Паняцце літаратурнай нормы

Тэма 4 КУЛЬТУРА ПРАФЕСІЙНАГА МАЎЛЕННЯ

Тэрмін «культура маўлення» азначае якасць маўлення і навуку аб якасці маўлення. Асноўнымі кампанентамі культуры маўлення з’яўляюцца правільнасць, дакладнасць, лагічнасць, чысціня, выразнасць, дарэчнасць.

Правільнасць маўлення прадугледжвае захоўванне носьбітамі мовы літаратурнай нормы, што забяспечвае адзінства моўных сродкаў і ўзаемаразуменне паміж тымі, хто вядзе гаворку. Правільнасць маўлення цесна звязана з такім паняццем як «норма».

Дакладнасць маўлення заключаецца ў адпаведнасці сэнсу слоў, выказванняў рэаліям, сітуацыям ці ў выкарыстанні пэўных слоў з пэўнымі, уласцівымі ім значэннямі, якія зафіксаваны ў слоўніках, лінгвістычных даведніках. Дакладнасць маўлення цесна звязана з лексічнай нормай, што рэгулюе правільнасць выбару слова (слоў) для пэўнага кантэксту. Дакладнасць прафесійнага маўлення абумоўлена такімі фактарамі, як валоданне сінанімічным багаццем беларускай мовы, уменне размяжоўваць паронімы, амонімы, а таксама дыфенцыраваць значэнні мнагазначных слоў.

Лагічнасць маўлення прадугледжвае пабудову несупярэчлівага, паслядоўнага выказвання, у якім асобныя часткі лагічна звязаны паміж сабой.

Дарэчнасць маўлення ўвасабляе адметны выбар моўных сродкаў у адпаведнасці з тэмай, сітуацыяй, мэтай выказвання, стылем, умовамі праяўлення маўленчай дзейнасці і г.д.

Выразнасць маўлення вызначаецца і дасягаецца найперш праз якаснае ўжыванне моўных сродкаў (наяўнасць трапных сінонімаў, параўнанняў, метафар, перыфраз і іншых вобразна-выяўленчых элементаў, што дапамагаюць зацікавіць слухачоў, даць ацэнку, павысіць узровень успрымання інфармацыі).

Чысцінявызначае мэтазгоднасць увядзення ва ўжытак асобных лексічных адзінак, што маюць абмежавануюсферу рэалізацыі (дыялектызмы, жарганізмы, прастамоўныя лексемы), або адносяццада слоў, выкарыстанне якіх у беларускай мове непажадана (русізмы, паразітычныя гукі і словы, запазычанні тыпу чао, о’кей і інш).

Багаццемаўлення выяўляецца ў разнастайнасці выкарыстання моўных сродкаў і ў адсутнасці ці вельмі рэдкім паўтарэнні адных і тых жа слоў ці выразаў.

Літаратурная норма – агульнапрынятыя правілы, замацаваныя ў маўленчай практыцы і зафіксаваныя ў слоўніках, даведніках, граматыках.

Нормы:

- арфаэпічныя – рэгулююць вымаўленне гукаў, спалучэння гукаў у словах і спалучэннях слоў;

- акцэнталагічныя – рэгулююць месца размяшчэння націску ў словах;

- арфаграфічныя – рэгулююць выбар аднаго з магчымых варыянтаў напісання слова ці яго часткі, які адпавядае прынцыпам беларускай арфаграфіі, а таксама замацаванай у моўнай практыцы грамадства традыцыі;

- лексічныя – рэгулююць правільнасць выбару слова і дарэчнасць выкарыстання яго ў агульнавядомым значэнні і ў агульнавядомых спалучэннях;

- фразеалагічныя – рэгулююць традыцыйнае, замацаванае ў пісьмовай і вуснай практыцы ўжыванне фразеалагізмаў з характэрнымі для іх структурна-граматычнымі, семантычнымі і спалучальнымі асаблівасцямі;

- словаўтваральныя – рэгулююць выбар марфем, іх размяшчэнне і спалучэнне ў слове ў строгай адпаведнасці з правіламі словаўтварэння, якія існуюць у беларускай літаратурнай мове;

- стылістычныя – рэгулююць ужыванне стылістычна афарбаваных слоў, граматычных форм, сінтаксічных канструкцый у адпаведнасці з сітуацыяй маўлення;

- марфалагічныя – рэгулююць правільнае формаўтварэнне і словазмяненне часцін мовы;

- сінтаксічныя – правілы спалучэння слоў у розных канструкцыях;

- пунктуацыйныя – ужыванне знакаў прыпынку для афармлення пэўных сінтаксічных адзінак пры дзеянні пэўных умоў.

