Большую частку гарадскога насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Бяднейшыя жыхары займаліся таксама сельскай гаспадаркай, забяспечваючы сябе ўсім неабходным.

У гарадах з магдэбургскім правам з’яўляліся прыватныя ўладанні, якія атрымалі назву “юрыдык”. Юрыдыкі складалі адасобленую частку горада і не падпарадкоўваліся ўладзе гарадскога самакіравання.

У XІV-XVI стст. у ВКЛ адбываўся значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва (урбанізацыя). Так, калі на 1500 г. у Княстве налічвалася 83 горада, то на 1600 г. – 387. Разам з тым большасць гарадскіх паселішчаў заставаліся невялікімі. У іх пражывала ад 1,5 да 3 тысяч чалавек. Толькі ў Магілёве, Берасці, Віцебску і Пінску было больш за 10 тысяч жыхароў. Насельніцтва гарадоў папаўнялася галоўным чынам за кошт сялян-уцекачоў і рамеснікаў-перасяленцаў. Побач з гарадамі раслі і паселішчы гарадскога тыпу – мястэчкі. Сярод іх самымі значнымі былі Беразіно, Вілейка, Любань, Масты, Паставы, Скідаль, Стоўбцы, Сянно, Хойнікі, Чашнікі, Шклоў.

Як бачна, паступова аформілася катэгорыя прыгонных сялян, якіх можна было прадаваць, абменьваць, аддаваць у залог. Гэта была найбольш суровая форма прыгоннага права, якая праіснавала амаль 300 гадоў.

На ўсходзе Беларусі, дзе вядзенне фальваркавай гаспадаркі было немэтазгодным (памежныя раёны, кепская ўрадлівасць глебы), пераважаў грашовы падатак. Памер чыншу пастаянна рос і складаў у XVI ст. ад 66 да 106 грошаў у год. Становішча сялян тут было таксама цяжкім.

У XVI ст. працэс запрыгоньвання завяршыўся. Статут 1566 г. устанаўліваў 10-гадовы, а Статут 1588 г. – 20-гадовы тэрмін вышуку збеглых сялян. Статут 1588 г. зацвярджаў, што сяляне, якія пражылі на землях феадала 10 гадоў, становяцца “непахожымі” (“дзесяцігадовы тэрмін даўнасці”). Паводле Статута пахожыя сяляне маглі скарыстаць сваю волю толькі ў тым выпадку, калі адпрацуюць на карысць землеўладальніка “столькі, колькі на волі сядзелі”. Калі вольны селянін не жадаў адпрацоўваць, ён быў павінны сплочваць феадалу па 6 грошаў за тыдзень. На той час гэта былі вялікія грошы. Так, качка каштавала 2 грошы, а парася – 3. Зразумела, такую суму ніводная сям’я выплаціць не магла. Сяляне вымушаны былі і далей адпрацоўваць паншчыну, якая паступова павялічвалася і склала ў першай палове XVIІ ст. тры дні на тыдзень з валокі.

Спачатку “валочная памера” была праведзена ў дзяржаўных маёнтках, а затым – у панскіх. Як паказаў час, увядзенне валокі ў якасці зямельнай меры і адзінкі абкладання сялян дазволіла феадалам значна павялічыць прыбытковасць сваіх маёнткаў за кошт павелічэння эксплуатацыі беларускага сялянства. Правядзенне аграрнай рэформы прывяло да таго, што абшчыннае землекарыстанне на захадзе Беларусі было заменена падворным.

Фальваркавая гаспадарка засноўвалася на працы залежных сялян. Цяпер уласнікі зямлі за карыстанне надзелам пачалі патрабаваць з сялян не грашовага чыншу і натуральнай даніны, а працы на сваіх землях – выканання паншчыны.

Узрастанне попыту на хлеб у Заходняй Еўропе прымусіла феадалаў ВКЛ перабудаваць сваю гаспадарку. Пачалася рэарганізацыя панскага двара ў фальварак. Фальварак – гэта двор і гаспадарка землеўладальніка, прадукцыя якой прызначалася для продажу (таварны характар). Заўважым, што пад фальваркі адбіраліся найбольш урадлівыя землі. Гэта феадаламі рабілася з той прычыны, каб як мага больш вывезці зерня за мяжу і абагаціцца.

