Асноўныя тэндэнцыі ў развіцці міжнародных адносін сучаснасці
Перадусім неабходна разгледзець прынцыпы міжнародных адносін, якія зафіксавалі ў Статуце ААН і іншых дакументах, ратыфікаваных большасцю краін свету.
Галоўнымі прынцыпамі міжнародных адносін з'яўляюцца:
1) Няўмяшальніцтва, згодна якому не дазваляецца прамое ці ўскоснае ўмяшальніцтва дзяржаў ці міжнародных арганізацый ва ўнутраныя справы іншых краін і народаў.
2) Прынцып мірнага вырашэння міжнародных спрэчак і канфліктаў праз перамовы, пасрэдніцтва, разбіральніцтва ў судзе, міжнародным арбітражы і г.д.
3) Прынцып мірнага суіснавання дзяржаў з розным грамадскім ладам – непарушнасць тэрыторыі дзяржаў, усебаковае супрацоўніцтва, адмова ад прымянення моцы з мэтай парушэння палітычнай незалежнасці іншай краіны.
4) Прынцып раўнапраўя і самавызначэння народаў, прынцып суверэннай роўнасці дзяржаў, які выключае ўсялякую замежную ўладу на тэрыторыі іншай дзяржавы. Суверэнітэт зя'ўляецца неад'емным правам дзяржавы.
5) Прынцып поўнага выконвання праў чалавека і асноўных свабод, пад якімі разумеецца комплекс сацыяльна-эканамічных, грамадзянскіх, палітычных, культурных праў і свабод, якія характарызуюць статус асобы ў дзяржаве (Статут ААН, Усеагульная дэкларацыя праў чалавека 1948 года і інш.).
6) Прынцып безумоўнага ўстрымання ад прапаганды гвалту, тэрора і вайны, як сродкаў сусветнай палітыкі.
7) Прынцып добрасумленнага выканання дзяржавамі абавязацельстваў, якія яны ўсклалі на сябе самі.
Для разумення складаных з'яў сучаснага палітычнага жыцця ў сферы міжнародных адносін неабходны аналіз тэндэнцый развіцця сусветнай палітыкі. Улік асноўных тэндэнцый неабходны пры разглядзе не толькі міжнародных, але і нацыянальных палітычных праблем.
Як адзначае Я.Сапёлкін, адным з асноўных накірункаў сучаснага палітычнага развіцця з'яўляецца пераўтварэнне міжнародных адносін у сапраўды сусветныя адносіны. Сучасны свет сёння прадстаўлены не толькі "вялікімі дзяржавмі", але і больш чым за 200 дзяржавамі. Усе яны з'яўляюцца суб'ектамі міжнародных адносін і сусветнай палітыкі, нейкім чынам уплываюць на палітычныя працэсы ў свеце.
У сувязі з гэтым ускладніліся міжнародныя адносіны, што адлюстроўвае яшчэ адну тэндэнцыю сучаснага развіцця. У наш час актыўны ўдзел у палітычным жыцці дзяржаў, якія знаходзяцца на розных узроўнях сацыяльна-эканамічнага і культуранага развіцця і, маючыя ўласную гісторыю і нацыянальны вопыт, розныя тыпы палітычнага ладу, нараджае новыя міжнародныя праблемы і супярэчнасці. Таму ўзрастае роля міжнародных арганізацый у сучаснай палітыцы. Яны павінны каардзініраваць дзейнасць нацыянальных дзяржаў, якія выступаюць як суб'екты палітыкі. Ускладненне палітычных міжнародных адносін выклікана і разбурэннем двухполюснага міру (існаванне дзвюх "зверхдязржаў" і дзвюх ваенна-палітычных блокаў) і фарміраваннем новай міжнароднай палітычнай структуры.
Наступны накірунак, альбо тэндэнцыя ў развіцці міжнародных адносін – узрастанне інтэграцыйных працэсаў у свеце пры адначасовым развіцці нацыянальнай самасвядомасці народаў. Гэта вельмі супярэчлівая тэндэнцыя. З аднаго боку імкненне да інтэрнацыяналізацыі на грунце эканамічнага збліжэння краін і народаў. З другога – нацыянальныя і нацыяналістычныя памкненні розных народаў. Апошняе нават атрымала паняцце "нацыянальнага рэнесансу" як з'явы сусветнага парадку. Гэта добра бачна на прыкладзе Еўропы.
Наступныя тэндэнцыі развіцця сучасных міжнародных адносін – гуманізацыя і дэмакратызацыя. Міжнародныя адносіны садзейнічаюць стварэнню магчымасцей і ўмоў для развіцця і ўдасканалення асобы, павышэння дабрабыту чалавека і якасці яго жыцця. Адбываецца пераход ад канфрантацыйнай раўнавагі (заснаванай на ваенна-палітычным парытэце дзвюх сістэм) да новага сусветнага парадку (стварэнне інтэграцыйных саюзаў, сумеснае вырашэнне глабальных праблем і г.д.).
Яшчэ адным накірункам развіцця сучаснага свету з'яўляецца высоўванне ў цэнтр сусветнай палітыкі і міжнародных адносін глабальных праблем. Да выразных рыс апошніх варта аднесці комплекснасць, сістэмнасць і ўсеагульны характар. У іх адлюстравана адзінства сучаснага свету, узмацненне ўзаемасувязі і ўзаемазалежнасці ўсіх элементаў чалавечай супольнасці, у прыватнасці, існуючых сусветных палітычных структур.
Міжнародны палітычны парадак – гэта пэўны якасны стан сістэмы міжнародных адносін на тым ці іншым этапе яе развіцця. Ён мінае розныя па зместу і па характару этапы.