Старажытныя цывілізацыя і Беларусь. Этнагенез беларускага народа.

1. Першабытнае насельніцтва Беларусі. Узнікненне бел. этнасу.

2. Канцэпцыі бел. этнагенезу.

3. Этнічныя адметнасці беларусаў, іх антрапалагічны склад, характар, імёны і прозвішчы.

4. Этнічныя групы і міжнацыянальныя адносіны на Беларусі.

 

1.Узнікненне чалавечага грамадства на Зямлі – доўгі і складаны працэс, які расцягнуўся на мільёны гадоў. Існуе некалькі гіпотэз аб паходжанні чалавека на Зямлі:

1. дарвінісцская тэорыя жывёльнага паходжання чалавека (ад агульных продкаў чалавека і малпы – гуманоідаў). У былым СССР толькі яна прызнавалася за навуковую (марксісты прызнавалі).

2. рэлігійная (аб стварэнні чалавека і сусвету Богам за 6 дзён).

3. незямное паходжанне чалавека (з космасу). д/ф "Воспоминание о будущем" – аб цывілізацыі інкаў.

Але гэта ўсё гіпотэзы. Пакуль што навукоўцам невядома, як з'явіліся людзі. Навуковыя даследаванні пацвярджаюць, што найбольш старажытныя людзі (архантрапы) з'явіліся прыкладна 2,5 млн. год назад ва Ўсходняй Афрыцы, дзе цёплы клімат. Прыкладна 1 млн. год назад яны прыйшлі ў Міжземнамор'е, а на тэрыторыі сучаснай Еўропы першыя людзі еўрапейскага выгляду з'явіліся прыкладна 600 тысяч год назад.

Калі з'явілася першабытнае насельніцтва на тэрыторыі сучаснай Беларусі? Хто былі нашы далёкія подкі? Як узнік беларускі этнас, якія этапы прайшоў у сваім развіцці?

На тэрыторыю Беларусі першыя людзі прыйшлі значна пазней – дзесьці каля 100-40 тыс. год да н.э. (палеаліт). Чаму ў гэты час? Тэрыторыя нашай дзяржавы доўгі час была пакрыта леднікамі. Вядомы 3 буйныя і некалькі меншых па маштабу і часу працягласці абледзяненняў.

1.Бярэзінскае – працягвалася 150 тыс. год (пачалося прыкладна 500-350 тыс год да н.э.).

2.Дняпроўскае – доўжылася 190 тыс. год да.н.э. (300 тыс. – 110 тыс. год да н.э.).

3.Валдайскае – працягвалася 7 тыс. год (90 тыс. год да н.э. – 83 тыс. год да н. э).

Хаця пасля яго наступіла пацяпленне, але леднік яшчэ доўгі час даваў знаць аб сабе (то адыходзіў, то зноў з'яўляўся). Ён даходзіў да лініі Пінск-Мазыр-Рэчыца-Гомель (па Прыпяці). Апошні леднік сышоў з бел. зямлі ў мезаліце. Найбольш старажытныя стаянкі, знойденыя на тэрыторыі Беларусі, датуюцца прыкладна 40-30 тыс. год да н.э. на Гомельшчыне (в. Бердыж і Юравічы Калінкавіцкага р-на).

Пісьмовая гісторыя пачалася пазней (кірыліца і глаголіца – 9 ст. н.э.) больш 1 тыс. год. З гэтага часу пачынаецца эпоха цывілізацыі, а да гэтага – дзікасціь, варварства.

Беларусы не былі першымі ў з'яўленні цывілізацый. У гэты час прыкладна:

4 тыс. год да н.э. з'яўляецца цывілізацыя ў Егіпце і Месапатаміі

3 тыс. год да н.э. – ў Індыі

7 тыс. год да н.э – самая старажытная ў свеце – Шумерская (тэрыторыя сучаснага Ірака).

Што ж уяўляла сабою старажтнае насельніцтва на тэрыторыі Беларусі?

Згодна з прынятай этнічнай перыядызацыяй вылучаюць 4 асноўныя эпохі:

1. даіндаеўрапейская (каменны век 100-40 тыс. год да 3-2 тыс. год да н.э.)

2. індаеўрапейская (бронзавы)(на мяжы 3-2 тыс. год да н.э.- 8-7 ст.да н.э.)

3. балцкая (жалезны) (пач. з 8 ст. да н.э. – 5-6 ст. н.э.)

4. славянская (6 ст. н. э на поўдні, 8-9 ст. н.э. – на поўначы (Віцебск)).

5. стварэнне беларускай народнасці (ВКЛ, 13 ст.) – да старажытнасці гэта эпоха не адносіцца.

У аснове гэтай этнаграфічнай перыядызацыі ляжыць працэс фарміравання беларускага этнасу.

Даіндаеўрапейскаяэпоха займае ўвесь каменны век (100-40 тыс. год да 3 тыс. год да н.э.). Самыя старажытныя стаянкі знойдзены ў вёсках Юравічы і Бердыж на Гомельшчыне – 28-26 тыс. г. да н.э. Этнічная прыналежнасць тубыльцаў не высветлена, але мабыць яны былі еўрапеоіднай расы. Яны вынайшлі лук, займаліся збіральніцтвам, паляваннем, рыбнай лоўлей. У іх былі матрыярхат з экзагаміяй (забарона шлюбу ў адным родзе) і эндагамія (забарона шлюбу ўнутры племені). Існавалі вялікія сем'і. Пад час мезаліту ўжо існавалі вырабы з керамікі, ішла здабыча крэменю для шліфоўкі каменю (Дарэчы! Адзіная ва Ўсходняй Еўропе шахта па яго здабычы была ля Ваўкавыску). Знойдзена прыкладна 600 стаянак часу неаліта (5-3 тыс. г. да н.э). У гэты перыяд пачаўся паступовы пераход да жывёлагадоўлі і земляробства, ад прысвойвючай да вытворчай гаспадаркі. Насельніцтва складала прыкладна да 10 тыс. чалавек. У асноўным было заселена Палессе, Панямонне і Пасожжа.