У сувязі з ростам заходнееўрапейскіх гарадоў у канцы XV – першай палове XVI ст. значна вырас попыт на збожжа і іншыя сельскагаспадарчыя прадукты. Да таго ж вялікія зямельныя абшары ў Заходняй Еўропе былі заняты пад гадоўлю авечак і развядзенне вінаграднай лазы. З-за гэтага запашка пад збожжавыя культуры рэзка скарацілася. У выніку кошт жыта на працягу першай паловы XVI ст. вырас у пяць разоў, што зрабіла гандаль сельскагаспадарчай прадукцыяй вельмі прыбытковым.

Першыя фальваркі ў ВКЛ з’явіліся ў XV ст., а да сярэдзіны XVI ст. фальварак ужо стаў асноўнай формай арганізацыі гаспадаркі феадалаў, асабліва ў Заходняй Беларусі. Тут знаходзіліся буйныя гандлёвыя цэнтры, якія былі звязаны з еўрапейскімі гарадамі сплаўнымі рэкамі: Бугам, Нёманам, Заходняй Дзвіной.

Больш чым паўвекавая практыка дзейнасці фальваркавай гаспадаркі пераканала феадалаў у яе прыбытковасці. У 1557 г. з’явіўся дакумент за подпісам Жыгімонта Аўгуста – “Устава на валокі”. У ім выкладалася сутнасць аграрнай рэформы сярэдзіны XVI ст., якая атрымала назву “валочная памера”. Уся зямля падзялялася на валокі. Валока з’яўлялася зямельнай мерай, роўнай 21,36 га. Адной з асноўных мэт “валочнай памеры” было ўпарадкаванне сялянскага землекарыстання. Справа ў тым, што да гэтага часу надзелы сялян былі рознымі па памерах. Адзін надзел мог быць 10 га, а другі – 30. Прычым і першы, і другі маглі называцца службамі, і з іх спаганяліся роўныя павіннасці. Гэта значна змяншала прыбыткі феадалаў. Тады ў землеўладальнікаў і з’явілася патрэба ўвесці адзіную стандартную зямельную меру і патрабаваць з яе аднолькавыя падаткі і павіннасці.

Сялянская сям’я часцей за ўсё не магла апрацаваць валоку і сплочваць з яе павіннасці. Таму бралі валоку ў асноўным на дзве сям’і, і сярэдні сялянскі надзел складаў прыблізна 10,6 га – паўвалокі. За валоку ў першай палове XVI ст. трэба было працаваць адзін дзень у тыдзень. Дакументы, у якіх запісваліся нормы павіннасцей называліся інвентары.

Развіццё фальваркава-паншчыннай сістэмы паскарала працэс прымацавання сялян да зямлі. Пачатак юрыдычнаму запрыгоньванню паклаў прывілей Казіміра 1447 г. Прывілей абавязваў феадалаў не прымаць да сябе збеглых сялян. Таксама феадалы атрымалі права самастойна судзіць сваіх сялян (уведзены вотчынны суд). Судзебнік 1468 г. прадугледжваў пакаранне за дапамогу пры ўцёках залежных людзей ад феадалаў.

Павелічэнне памераў панскай запашкі прыводзіла да малазямелля ў вёсцы. Сярод сялян стала вылучацца такая катэгорыя, як “агароднікі”. Гэта былі сяляне, якія мелі невялікі надзел зямлі і таму былі вымушаны наймацца на працу ў панскую гаспадарку. Былі таксама немаёмныя беззямельныя сяляне – “быбылі” (“каморнікі”, “кутнікі”, “халупнікі”).