Арфаэпічныя нормы

 

Усе галосныя гукі пад націскам вымаўляюцца выразна: там, сяло, мэта, цёмна.
На месцы [о], [э], [а] пасля цвёрдых і зацвярдзелых зычных не пад націскам вымаўляецца [а]: ногі – нага, рэкі – рака. * у іншамоўных словах гук [э] захоўваецца: дэкада, тэарэма, гіпатэнуза, рэформа. * у некаторых словах са спалучэннямі ро, ло, рэ не пад націскам вымаўляецца [ы]: гром грымець, глоткаглытаць, хрэстхрысціць.
На месцы [о], [э], [а] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам вымаўляецца [а] (на пісьме абазначаецца літарай я): несці – нясу, дзеліць – падзяліць, сёлы – сяло. Ва ўсіх астатніх (перад- і паслянаціскных складах) гэтыя гукі вымаўляюцца як [э]: зеленаваты, медзведзяня. * у іншамоўных словах гук [э] пасля мяккіх зычных у першым складзе перад націскам захоўваецца: перон, сезон, секунда, Бетховен.
Вымаўленне [і],[ы]: - пасля галоснага, пасля зычнага пры раздзельным вымаўленні да гука [і] далучаецца [й]: ра[йі]цца, вераб[йі]; - у пачатку слова, калі папярэдняе слова канчаецца на галосны, замест [і] вымаўляецца [й] ці [йі]: сястра [й] брат, дарога на [Йі]вацэвічы; - пасля цвёрдых зычных (акрамя г, к, х) на стыку кораня і прыстаўкі, частак складаных слоў або двух самастойных слоў пры іх злітным вымаўленні замест [і] вымаўляецца [ы]: пед[ы]нстытут, сын [ы] брат * пасля г, к, х – [і]: смех [ і ] грэх, Мінск [і] Віцебск.
Гукі [ж], [ш], [дж], [ч], [р], [ц] – зацвярдзелыя (заўсёды вымаўляюцца цвёрда): жыта, сяджу, чорны, шаптаць, рукзак, цэп.
Звонкія зычныя на канцы слоў і ў сярэдзіне слова перад глухімі аглушаюцца: сад - [сат], лодка - [лотка]. Глухія зычныя перад звонкімі азванчаюцца: просьба – [проз’ба], малацьба - [маладз’ба].
Свісцячыя [з], [с], [дз], [ц] перад мяккімі зычнымі (акрамя г, к, х) вымаўляюцца мякка: [з’в’ін’эц’], [с’н’эх], [дз’в’э], [ц’в’орды]. * перад г, к, х – цвёрда: [сх’эма], [м’інск’і], [зг’інуц’].
Шыпячыя перад свісцячымі вымаўляюцца як свісцячыя: у бочцы – [у боццы], на дошцы – [на досцы]. Свісцячыя перад шыпячымі вымаўляюцца як шыпячыя: сшытак – [шшытак], грузчык – [грушчык].
Спалучэнні [сч], [сшч], [зч] вымаўляюцца як [шч]: падпісчык - [патп’ішчык], расказчык - [раскашчык].
Губныя [б], [п], [м], [ф] перад мяккімі зычнымі пры раздзельным вымаўленні і на канцы слоў вымаўляюцца цвёрда: [бйэ], [пйэ], голу[п], вер[ф], се[м].
Гукі [в], [л] пасля галоснага перад зычным і на канцы слоў пераходзяць у [ў]: певень – пе[ў]нік, хадзіла – хадзі[ў].
Гукі [з], [с], [дз], [ц], [ж], [ш], [ч], [л], [н] у становішчы паміж галоснымі вымаўляюцца падоўжана (на пісьме яны перадаюцца падвойным напісаннем адпаведнай літары): рыззё –[ры’о], калоссе – [кало’э].
Гукі [д], [т] перад [ч] вымаўляюцца як [ч], а перад [ц] як [ц]: перакладчык – [п’эраклаык], лётчык – [л’оык], у лодцы – [у лоы], у хатцы – [у хаы].
Спалучэнні [дск], [зск] вымаўляюцца як [цк], [ск]: гарадскі – [гарацк’і], каўказскі – [каўкаск’і].
Спалучэнні [жс], [шс], [зс] вымаўляюцца як [с]: нясвіжскі – [н’ас’в’іск’і], добрушскі – [добруск’і], французскі – [француск’і].
Спалучэнне [чн] вымаўляецца нязменна: сталічны – [стал’ічны], яечня – [йайэчн’а].

