Рабочая праграма для спецыяльнасцей

 

І-26 02 03 Маркетынг

І-40 01 01 Праграмнае забеспячэнне інфармацыйных тэхналогій

І-31 03 04 Інфарматыка

І-40 01 02 Інфармацыйныя сістэмы і тэхналогіі (у эканоміцы)

І-40 03 01 Штучны інтэлект

І-53 01 02 Аўтаматызаваныя сістэмы апрацоўкі інфармацыі

 

Факультэт бесперапыннага і дыстанцыйнага навучання

Кафедра рускай і баларускай моў

 

Курс 1, 2

Семестр 1, 2, 3

 

Залік 1 курс, 2 курс

 

Кантрольныя работы: 1 (колькасць работ)

Усяго гадзін: 50 гадзін

Форма навучання па дысцыпліне дыстанцыйная

 

 

Мінск 2010

 

 

Складальнік: С.В. Ламака, выкладчык кафедры беларускай і рускай моў Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння метадычнай камісіяй факультэта дауніверсітэцкай падрыхтоўкі і прафесійнай арыентацыы Установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны ўніверсітэт інфарматыкі і радыёэлектронікі”

 

пратакол № 10 ад “ 28 ” чэрвеня 2010 г.

 

Старшыня А.А. Грыгор’еў

 

 

УЗГОДНЕНА

Начальнік ОМОУП Ц.С. Шыкава

 

“____” _______________ 2010 г.

 

ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

 

Агульнае прызнанне мовы быць найгалоўнейшым інструментам інфармацыйнага ўздзеяння. Асаблівасці моўнай і сацыяльнай сітуацыі ў нашай рэспубліцы, павышэнне матывацыі публічнай маўленчай дзейнасці патрабуюць ад вышэйшай школы рыхтаваць не проста спецыяліста, а камунікатыўную развітую асобу, білінгвістычна падрыхтаваную, якая б на дастатковым узроўні магла наладжваць зносіны на роднай мове ў прафесійна-справавой сферы.

 

 

1.1. Студэнты павінны

а) ведаць:

- ролю мовы і маўлення ў працэсе сацыялізацыі асобы;

- месца і ролю беларускай мовы ў славянскім свеце;

- паходжанне і этапы развіцця беларускай мовы;

- сістэму лексічных, граматычных і стылістычных сродкаў беларускай мовы, іх камунікатыўныя крыніцы;

- персаналіі заснавальнікаў беларускай лінгвістыкі.

б) умець характарызаваць:

- лексічныя групы;

- асаблівасці тэрміналагічнай лексікі;

- асаблівасці функцыянальных стыляў;

- асаблівасці навуковага і афіцыйна-справавога стылю і сферы іх функцыянавання;

- тэксты розных жанраў, свядома карыстаючыся моўным матэрыялам адэкватна стылю, мэце, сітуацыі і тэме выказвання;

- стылістычныя нормы адэкватна сітуацыі прафесійных або справавых зносін.

в) умець аналізаваць і інтэрпрэтаваць:

- з’явы гістарычнага білінгвізму, яго прычыны і наступствы;

- асаблівасці беларуска-русканга і руска-беларускага білінгвізму;

- моўную палітыку дзяржавы ў гістарычным кантэксце;

- моўную сітуацыю ў Рэспубліцы Беларусь на сучасным этапе.

г) набыць навыкі і ўменні:

- эфектыўных маўленчых паводзін у розных сітуацыях прафесійных і справавых зносін;

- карыстацца моўнымі сродкамі беларускай мовы ў практычнай дзейнасці;

- адэкватна перакладаць навуковыя, спецыяльныя і службовыя тэксты з рускай на беларускую мову і наадварот, улічваючы стылістычную прыналежнасць і асаблівасці лексіка-граматычнай будовы тэксту;

- кампрэсіі і разгортвання навуковай інфармацыі, анатавання і рэферыравання;

- пісьмовага афармлення справавых дакументаў.