Сярод даіндаеўрапейцаў эпохі неаліту на тэрыторыі Беларусі ў 3 тыс. да н.э. можна вызначыць фіна-ўграў (культура грабенчата-ямкавай керамікі). Яны ішлі з Урала на поўнач Беларусі з-за наяўнасці тут лепшага клімату. Па антрапалагічнаму выгляду фіна-ўгры падзяліліся на 2 галіны: мангалоідны выгляд (вузкія вочы, круглы твар, чорныя валасы. Напрыклад, у Расіі – ханты, мансі) і еўрапеоідны – фіны, венгры, эстонцы. Доказам іх існавання на Беларусі – знешняе падабенства, гідраніміка, тапаніміка (Зельва, Свір, Дзвіна).

Фіна-ўгры – адзіны ў Еўропе народ, продкі якога не былі індаеўрапейцамі. Па ўзроўні развіцця яны не былі вышэй за тубыльцаў і напэўна асіміляваліся сярод апошніх.

Індаеўрапейскаяэпоха пачынаецца на мяжы 3-2 тыс. год да н.э. Індаеўрапейцы – продкі сучасных народаў Еўропы і часткова азіяцкіх (індыйскіх, іранскіх, балцкіх, германскіх, кельтцкіх, раманскіх, славянскх і іншых).

Індаеўрапейцы спачатку жылі ў Малой Азіі і Цэнтральнай Азіі. У выніку "дэмаграфічнага выбуху", звязанага з тэхналагічнай рэвалюцыяй (пераходу да аседласці (жывёлагадоўля і земляробства), з'яўленне лішкаў харчу, багацця, сацыяльнай няроўнасці), сталі лепш харчавацца → пераход да патрыярхату. Пачалося вялікае перасяленне народаў, т.зв. міграцыя на свабодныя землі, у т.л. на Беларусь. На той час даследчыкі вылучылі 2 міграцыйныя патокі:

1. Адна хваля індаеўрапейцаў накіравалася ў Індыю, дзе пад назвай арыяў заснавала сваю цывілізацыю – старажытныя Веды.

2. Другая хваля праз Балканы і украінскія стэпы – ў Еўропу. На поўдні Еўропы індаеўрапейскае племя ахейцаў, аснавалі Трою і заклалі пачатак старажытна-грэчаскай цывілізацыі. Адтуль ідзе пачатак утварэння многіх еўрапейскіх і азіяцкіх народаў – германцы, кельты, іранцы, балты, славяне (са сваімі мовамі і культурамі).

На Беларусі з прыходам індаеўрапейцаў закончыўся каменны век і пачаўся бронзавы. Індаеўрапейцы рассяліліся на вялікіх прасторах Цэнтральнай і Ўсходняй Еўропы ад Рэйна да Волгі.

Індаеўрапейцы былі першым у гісторыі народам, які вынайшоў:

метал (спачату медзь, пасля волава і атрымалі бронзу (адсюль назва бронзавы век) & Гэта была новая

кола тэхналагічная рэвалюцыя.

баявыя сверленыя сякеры

земляробства

жывёлагадоўля

стварылі культуру шнураванай керамікі

курганныя пахаванні (нябожчыкаў пасыпалі вохрай чырвонага колеру(сімвал агню і сонца, якім пакланяліся індаеўрапейцы)).

Узровень развіцця індаеўрапейцаў быў вышэйшы за мясцовае насельніцтва, таму яны асімілявалі яго, сфарміравалі свае мовы. У выніку змешвання індаеўрапейцаў з мясцовым насельніцтвам адбыўся распад іх адзінай супольнасці на асобныя этнічныя супольнасці. Адна з іх – прабалта-германа-славянская (сяр. 2 тыс. да н.э.). Пазней яна падзеліцца на балтаў, германцаў і славян.

& Шэраг вучоных лічаць, што самымі старажытнымі індаеўрапейцамі на тэрыторыі сучаснай Беларусі былі кельты (на Захадзе і поўдні Беларусі). Яны прыйшлі з Бліжняга Ўсходу і рассяліліся на землях сучаснай Украіны, Славакіі, Чэхіі, Аўстрыі, Францыі, Іспаніі, Англіі.

У 1 тыс. г да н.э. на тэрыторыі Беларусі рассяляюцца балты, якія выдзеліліся з індаеўрапейцаў.

Балцкая этнаграфічная эпоха пачалася з 8 ст. да н.э (жалезны век). Сярод вучоных ёсць меркаванне, што балты – адгалінаванне галаў (частка кельтскіх плямён), узровень іх развіцця вышэй папярэднікаў, таму яны асіміліравалі тых.

 

 

Адметнасці балтаў:

першымі распачалі выраб жалеза з балотнай руды (жалезныя сякеры)

прадзенне

ткацтва

ганчарства

пасечнае земляробства (проса, пшаніца, зернецёркі).

У гэты час у балтаў назіраецца накапленне лішкаў прадукцыі, падзел вялікіх патрыярхальных сем'яў на малыя. Яны будуюць паселішча ў непрыступных месцах (выкарыстоўваюць валы, рвы з вадой, гарадзішча). Пра тое, што на Беларусі былі балты сведчаць татэмы (у выглядзе змея, вужа(бранзалеты)), нябожчыкаў пачалі хаваць у курганах, адпаведная тапаніміка, гідраніміка, імёны і прозвішчы.

Першыя пісьмовыя звесткі аб нашых продках (паўднёва-беларускіх балтах) пад назвай неўры ёсць у старажытна-грэцкага гісторыка Герадота. На пачатку 1 тыс. год н.э. на большасці нашай тэрыторыі жылі наступныя балцкія плямёны:

яцвягі (Гродзенская і часткова Брэсцскія землі)

лотва (Віцебшчына і Усх. Міншчына)

дайнова (Нарачанска-Маладзечненскі край)

літва (Верхняе і Сярэдняе Панямонне) і інш.