З XVI ст. распаўсюдзілася практыка здачы феадальных маёнткаў у арэнду на вызначаны тэрмін (ад 1 да 5 год). Часовых арандатараў асабліва не цікавіла, як развіваецца сялянская гаспадарка. За кароткі тэрмін свайго гаспадарання яны імкнуліся “выбіць” як мага больш грошай з падуладных сялян. Адсюль – павышэнне норм павіннасцей. Менавіта супраць злоўжыванняў і свавольстваў арандатараў часцей за ўсё вялі барацьбу сяляне.

Самымі распаўсюджанымі формамі пратэсту сялян былі скаргі на арандатараў, адмова ад выканання павіннасцей, парубкі лесу, патравы пасеваў і сенажацей, забойствы панскіх слуг. Адкрытым супраціўленнем эксплуатацыі былі ўцёкі прыгонных. Галоўнай іх прычынай была спроба на некаторы час атрымаць палёгку. Звычайна новапасяленцам феадал на некалькі год даваў “слобады”, г.зн. вызначаў меншыя павіннасці. Сярод паўстанняў найбольш буйнымі на Беларусі былі выступленні сялян вёсак Багушэвічы і Задобрычы Свіслацкай воласці і рух пад кіраўніцтвам Севярына Налівайкі (1595 г.), які перакінуўся з Украіны. Казацкія атрады Налівайкі авалодалі Гомелем, Петрыкавым, Слуцкам, Магілёвам. Войска ВКЛ у снежні 1595 г. разбіла загоны С.Налівайкі каля Магілёва (на Буйніцкім полі).

 

3.Эканоміка Беларусі ў XVIІ – пачатку XVIІІ ст. двойчы цярпела разбурэнні ў выніку ваенных падзей 1648-1667 гг. і 1704-1717 гг. Аднаўленне гаспадаркі пачалося толькі ў 1720-я гг. Феадалы, каб зацікавіць сялян пашыраць свае ворныя надзелы выдавалі ім “прыёмныя” землі. За іх сяляне сплочвалі меншыя падаткі. Гэта было выгадна, таму падчас ваенных ліхалеццяў, калі многія палеткі ляжалі ў запусценні, прыгонныя часам наўмысна скарачалі памеры сваёй надзельнай зямлі, каб потым атрымаць ільготы.

Атрымоўвалі “слобады” і новапасяленцы. Яны маглі ўзяць зямлі столькі, колькі здольныя былі апрацаваць, а падаткі плацілі значна меншыя, чым старажыхары.

Наогул аднаўленчы перыяд у беларускай вёсцы можна вызначыць як час асваення новых зямель, які ажыццяўляўся за кошт пустэч і распрацоўкі лясных нерушаў. Імкненне сялян да асваення новых угоддзяў тлумачылася шэрагам прычын.

Па-першае, свежараспрацаваныя лясныя глебы давалі куды лепшы ўраджай, чым ужо знясіленыя на працягу дзесяцігоддзяў старыя надзелы. Па-другое, селянін, які браўся за распрацоўку лясных нерушаў, атрымліваў добры будаўнічы матэрыял і дровы. Па-трэцяе, распрацоўваючы пустэчы, сяляне атрымоўвалі льготы ў павіннасцях.

Паказальна, што ў тых умовах, калі дзяржаве катастрафічна не хапала сродкаў, яна не пайшла на рабаўнічае павышэнне падаткаў, а землеўласнікі не сталі рэзка ўзмацняць павіннасны гнёт, бо ведалі, што толькі пры ўмацаванні асабістай гаспадаркі сялян можна было ўзняць гаспадарку панскую.

Сапраўды, да сярэдзіны XVIІІ ст. пераважная большасць беларускіх сялян ужо мела дастаткова моцную гаспадарку. Яны былі ў стане пракарміць сябе, дзяржаву і яшчэ прадаць лішкі. Некаторых гаспадароў іначай як фермерамі нельга было і называць. Да прыкладу, селянін Кірэй Шызы з вёсцы Мхова меў 10 коней, 6 кароў, 15 авечак, 10 свіней.