 

 

1.2. Абавязковы мінімум зместу курса “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”

Мова і соцыум. Месца нацыянальнай мовы ў сістэме агульначалавечных і нацынальных каштоўнасцяў. Мова і этнас. Этапы фарміравання і развіцця беларускай мовы ў славянскім свеце. Шляхі фарміравання лексічнага складу беларускай мовы. Фарміраванне навуковай і афіцыйна-справавой тэрміналогіі. Сацыяльна-палітычныя ўмовы функцыянавання беларускай мовы. Беларуская літаратурная мова на сучасным этапе: псіхалінгвістычны, педагагічны і сацыякультурны аспекты дзяржаўнага білінгвізму.

Персаналіі: беларускія асветнікі і першадрукары, мовазнаўцы, дзеячы беларускага нацыянальнага адраджэння, аўтары першых граматык. Асноўныя паняцці: Мова і маўленне. Формы беларускай літаратурнай мовы. Дыялект. Літаратурная норма. Лексіка. Практычная стылістыка. Функцыянальныя стылі. Тэрміны і прафесіяналізмы. Кампрэсія тэксту, інфармацыі. Анатацыя. Рэферат. Дакумент. Моўныя штампы і канцылярызмы. Камунікацыя. Камунікатыўная асоба. Білінгвізм. Актыўны білінгвізм. Моўная інтэрферэнцыя.

 

 