Балцкі перыяд этнічнай гісторыі Беларусі па часе супаў з узнікненнем і росквітам Рымскай антычнай цывілазцыі. У выніку кантактаў нашых балтаў з Рымскай імперыяй стала грашовае абарачэнне на Беларусі рымскіх сярэбраных манет – дынарыяў (2-3 ст. н.э), знойдзеныя на Брэстчыне і Гродзеншчыне.

Славянская этнаграфічная эпоха пачынаецца з 6 ст. н.э. Славяне, таксама як і балты, выдзеліліся з агульнага масіву індаеўрапейцаў і першапачаткова рассяліліся ў Еўропе (тэрыторыя паміж Одэрам і Віслай (Усход Германіі – захад Польшчы)). Рух славян з гэтых тэрыторый стаў часткай т.зв. "Вялікага перасялення народаў" – засяленне тэрыторыі Рымскай імперыі першабытнымі плямёнамі з 4 па 7 ст. н.э. У 476 г. н.э. звергнуты апошні Рымскі імператар і на землях Заходняй Рымскай імперыі ўсталяваліся т.зв. "варварскія" каралеўствы. Экспансія славянскіх плямёнаў ахапіла тэрыторыю Балкан (Югославія)+Цэнтральную Еўропу – Усх. Германію, Чэхію, Польшчу, Украіну, Беларусь.

На паўднёвым захадзе беларускага Палесся славяне з'явіліся ў 6 ст. н.э., яны пачалі рухацца на поўнач, дзе пражывалі балцкія плямёны. У 8-9 ст.н.э. засяляюць Пасожжа, у 9 ст. – Падзвінне. Славяне ішлі на беларускія землі як з Захаду, так і з поўдня. З іх прыходам скончылася эпоха першабытнасці і пачаўся пераход да раннефеадальных адносінаў.

На тэрыторыі Беларусі рассяліліся некалькі славянскіх плямёнаў:

крывічы (Віцебшчына, Смаленшчына, Віленшчына і часткова Гарадзеншчына)

дрыгавічы (Цэнтральная Беларусь і паўночнае Палессе)

радзімічы (Магілёўшчына, Гомельшчына).

На тэрыторыі Беларусі жылі і іншыя ўсходнеславянскія плямёны – дулебы, драўляне. У аповесці мінулых гадоў згадваецца пра іх рассяленне. Узровень іх развіцця быў вышэйшы, чым у балтаў, якія тут пражывалі. У прыватнасці, у іх было ворнае земляробста, плуг з жалезным наканечнікам, двухполле, жорны. З 6-7 ст. н.э. пачынаецца доўгі працэс кансалідацыі славянскіх плямёнаў і асіміляванага імі балцкага насельніцтва ў адзіную этнічную супольнасць. Гэтаму будзе спрыяць стварэнне імі першых дзяржаўных утварэнняў. З прыходам славян заканчваецца першабытны лад і пачынаецца пераход да феадалізму.

З 13 ст. пачынаецца 5 эпоха стварэння адзінай этнічнай супольнасці – ліцвіны (ВКЛ) – беларускай народнасці.

Такім чынам, карані беларускага этнасу ідуць у даўніну. Беларусы належаць да аднаго са старажытных народаў Еўропы. Наша народнасць, як і многія іншыя, сфарміравалася ў выніку працэсаў міграцыі старажытных жыхароў Азіі і Еўропы, сінтэзу плямёнаў, што жылі ў розныя часы на нашай тэрыторыі. Гэта былі спачатку даіндаеўрапейцы + на паўночным усходзе - фіна-ўгры, пасля прыйшлі індаеўрапейцы, якія асімілявалі тубыльцаў. З індаеўрапейцаў выдзеліліся балты, славяне, але ў аснове іх этнагенезу ляжыць балцкі субстрат (аснова). Аб гэтым сведчаць археалагічныя даныя, назвы мясцовасцяў і знешні выгляд беларусаў.

Як вядома, славяне падзяліліся на некалькі груп са сваімі этнічнымі адметнасцямі:

заходнія (палякі, чэхі, славакі, лужычы)

паўднёвыя (харваты, сербы, македонцы, чарнагорцы)

усходнія (беларусы, рускія, украінцы).

Як адзначалі вышэй, ліцвіны, як адзіная народнасць, сфарміравалася ў ВКЛ. Яна складала большую частку насельніцтва ВКЛ, бо там жылі і продкі сённяшніх украінцаў, жамойтаў, аукштайтаў. Гэта назва ліцвіныза 500 год існавання ВКЛ стала гістарычным этнонімам беларусаў. Пад канец 18 ст., калі адбылася страта дзяржаўнасці, паланізацыя замянілася русіфікацыяй Расійскай імперыі, прыкладна 200 год адсутнасці сваёй дзяржаўнасці тармазіла фарміраванне беларускага этнасу, беларускай нацыі, але не змаглі яе знішчыць.

 

2.Праблема беларускага этнагенезу – самая дыскусійная і палітызаваная. Наконт паходжання беларусаў існуе шмат канцэпцый (лац. – спосаб разумення праблемы), некаторыя з іх – сфальсіфікаваны. Наша задача – не проста пералічыць некаторыя з іх, а даць навуковае абгрунтаванне рэальным і крытыку – фальсіфікаваным.

1. Вялікаруская канцэпцыя паходжання беларусаў.

