Асаблівасці пабудовы словазлучэнняў у беларускай і рускай мовах
Адрозненне часціц не, ні
Неабходна адрозніваць ужыванне часціц не і ні. Часціца не – адмоўная. Яна адмаўляе тое, што абазначана словам, да якога яна адносіцца: Гуляючы, розуму непрыдбаеш. (Прык.)
Часціца неможа быць і сцвярджальнай:
- калі ўжываецца двойчы – пры кожнай частцы састаўнога выказніка: не мог не зрабіць, не мог не напісаць;
- у спалучэннях хто не, дзе не, дзе толькі не і інш., калі яны ўжываюцца ў незалежных пытальных ці клічных сказах: Быць Чалавекам – ці ж гэта не шчасце? (Марц.), Хто не любаваўся беларускім лесам! (К-с);
- калі стаіць перад назоўнікам з прыназоўнікам без: прачытаў не без цікавасці, працаваў не без задавальнення.
Часціца ні – узмацняльная. Яна ўзмацняе або адмаўленне, ужо выражанае ў сказе іншымі сродкамі, або сцвярджэнне: Раніца была сухая. Нідзе нірасінкі. (Чарныш.) Няма на небе ні хмурынкі. (Астр.) Хто б ні ехаў ці ішоў па шырокім гасцінцы – усе ведалі сядзібу Астаповіча. (К.Ч.)
Трэба адрозніваць спалучэнні не раз (неаднаразова, многа разоў) і ні разу (ніколі), не адзін (некалькі, многа) і ні адзін (ніхто): Мы сядзелі, гаварылі аж да раніцы не раз. (Астр.) Ні разу не быў я ў гэтых мясцінах. Гэтае заданне выконваў не адзін вучань. Ні адзін не адмовіўся ад прапановы.
Ва ўстойлівых спалучэннях ужываецца толькі часціца ні: ні жывы ні мёртвы, ні рыба ні мяса і інш.
Сінтаксічныя і пунктуацыйныя нормы
У беларускай мове | У рускай мове |
1 Дзякаваць, аддзячыць, падзякаваць, выбачаць, прабачыць, дараваць + наз. ці займ. у Д. скл.: дзякаваць брату, прабачыць яму. | 1 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у В. скл.: благодарить брата, простить его. |
2 Смяяцца, насміхацца, жартаваць, кпіць, здзекавацца, глуміцца, дзівіцца, цешыцца + наз. ці займ. у Р. скл. з прыназ. з: смяяцца з яго, жартаваць з суседа. | 2 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. над: смеяться над ним, шутить над соседом. |
3 Дзеяслоў, які абазначае рух, перамяшчэнне і паказвае на мэту дзеяння (ісці, бегчы, ехаць, плыць і інш.) + наз. ці займ. у В. скл. з прыназ. па: пайсці па хлеб, прыехаць па яго. Назоўнікі грыбы, ягады ў падобных словазлучэннях звычайна ўжыываюцца ў В. скл. з прыназ. у: хадзілі ў грыбы, пайшлі ў ягады. | 3 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. за: пойти за хлебом, приехать за ним, ходили за грибами, пошли за ягодами. |
4 Хварэць, хворы + наз. у В. скл. з прыназ. на: хварэць на грып, хворы на ангіну | 4 Болеть, больной + наз. у Тв. скл.: болеть гриппом, больной ангиной |
5 Прыметнік ці прыслоўе ў форме выш. ступені параўнання + наз. ці займ. у В. скл. з прыназ. за: старэйшы за брата, лепш за яго | 5 Прыметнік ці прыслоўе ў форме выш. ступені параўнання + наз. ці займ. у Р. скл.: старше брата, лучше его |
6 Ажаніцца, ажаніць, пажаніцца, пажаніць + наз. ці займ. у Тв. скл. з прыназ. з: ажаніцца з зямлячкай, пажаніць з дзяўчынай | 6 Адпаведны дзеяслоў + наз. ці займ. у М. скл. з прыназ. на: жениться на землячке, оженить на девушке |
7 Лічэбнікі два, тры, чатыры дапасуюцца да назоўнікаў у Наз. скл. множнага ліку: два таварышы, тры вучні, чатыры возеры | 7 Адпаведны лічэбнік + назоўнік у Р. скл. адзіночнага ліку: два товарища, три ученика, четыре озера |