Развіцце беларускага друку ў перыяд НЭПу і беларусізацыі
1921 – час, калі была скасавана дзейнасць усіх палітычных партый, акрамя КППБ. Поўная нацыяналізацыя выдавецкай дзейнасці. Узнікаюць спецыяльныя структуры, якія пачынаюць кантраляяваць дзейнасць друку.
У снежні 1921 года створана Дзяржаўнае выдавецтва Беларусі – у яе ўвайшлі ўсе прыватныя на той час друкарні. Пры ей быў створаны паліграфічны аддзел, які ажыццяўляў кантроль за дзейнасцю газет і часопісаў.
Уплыў на развіцце друку аказала НЭП. Праграма была прынята ў сакавіку 1921. Ленінская праграма, прынята з мэтай аднавіць разбураную пасля вайны гаспадарку. Пачынаюць будавацца новыя і аднаўляцца старыя прадпрыемствы; дазволены розныя формы гандлю; дазвол на стварэнне розных прадпрыемстваў (любых); ствараюцца арцелі, кааператывы.
Хутка гэта палітыка пачала звертвацца. Пачынаючы з 1922 года НЭП набывае негатыўнае азначэнне, нэпман асацыіруецца з кулаком. НЭП даў магчымасць устаяць на нагах выдавецкай дзейнасці.
Павялічваецца аб’ем “Звязды”, органа ЦК КПБ. 6-палосны фармат, тыраж набліжаецца да 8 (1921), а потым да 10 тысяч экземпляраў (1922). З 1921 года пачынае выходзіць 6 разоў на тыдзень. Працягваецца выхад аналагоў “Звязды” на іншых мовах. Павялічваецца тыраж “Савецкай Беларусі” (5,5к экземпляраў на 1921).
Выданне новых газет і часопісаў на беларускай мове – звязана з курсам на беларусізацыю.
“Беларуская веска”
Першы нумар – 1 студзень 1921. Дадатак да газеты “Звязда”. Выходзіў два разы на тыдзень на дзвюх мовах – рускай і беларускай. Загаловак таксама пісаўся на дзвюх мовах. 4 паласы фармата А3. У такім фармаце, як прыдатак да “Звязды”, газета выходзіла да 1924. У 1924 “Беларуская веска” стала самастойным выданнем, мінская акруговая газета (статус). Сцяпан Булат – першы рэдактар газеты; пакушэнне, памер пад час аперацыі. Прыкладаўся план газеты: перадавы артыкул; “што робіцца ў Савецкай Расіі” (рубрыка); “што робіцца за граніцай?”; аграрна-палітычныя матэрыялы; культурна-асветніцкая дзейнасць; “крэсцьянскае хазяйства”; агранамічныя артыкулы; народнае асветніцтва; “як лячыць жывелу”. Спыніла дзейнасць толькі аднойчы – 1941. Да гэтага газета была зачынена на 5 гадоў за скрыўленне партыйнай ідэалогіі.
1931-35 – пачала называцца “Калгаснік Беларусі”. З 1935 па 1941 была зачынена за скрыўленне партыйнай ідэалогіі. У 1945 аднавілася пад назвай “Савецкі селянін”, 1950 – “Колхозная правда”; 1962 – “Сельская газета”, 1991 – “Беларуская ніва”.
“Чырвоны себіт” – літаратурны дадатак “Беларускай вескі”, выходзіў з 1927.
Чорныя і чырвоныя дошкі ў газетах. Чырвоныя – доскі пачота. А чорныя – пазора.
Параллельна з “Беларускай вескай” у іншых беларускіх губернях з’яўляліся выданні для сялян. У 1925 у Магілеве пачала выдавацца газета “Магілеўскі селянін”; 1924, Віцебск (“Крестьянская газета”); 1924, Гомель (“Новая деревня”).