).

Лічэбнік

Сярод лічэбнікаў назіраецца несупадзенне ў родавых формах: два, две (русск.) – два, дзве (бел.), оба, обе ( русск.) – абодва, абедзве ( бел.);

існуюць адрозненні сярод склонавых формаў лічэбнікаў:

Русск. Бел.

Творны склон

тремя трыма

двумя двума (дзвюма)

 

Назоўны склон

Девяносто дзевяноста

 

Родны, Давальны, Вінавальны, Творны, Месны склоны

Девяноста дзевяноста

 

Назоўны, Вінавальны склоны

Двести дзвесце

 

Парадкавыя лічэбнікі ў беларускай мове ў форме Наз.склону адз.ліку мужч. Роду маюць канчатак –ы, у рускай мове ў адпаведнай форме – ый, -ой: первый (русск.) – першы (бел.), шестой (русск.) – шосты (бел.).

Ёсць несупадзенні і ў канчатках склонавых форм некаторых дробавых лічэбнікаў:

 

Назоўны склон

Две седьмых дзве сёмыя

 

Разыходжанні такога тыпу назіраюцца сярод дробавых лічэбнікаў, якія ў назоўніку(числителе) маюць лічэбнікі два, тры, чатыры.

Дзеяслоў

Сярод розных формаў дзеясловаў таксама існуюць некаторыя несупадзенні ў канчатках , якія могуць прывесці да марфалагічнай інтэрферэнцыі:

 

Русск. Бел.
Читает чытае
Читают чытаюць
Пришёл прыйшоў

 

Дзеепрыметнік

Дзеепрыметнікі ў беларускай мове ў форме Назоўнага склону адзіночнага ліку мужчынскага роду маюць канчатак –ы, у рускай мове ў той жа форме –ый:

 

 

Русск. Бел.
Написанный написаны
Созданный створаны

 

Словаўтваральная інтэрферэнцыя праяўляецца ў падмене словаўтваральных марфем адной мовы ў дачыненні да другой пры ўтварэнні слоў носьбітам беларускай мовы, калі ён размаўляе (піша) па-руску. Словы абедзвюх моў (рускай і беларускай) утвараюцца аднолькавымі спосабамі словаўтварэння. Словаўтваральная інтэрферэнцыя можа праяўляцца толькі ў словах, якія маюць тоесную структуру, блізкую семантыку і падобную гукавую абалонку. Напрыклад:

Русск. Бел.
зимний зімовы
технический тэхнічны
сдача здача

У беларускай мове дзеепрыметнікі залежнага стану ўжываюцца з суфіксамі –ен, -ан, у рускай - -енн, -анн:

Русск. Бел.
Представленный прадстаўлены
Полученный атрыманы

 

Сярод астатніх часцін мовы разыходжанні ў напісанні і ўтварэнні іх формаў нязначныя або выразна бачныя. Такія разыходжанні, як правіла, не ўплываюць на напісанне і вымаўленне пры выкарыстоўванні іншай ( рускай/беларускай ) мовы.

return false">ссылка скрыта

 

Дзеепрыслоўе

У рускай і беларускай мовах дзеепрыслоўе з’яўляецца нязменнай формай дзея слова. Словаўтваральная інтэрферэнцыя пры ўжыванні дзеепрыслоўяў можа быць выклікана: а) ўтварэннем незалежнага стану; б) ужываннем зваротнай формы. Незалежны стан у абедзвюх мовах утвараецца ад асноў дзеясловаў цяперашняга часу пры дапамозе суфіксаў –а-, -я- у рускай мове і -учы-, -ючы-, -ачы-, -ячы- - у беларускай мове (праграммируя – праграмуючы, гася – гасячы). Дзеепрыслоўі, утвораныя ад зваротных дзеясловаў, у рускай мове маюць постфікс –сь, у беларускай - -ся ( пересекаясь – перасякаючыся, соизмеряясь – сувымяраючыся ).

 

Сінтаксічная інтэрферэнцыя праяўляецца на ўзроўні словазлучэнняў і сказаў. Структура сказаў рускай і беларускай моў, як правіла, супадае. Сярод словазлучэнняў разыходжанні назіраюцца ва ўжыванні прыназоўнікаў і ў кіраванні склонамі.

Русск. Бел.
Выше меня вышэйшы за мяне
Стремиться к цели імкнуцца да мэты
С помощью пры дапамозе
По сравнению с у параўнанні з
Благодарить руководителя дзякаваць кіраўніку

 

Практычныя заданні да раздзела “Праблемы беларуска-рускай інтэрферэнцыі”

 

Практыкаванне1. Перакладзіце словы на беларускую мову. Пастаўце ў іх націск. Параўнайце рускі і беларускі варыянты націску.