Акцэнталагічныя нормы

Націск – выдзяленне аднаго са складоў слова з дапамогай гукавых сродкаў.

У беларускай мове націск разнамесны (свабодны), ён не толькі надае фанетычную акрэсленасць словаформе (глядзе'ць на ваду', прачыта'ны ру'капіс), але і сам па сабе можа служыць сродкам адрознення сэнсу: адсы'паць – адсыпа'ць, ва'раны – вараны'. Разнамесны націск беларускай мовы можа быць рухомым (дво'р – на двары', рука' – ру'кі) і нерухомым (ле'та – ле'там – ле'тні – ле'цейка).

У тых выпадках, калі норма дапускае два націскі, а сэнс слова не мяняецца, узнікаюць акцэнталагічныя дублеты (варыянты): галлё' – го'лле, насланнё' – насла'нне, ра'ніцай – раніцо'й, наво'кал – навако'л. Па-за іх межамі знаходзяцца словы, дзе адзін з варыянтаў з’яўляецца адхіленнем ад літаратурнай мовы: зна'хар (замест знаха'р), до'гавар (замест дагаво'р). Адной з прычын ненарматыўнай настаноўкі націску ў беларускіх словах з’яўляецца ўплыў рускай мовы.

Веданне акцэнталагічнай нормы – істотны элемент культуры маўлення ў цэлым.

Некаторыя акцэнталагічныя асаблівасці беларускай і рускай моў

Беларуская мова Руская мова
чацвё'ра че'тверо
пяцё'ра пя'теро
во'льха ольха'
кі'шка кишка'
аўся'ны овсяно'й
бо'сы босо'й
дасу'ха до'суха
зва'ла, гна'ла, бра'ла звала', гнала', брала'
рэ'мень реме'нь
іме'нны именно'й
не'сці нести'
па-старо'му по-ста'рому
імя' и'мя
цэ'мент цеме'нт
галаву' (В. скл.) го'лову
спі'на спина'
вятры' ве'тры
паро'ўну по'ровну
шаўко'вы шё'лковый
суадно'сіць соотноси'ть
зво'ніць (3 асоба) звони'т
шэ'сцьдзесят шестьдеся'т
старэ'нькі ста'ренький
аднаразо'вы однора'зовый
ко'ней коне'й
адско'чыць отскочи'ть
марынава'ны марино'ванный
стапта'ны сто'птанный
гліня'ны гли'няный
кі'дацца кида'ться

 

Арфаграфічныя нормы

Арфаграфiя(грэч. orthos – правільны і grapho – пішу), або правапiс, – гэта сукупнасць правілаў, якія вызначаюць аднастайнае, абавязковае для ўсіх унармаванае напісанне слоў і іх значымых частак. Па сутнасцi, гэта сацыяльны дагавор, з’ява ўмоўная, але ўведзеная ў ранг закона. Арфаграфiчныя правiлы выконваюць важную грамадскую функцыю: забяспечваюць адзiнства пiсьмовай мовы, узаемаразуменне людзей пэўнага моўнага калектыву. Паколькi правапiсам карыстаюцца мiльёны людзей, вялiкае значэнне набывае стабiльнасць i даступнасць арфаграфiчных правiл, iх строгасць i мiнiмальная варыянтнасць. Грунтуючыся ў значнай ступенi на гiсторыка-культурных трыдыцыях, арфаграфiя можа паступова змяняцца, рэфармавацца, але ўсе змены ў ёй псiхалагiчна няпроста ўспрымаюцца носьбiтамi мовы i адбываюцца найперш у часы iстотных грамадскiх зрухаў.

Неабходнасць арфаграфii як сукупнасцi правiл узорнага напiсання абумоўлена тым, што графiка як сукупнасць пiсьмовых сродкаў дапускае некалькi варыянтаў перадачы вуснай мовы на пiсьме. Месца ў слове, дзе трэба выбраць адно з магчымых напiсанняў, прынята называць арфаграмай. Iнакш кажучы, арфаграма – гэта правiльнае (адпаведнае правiлам) напiсанне, якое выбiраецца з шэрагу магчымых. Арфаграмай можа быць лiтара, спалучэнне лiтар, злiтнасць, паўзлiтнасць цi раздзельнасць напiсання, характар скарачэння або пераносу слова. Напiсаннi, якiя не патрабуюць прымянення арфаграфiчных правiл, называюцца апорнымi напiсаннямi. З iх дапамогай правяраюцца арфаграмы.