Паняцце, віды, склад і структура ўраду. Мясцовая ўлада.
Інстытут прэзыдэнцтва.
Галоўным і найбольш значным адрозненнем прэзыдэнта рэспублікі ад манарха ў тым, што пасада прэзыдэнта выбарная. Главой дзяржавы ў рэспубліцы фармальна і юрыдычна можа быць выбраны практычна любы грамадзянін, якія адпавядае ўсім устаноўленым цэнзам. Прэзыдэнт выбіраецца на пэўны тэрмін. Гэта часовая пасада.
Вельмі важную ролю адыгрывае прэзыдэнт у прэзыдэнцкай рэспубліцы. У такой дзяржаве прэзыдэнт ачольвае выканаўчую ўладу і сумяшчае ў адной асобе паўнамоцтвы главы дзяржавы і главы ўрада (ЗША, Мексіка, Венесуэла, Егіпет і інш.).
Значная роля прэзыдэнта ў краінах са змешанай формай кіравання (Францыя, Партугалія, Польша і інш). Ён валодае шырокімі паўнамоцтвамі як палітычны кіраўнік краіны ў сферы выбару асноўных эканамічных прыярытэтаў і накірункаў, у сферы міжнародных адносін; істотнымі сродкамі ўздзеяння на заканадаўчы працэс; рэальнай выканаўчай уладаю; кіруе войскам, сіламі правапарадку, тысячамі дзяржаўных службоўцаў і г.д.
Прэзыдэнт парламенцкай рэспублікі не валодае якой-небудзь рэальнай уладаю ў сферы эканомікі, унутранай і знешняй палітыкі, актыўнага ўдзелу ў кіраванні дзяржаўнымі справамі не прымае. Ён выконвае функцыі сімвала дзяржавы, прадстаўнічыя функцыі.
У любым выпадку прэзыдэнт павінен добрасумленна выконваць свае абавязкі. Інакш у адносінах да прэзыдэнта можа быць распачата працэдура імпічмента.
Імпічмент – гэта адхіленне главы дзяржавы ад улады за зробленыя парушэнні канстытуцыі, закона, якія-небудзь правапарушэнні, за здзяйсненне дзеянняў, якія не сумяшчальны з высокаю пасадаю главы дзяржавы.
Значная частка навукоўцаў-дзяржавазнаўцаў мяркуюць, што найбольш рацыянальнае выкарыстоўванне пасады прэзыдэнта адбываецца тады, калі ён ачольвае выканаўчую ўладу.
Паўнамоцтвы главы дзяржавы Рэспублікі Беларусь (прэзыдэнта) сфарміраваны ў Арт. 79-89 Канстытуцыі.
Найбольш шырока распаўсюджанае разуменне ўрада як выканаўчай улады. У большасці краін свету гэта савет (кабінет) міністраў, які кіруе штодзённымі справамі краіны.
Урад – гэта калегіяльны орган, пры дапамозе якога робіцца штодзённае бягучае кіраўніцтва ўнутранай і знешняй палітыкай.
Ён каардыніруе розныя накірункі ўладнай дзейнасці, кіруе рознымі сферамі жыцця: абаронай, аховай грамадскага парадку, замежнымі справамі, эканомікай, адукацыяй, культурай і інш.
Урад па-рознаму завецца ў краінах. Найбольш шырока ўжываюцца назвы: савет міністраў, урад, кабінет, дзяржаўны савет, федэральны савет і інш.
Вядома такое паняцце як адміністрацыя прэзыдэнта – гэта кола асоб, якія выпрацоўваюць накірункі палітыкі, дапамагаюць прэзыдэнту прынімаць рашэнні.
Віды ўрадаў:
1. Партыйныя
- аднапартыйныя ў тых краінах з парламенцкімі формамі кіравання, дзе якая-небудзь партыя валодае большасцю ў парламенце і фарміруе ўрад;
- шматпартыйныя (кааліцыйныя), калі ніводная партыя не мае пераважнай большасці ў парламенце і фарміруе ўрад сумесна з іншымі партыямі (фракцыямі).
2. Беспартыйныя
- урад у краінах абсалютнай манархіі, дзе наогул адсутнічаюць палітычныя партыі;
- пераходныя ўрады, якія ствараюцца падчас крызісных сітуацый. Яшчэ маюць назву "урады чыноўнікаў";
- урады дыктатарскіх рэжымаў. Пры дыктатарскіх, таталітарных рэжымах калі-небудзь утвараецца аднапартыйны ўрад, але гэта фікцыя, бо гэта зусім не партыя пры ўладзе, толькі назва, ці лічыцца ёю прыхільнікамі рэжыма. Гэта партыя ўяўляе з сябе групу прыхільнікаў правадыра.
3. Урад большасці, які абапіраецца на падтрымку большасці фракцый парламента.
4. Урад меншасці (часовая ўлада).
Урад нацыянальнага адзінства – утвараецца ў крызісных сітуацыях, каб неабходна аб'яднаць усе вядучыя палітычныя партыі і палітычныя сілы на вырашэнне праблем.
Вядомы два асноўных спосабы ўтварэння ўрада: парламенцкі спосаб і па-запарламенцкі спосаб. У шэрагу краін існуе правіла, каб урад прыступіў да выканання сваіх абавязкаў і стаў законным і легітымным, неабходна атрымаць "вотум даверу" – падтрымку парламенцкай большасці. У іншых дзяржавах урад дзейнічае да таго часу, пакуль яму не будзе прад'яўлены "вотум недаверу".
Урад складаецца з міністраў. У склад урада, акрамя главы дзяржавы (старшыні савета міністраў) і міністраў (якія звычайна ачольваюць міністэрствы ці ўрадавыя камітэты), таксама могуць уваходзіць: дзяржаўныя міністры, міністры без партфелю, статс-сакратары, калі-нікалі – малодшыя міністры і парламенцкія сакратары. Тэрміналогія вельмі шматвобразная. Галоўная фігура ва ўрадзе – міністр, гэта складовая частка ўрада.
У большасці краін чарговыя пасяджэнні ўрада адбываюцца адзін раз на тыдзень. Павестка дня і парадак разгляду пытанняў вызначаецца главой урада. Канчатковыя рашэнні прымае глава ўраду, які рэальна кіруе ўнутраным жыццём дзяржавы і знешнімі адносінамі.
Урад валодае паўнамоцтвамі ў сферы палітычнага кіраўніцтва, вобласці кіравання, у сферы заканадаўства, знешнепалітычнымі, надзвычайнымі і іншымі. Урад ва ўсіх краінах адыгрывае вядучую ролю ў распрацоўцы асноўнага курса краіны – фармуліраванні, планаванні і рэалізацыі ўнутранай і знешняй палітыкі дзяржавы.
Паўнамоцтвы ўрада Рэспублікі Беларусь сфармуляваны ў Арт. 106-108 Канстытуцыі.