1.ЗМЕСТ ДЫСЦЫПЛІНЫ

Курс Назва і змест тэм (па тыпавой ці вучэбнай праграме) Кантрольная работа (нумар і тэма по п.2) Літаратура Рэкамендаваны аб’ём для вывучэння (у гадзінах) Форма кантролю ведаў (залік па кантрольнай ра-боце, тэсты, экза-мен, залік)
Беларуская мова і яе месца ў сістэме агульначалавечых і нацаянальных каштоўнасцейДзяржаўны статус беларускай мовы ў ВКЛ. Старажытныя рукапісныя і друкаваныя помнікі на беларускай мове. Беларускае пісьменства і друк. Роля беларусаў ва ўдасканаленні кірыліцы. Лёс беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай, прычыны заняпаду. Лёс беларускай мовы ў Расійскай імперыі. Першая адраджэнская хваля. Роля Яна Чачота, Францішка Багушэвіча, Вінцэнта Дуніна-Марцінкевіча. Працэсы ўнармавання беларускай мовы ў 20-я гады ХХ стагоддзя. Роля асобы Б.Тарашкевіча і яго першай “Беларускай граматыкі для школ” (1918 г.). Пашырэнне грамадскіх функцый беларускай мовы ў 20-я гады ХХ стагоддзя. Беларускія мовазнаўцы (Я. Карскі, П. Бузук, Я. Лёсік, С. Некрашэвіч, М. Байкоў, браты Гарэцкія). Моўныя рэформы савецкага часу (1933 г., 1957 г.). “Закон аб мовах у БССР” (1990 г.). Праграма на лексічным, гра-матычным і фанетычным уз-роўнях. “Закон аб мовах у БССР” (1990 г.). Праграма беларусізацыі. Захады па рэфармаванні правапісу беларускай мовы на працягу 90-х гадоў. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў. Беларуская мова як ключ да разумення іншых славянскіх моў.   −   4, 5, 18, 22, 23, 28   3,5   Тэст
Лексічная сістэма беларускай мовы. Лексікалогія і прадмет яе наву-чання. Лексічнае значэнне слова. Лексіка паводле значэння. Адназначныя і мнагазначныя словы, амонімы, сінонімы, антонімы, паронімы. Лексіка паводле паходжання: спрадвечна беларуская лексіка, запазычаная лексіка. Агульнаўжывальная лексіка і лексіка абмежаванага ўжывання (дыялектызмы, прафесіяналізмы, спецыяльная тэрміналагічная лексіка, жарганізмы). Лексіка і тэрміналогія. Месца тэрміналогіі ў лексічнай сістэме беларускай мовы. Лексікаграфія. Тыпы слоўнікаў. Тэрміналагічныя слоўнікі беларускай мовы.   −   4, 9, 10, 18, 19, 27   4,5   Тэст
Функцыянаванне беларускай мовы ва ўмовах білінгвізму. Білінгвізм як аб’ектыўная рэальнасць у краінах свету. Паняцце моўнай інтэрферэнцыі. Віды інтэрферэнцыі (фанетычная, акцэнтная, лексічная, марфалагічная, сінтаксічная, словаўтваральная). Марфалагічная інтэрферэнцыя: назоўнік (несупадзенне ў родзе, ліку, скланенні; канчаткі -у(ю), -а(-я)ў родным склоне; чар-гаванне канцавых зычных к//ц, г//з, х//с у месным і давальным склонах; канчаткі назоўнікаў у месным склоне; скланенне назоўнікаў на -мя; скланенне асабовых і ўласных назоўнікаў); прыметнік (абмежаванае ўжыванне кароткіх прыметнікаў, суфіксы прыметнікаў вышэйшай ступені параўнання, канчаткі прыметнікаў у месным і давальным склонах); лічэбнік (родавае ад-розненне, скланенне лічэбнікаў); асаблівасці ўтварэння займеннікаў; асаблівасці канчаткаў I і П спражэння дзеясловаў у 3-й асобе адзіночнага ліку (піша, сядзіць); асаблівасці ўтварэння дзеепрыметнікаў і дзеепрыслоўяў, ва-рыянтнасць словаўтваральных форм дзеепрыметнікаў. Сінтаксічная інтэрферэнцыя: асаблівасці кіравання дзеясловаў і выкарыстання прыназоўнікаў (ужыванне прыназоўніка па з месным склонам назоўніка; прыназоўнік з пры дзеясловах смяяцца,жартаваць, кпіць, здзекавацца; ужыванне дзея- словаў руху пры вызначэнні мэты з прыназоўнікамі па + Він. склон.; ужыванне прыназоўнікаў праз, да, паводле; асаблівасці пабудовы пытальнага сказа з часціцай ці; спалучэнне лічэбнікаў два, тры, чатыры з назоўнікамі). Аналіз сучасных узораў інтэрферэнцыі. Праблемы інтэрферэнцыі. Паняцце “трасянка”.   −   3, 6, 7, 8, 11, 12, 13, 16, 18, 24, 27   13,5   Тэст
Функцыянальныя стылі маўлення (сістэма жанраў навуковай літаратуры). Кампазіцыйна-змястоўная і лінгвістычная арганізацыя анатацыі, рэферата. Структурна-семантычны аналіз анатацый. Віды анатацый. Бібліяграфія і тэкст анатацыі. Лексіка-граматычныя клішэ для анатавання. Складанне анатацый тэкстаў па спецыяльнасці па вызначаных мадэлях (тыпу дзе?; аналізуецца што?; адзначаецца што?; падкрэсліваецца што?). Жанр рэзюме і яго асаблівасці. Тыповыя лексіка-сінтаксічныя канструкцыі выражэння кампазіцыйна-змястоўных, лагічных элементаў рэферата, тэзісаў (на выбар). Лексіка-граматычныя мадэлі выражэння ацэнкі зместу працы, мовы і стылю. Лексіка-сінтаксічныя канструкцыі афармлення вывадаў, высноў. Агульныя і асабовыя высновы (тыпу можна адзначыць, што…; такім чынам, аўтар прыходзіць да высновы…). Даведачна-бібліяграфічны апарат навуковай літаратуры. Афармленне цытат. −         4, 17, 18, 25     4,5     Тэст  
