Знакі прыпынку пры аднародных членах сказа
Ускладнены сказ
Працяжнік паміж дзейнікам і выказнікам
Найбольш ужывальныя словазлучэнні
бачыў на свае вочы, чуў на свае вушы, пазычыць грошай (пілы, сякеры), пераслаць на адрас, за пяць метраў ад дома, распытваў пра сястру, спатыкнуцца на пень, з прычыны занятасці, падобны да бацькі, павезлі ў млын, гурбы па лапцю, спазніцца праз дождж, дом на пяць пакояў, забыцца на яго, уцячы з палону, блукаць па начах, выбраць на свой густ, з нагоды свята, на ўсіх напрамках, створаны на ўзор, заданне дадому, чытаць самому сабе, а 17-й гадзіне, за ветрам нічога не чуваць.
ставіцца:
1. Назоўнік Н.скл. – Назоўнік Н.скл. Беларусь – мая маці і мова, паветра і хлеб.
2. Лічэбнік Н.скл. – Лічэбнік Н.скл. Тры ды пяць – восем.
3. Назоўнік Н.скл. – Лічэбнік Н.скл. Плошча запаведніка – восемдзесят гектараў.
4. Лічэбнік Н.скл. – Назоўнік Н.скл. Абедзве – слаўныя дзяўчыны.
5. Інфінітыў – Інфінітыў Жыць – Радзіме служыць.
6. Інфінітыў – Назоўнік Н.скл. Лічыцца сябрам такога знакамітага чалавека – радасць.
7. Назоўнік Н.скл. – Інфінітыў Воўк спыняецца, а заяц – уцякаць.
8. ________ – Ідыёма (фразеалагізм) Твар – кроў з малаком.
гэта Айсбергі – гэта алмазы палярнага ззяння.
9. ________ – вось Свая зямля – вось што аснова.
значыць
10. ______ – усечаная форма дзеяслова А дзядзька раптам – гоп налева!
не ставіцца:
1. Асабовы займеннікНазоўнік Н.скл. Не трэба мне дапамагаць, ты ж усё-такі мой госць.
прыслоўе Фатаграфія таксама мастацтва.
2. _______ часціца Сакавік толькі пачатак вясны.
пабочнае слова Дачка, вядома, таксама ўрач.
злучнік
3. _______ не _________ Праўда не скварка, з кашаю не з’ясі.
4. _______ прыметнік, прыслоўе Нашы азёрывялікія і светлыя.
5. _______ як, што, нібы А дзяўчаты як дождж залаты.
быццам Возера ў сонечны дзень нібы люстэрка.
6. Ф р а з е а л а г і з м Паеду ў Мікуцічы да бацькоў, пажыву трохі,
агледжуся, а там Богбацька.
7. Інверсія: ______ Страшэнны штукар і свавольнік гэты Нёман.
(адваротны парадак слоў)
Ускладнены сказ – просты сказ, які ўскладняецца аднароднымі, адасобленымі членамі сказа, пабочнымі i ўстаўнымі канструкцыямі, звароткам, параўнальнымі зваротамі.
Сказы з аднароднымі членамі сказа
Члены сказа, якія адказываюць на адно і тое ж пытанне, адносяцца да аднаго і таго ж слова і вымаўляюцца з інтанацыяй пералічэння, называюццааднароднымі. Аднароднымі могуць быць як галоўныя, так і даданыя члены сказа. Аднародныя члены сказа пашыраюць структуру выказвання, ускладняюць яго, выражаюць лагічную аднароднасць паняццяў.
Коска ставіцца:
1. Паміж аднароднымі членамі пры адсутнасці злучнікаў:
▲, ▲, ▲, ▲.
Згінулі сцюжы, марозы, мяцеліцы.
На палатах, на стрэхах ляжаў іней.
2. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі адзіночнымі супраціўнымі злучнікамі а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое.
▲, а, але, ды (у значэнні але), аднак, затое ▲.
Цячэ вада ў сіняе мора, ды не выцякае.
Праз галлё прабівалася яркае, але ўжо халоднае сонца.
3. Калі аднародныя члены звязаны паўторнымі злучнікамі (і- і, ні - ні, або - або, ці - ці, то - то і інш.), то коска ставіцца перад другім з іх:
і▲, і▲ ні▲, ні▲ або▲, або▲ ці▲, ці▲
На латках і вінаград, і яблыкі, і слівы.
Ні чалавек, ні звер, ні птушка не парушалі яго ранішняга спакою.
4. Перад першым з паўторных злучнікаў, калі аднародны член з гэтым злучнікам працягвае пачатае пералічэнне:
▲, і▲, і ▲
На латках вінаград, і яблыкі, і слівы.
Ды ўспомню пажары, і варожыя хмары, і завеі халодных вятроў, і слату, і нягоды, і начныя паходы, і агні партызанскіх кастроў.
5. Паміж парамі аднародных членаў, звязаных злучнікам і:
▲ і ▲, ▲ і ▲, ▲ і ▲.
Мора – гэта Капітан Нэма і Рабінзон Круза, піраты і людаеды, васьміногі і не адкрытыя яшчэ астравы.
6. Перад другой часткай парнага злучніка, які звязвае аднародныя члены (як – так і, не толькі – але і, не так - як):
як ▲, так і ▲ не толькі ▲, але ▲ не так ▲, як ▲
Гіпапатам хоць і жыве ў вадзе, але корміцца на зямлі.
Урач не толькі ратуе ад смерці, але і выклікае веру ў жыццё.
Коска не ставіцца:
1. Паміж аднароднымі членамі, звязанымі адзіночнымі злучнікамі і, ды (у значэнні і), ці, або:
▲ і,ды (у значэнні і), ці, або ▲.
Вакол лятуць бары і гоні.
Шуміць сасняк ды бярэзнік голы.
2. Перад першым аднародным членам, калі пералічэнне пачынаецца з паўторнага злучніка:
і▲, і▲, і▲ ні▲, ні▲ або▲, або▲ ці▲, ці▲
Вакол і лес, і хмызнякі, і зялёная дубрава.
3. Унутры ўстойлівых словазлучэнняў тыпу: і смех і грэх, ні жывы ні мёртвы, ні тое ні сёе, ні свет ні зара і г.д.
і▲ і▲ ні▲ ні▲ – устойлівыя словазлучэнні
4. Паміж азначэннямі, якія не з’яўляюцца аднароднымі: Першыя мокрыя сняжынкі ўпалі на зямлю.
Сказы з параўнальнымі зваротамі
Параўнальныя звароты – гэта словы ці словазлучэнні, якія шляхам параўнання раскрываюць ці ўдакладняюць змест іншых слоў. Уводзяцца пры дапамозе злучнікаў: як, быццам, нібы, нібыта, што, чым, як бы і інш.
Параўнальныя звароты могуць складацца з аднаго ці некалькіх слоў, могуць стаяць у пачатку, сярэдзіне ці канцы сказа, паясняюць розныя члены сказа.