Усталявалася ў гістарычнай літаратуры з 19 ст. – яна сфальсіфікавана, існуе і сёння. Прыдумана расійскімі палітыкамі і гісторыкамі на сваю карысць, дзеля сваёй выгады. Яны хацелі апраўдаць далучэнне да Расіі беларускіх зямель у канцы 18 ст. (Кацярына ІІ загадала адліць медаль "Отторгнутое возвратих"). Ім выгадна было забыць першапачатковае значэнне слова "Русь", "русічы" – менавіта так называлі жыхароў усходніх раёнаў нашай краіны. І гэтыя назвы ніякага дачынення да Масковіі тады не мелі. Пазней Масковія стане называць сябе Руссю. Яшчэ ў "Аповесці мінулых гадоў" (12 ст.) сказана: "Изначально Русь сидела по Варяжскому (Балтскому морю)". Першы князь Рюрык прыйшоў ад варагаў, ад русаў. Кёнігсберг называўся сталіцай Прусіі, побач з Руссю. Гэта нямецкія гісторыкі і географы, што служылі ў Расіі пры Пятры І і пазней, пастараліся выкарчаваць назву Русь з назваў прыбалтыйскіх зямель і захапіць іх. Яшчэ Іван Жахлівы, потым Аляксей Міхайлавіч і іншыя маскоўскія цары, ведучы войны за выхад на Балтыку, захоплівалі нашы землі (бо мінаваць немагчыма), лічылі патрэбным "клапаціцца" аб беларусах-адзінаверцах з маскоўцамі. Пасля далучэння беларускіх земляў да Расійскай імперыі ў канцы 18 ст., праводзячы перапісы, рэлігію ставілі, як галоўную этнічную адметнасць усіх праваслаўных, пісалі рускімі, а ўніяцтва забаранілі, перагналі ў праваслаўе. З 1840 г. нават назва "Беларусь" была забаронена – ўсталявалася Паўночна-Заходні край. Няма беларусаў, а ёсць сапсаваныя польскім уплывам рускія. Але на самой справе так не было!

2. Вялікапольская канцэпцыя (прыдумана палякамі) ўзнікла ў 20-я гг. 20 ст.(некаторыя і зараз яе прызнаюць). Згодна з ёй, беларускія землі называлі ўсходнімі крэсамі Польшчы (ускраіна), а беларусаў – палякамі, сапсаванымі расейскім уплывам. Тлумачэнне наступнае: доўгі час жылі ў адной дзяржаве, утварылася Рэч Паспалітая + Крэўская ўнія + 7 дынастычных уній. Гістарычна барацьба Расіі і Польшчы за беларускія землі закончылася ў 1921 годзе Рыжскім дагаворам, па якому Заходняя Беларусь адышла да Польшчы. У 1939 годзе (згодна пакту Молатава-Рыбентропа) да СССР далучылася Заходняя Беларусь. Пад час ІІ Сусветнай вайны акаўцы (армія Краёва) выступіла за вяртанне ім Заходняй Беларусі. Гэта канцэпцыя таксама фальсіфікатарская, выгадна Польшчы, не мае навуковай асновы.

3. Крывіцкая і крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкая канцэпцыі. Яны таксама недакладныя. У пачатку 20 ст. Вацлаў Ластоўскі выступіў супраць вялікадзяржаўных памкненняў Расіі і Польшчы, прапанаваў лічыць беларусаў як этнас, які існуе асобна ад рускіх і палякаў. Незалежнае паходжанне беларусаў ён выклаў у крывіцкай канцэпцыі (у фантастычным апавяданні "Лабірынт"). У прыватнасці, ён даказаў, што ў 9-13 стст. крывічы мелі сваю незалежную дзяржаву, што яны – прамыя продкі беларусаў, але тады ён не ведаў, што на беларускіх землях жылі балты. Атрымліваецца, што да з'яўлення крывічоў тут нікога не было. Ён сцвярджаў, што беларусы мелі больш чым 1000-гадовае дзяржаўнае кіраванне. За гэтае меркаванне аўтар і загінуў. Недакладнасць гэтых канцэпцый заключаецца ў тым, што славяне прыйшлі на беларускія землі толькі ў 6 ст н.э. (на поўдзень), а на поўнач – у 9 ст.н.э., то атрымліваецца, што да гэтага часу нібыта нікога і не было на Беларусі, але гэта не так. Стаянкі ля вёсак Юравічы і Бердыж сведчаць, што прыкладна 30 тыс. год да н.э. тут ужо жылі людзі, а не толькі з 6 ст. н.э. Акрамя таго, вядома, што крывічы, дрыгавічы і радзімічы зніклі са старонак летапісаў у сярэдзіне 12 ст., а беларусы як этнас сфарміраваліся ў сярэдзіне 13 ст. Храналагічная лакуна сведчыць пра недасканаласць доказу.

Вядомы беларусазнавец Я.Карскі, гісторык-славіст У.Пічэта распрацавалі крывіцка-дрыгавіцка-радзіміцкую канцэпцыю. Яна сцвярджае, што продкамі беларусаў з'яўляюцца племянныя аб'яднанні ўсходніх славян – крывічы-палачане, што жылі па цячэнні Заходняй Дзвіны, дрыгавічы – жылі на тэрыторыі Прыпяцкага Палесся паміж Прыпяццю і Дзвіной – і радзімічы, якія пасяліліся на рацэ Сож.

