Мясцовая ўлада.
На тэрыторыі адміністратыўных адзінак дзяржавы існуе мясцовая ўлада, якая прадстаўлена органамі мясцовага самакіравання і кіравання.
Неабходна ведаць, што органы мясцовага самакіравання выбіраюцца непасрэдна грамадзянамі, а органы кіравання прызначаюцца цэнтральнай уладаю. Паўнамоцтвы органаў самакіравання і кіравання Рэспублікі Беларусь зафіксаваны ў Арт. 117-124 Кастутытуцыі. Прычым неабходна ведаць, што прынцыпы самакіравання ў нашай дзяржаве толькі дэклараваны, у сучаснай Беларусі дзейнічае прынцып кіравання. Самадзейнасць насельніцтва і прадстаўнічых органаў мясцовай улады вельмі абмежавана выканаўчай уладай.
Галоўнымі прынцыпамі мясцовага самакіравання з'яўляюцца: выбарнасць і валоданне пэўнымі комплексамі паўнамоцтваў, самастоўнасцю. Павінны мець рэальныя правы.
Мясцовае самакіраванне ўключае, як правіла, два элементы: выбарны орган (сабранне, савет, асамблея) і выканаўчы орган. Выканаўчы орган – увесь час дзейнічаючая структура, а выбарны орган збіраецца перыядычна для рашэння якіх-небудзь прынцыповых пытанняў.
Прадстаўнічыя органы мясцовага самакіравання звычайна выбіраюцца грамадзянамі прамым галасаваннем, па мажарытарнай сістэме, па выбарчым акругам.
Прадстаўнічыя органы прынімаюць мясцовы бюджэт і размяркоўваюць сродкі ў межах бюджэту. Выкананне ўскладаецца на выканаўчы орган. Прадстаўнічыя органы ствараюць пастаянныя ці часовыя камісіі (асветы, культуры, аховы навакольнага асяроддзя і г.д.); прынімаюць нарматыўныя акты. Норматворчая дзейнасць мясцовых органаў абмежавана, вельмі часта для выдання якога-небудзь акта патрабуецца яго зацвярджэнне вышэйстаячым органам альбо прадстаўніком урада.
Кампетэнцыю органаў самакіравання ўмоўна можна падзяліць на першасную і другасную. Першасная – гэта мясцовыя справы: чысціня вуліц, забудова, школьная адукацыя, ахова здароўя, паркі, скверы і г.д. Другасная – дзейнасць па даручэнню вышэйстаячых органаў: улік выбаршчыкаў, прызыўнікоў і г.д.
Паўнамоцтвы мясцовай улады: фінансава-эканамічная дзейнасць (фарміраванне, прыняцце бюджэта); ахова грамадскага парадку; камунальнае абслугоўванне, добраўладкаванне і ахова навакольнага асяроддзя; сацыяльная сфера (бальніцы, дапамога нястачным і састарэлым, таннае жыллё, школы і г.д.).
Метадамі муніцыпальнай дзейнасці з'яўляюцца:
а) рэгуліраванне – выдача ліцэнзій на права гандлю, утрыманне прадпрыемстваў бытавога характару, кінатэатраў, дазвол на промыслы, правілы гандлю, забудова, правілы паводзін і г.д.;
б) кіраванне – прадпрыемствамі, якія з'ўяўляюцца муніцыпальнай уласнасцю; жыллёвым фондам, школамі, бібліятэкамі, установамі аховы здароўя, паркамі і г.д.;
Крыніцамі мясцовай улады з'яўляюцца:
а) мясцовыя ці муніцыпальныя падаткі;
б) дзяржаўныя субсідыі – выплаты з агульнадзяржаўнага бюджэту;
в) выдача дазволу на гандль, відовішчы, будаўніцтва і г.д.