Навуковы стыль. З гісторыі развіцця і фармі-равання беларускай навуковай тэрміналогіі. Праблемы ўпарадкавання навуковай тэрміналогіі. Асаблівасці перакладу з рускай мовы на беларускую тэрміналагічных словазлучэнняў, у склад якіх уваходзяць дзеепрыметнікі (тыпу корректирующая ёмкость – карэкціроўная ёмістасць; насыщающийся реактор – насычальны рэактар). Адаптацыя запазычаных тэрмінаў у беларускай мове. Тэрміны-інтэрнацыяналізмы. Інтэрнацыянальныя элементы ў тэрміналогіі. Грэка-лацінскія сло-ваўтваральныя элементы: суфіксы, прэфіксы, часткі складаных слоў. Асаблівасці словаўтварэння беларускай навуковай тэрміналогіі. Тэрміналагізацыя асобных слоў агульналітаратурнай мовы (парасонік просты). Тэрміны-амонімы, якія адносяцца да розных галін навукі. Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі(суфіксальны: -нік, -анн, -энн, -ац, яц, -ва і інш. апыляльнік, арашэнне, асмольванне,авансаваць; складана-суфіксальны – машынабудаванне, біятэхна-логія кормавытворчасць, буракаводства; прэфіксальны – антыцела, дэмантаж; прэфіксальны-суфіксальны – адліўка, засечка, закладка; нуль-суфіксальны – зрэз). Агульнанавуковая лексіка. Частотнасць ужывання агульнанавуковых дзеясловаў (абазначыць, знайсці, называцца, з’яўляцца, характарызаваць, існаваць, функцыянаваць і інш.) і іх роля ў сінтаксічных канструкцыях навуковага тэксту. Тэрміналагічная лексіка: агульнанавуковая і вузкаспецыяльная тэрміналогія. Тэрміны-прафесіяналізмы і тэрміны-інтэрнацыяналізмы, іх словаўтваральныя паказчыкі ( -іст, -ізм, -тар, -тор, -цер, -ант, -ент, -цыя, -лог, -он, -ён, -дэ, -ды, -тэ, -ты, -бі, -дыя, - віцэ, -архі, -супер, -суб, -экс і інш.). Тэрмінасістэмы (эканамічна-бухгалтарская, фізіка-тэхнічная, медыка-біялагічная, прамыслова-гандлёвая). Сінанімія і антанімія тэрмінаў. Устойлівыя спалучэнні тэрмі-налагічнага характару (тыпу ўдзельная вага, бухгалтарскі ўлік).Асаблівасці словаўтварэння і перакладу тэрмінаў розных галін дзейнасці (назвы сродкаў прылад працы, тэхнічных працэсаў, пабудоў). Словаўтваральная варыянтнасць тэрмінаў. Неўласцівыя суфіксы і словаўтваральныя фарматы беларус-кага тэрмінаўтварэння -ір (-ірава), -ыр (-ырава): интег-рировать – інтэграваць; аннулировать – ануляваць; -уч (-юч), -ач (-яч), -енн, -онн, -озн: интегрирующий – інтэгравальны; граничащий – сумежны; венозный – венавы). Прадуктыўныя спосабы словаўтварэння ў беларускай тэрміналогіі. Асаблівасці перакладу тэрмінаў з рускай мовы. Сродкі лагічнай сувязі (злучнікі, прыслоўі, пабочныя словы). Па-казчыкі ступені аб’ектыўнай навуковай інфармацыі (тыпу напэўна, магчыма, верагодна), выражэнне суб’ектыўнай думкі (тыпу на мой погляд, я лічу, на маю думку), спасылкі на крыніцу інфармацыі (тыпу паводле, як адзначалася, адпаведна гэтаму). Словы-дамінанты. Пераклад профільных тэкстаў з аналізам сістэмы моўных сродкаў навуковага стылю. Кампазіцыйна-структурная арганізацыя навуковага тэксту: а) з пункту гледжання характару зместу (тэма, падтэма); б) з пункту гледжання спосабаў выкла-дання інфармацыі (апісанне, апавяданне, разважанне, доказ). Лексіка-граматычныя сродкі арганізацыі навуковага тэксту. Марфалагічныя асаблівасці: абстрактныя назоўнікі, высокая частот-насць назоўнікаў роднага склону; зваротныя дзеясловы, неасабова-прэдыкатыўныя словы; асаблівасці ўжывання дзеепрыметнікаў. Сінтаксічныя канструкцыі ў залежнасці ад пасіўных канструцый, ускладнёных складаназалежных сказаў. Роля злучнікаў і злучальных слоў у навуковым тэксце. Сродкі сувязі на ўзроўні сказаў, абзацаў, адрэзкаў тэксту (лексічныя паўторы, указальныя і асабовыя займеннікі, пабочныя словы). Кампазіцыйна-структурны і лексіка-граматычны аналіз тэкстаў па спецыяльнасці. −       1, 2, 4, 14, 17, 18, 20, 21       Тэст    
    Афіцыйна-справавы стыль. Афіцыйна справавы стыль як адзін з функцыянальных стыляў кніжна-пісьмовай мовы. Сфера дзеяння афіцыйна-справавога стылю. Характэрныя асаблівасці дзелавога маўлення: дакладнасць, пэўнасць, лагічнасць, інфар-матыўнасць, лаканічнасць і сцісласць выкладання, высокая ступень стандартызацыі, нейтраль-насць тону выкладання, высокая частотнасць моўных формаў. Віды асабістых дакументаў (заява, аўтабіяграфія, распіска, даверанасць).       4, 14, 15, 17, 18, 26     Тэст
Культура прафесійнага маўлення. Мова і маўленне. Прафесійна арыентаванае маўленне. Паняцце культуры маўлення. Асноўныя камунікатыўныя якасці мыслення: правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, дарэчнасць, вобразнасць. Падрыхтоўка да публічнага выступлення. Асноўныя якасці-паказчыкі паспяховага маўлення. Маўленчы этыкет і культура зносін.   −   1, 19, 29, 30, 32     Тэст. Залік