4. Старажытнарускай народнасці (Кіеўская Русь). З яе паходзяць рускія, беларусы, украінцы. Канцэпцыя створана савецкімі гісторыкамі ў сярэдзіне 50-х гг. 20 ст. (этнограф Токараў, В. Маўродзін) для апраўдання фарміравання штучнай адзінай супольнасці людзей у СССР – савецкага народа. Згодна з ёй, вытокамі беларускага, украінскага і рускага народаў з'яўляецца старажытнаруская народнасць – усходнеславянская этнічная супольнасць, што склалася ў 9-10 стст. у Сярэднім Прыдняпроўі ў выніку змешвання крывічоў, дрыгавічоў, драўлян, севяран і інш. Гэта канцэпцыя зыходзіла з таго, што з пачатку каланізацыі ўсходнімі славянамі (з 6-7 ст. н.э.) зямель сучаснай Украіны, Беларусі і часткі Расіі – была створана адзіная старажытнаруская дзяржава з цэнтрам у Кіеве – з адзінай мовай, культурай, традыцыямі, адзіным лёсам. Гэта значыць, што быў створаны адзіны старажытнарускі этнас. Пасля распаду Кіеўскай Русі ў 12 ст. на мноства дробных княстваў распаўся і адзіны старажытнарускі народ на 3 (рускія, беларусы, украінцы), якія нават на генетычным узроўні праз усю гісторыю захавалі імкенне да ўз'яднання ў новай супольнасці СССР – савецкі народ. Бальшавікі заўсёды былі інтэрнацыяналістамі, бо лічылася, што пры камунізме нацый не будзе. А Хрушчоў казаў беларусы першымі прыйдуць да камунізма. Але, як вядома з гісторыі, на самой справе не было агульнай старажытнарускай дзяржавы Кіеўскай Русі, у якую б увесь час ўваходзіла Полацкае княства. З 500-гадовай гісторыі толькі кароткі час яно трапляла пад залежнасць ад Кіева. Прыход усходніх славян на гэтыя землі звязаны са змешваннем з карэнным, больш колькасным насельніцтвам. Але народы фарміраваліся на рознай этнічнай аснове:

беларусы (славяне+балты)

украінцы (славяне+сарматы (іранскія плямёны))

рускія (славяне+фіна-ўгорцы).

Менавіта даславянскае насельніцтва беларусаў, украінцаў і рускіх прадвызначыла рознасць 3 усходне-славянскіх народаў, т.ч. ніякай агульнай калыскі не існавала, ды і антрапалагічны выгляд таксама розны.

5. Славянская (славяна-балцкага паходжання) канцэпцыя. Навукова абгрунтаваная. Паводле яе, продкамі беларусаў з'яўляюцца як славяне, так і балты, якія жылі тут каля 2 тыс. год да н.э. перад славянскай каланізацыяй. Нашы продкі – славяне на балцкім субстраце (падаснове). Сведчанняў гэтаму шмат:

археалагічныя даныя (жыллё, прылады працы, пахаванні, упрыгожанне, татэмы, уласцівыя балтам)

гідраніміка

тапаніміка

этнаграфічныя даныя (імёны і прозвішчы)

лінгвістыка

антрапалогія (знешні выгляд беларусаў).

Цікава, што першым аб балцкім паходжанні беларусаў сказаў расійскі археолаг Валянцін Сядоў (у 1970 г.), надрукаваў даследаванне, дзе абгрунтаваў балцкую аснову (субстрат) у працэсе этнагенезу (фарміравання) беларусаў. Літоўцы – Балтарусія, латышы – балтакрывія і зараз называюць. Прыхільнікі гэтай тэорыі бачаць вытокі беларусаў у славянізацыі балтаў. Карані беларускага этнасу ўзыходзяць да таго часу, калі славяне рассяліліся ў Верхнім Падняпроўі і суседніх абласцях. У выніку асваення славянамі тэрыторыі Беларусі, дзе раней жылі балты, у 8-9-стст. склаліся этнічна блізкія паміж сабой супольнасці ўсходнеславянскага насельніцтва: крывічы, дрыгавічы, радзімічы, часткова валыняне, драўляне і севяране, якія названы ў летапісах. На іх аснове і ўтварыўся старабеларускі этнас.

У сталіцы БССР яна выклікала паніку, мінскі гісторык Л.Абэцэдарскі сказаў пра яе, што гэта справа рук прыхільнікаў амерыканскага імперыялізму. У гэты час нават адмянілі правядзенне канферэнцыі па гэтай тэме, а таксама знялі з кіруючых пасад навукоўцаў, якія падзялялі гэтае меркаванне.

 

3.Складанасці гістарычнага лёсу беларусаў(страта дзяржаўнасці за апошнія 2 стагоддзі, знішчэнне нацыянальнай інтэлігенцыі не перапынілі этнічнай кансалідацыі нашага народу). Ён здолеў аформіцца ў самастойную нацыю, якая мае сваю мову, тэрыторыю, дзяржаву, культуру, жыве ў адзінай эканамічнай прасторы. Беларускі этнас вызначаецца адметнымі нацыянальнымі рысамі (характарам, ментальнасцю, што адрознівае яго ад іншых).

1. Важнейшая этнічная адметнасць – беларуская мова (згодна перапісу 1989 года – 77,7% беларусаў – родная беларуская мова, а ў 1999 годзе пытанне аб роднай мове не ставілася). Беларуская мова адносіцца да славянскай групы індаеўрапейскай моўнай сям'і. Пачала фарміравацца у 10-13 ст. (як старажытнабеларуская), паступова пранікла ў царкоўную літаратуру і выцясніла царкоўна-славянскую. Яе росквіт прыпадае на часы ВКЛ (Ф.Скарына выдаў 23 кнігі Бібліі да 1519 года, дзе назіралася спалучэнне народнай гаворкі і царкоўна-славянскай мовы), а ўжо С.Будны і В.Цяпінскі пісалі толькі на роднай мове.

Лёс беларускай мовы цяжкі: забаранялася Польшчай (1696 г.), Расіяй (1840 г.), у 1990 г. атрымала статус дзяржаўнай, а з 1995 г. усталявалася двухмоўе. У выніку шматвяковай паланізацыі і русіфікацыі прэстыж беларускай мовы знізіўся нават у вачах саміх беларусаў. І сёння нам трэба кожны раз даказываць самім сабе, што мы – народ, нацыя і маем права на ўжыванне сваёй мовы. Дзяржаўная мова – гэта спосаб існавання, захавання і выжывання беларускага народа. Доўгі час насаджалася думка, што няма самабытнай мовы, што гэта дыялекты ці то польскай, ці то рускай. Але на самой справе яна вельмі старажытная (адносіцца да індаеўрапейскай моўнай сям'і ўсходнеславянскай моўнай групы). Блізасць беларускай мовы да індаеўрапейскай (да яе першаасновы) сведчыць пра тое, што наша мова:

атрымала ў спадчыну індаеўрапейскую лексіку

адметнасці: дзеканне, цеканне, ў нескладовае, дж

у бел. мове і санскрыце шмат слоў, якія маюць аднолькавае гукавое і сэнсавае значэнне (тата, маці)

у старажытнаіндыйскіх творах ёсць упамінанне крывічоў, але там няма слоў русь, паляне

шмат запазычанняў з іншых моў(з латыні – гонар, каляндар, сякеры; з татарскай – гарбуз, каза, дурань; з нямецкай – цукар, цэгла; з польскай – відэлец, здрада, скарб).