Па меры ўмацавання сялянскай гаспадаркі раслі феадальныя павіннасці. У некаторых маёнтках паншчына дасягала 24 дні на тыдзень, а чынш – 24 злотых з валокі. Акрамя асноўных павіннасцей сяляне выконвалі талокі і згоны. Прычым на гэтыя работы выходзілі ўсёй сям’ёй, пакідаючы дома аднаго “малога ці старога, да працы няздатнага”, каб пільнаваў хату ад пажару. Колькасць гвалтаў на сялянскую гаспадарку часцей за ўсё складала дванаццаць на год.

Вельмі цяжкай для беларускага селяніна была падводная павіннасць. Каб яе выканаць, прыгонны павінны быў сваім канём дастаўляць панскія грузы да найбліжэйшага гандлёвага цэнтра. Абавязковым быў удзел сялян у аблавах падчас панскага палявання, у рыбнай лоўлі для панскага стала, у раскарчоўцы лесу. Падданыя мусілі вылучыць са сваёй грамады пастуха для панскага статка. Жанчыны павінны былі палоць і паліваць панскія агароды, мыць бялізну для двара, ткаць, стрыгчы авечак.

Шмат ускосных падаткаў сяляне выплочвалі грашыма. Згадаем такі пабор, як жарнавое, што спаганяўся за права мець свае жорны і не ездзіць на панскі млын. За карыстанне панскімі ляснымі ўгоддзямі сяляне плацілі ўгайнае, ялавічнае, вепраўшчызна. За дазвол на выраб гарэлкі і піва феадал спаганяў з падуладных яму сялян так званае чапавое, за вяселле з каханай – куніцу. Акрамя названых грашовых падаткаў сяляне сплочвалі феадалам рагавое, запісное, рыбнае. Усяго даследчыкі налічваюць 56 найменняў грашовых павіннасцей.

Мала таго, менавіта селянін быў галоўным падаткаплацельшчыкам у дзяржаўную казну. Штогод кожны сялянскі двор (дым) уносіў пэўную суму грошай – так званае падымнае. Таксама прыгонныя мелі на ўтрыманні войска. Для гэтага з дзяржаўных сялян спаганялася гіберна, а з прыватнаўласніцкіх – рэйтаршчына.

Дапаўняла адпрацовачныя і грашовыя павіннасці дзякла. Аснову яго складалі збожжавыя: жыта, ячмень, авёс, пшаніца. У дзякла ўваходзіла таксама абавязковая здача свайму пану гусей, курэй, яек, масла, хмелю, канапель, грыбоў і ягад.

Селянін быў цалкам залежным ад землеўладальніка. У любы момант той мог перасяліць свайго падданага ў іншае месца, прадаць. Напрыклад, пан Геранім Аўсяны ў 1688 г. прадаў за 250 злотых свайго прыгоннага Лявона Ляшаніна з жонкай і двума сынамі Амяльянам і Мікітаю пану Язэпу Чудоўскаму. А ў прадажным запісе пазначыў, што “збыў падданага без зямлі на “вечныя” часы”. Нягледзячы на тое, што пастанова сойма 1768 г. устанаўлівала смяротную кару за забойства селяніна, гібель сялян ад пабояў феадалаў была даволі распаўсюджанай з’явай.

Калі ў землеўладальнікаў не было грошай, яны маглі закласці ў ламбардна год, два ці тры сваіх падданых за некалькі сотняў ці тысяч злотых. Аперацыя гэта была дасканала распрацавана. Здаеш прыгонных – атрымліваеш грошы. Не пагасіў у час крэдыт – тэрмін арэнды сялян працягваецца да канчатковага разліку. Так, шляхціц У.Анфяровіч у 1689 г. за 1200 злотых заклаў пану Я. Сулкоўскаму на адзін год трох сваіх падданых з маёнтка Касцяневічы Ашмянскага павета: Максіма Ісаевіча, Ваську Яскевіча і Кандрата з іх “хатамі, жонамі, дзецьмі, коньмі і іншай жывёлай, павіннасцямі, валокамі, сенажацьмі”. Часам здараліся драматычныя выпадкі, калі разбіваліся сем’і. Бывала, што здавалі пад заклад ці прадавалі асобна мужа ці жонку.

