Уводзіны
Змест
Бубнаў, Ю. М., Пушкін, І. А.
Магілёў 2006
Дзённай і завочнай формы навучання
Для студэнтаў усіх спецыяльнасцей
Курс лекцый
Паліталогія
УДК 32.001
ББК 66. 0
Абмеркавана i рэкамендавана да друку на пасяджэннi кафедры гуманітарных дысцыплін. Пратакол № 7 ад 05.04.2006 г.
Навукова-метадычным саветам УА МДУХ. Пратакол № 7 ад 23.05.2006 г.
Складальнікі :
доктар сацыялагічных навук, загадчык кафедры гуманітарных
дысцыплін УА МДУХ
Ю. М. Бубнаў
кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры гуманітарных
дысцыплін УА МДУХ
І. А. Пушкін
Навуковыя рэцэнзенты:
кандыдат гістарычных навук, загадчык кафедры паліталогіі і міжнароднага
права ПУА “БІП – Інстытут правазнаўства”
В. Д. Выбарны
кандыдат гістарычных навук, дацэнт кафедры паліталогіі і міжнароднага
права ПУА “БІП – Інстытут правазнаўства”
Б. К. Малахаў
Паліталогія: Курс лекцый. – Магілёў: УА МДУХ, 2006. – 176 с.
У курсе лекцый асвятлены асноўныя паняцці палітыкі і палітычнай улады, інстытутаў дзяржаўнай улады, палітычных адносін, партый і грамадскіх арганізацый, палітычнай культуры і палітычных працэсаў. Выданне будзе цікавым для выкладчыкаў і студэнтаў ВНУ.
УДК 32.001
ББК 66. 0
© УА “Магiлеўскi дзяржаўны універсітэт харчавання”
Уводзіны | ......................................................................................................... | |
Лекцыя 1. | Палітыка як прадмет паліталогіі. Функцыі і метады паліталогіі (Пушкін І.А.)............................................................... | |
Лекцыя 2. | Этапы станаўлення і развіцця палітычнай навукі (Пушкін І.А.).................................................................................. | |
Лекцыя 3. | Палітычная ўлада і механізмы яе здзяйснення (Пушкін І.А.)... | |
Лекцыя 4. | Палітычная сістэма грамадства (Пушкін І.А.)............................ | |
Лекция 5. | Политические режимы (Бубнов Ю.М.)....................................... | |
Лекцыя 6. | Дзяржава ў палітычнай сістэме (Пушкін І.А.)............................ | |
Лекцыя 7. | Інстытуты дзяржаўнай улады (Пушкін І.А.)............................... | |
Лекция 8. | Палітычныя партыі і грамадскія арганізацы (Пушкін І.А.)....... | |
Лекцыя 9. | Палітычныя працэсы: сутнасць і структура (Пушкін І.А.)........ | |
Лекция 10. | Деятельность субъектов политического процесса (Бубнов Ю.М.)................................................................................ | |
Лекция 11. | Представительство и выборы. Средства массовой информации и коммуникации (Бубнов Ю.М.).......................................... | |
Лекция 12. | Политические конфликты (Бубнов Ю.М.).................................. | |
Лекция 13. | Политическая модернизация (Бубнов Ю.М.)............................. | |
Лекция 14. | Политическая культура и политическая социализация (Бубнов Ю.М.)................................................................................ | |
Лекция 15. | Политические идеологии (Бубнов Ю.М.)................................... | |
Лекцыя 16. | Сістэма сучасных міжнародных адносін (Пушкін І.А.)............. | |
Лекцыя 17. | Сусветная палітыка і глабальныя праблемы сучаснасці. Геапалітыка (Пушкін І.А.)............................................................ | |
Літаратура | ........................................................................................................ |
Асноўная мэтавывучэння курса "Паліталогія" – палітычная адукацыя і выхаванне творчай, нацыянальна-свядомай, сацыяльна-актыўнай асобы; фарміраванне ў студэнтаў дэмакратычнай актывісцкай палітычнай культуры, адэкватнай сучасным запатрабаванням асобы, грамадства і дзяржавы.
Падчас вывучэння курса студэнты атрымаюць веды аб асноўных паняццях паліталогіі; навучацца характарызаваць палітыку і палітычную ўладу з пазіцыяў шматмернасці, палітычныя адносіны і палітычныя працэсы праз прызму антрапакультуралагічнага падыходу, палітычную культуру, паводзіны і свядомасць людзей, сацыяльных супольнасцей у кантэксце шматвобразнасці іх інтарэсаў і плюралізму думак, светапоглядную аснову ідэалогіі беларускай дзяржавы, традыцыі, ідэалы і каштоўнасці беларускага грамадства. Студэнты будуць аналізаваць, інтэрпрэціраваць і паказваць месца і ролю палітыкі ў асабістым жыцці чалавека і грамадскім жыцці Беларусі на сучасным этапе, стан палітычнай улады ў краінах СНД, Беларусі, дзяржаўны лад і Канстытуцыю Рэспублікі Беларусь. Набудуць навыкі палітычнага дыялогу, палемікі, талерантнасці і кансэнсуса.
Паліталогія – гэта навуковыя веды, якія ўвесь час абнаўляюцца і развіваюцца, яны патрабуюць крытычна-творчага засваення тэарэтычных палажэнняў і высноў, інтарэсаў, уладных адносін і маціваў паводзін суб'ектаў палітыкі. Прычым неабходна адлюстраваць шырокі спектр (плюралізм) думак аб палітыцы. Таму існуе вялікая колькасць падручнікаў і дапаможнікаў па паліталогіі, якія прапаноўваюцца ўвазе студэнтаў. Па кожнай з тэм, акрамя асноўнай, напрыканцы курса лекцый указваецца дадатковая літаратура па разглядаемай праблеме.
Складальнікі гэтага вучэбнага дапаможніка не прэтэндуюць на ўсеабдымнасць і стварэнне нейкай новай канцэпцыі курса паліталогіі. Дапаможнік уяўляе з сябе курс лекцый у выглядзе спалучэння аўтарскіх матэрыялаў з канспектам існуючых падручнікаў і манаграфій па паліталогіі і іх адаптацыю да патрабаванняў існуючай рабочай праграмы і спецыфіцы універсітэта. Напрыканцы дапаможніка прыведзены спіс асноўнай і дадатковай літаратуры, які пры гэтым не з’яўляецца ўсёахопліваючым і абавязковым. Студэнт мае права выбіраць для падрыхтоўкі і іншыя крыніцы, выказваць уласную пазіцыю і пункт гледжання, пагаджацца ці не пагаджацца з трактоўкай таго ці іншага матэрыялу ў дадзеным дапаможніку. Наша мэта – даць студэнту тэарэтычныя асновы ведаў па прадмету, а высновы павінен ён, у першую чаргу, зрабіць асабіста.