2. Дзяржаўнасць

Народ не можа існаваць без уласнай дзяржаўнасці і ў беларусаў яна была.

3. Антрапалагічны тып беларусаў – сярэднееўрапейскі варыянт еўрапейскай расы. Сярэдні рост, прадаўгаваты твар, прамы нос з невялікай гарбінкай, светлая скура і валасы, а калі цёмныя – то гэта фіна-ўгорцы ці кельты.

4. Нацыянальны характар. Беларусы маюць такія якасці, якія высока шануюцца ў любым чалавечым грамадстве: працавітасць, дабрыня, адказнасць, памяркоўнасць, цярплівасць, гасціннасць, адмаўленне ад гвалту і жорсткасці. Разам з тым ёсць і адмоўныя рысы: нерашучасць, канфармізм, кансерватыўнасць, інэртнасць (не будзе беларус рваць на сябе кашулю).

Альгерд Кваснеўскі сказаў У.Пуціну: "Мы, палякі. і вы, рускія, - славяне, але ў нас ёсць значнае адрозненне: мы, палякі, б'ёмся да першай крыві, а вы, рускія, да апошняй".

5. Самабытны беларускі фальклор (легенды, паданні, казкі). Адзін з самых старажытных і багацейшых сярод усходнеславянскіх народаў.

6. Побыт (народны каляндар, абрады, ежа, назвы месцаў).

7. Імёны і прозвішчы.Прыкладна 2800 беларускіх імёнаў (каля 1700 мужчынскіх і 1100 – жаночых і іх народна-гутарковых варыянтаў). У 2000 годзе выдадзены слоўнік асабовых імёнаў (складальнік Сарока). У беларусаў склаліся самыя розныя імёны і прозвішчы. Прозвішчы на Беларусі з’явіліся ў 16-17 ст. Аславяненыя балты да сваіх прозвішчаў і імён дадавалі суфікс іч (Несцяровіч, Жылуновіч, Мірановіч). Уласныя імёны – імёны па бацьку, прозвішчы, псеўданімы, мянушкі людзей, клічкі жывёл. Прозвішчы беларусаў маглі паходзіць ад:

назваў звяроў, птушак, насякомых (Заяц, Камар, Жук, Шпак)

ад назвы прафесіі, якой займаліся продкі (Каваль, Ганчар, Бандар, Пекар, Шавец)

ад назвы частак цела (Рука, Галава, Нос, Зуб)

ад назвы мясцовасці (Мсціславец, Загорскі, Пінчук, Ашмянец)

ад мянушак (Бабыль, Кулак, Ярош, Клім)

ад уласных іменаў продкаў (Антонаў – сын Антона, Левановіч, Фамін, Андраюк, Гаврылюк)

балцкага паходжання (Рагойша, Абламейка, Дамейка, Корбут)

ад назвы канкрэтных прадметаў (Кош, Лаза, Шуба, Завеса, Грыб)

Імёны беларусаў:

 

 

спрадвечнабеларускія: Яраслаў (Яр -сонца), Міраслаў (славіць мір), Надзея, Лада.

імкненне бацькоў падкресліць разумовыя і фізічныя якасці дзіця:Дабрыня, Самахвал

імкненне бацькоў адпужаць ад дзіця злых духаў і давалі “падманныя імёны” (Гадыш, Неўпакой, Дохля, Крывец)

імёны, запазычаныя з Польшы (Матэуш, Агнешка, Ружана, Ян, Жана)

імёны, запазычаныя ад скандынаваў (Вольга, Алег, Ігар)

праваслаўныя кананічныя імёны, прыстасаваныя да беларускай мовы: Іаан – Ян, Еўдакія – Аўдоцця.

у часы СССР з’явіліся “ідэалагічныя” імёны (Трактарына, Акцябрына, Аўрора, Прагрэс, Вілена, Індустрыя)

змены ў адценні імя ў залежнасці ад сітуацыі: Пётр, Пятрак, Пеця, Пятро, Пятрусь, Петрасюк, Пятроша.

 

 

4.РБ–монанацыянальная поліэтнічная дзяржава. Згодна перапісу 2009 года беларусы складаюць 83,7% – тытульная нацыя.

Этнічны падзел Беларусі (%)

1959 г. 1970 г. 1989 г. 1999г. 2009г.
беларусы 81,1 77,9 81,2 83,7
рускія 8,2 10,4 13,2 11,4 8,3
палякі 6,7 4,3 4,1 3,9 3,1
украінцы 2,1 1,7 2,9 2,4 1,7
яўрэі 1,6 1,9 1,1 (112 тыс.) 0,3 0,1
астатнія 0,6 0,4 0,8 0,8 3,1

 

Этнічная група (меншасць) – гэта адносная меншасць насельніцтва ў параўнанні з тытульным (асноўным) этнасам у поліэтнічнай дзяржаве. Згодна з дадзенымі перапісу, на Беларусі налічваецца каля 140 нацыянальнасцей і народнасцей.