Вялізарныя павіннасці і сацыяльная безабароннасць прымушалі сялян у крайніх выпадках хапацца за зброю і абараняць свой гонар і дабрабыт. У Беларусі ў XVIII ст. адбыліся два буйныя сялянскія выступленні, якія можна прыраўняць да паўстанняў, – Крычаўскае і Камянецкае.

На чале Крычаўскага паўстання стаяў беларускі селянін Васіль Вашчыла. Нарадзіўся ён у 1690 г. у сялянскай сям’і ў невялічкай вёсцы Лобжа, што на Крычаўшчыне. Вашчыла быў вядомы як ініцыятыўны і прадпрымальны гаспадар. У той жа час ён смела і рашуча выступаў супраць злоўжыванняў арандатараў і адміністрацыі Крычаўскага староства. Васіль складаў і дастаўляў сялянскія скаргі фактычным уладальнікам Крычаўшчыны – Радзівілам. А справа гэта, як вядома, была небыспечная. Скаржнікаў жорстка каралі. Так што выбар крычаўскімі сялянамі свайго лідэра быў невыпадковым.

У маі1740 г.Васіль Вашчыла ўзначаліў першы ўзброены сялянскі атрад, які пачаў баявыя дзеянні супраць арандатарскіх наймітаў і здабыў поспехі ў барацьбе з упэўненым у сваёй непераможнасці шляхецкім злучэннем.

Магутны выбух народнага гневу выгнаў са староства жорсткіх арандатараў братоў Гдаля і Шмуйлу Іцкавічаў. Паўстанцы ўзялі ўладу ў свае рукі.

Многія пытанні кіравання Крычаўскім староствам Васіль Вашчыла вырашаў са сваімі паплечнікамі. Як і раней, яны здавалі ў арэнду прамысловыя прадпрыемствы і корчмы. Новых арандатараў шукалі сярод гараджан, дробнай шляхты, заможных сялян. Захавалася звыш 20 арэндных дагавораў, падпісаных Вашчылам і яго памочнікамі. Кіраўнікі паўстання стараліся абмяжоўваць эксплуатацыю сялян арандатарамі. Апошнім загадвалася пад пагрозай пакарання не займацца вымаганнем.

Былі прадугледжаныя меры і супраць ліхвярства, што раней шырока практыкавалася ва ўладанні Радзівілаў. Каб прыгонныя не трапілі ў поўную залежнасць ад арандатараў, сялянам забаранялася пазычаць вялікія сумы грошай і многа збожжа. Пры малых пазыках, якія таксама не заўсёды дазваляліся, быў устаноўлены невялікі працэнт.

Такім чынам, кіраўнікі сялянскага руху спрабавалі аслабіць павіннасны ўціск, аберагчы падданых ад вымаганняў з боку сквапных арандатараў, абмежаваць ліхвярства, якое давяло да галечы не адну гаспадарку. Аднак захады былі відавочна накіраваны не супраць феадалаў-землеўладальнікаў, а супраць залежных ад іх арандатараў. Прыгонныя нават уявіць сабе не маглі, што можна выступіць супраць уладальніка Крычаўшчыны. Сяляне акуратна па “старыне” працягвалі сплочваць Радзівілам усе падаткі. Грошы ад арэнды таксама перадаваліся гаспадару.

Аднак, рамантычна-наіўныя ўяўленні беларускага сялянства аб “добрых” панах разбіліся аб рэчаіснасць. Князь Геранім Фларыян Радзівіл, каб задушыць паўстанне, накіраваў на Крычаўшчыну войска са сваёй слуцкай рэзідэнцыі. 15 студзеня 1744 г.некалькі сотняў салдат з гарматамі і некалькі сотняў казацкай конніцы ўвайшлі ў Крычаў. Савет кіраўнікоў сялянскага руху вырашыў даць бой ворагу, пакуль да яго не падышла дапамога.

