Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь
Тыпалогія палітычных сістэм
У розныя гістарычныя перыяды была прынята свая тыпалогія палітычных сістэм. Адна з першых – Арыстоцеля і Платона: правільныя і няправільныя.
а) Згодна характара размеркавання ўлады: бываюць ПС аўтарытарныя і плюралістычныя; пазней – таталітарныя і ліберальна-дэмакратычныя.
б) Згодна марксісцкай тэорыі: буржуазныя, сацыялістычныя і ПС вызваліўшыхся краін.
в) Згодна М.Вэбера: традыцыйныя і рацыянальныя, альбо бюракратычныя.
г) Згодна Г.Алмонда: англа-амерыканскі, кантынентальна-еўрапейскі, даіндустрыяльны, таталітарны.
Часцей за ўсё існуюць змешаныя тыпы палітычных сістэм.
Палітычную сістэму Рэспублікі Беларусь неабходна аналізаваць, перш за ўсё, па Канстытуцыі, у якой выкладзены асноўныя прынцыпы функцыяніравання палітычнай сістэмы, дзе рэгламентуецца кампетэнцыя дзяржавы і роль ншых элементаў.
У той жа час неабходна ўлічваць тое, што ў Рэспубліцы Беларусь адбываецца працэс істотнай трансфармацыі палітычнай сістэмы. Як адзначае Я.Бабосаў: “галоўны накірунак пераўтварэнняў злучаны са стварэннем палітычнай сістэмы адкрытага, плюралістычнага тыпу. У наш час палітыка-прававыя прынцыпы і нормы, якія з’яўляюцца асновай функцыяніравання ПС беларускага грамадства, зарыентаваны на міжнародныя дэмакратычныя стандарты”. У той жа час, на нашу думку, практычнае палітычнае жыццё Беларусі сведчыць аб іншым. Прымаючы законы і рашэнні згодна міжнародных стандартаў, выканаўчыя органы, насуперак ім, рэальна пераўтвараюць палітычную сістэму ў таталітарны тып.
Канстытуцыя ўхваляе Рэспубліку Беларусь як унітарную дэмакратычную сацыяльную прававую дзяржаву. Згодна асноўнага Закона органы дзяржаўнай улады павінны дзейнічаюць згодна прынцыпа падзелу ўладаў: заканадаўчая, выканаўчая, судовая. Кожная з іх павінна быць самастойнай, але гэта толькі дэкларуецца, бо шэраг палажэнняў Канстытуцыі замацоўвае частку паўнамоцтваў судовай і заканадаўчай улады за выканаўчай ці падпарадкаванне ёй. У нашай краіне канстытуцыйна гарантуецца сістэма мясцовага кіравання, дэкларуецца шматвобразнасць палітычных інстытутаў, ідэалогій і думак. Ідэалогія палітычных партый, рэлігійных ці іншых грамадскіх аб'яднанняў, сацыяльных груп не можа быць абавязковай для ўсіх грамадзян. У той жа час у апошнія гады ідзе працэс выпрацоўкі і распаўсюджванне адзінай для ўсіх ідэалогіі, адпавядаючай толькі інтарэсам кіруючай эліты.
Палітычныя партыі, грамадскія аб’яднанні, дзейнічаючы ў межах Канстытуцыі і законаў Рэспублікі Беларусь, садзейнічаюць выяўленню і выхоўванню палітычнай волі грамадзян, удзельнічаюць у выбарах ва ўмовах шматлікіх перашкод і забарон з боку ўладаў у адносінах да апазіцыйных партый і арганізацый.
У Беларусі забараняецца стварэнне і дзейнасць палітычных партый, якія маюць мэту гвалтоўнага змянення канстытуцыйнага ладу альбо вядучых прапаганду вайны, сацыяльнай, нацыянальнай, рэлігійнай і расавай варожасці.
У Рэспубліцы Беларусь гарантуецца прынцып верхавенства права. Дзяржава, усе яе органы і пасадавыя асобы павінны дзейнічаць у межах Канстытуцыі і прынятых у адпаведнасці з ёю актаў заканадаўства. Да найбольш важных прававых актаў, якія рэгуліруюць палітычныя адносіны, адносяцца Канстытуцыя краіны, звод законаў, статуты партый і арганізацый.
У сферы палітычнай свядомасці і палітычнай культуры, на думку Я. Бабосава (з ёй нельга не пагадзіцца), – ідзе працэс, накіраваны на фарміраванне палітычнага мышлення і дэмакратычных паводзін грамадзян. Артыкул 33 Канстытуцыі Беларусі гарантуе кожнаму свабоду думак, перакананняў і іх вольнае выказванне. Ва ўмовах узрастання ролі сродкаў масавай інфармацыі (СМІ) у палітычным жыцці грамадства, іх уплыву на палітычны працэс, недапушчаным з’яўляецца манапалізацыя СМІ дзяржаваю, грамадскімі аб’яднаннямі ці асобнымі грамадзянамі. У Беларусі забаронена цэнзура, але асобныя факты былі.
Ускладненне сістэмы палітычных адносін у грамадстве мае не толькі колькасныя, але і якасныя вымярэнні. Так, адносіны да палітычнай сістэмы характарызуюцца, з аднаго боку, лаяльнасцю і падтрымкай большасці народа, а з другой – складваннем рэальнай апазіцыі, актыўнасць якой узрастае ў перыяд барацьбы за ўладу (парламенцкіх і прэзыдэнцкіх выбараў). У сувязі з гэтым трэба шмат чаго зрабіць у сферы ўдасканалення палітычных адносін Беларусі. У прыватнасці – памяншэнне ўзроўня палітычнай канфрантацыі ў грамадстве, забеспячэнне грамадзянскай згоды і выпрацоўкі дэмакратычных працэдур урэгуліравання палітычных канфліктаў. Нормай палітычных адносін павінны стаць адносіны кансенсуснага тыпу (правядзенне дыскусій, перамоў, арганізацыя «круглых сталоў і інш.).
Сучасная палітычная сістэма ў Рэспубліцы Беларусь налічвае каля 15 год. Яе развіццё працягваецца, удасканальваецца заканадаўства, фарміруецца палітычная культура з улікам асаблівасцей беларускага менталітэта.
Жыццядзейнасць палітычнай сістэмы залежыць ад яе здольнасці мяняцца ў адпаведнасці з новымі грамадскімі працэсамі, фарміраваць з'яднанае грамадства, рэальнае адзінства інтарэсаў і мэт дзяржавы і народа. Эфектыўнасць яе функцыяніравання залежыць ад тыпа палітычнага рэжыма, ад таго, якія складваюцца адносіны грамадства да яго палітычнага ладу. Глыбокія пераўтварэнні матэрыяльнага і духоўнага жыцця сучаснага чалавецтва вядуць да ўтварэння новага дынамічнага тыпу палітычнай сістэмы – грамадства з больш вольнымі адносінамі паміж дзяржаваю і грамадзянамі, з сацыяльным кантролем за палітычным жыццём, дзейнічаючымі дэмакратычнымі прававымі нормамі.