 

return false">ссылка скрыта

 

2. КАНТРОЛЬНЫЯ РАБОТЫ, ІХ ХАРАКТАРЫСТЫКА

 

№ п/п Тэма Характарыстыка Ракамендаваны аб’ём у гадзінах
1. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Для выканання кантрольнай работы неабходна выбраць патрэбны варыянт (адзін з 14) з ніжэй размешчанага спісу шляхам навядзення курсора і шчаўчка левай кнопкай мышы. Пасля таго, як адкрыецца файл з патрэбным варыянтам, скапіруйце яго на асобны файл. Далейшая работа будзе выконвацца ў створаным Вамі файле. Для выканання Задання 1 неабходна ўважліва прачытаць умову задання. Выдзеленыя словы ва ўмове задання маюць тлумачэнні, якія знаходзяцца ў гіпертэкставай спасылцы. Калі прыведзенай інфармацыі недастаткова, звярніцеся да адпаведнага раздзела электроннга дапаможніка, таксама карыстаючыся гіпертэкставай спасылкай. Пасля таго, як умова задання стане зразумелай, прыступайце да выканання непасрэдна самога задання. Для гэтага размяркуйце прыведзеныя словы па групах, якія прапанаваны ў заданні. Для выканання Задання 2 неабходна прывесці прыклад навуковага тэксту (увесці тэкст у памеры 120-140 слоў з любой навуковай крыніцы) і пасля таго, як тэкст будзе ўведзены, падкрэсліце ў ім словы, спалучэнні слоў або сказы, якія адпавядаюць умове задання. Для выканання Задання 3 неабходна ў гэтым жа заданні зрабіць копію прапанаванага тэксту і ў гэтай копіі выправіць знойдзеныя памылкі. Для выканання Задання 4 неабходна ўвесці тэкст любога навуковага тэксту (пажадана па Вашай спецыяльнасці) і пасля гэтага сфармуляваць і запісаць тэзісы, якія будуць адпавядаць зместу прапанаванага Вамі тэксту. Для выканання Задання 5 неабходна зрабіць копію прыведзенага тэксту і ў копіі выправіць памылкі. Для выканання Задання 6 неабходна: а) перакласці тэкст на беларускую мову; б) знайсці і падкрэсліць ў перакладзе месцы, дзе магла б быць дапушчана памылка пад уплывам арфаэпіі, арфаграфіі, граматыкі і сінтаксісу рускай мовы; выпісаць гэтыя месцы і вызначыць від магчымай інтэрферэнцыі. Узор на прыкладзе аднаго сказа: …Прадстаўленне даных у графічным выглядзе дазваляе рашаць самыяразнастайныя задачы.. у – сінтаксічная (в), дазваляе – марфалагічная (дазваляет), самыя – марфалагічная (самые), разнастайныя – марфалагічная (разнастайные); в) выпісаць тэрміны.      
 

