Простая мова
Знакі прыпынку ў бяззлучнікавым сказе
1. Коска ставiцца памiж часткамi бяззлучнiкавых складаных сказаў, у якiх паведамляецца пра адначасовыя або паслядоўныя з’явы, падзеi: Дагарэла зара ў небакраi, на зямлю спакойна ноч лягла.
2. Кропка з коскай ставiцца памiж развiтымi часткамi, у якiх могуць быць свае знакi прыпынку, або памiж часткамi з менш цеснай сэнсавай сувяззю: Сонца цiха скацiлася з горкi; месяц белы заплаканы свецiць, аглядае зоркi, цягне з возера срэбныя сецi.
3. Двукроп’е ставiцца:
а) калi наступная частка (цi часткi) раскрывае, тлумачыць, дапаўняе змест папярэдняй; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi што, як, словы а iменна, i ўбачыў, што; i пачуў, што i iнш.: Недарма ў народзе кажуць: рэкi прыцягваюць дождж.
б) калi другая частка раскрывае прычыну таго, пра што паведамляецца ў першай; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi бо, таму што: Ранiца першага верасня выдалася хмурная i халодная: уначы iшоў дождж.
в) калi першая частка абагульняе змест наступных: Дае прырода зноў урокi нам: не верце цiшынi, салодкiм снам, бяда i радасць ходзяць побач вечна, людзей ратуе толькi чалавечнасць.
4. Працяжнiк ставiцца:
а) калi першая частка абазначае ўмову, а другая – вынiк; перад першай часткай можна ўставiць злучнiк калi: Жураўлi ляцяць высока – зiма яшчэ далёка.
б) калi другая частка паказвае вынiк таго, пра што паведамляецца ў першай: Вецер пракоцiцца, будзячы нiвы, – нiвы калоссем шумяць.
в) калi змест частак супрацьпастаўляецца; памiж часткамi можна ўставiць злучнiкi а, але: Макар пастукаў – нiхто не азваўся.
г) калi апошняя частка абагульняе змест папярэднiх: Звоняць пiлы, гудуць тапарышчы, стогне дрэва – будуецца дом.
Простая мова – гэта дакладна ўзноўленая (перададзеная) чужая мова. Сказы з простай мовай складаюцца з дзвюх частак: словы аўтара (хто сказаў, падумаў i г.д.) i ўласна простая мова (што сказалi, падумалi i г.д.).
Пастаноўка знакаў прыпынку ў сказах з простай мовай (далей – ПМ) залежыць ад месца слоў аўтара (перад простай мовай, пасля яе, у сярэдзiне), а таксама ад таго, выказаная простая мова цi нявыказаная.
Выказаная ПМ перадае словы, якiя былi выказаны ўслых. У словах аўтара могуць быць дзеясловы са значэннем маўлення тыпу сказаў, прамовiў, выказаў думку пад. Нявыказаная ПМ перадае словы, што не былi выказаны, таму ў словах аўтара ўжываюцца дзеясловы са значэннем думкi тыпу падумаў, падумалася, успомнiлася i пад. або словы напiсаў, прачытаў.
У афармленнi на пiсьме выказанай i нявыказанай ПМ шмат агульнага, аднак трэба памятаць: нявыказаная ПМ бярэцца ў двукоссе, а выказаная пiшацца з абзаца, перад якiм ставiцца працяжнiк, i ў двукоссе не бярэцца. Пасля выказанай ПМ новы сказ заўсёды пiшацца з чырвонага радка.
1. Простая мова пасля слоў аўтара
Нявыказаная простая мова Выказаная простая мова
А: «П». / А: «П!». / А: «П?» А: А: А:
– П. – П! – П?
2. Простая мова перад словамi аўтара
«П», – а. / «П!» – а. /«П?»-а. – П, – а. – П! – а. – П? – а.
3. Словы аўтара могуць разрываць ПМ. Калi словы аўтара разрываюць ПМ там, дзе стаяла кропка, пытальнiк або клiчнiк, сказ афармляецца наступным чынам:
«П, – а. – П». – П, – а. – П.
Калi словы аўтара разрываюць ПМ там, дзе не было знакаў прыпынку або стаяла коска, знакi прыпынку ставяцца па схеме:
«П, – а, – п». – П, – а, – п.
4. Калi ў словах аўтара ёсць два дзеясловы са значэннем маўлення, думкi i адзiн з iх адносiцца да першай часткi, а другi – да наступнай, паказваючы на працяг ПМ, то на пiсьме такi сказ афармляецца наступным чынам:
– Ведаеш, мамачка, каго я прывяла? – весела сказала дачка i таемна прашаптала: – Гэта той самы госць, якога мы калiсьцi ратавалi ад немцаў.
«П, – а i а: – П». – П, – а i а: – П.