Так званыя нацыянальныя меншасці ёсць ва ўсіх шматнацыянальных краінах. Іх правы і свабоды забяспечваюцца міжнароднымі канвенцыямі і дзяржаўнымі законамі. У 1992 годзе ААН прыняла дэкларацыю правоў асобаў, што належаць да нац., этнічных, рэлігійных ці моўных меншасцей. На Беларусі ў тым жа годзе быў прыняты закон "Аб нацыянальных меншасцях у РБ" (канстатуецца гарантыя свабоднага развіцця культур, моў і традыцый нац.меншасцей, дапамога ў стварэнні іх грамадскіх арганізацый і культурных устаноў).

Рускія на Беларусі.

Самая вялікая з этнічных груп – рускія (1999 г. – 11,4%, 2009 г. – 8,3%). Культурныя і эканамічныя сувязі беларусаў (русінаў, ліцвінаў) і рускіх (маскоўцаў, пазней – вялікарусаў) вядомы са старажытных часоў узнікнення продкаў цяперашніх рускіх (з 12-13 ст.) – пачатак фарміравання, а завяршылася – ў 16 ст. На дзяржаўным узроўні сувязі паміж рускімі і беларусамі развіваліся неадназначна (напрыклад, за адно 16 ст. – 80 год ваявалі).

Асноўныя шляхі прыходу рускіх на Беларусь:

1. Заключэнне дынастычных шлюбаў вялікіх князёў (усходняя палітыка ВКЛ у 14-15 ст., пачынаючы з Гедымінавічаў). Напрыклад, Альгерд ажаніўся з цвярской княгіняй Ульянай, а яго сын Сымон – на дачцы Дзмітыя Данскога. Дачок вялікіх князёў літоўскіх таксама аддавалі замуж за маскоўскіх князёў: дачка Вітаўта выйшла замуж за Васіля ІІІ. Маці Івана ІV, Жахлівага мае беларускага паходжання – Алёна Глінская.

2. Ваеннапалонныя, захопленыя ў войнах ВКЛ з Масквой (Вітаўт у 1405 годзе зрабіў паход на Пскоў – сотні тысяч палонных у Гародні, у раёне Барысаглебскай (Каложскай) царквы).

3.Дабраахвотна эмігравалі з Масковіі па палітычных, эканамічныхматывах, бо ў ВКЛ быў больш дэмакратычны лад, а ў Масковіі ўзмацніўся прыгонны лад, неабмежаванае самадзяржаўе, самавольства. Служылыя, апальныя дваране, вальнадумцы сяліліся на Усходніх ускраінах ВКЛ.

4. Эмігранты па рэлігійных матывах(стараверы) пасля рэформы патрыярха Нікана ІІ (Масква – ІІІ Рым). Там назіраўся масавы тэрор, а ў нас па Статуту ВКЛ – верацярпімасць.Тых, хто не прыняў рэформу было нямала – 50%, яны аселі на Гомельшчыне (паселішча Ветка).

5.Асабліва пашырылася руская дыяспара на Беларусі пасля 3 падзелаў РП. Кацярына ІІ падаравала больш за 180 тысяч сялян, яе сын Павел – 28 тысяч. Цэлыя гарады з жыхарамі былі падараваны Кацярынай ІІ (А.Сувораў атрымаў Кобрын, фаварыт В.Пацёмкін – Крычаў, Зорыч - Шклоў). На беларускія землі ехалі памешчыкі, чыноўнікі, святары, настаўнікі, салдаты. З канца 18 ст. і да 1897 года (за 100 год) колькасць рускіх тут павялічылася ў 20 разоў. Рускія займалі лепшыя пасады, сяліліся ў гарадах.

6.Новая хваля рускіх на беларускіх землях з'явілася пасля ўстанаўлення Савецкай улады ў БССР. Рабочыя, інжынеры, настаўнікі, кіруючыя партработнікі. У 1926 годзе іх было каля 400 тысяч (7,7%).

7. Пасляваенны час звязаны з аднаўленнем народнай гаспадаркі, знішчанай вайной.

Палякі на Беларусі.

Сувязі народаў Польшчы і Беларусі вядомы са старажытных часоў, калі тут пражывалі славянскія плямёны (люцічы, мазаўшане, памаране). Іх паходжанне і шляхі міграцыі да канца не высветлены. У Падляшшы цераспалосна жылі і ляхі (палякі), і русіны, і патомкі яцвягаў. Таму Падляшша было аб'ектам прэтэнзій з боку і польскіх, і літоўскіх князёў. Крэўская і Люблінская ўніі адыгралі важную ролю ў абароне інтарэсаў гэтых дзяржаў у барацьбе з крыжакамі і маскоўскай агрэсіяй і ў той жа час заклалі пачатак пранікненню палякаў на тэрыторыю Беларусі. І хаця Статут 1588 года забараняў іншаземцам набываць тут землі і займаць пасады, палякі паступова пранікалі сюды, а пасля далучэння да Расіі пачаўся ўціск і на палякаў. У 1897 годзе тут жыло больш 140 тысяч палякаў, з 1921 г. яны пачынаюць сяліцца ў Зах. Беларусі. Падзеі ІІ Сусветнай вайны (з 1939 года) абярнуліся вялікай трагедыяй і для беларускіх палякаў. Рэшткі польскага войска ўзяты ў палон, шмат выслана ў Сібір, на поўнач Расіі (прыкладна 600 тысяч). Пасля вайны ў Польшчу выехала 274 тысячы палякаў (у асноўным з Заходняй Беларусі), з іх шмат беларусаў-католікаў, якіх пісалі палякамі.

З канца 50-х гадоў ХХ ст. была яшчэ адна хваля перасяленцаў з Савецкай Беларусі ў Польшчу.

Украінцына Беларусі.