 

3. ЛІТАРАТУРА

 

3.1. АСНОЎНАЯ ЛІТАРАТУРА

1. Абабурка М. Культура беларускай мовы. Мн.: Вышэйш. шк., 1994.

2. Антонюк Л.А. Белорусская научная терминалогия: (Формирование, структура, функционирование). Мн., 1987.

3. Асновы культуры маўлення стылістыкі. Пад рэд. У.В. Анічэнкі. Мн., 1992.

4. Беларуская мова: Цяжкія пытанні фанетыкі, арфаграфіі, граматыкі. Мн., 1987.

5. Беларуская мова: Энцыклапедыя. Мн., 1994.

6. Белаурская мова ў 2-й палове ХХ стагоддзя. Мн., 1998.

7. Беларуская мова. Як пазбегнуць памылак руска-беларускай моўнай інтэрферэнцыі / Склад. А.І. Малько, П.І. Малько. Горкі, 1999.

8. Бурак Л.І. Пунктуацыя беларускай мовы. 2-е выд. Мн., 1969.

9. Бурак Л.І. Сучасная беларуская мова. Мн., 1974.

10. Веселов П.В. Современное деловое письмо в промышленности. М., 1990.

11. Веселов П.В. Как составить служебный документ. М.: Экономика, 1982.

12. Гістарычная лексікалогія беларускай мовы. Мн., 1970.

13. Граматыка беларускай мовы. У 2-х т., Мн., 1962-1966.

14. Гурскі М.У. Параўнальная граматыка рускай і беларускай моў. 2-е выд. Мн., 1966.

15. Дьячков М.В. Проблемы двуязычия (многоязычия) и образования. М., 1991.

16. Каўрус А.А. Стылістыка беларускай мовы. Мн., 1992.

17. Каўрус А.А. Дакумент па-беларуску. Мн., 1994.

18. Кривицкий А.А., Михневич А.Е., Подлужный А.И. Белорусский язык для говорящих по-русски. 3-е изд., Мн., 1972.

19. Культура устной и письменной речи делового человека: Справочник-практикум. М.: Наука, 1997.

20. Лепешаў У.Я., Малажай Г.М., Панючыц К.М. Практыкум па беларускай мове. Мн., 1980.

21. Лепешаў У.Я. Асновы культуры мовы і стылістыкі. Практыкум. Мн., 1969.

22. Ляшчынская В.А. Беларуская мова. Тэрміналагічная лексіка. Мн., 2001.

23. Ляшчынская В.А. Студэнту аб мове: прафесійная лексіка. Мн., 2003.

24. Маршэўская В.В. Беларуская мова. Прафесійная лексіка. – Гродна: ГрДУ, 2003.

25. Мысліцелі і асветнікі Беларусі: Энцыклапедычны даведнік, Мн., 1995.

26. Падлужны А.І. Мова і грамадства. Мн., 1997.

27. Праблемы беларускай навуковай тэрміналогіі. Матэрыялы першай нацыянальнай канферэнцыі. Мн., 1995.

28. Практыкум па беларускай мове: Вуч. Дапаможнік для нефілал. ВНУ / Пад рэд. Малажай Г.М. Мн., 1993.

29. Пытанні культуры пісьмовай мовы / Пад рэд. Падлужнага А.І. Мн., 1991.

30. Рахманин Л.В. Стилистика деловой речи и редактирование служебных документов: Учебное пособие, М., 1997.

31. Руска-беларускі слоўнік сельскагаспадарчай тэрміналогіі / Бірыла М.В. і інш. Мн.: Ураджай, 1994.

32. Сарока У.А., Мальцава Т.М. Беларуска-рускі слоўнік справаводчай і архіўнай тэрміналогіі // Русско-белорусский словарь делопроизводственной и архивной терминологии / Сорока В.А. и др. – Мн.: Полымя, 1997.

