Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства
Лекцыя 4. Палітычная сістэма грамадства
1. Паняцце, сутнасць, падыходы да разумення палітычнай сістэмы грамадства.
2. Структура і функцыі палітычных сістэм.
3. Тыпалогія палітычных сістэм.
4. Палітычная сістэма Рэспублікі Беларусь.
Катэгорыя "палітычная сістэма" побач з катэгорыяй "улада" займае цэнтральнае месца ў палітычнай навуцы.
Субъекты палітыкі бываюць індывідуальныя і калектыўныя, інстытуцыянальна, арганізацыйна аформленыя і неінстытуцыялізаванымі, але ўсе яны знаходзяцца ва ўзаемасувязі і ўтвараюць устойлівую, цэласную сукупнасць адносін – палітычную сістэму. Катэгорыя "палітычная сістэма" ўключае ў сябе дастаткова складаны і комплексны змест.
У шырокім сэнсе палітычная сістэма – гэта сукупнасць адносін наконт удзелу ў палітычнай уладзе.
У палітычнай навуцы склаліся пэўныя падыходы да вывучэння палітычнай сістэмы, якія кожны па свойму разглядае палітычныя адносіны, паглыбляе разуменне механізма, дзякуючы якому прымаюцца і рэалізуюцца ў грамадстве аўтарытарна-ўладныя рашэнні.
Інстытуцыянальны падыход разглядае палітычную сістэму як сукупнасць дзяржаўных і недзяржаўных інстытутаў, сацыяльных і прававых норм, дзякуючы якім рэалізуюцца палітыка-ўладныя адносіны. Падыход дае магчымасць дэталёва вывучыць асобныя арганізацыі, іх узнікненне, развіццё, функцыяніраванне. У той жа час у баку застаюцца неінстытуцыянальныя формы ўзаемадзеяння такіх суб'ектаў палітыкі, як асоба, малыя сацыяльныя групы, розныя групы інтарэсаў, групы ціску.
Сістэмны падход звяртае ўвагу на ўсю сферу палітычнай дзейнасці ў грамадстве. Галоўным прадметам аналізу з'яўляецца сацыяльнае ўзаемадзеянне паміж асобамі і групамі.
Палітычная сістэма (ПС) – гэта асаблівая рэальнасць, якая характарызуецца ўладным верхавенствам, з яе дапамогаю рэалізуецца вярхоўная ўлада ў грамадстве, прымаюцца рашэнні абавязковыя для ўсіх. ПС арыентавана на аўтарытарнае размеркаванне каштоўнасцей у грамадстве так, каб захаваць баланс інтарэсаў. Сутнасцю палітычнага ўзаемадзеяння паміж індывідамі, групамі, арганізацыйнымі структурамі з'яўляецца забеспячэнне дасягнення агульных мэтаў. ПС прэтэндуе на кантроль над прымяненнем фізічнага прымусу, на права караць, падпарадкоўваць, выносіць абавязковыя рашэнні, у сувязі з тым, што ў якасці асноўнага элемента палітычнай сістэмы выступае – дзяржава. Зыходзячы з гэтага, палітычную сістэму ў пэўных выпадках разумеюць як сукупнасць адносін, ахопліваючых кіраванне дзяржаваю і ўсе палітычныя працэсы ў ім. Аднак прадстаўнікі сістэмнага падыхода даюць тэрміну "ПС" больш шырокае тлумачэнне, не асацыіруючы яго з дзяржаўным кіраваннем, ахопліваючы ўсіх асоб і ўсе інстытуты, якія ўдзельнічаюць у палітычных адносінах. ПС характарызуецца як сістэма сацыяльных узаемадзеянняў, якія накіраваны на мэтадасягненне, інтэграцыю і адаптацыю ўнутры грамадства шляхам прымянення больш ці менш легітымнага прымусу.