У адносінах нашых продкаў з украінцамі з часоў Кіеўскай Русі было ўсё: суперніцтва, воіны, сумесныя паходы. З 1362 года ўкраінскія землі ўвайшлі ў склад ВКЛ (бітва на Сініх Водах – Альгерд). Найбольш іх пражывае на Палессі, Пасожжы, Падняпроўі. Згодна з першым перапісам насельніцтва, які быў зроблены ў Расійскай імперыі ў 1897 годзе, – на беларускіх землях пражывала 25,5% маларосаў, найбольш - у Кобрынскім і Брэсцкім паветах Гродзенскай губерні, а ў 1999 годзе – 241 тысяча.

Яўрэі на Беларусі.

Яўрэі – старажытнейшы народ, патомкі іўдзеяў, што жылі ў Палесціне да н.э. Яны ў пачатку н.э. рассяліліся па ўсім свеце. З распадам Рымскай імперыі апынуліся ў розных краінах. Жылі кагаламі. Першае ўпамінанне пра іх на Беларусі – 997 год. Масавы прыход назіраецца з канца 15 ст. пры Казіміры. З к.11-13 ст. яўрэі цярпелі ганенні. У 1215 годзе Латэранскі сабор зацвердзіў каставае адлучэнне яўрэяў ад хрысціян і ўвёў асобны знак – 6-канцовая зорка. Яўрэі цярпелі ва ўсіх краінах свету, акрамя Беларусі. Да гонару беларусаў Вітаўт выдаваў ім прывілеі (Брэсцскія яўрэі). (У СССР – гэта 5 графа!). Напрыклад, на Ўкраіне ў сярэдзіне 17 ст. адбываўся гайдамацкі рух (пагромы), калі яўрэі ўцякалі на Беларусь. Пасля далучэння беларускіх зямель да Расіі ў канцы 18 ст. Кацярына ІІ увяла рысу аседласці для яўрэяў – яны сяліліся на Беларусі. Назіраліся ганенні з-за веры (богавыбранасць). Яўрэі жылі ў асноўным у гарадах, былі купцамі, гандлярамі, ліхвярамі (ростовщик), шынкарамі. Сваім дзецям давалі добрую адукацыю. Для яўрэяў былі ўведзены абмежаванні – не дазвалялася купляць зямлю (толькі давалі ў арэнду), ім не прысвойваліся шляхецкія званні.

У 1897 годзе на Беларусі пражывала 890 тыс. яўрэяў у гарадах, у 1914г. – 1 млн. 250 тыс., а ўжо ў савецкія часы – 2 месца па колькасці пасля беларусаў, а ў гарадах – 50-60% жыхароў. Страшэнны генацыд назіраўся ў часы ВАВ. Зараз колькасць яўрэяў пастаянна змяншаецца. Для параўнання ў 1990 г. – 30 тыс., а 30 гадоў таму (1970 г.) – 180 тысяч. Эміграцыя ў Ізраіль, Еўропу, ЗША, Канаду. Нягледзячы на раскіданасць па ўсім свеце, яўрэі не асіміляваліся, не растварыліся, а захавалі сваю культуру і рэлігію.

Татары на Беларусі.

Мусульмане па веравызнанні. Адна з груп цюркскага насельніцтва. На беларускіх землях з'явілася ў к.13-пач.14 ст. Шляхі з'яўлення татар:

запрашаліся на ваенную службу ў войска ВКЛ (давалі шляхецкія званні). У 1319 годзе з Гедымінам ішлі супраць крыжакаў, у 1410 годзе – Грунвальд – добрыя воіны.

літоўскія князі бралі ў палон тысячы татар і сялілі на беларускіх землях (Ліда, Ашмяны, Навагрудак).

Татары прынеслі на Беларусь культуру агародніцтва, шмат моўных запазычанняў.

Цыганы на Беларусі.

Пражываюць з 15 ст., не асіміляваліся з іншымі этнасамі. Цыганы – выхадцы з Індыі (па мове, культуры). Ва ўсім свеце іх пражывае прыкладна 5-10 млн., а на Беларусі прыкладна 10 тысяч. У Еўропу цыганы прыйшлі ў 10 ст.(спачатку з Візант., потым Грэцыі, з Польшчы, Венгрыі). Цыганы – добрыя каняводы, дрэсіроўшчыкі звяроў, вандроўныя музыкі, спевакі, танцоры, знахаркі, варажбіткі.

На Беларусі таксама жывуць літоўцы, латышы, армяне, азербайджанцы, малдаване, немцы, грузіны, пакістанцы. Многія з гэтых этнічных груп (прыкладна 140 этнасаў) ствараюць свае культурныя суполкі, аб'яднанні.

Як развіваюцца міжнацыянальныя адносіны?

Характар беларусаў, іх ментальнасць сведчаць аб тым, што яны заўсёды прыязна ставіліся да ўсіх, хто жыў на іх зямлі, і да саміх беларусаў. Яшчэ ВКЛ з 13-14 стст. была поліэтнічнай дзяржавай, і так было ва ўсе наступныя стагоддзі. З пачатку 90-х гадоў ХХ ст. на Беларусі пачаліся 2 паралельныя працэсы нацыянальнага адраджэння:

бел. адраджэнне

адраджэнне малых этнічных груп.

Усім грамадзянам РБ, незалежна ад этнічнага паходжання, трэба зразумець, калі не будзе моцнай нац. бел. дзяржавы, то немагчымым стане і нац. адраджэнне малых этнічных груп (рускія, украінцы, палякі), бо дзяржава павінна ім дапамагаць ствараць школы на іх нац. мовах, дапамагаць развівацца іх культуры.

За апошнія 200 год бел. народ стаў вельмі дэнацыяналізаваным (паланізацыя, русіфікацыя, адсутнасць сваёй дзяржавы):

1.На бок нац. адраджэння не стала дзярж. улада

2.Нац. інтэлігенцыя неактыўна змагался за сваю гісторыю, мову ў школе і ВНУ

3. На бок нац. адрадж. не стала царква (знішчана ўніяцтва, перавод у праваслаўе)

4. Палітычная дзейнасць БНФ заглушыла нац. адраджэнне.