Узброеныя сяляне на чале з Вашчылам 18 студзеня 1744 г.атакавалі горад. Княжацкія воіны-найміты, акрамя самай сучаснай на той час агнястрэльнай зброі, мелі добры вопыт вядзення баявых дзеянняў. Дапамагалі ім таксама гарадскія ўмацаванні. Галоўная ж сялянская зброя – нянавісць да прыгнятальнікаў – была вельмі слаба падмацавана зброяй баявой. Таму не дзіўна, што радзівілаўскае войска без відавочных страт адбіла атакі паўстанцаў і адкінула іх ад Крычава за Сож.

Але Вашчыла не лічыў сябе пераможаным. Прыгонныя не склалі зброю і не скарыліся. Яны спыніліся ў вёсцы Царковішча, збіралі сілы і рыхтаваліся да новых бітваў. Прынамсі, на 26 студзеня 1744 г.планаваўся паўторны штурм Крычава.

Пра гэтыя намеры неяк даведаўся вораг. У гэты ж час у Крычаў прыйшло падмацаванне да радзівілаўскага атрада. Адчуўшы перавагу, княжацкія злучэнні ў ноч на 26 студзеня – той дзень, калі сяляне планавалі захапіць Крычаў, рушылі ў напрамку Царковішча. Асцярожна, пад покрывам цемры яны наблізіліся да лагера паўстанцаў. На золку радзівілаўскае войска абрынулася на сялян. Тыя не здолелі арганізаваць хоць якую абарону. Невялікія групы паўстанцаў з Вашчылам адыходзілі да лесу. Каля 200 чалавек загінулі на полі бою, 176 трапілі ў палон.

Пачалася расправа. Камандуючы карнікамі загадаў 30 паўстанцаў павесіць, яшчэ 30 пасадзіць жывымі на палі і падвесіць за рэбры на круках. Уся маёмасць актывістаў сялянскага руху канфіскоўвалася. Па сутнасці, Крычаўшчына была аддадзена на разрабаванне салдатам.

У лютым 1744 г. у Крычаў прыбыў гаспадар уладання Геранім Радзівіл. Тады ж адбыўся суд над кіраўнікамі паўстанцаў. Шаснаццаць чалавек, у тым ліку Івана Карпача, Стэся Бачко, Васіля Ветра, Навума Буяна, Івана Дакуку, Івана Галёнку, прысудзілі да пакарання смерцю. Прысуд быў прыведзены ў выкананне. Але Васіля Вашчылы сярод загінуўшых не было. Ён перайшоў мяжу, каб шукаць паратунку ў Расійскай імперыі. Даведаўшыся аб месцазнаходжанні завадатара крычаўскіх сялян, Радзівіл звярнуўся з просьбай да ўрада Расіі аб перадачы яго як злачынцы. Пакуль вялася папяровая цяганіна паміж Кіевам, Пецярбургам і Старадубам, Васіль Вашчыла, якога трымалі пад аховай у Старадубскай крэпасці, цяжка захварэў. Ужніўні 1744 г.ён памёр.

Праз дзесяць гадоў пасля Крычаўскага пачалося паўстанне сялян ва ўладанні каталіцкай царквы Каменьшчына Мазырскага павета. Прычынамі яго быў зноў жа непасільны прыгнёт, які доўгі час трывалі прыгонныя маёнтка.

Самыя раннія звесткі аб камянецкім выступленні адносяцца да 7 верасня1754 г.Пад гэтай датай значыцца загад гетмана Вялікага княства Літоўскага аб накіраванні ва ўладанне дзвюх харугваў-атрадаў для падаўлення сялянскіх хваляванняў. Напэўна, гэта ім хутка ўдалося, бо ў снежні харугвы былі адкліканы на месца.

Аднак барацьба ва ўладанні не спынілася. У кастрычніку1755 г. сяляне зноў узяліся за зброю. Тым жа дзвюм харугвам, як і год назад, прыйшлося выпраўляцца на Каменьшчыну. На гэты раз такой сілы для ўціхамірвання падданых не хапіла. Праз месяц на Мазыршчыну накіравалі яшчэ чатыры харугвы на чале са шляхціцам Панятоўскім. Аднак і такой колькасці вайскоўцаў для падаўлення выступлення было недастаткова. У сваім лісце гетману Панятоўскі паведамляў, што паўстала ўся Камянецкая воласць, у якой налічваецца звыш 700 сялянскіх двароў.