Вводить - ...

вдвое - ...

вести - ...

виброгасящий - ...

малое - ...

выходящий - ...

проведённый - ...

провести - ...

межплоскостной -

ремень - ...

за год - ...

 

Практыкаванне2. Перакладзіце словы на беларускую мову. Знайдзіце разыходжанні ў граматычных формах (род, лік ).

Пыль, пол, пар, накипь, дробь, запись, свет, окись, подпись, чернила.

 

Практыкаванне 3. Пастаўце словазлучэнні ў форме Роднага склону адзіночнага ліку.

Электрычны зарад, кантактны нагрэў, этап працэса, рабочы дыяпазон, пражытачны мінімум, валютны калідор, дваццаты век, мінулы год.

 

Практыкаванне 4. Прачытайце ўважліва тэкст. Знайдзіце прыклады магчымай інтэрферэнцыі ( формы слоў, словазлучэнні , якія ў рускай і беларускай мовах не супадаюць і могуць уплываць на правапіс і спалучальнасць слоў у сумежнай мове). Вызначце яе від.

Кампанія Golden Software ( вядучы айчынны вытворца праграмнага забяспечання ) па заказу Дэпартамента па гуманітарнай дзейнасці пры Кіраванні справамі прэзідэнта РБ, распрацавала праграму для аўтаматызацыі кіравальнага ўліку на гэтым прадпрыемстве.

Кампанія Golden Software выканала ўвесь спектр работ, пачынаючы ад праектнага абследавання прадпрыемства- заказчыка да распрацоўкі тэхнічнага задання і напісання праграмы. У ходзе распрацоўкі тэхнічнага задання кампанія Golden Software ажыццявіла вывучэнне прынцыпу ўліку на прадпрыемстве-заказчыку, а таксама прааналізавала інфармацыйныя патокі ўнутры прадпрыемства, узаемадзеянне яго са знешнімі арганізацыямі.

Галоўнай асаблівасцю праграмы з’яўляецца магчымасць забяспечыць надзейнасць захоўвання інфармацыі, аператыўнасць работы з ёй, а таксама магчымасць наладзіць яе па патрабаваннях карыстальніка. У праграме рэалізавана пашыраная сістэма пошуку, сістэма наладкі для адлюстроўвання даных, падтрымка шматузроўневага подступу да даных. У залежнасці ад таго, якімі правамі валодае карыстальнік, яму будуць даступныя тыя ці іншыя дакументы, аперацыі для работы з імі.

Гэта праграма адносіцца да праграмных прадуктаў апошняга пакалення і ўяўляе сабой шматфункцыянальны аўтаматызаваны комплекс, арыентаваны на вырашэнне пытанняў кіравання, арганізацыі працы персаналу і кантролю дзейнасці прадпрыемства. Высокая вытворчасць праграмы была дасягнута за кошт выкарыстання СКБД Interbase.

 

Практыкаванне 5. Перакладзіце тэкст на беларускую мову, улічваючы нормы беларускага правапісу.

Как известно, идея матричных печатающих устройств заключается в том, что требуемое изображение воспроизводится из набора отдельных точек, наносимых на бумагу тем или иным способом. Напомним также, что практически все печатающие устройства (за исключением, пожалуй, страничных) могут быть ударными (impact) и безударными (non-impact). Принцип работы цветных ударных матичных принтеров заключается в том, что вертикальный ряд (или два ряда) игл «вколачивает» краситель с ленты прямо в бумагу. В отличие от обычных монохромных устройств, в последнем случае используется многоцветная лента. Система управления этих принтеров заботится не только о конкретной иголке, но и цвете ленты. Сразу отметим, что помимо шума, присущего всем ударным устройствам, скорость, палитра и качество цветов в данном случае, как правило, неудовлетворительные. Это, впрочем, касается не только бумаги, но и пленок. Заметим также, что со временем воспроизводимые цвета становятся более тусклыми, поскольку в прямой зависимости от срока службы лента загрязняется. Это связано в основном с прямым контактом многоцветной ленты с выводимым цветным изображением. К достоинствам подобных устройств можно отнести на­дежность, низкую стоимость страницы изображения, возможность печати на обычной бумаге. Ударные цветные матричные принтеры в основном находят применение при выводе несложных изображений.