33. Сямешка Л.І., Шкраба У.Р., Бадзевіч З.У. Курс беларускай мовы. Мн., 1996.

34. Янкоўскі Ф.М. Гістарычная граматыка беларускай мовы. Мн., 1989.

 

3.2. ДАДАТКОВАЯ ЛІТАРАТУРА

 

1. Азарка В.У., Васілеўская А.С., Круталевіч М.М. Беларуская мова і спецыяльная лексіка. – Мн.: БДПУ, 2004.

2. Бірыла М.В. Беларуская антрапанімія: Уласная імёны – мянушкі, імёны па бацьку, прозвішчы. Мн., 1966.

3. Красней В. Стылістычныя рэсурсы лексікі // Роднае слова. 1990. № 11-12.

4. Лаўрэль Я. Мова – найважнейшы сродак зносін // Роднае слова. 1996. № 3. с. 110-121.

5. Малажай Г. Лінгвістычны аналіз тэксту // Роднае слова. 1998. № 3. с. 70-72.

6. Мартынаў В. У мовы роднай – моцнае карэнне. Беларуская мова сярод іншых славянскіх моў // Роднае слова. 1993. № 1-2.

7. Метадычныя рэкамендацыі і кантрольня заданні па беларускай мове для студэнтаў-хавочнікаў І курса БДУІР / Склад. Л.А. Пятроўская, Л.А. Бондар, - Мн.: БДУІР, 2002.

8. Метадычныя ўказанні і кантрольныя заданні па беларускай мове для студэнтаў усіх спецыяльнасцяў БДУІР дыстанцыйнай і завочнай формаў навучання / Укл. С.В. Ламака. – Мн.: БДУІР, 2003.

9. Міхневіч А. “Чалавек, які гаворыць” // Роднае слова. 1996. № 9. с. 129-127.

10. Наркевіч А. Моўны стандарт і штамп. Характар сувязі і праяўленняў // Роднае слова. 1997. № 2.

11. Станкевіч С. Русіфікацыя беларускай мовы ў БССР. Мн., 1994.

12. Сцепанчук Ю.А, Лексіка іншамоўнага паходжання ў сучаснай беларускай паэзіі. – Мн.: УП “Ходр” ГА “БелТІЗ”, 2002.

13. Сцяцко П. Культура мовы. Мн.: Тэхналогія, 2002.

14. Цыхун Г. Беларуская мова і моўная экалогія // Полымя. 1994. № 11. с. 176-182.

15. Шакун Л. Карані нашай мовы // Роднае слова. 1996. № 9. с. 108-119.

16. Шчэрбін В. Факты і міфы. Рэформа беларускага правапісу 1933 г. // Роднае слова. 1989. № 9. с. 14.

17. Яновіч А. Беларуская граматыка Браніслава Тарашкевіча // Роднае слова. 1990. № 9. с. 16-17.

 

4. ПЕРАЛІК КАМП’ЮТЭРНЫХ ПРАГРАМ, НАГЛЯДНЫХ І ІНШЫХ ДАПАМОЖНІКАЎ, МЕТАДЫЧНЫХ УКАЗАННЯЎ І МАТЭРЫЯЛАЎ І ТЭХНІЧНЫХ СРОДКАЎ НАВУЧАННЯ

 

4.1. Ламака С.В. Беларуская мова (прафесійная лексіка). Электронны падручнік для студэнтаў дыстанцыйнай формы навучання. Мн., БДУІР, 2009.

 

4.2. Электронны вучэбна-метадычны комплекс па дысцыпліне “Беларуская мова. Прафесійная лексіка”. / Аўтары: Л.А. Бондар, Н.Г. Вайніла, М.А. Галянок, Т.П. Дапіра, С.В. Ламака, Л.А. Пятроўская, Ю.А. Сцепанчук / Пад рэд. Ю.А. Сцепанчука. – Мн.: Электронная бібліятэка БДУІР, 2006. – 135 с.