Пры падыходзе харугваў Панятоўскага сяляне пакінулі свае хаты і накіраваліся да мястэчка Славечна. Там, згуртаваўшыся, яны мелі намер даць бой няпрошаным гасцям. Так і адбылося. Сялянскі атрад перахапіў людзей Панятоўскага яшчэ перад Славечнам. Нечакана для шляхецкага атрада прыгонныя пасля абстрэлу вершнікаў перайшлі ў атаку. Злучэнне Панятоўскага не здолела вытрымаць націску і адступіла да мястэчка Убарць. Камандуючы шляхецкім войскам вырашыў тут затрымацца. Панятоўскі чакаў абяцаную Радзівілам дапамогу, бо ўжо не меў ахвоты з наяўнай сілай ісці супраць сялян.

Рыхтаваліся да сустрэчы радзівілаўскага войска таксама і паўстанцы. Яны стварылі ў Славечна ўмацаваны лагер. Паводле даных Панятоўскага, бунтаўшчыкоў налічвалася некалькі тысяч. Усёй воласцю яны далі клятву “змагацца да апошняга, хоць і галовы прыйшлося б пакласці”.

У лютым 1756 г. да Панятоўскага прыбыло падмацаванне. Гэта былі гусары, лёгкая конніца і пяхота з артылерыяй. 3 такой сілай ён мог разлічваць на поспех у барацьбе з сялянамі. Таму адразу накіраваўся да Славечна.

Сутычка не была доўгай. Імклівая атака прафесійнага войска разбіла ўмацаваны лагер паўстанцаў. Сяляне згубілі 60 чалавек забітымі. Прыкладна столькі ж параненых трапіла ў палон. Аднаго з палонных карнікі адразу пасадзілі на палю.

Гэта быў пачатак жорсткай расправы, якую ўчынілі пераможцы над паўстанцамі. На месца экзекуцыі яны сагналі ўсё дарослае насельніцтва Камянецкай воласці і пачалі выконваць прысуды. Адных удзельнікаў сялянскага руху каралі смерцю, іншых білі бізунамі.

Такім чынам, паўстанне на Каменьшчыне пацярпела паражэнне. У ім, як і ў паўстанні сялян Крычаўскага староства, дакладна праявіліся тыповыя для феадальнай эпохі раз’яднанасць сялянскага руху, яго непаслядоўнасць.

Беларускія гарады і мястэчкі заставаліся пераважна драўлянымі. Толькі з канца XVI ст. камень і цэгла сталі выкарыстоўвацца не толькі пры будаўніцтве храмаў. Усё часцей сярод жылых кварталаў сустракаліся мураванкі – цагляныя пабудовы.

Насельніцтва прыватных і дзяржаўных (гаспадарскіх) гарадоў імкнулася пазбавіцца ад феадальнай залежнасці, што праяўлялася ў барацьбе жыхароў за пашырэнне сваіх правоў. З канца XІV ст. вялікія князі, улічваючы імкненні гарадскіх жыхароў, сваімі граматамі сталі дараваць гарадам магдэбургскае права,або права на самакіраванне (яго назва паходзіць ад нямецкага горада Магдэбурга, які першы ў гісторыі ў ХІІІ ст. атрымаў такое права). Паводле гэтага права гараджане вызваляліся ад феадальнай залежнасці і стваралі свой орган улады – магістрат. Першым з гарадоў ВКЛ магдэбургскае права ў 1387 г. атрымала Вільня. Першым вольным горадам на сучаснай тэрыторыі Беларусі стала ў 1390 г. Берасце. Паступова ўсе буйныя гарады Беларусі атрымалі магдэбургскае права: Гродна (1392 г.), Полацк (1498 г.), Менск (1499 г.), Магілёў (1577 г.), Віцебск (1597 г.). Сімвалам горада з магдэбургскім правам з’яўлялася ратуша.