Паняцце тэрміна
Лексіка беларускай мовы паводле сферы ўжывання
Агульнаўжывальныя словы | Словы абмежаванага ўжытку | ||
ужываюцца ў розных сферах усімі, агульназразумелыя жыць, хуткі, я, заўтра, але і г.д. | Дыялектныя словы | Спецыяльныя словы | Жаргонныя словы |
ужываюцца людзьмі пэўнай спецыяльнасці, прафесіі | |||
тэрміны | прафесіяналізмы | ||
абмежаваны ва ўжытку пэўнай тэрыторыяй, словы мясцовых гаворак гулы (рэха) вецер (буй) дождж (рось) | афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі і г.д. марфема, выказнік, сінонім | словы, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў асобных прафесій клава (клавіятура), венік (вінчэсцер), мама (мацяр.плата) | ужываюцца людзьмі, аб’яднанымі агульнымі інтарэсамі, звычкамі, характарам дзейнасці засыпацца, пара, бомба, шпора |
Агульнаўжывальную лексіку складаюць словы, якія ужываюцца ў розных сферах усімі, незалежна ад месца жыхарства, адукацыі, прафесіі носьбітаў мовы. Яны агульназразумелыя: жыць, хуткі, я, заўтра, але і г.д.
Лексіка абмежаванага ўжытку ўключае словы, якімі карыстаюцца асобныя групы насельніцтва. У залежнасці ад сферы прымянення яна падзяляецца на дыялектную, спецыяльную і жаргонную.
Дыялектная лексіка абмежавана ва ўжытку пэўнай тэрыторыяй, гэта словы мясцовых гаворак: гулы (рэха), вецер (буй), дождж (рось). З цягам часу асобныя дыялектызмы могуць пераходзіць у літаратурную мову і замацоўвацца ў ёй (акрыяць, бруіцца, весніцы, плённы і г.д.)
Спецыяльная лексіка абмежавана ў выкарыстанні колам людзей пэўнай спецыяльнасці і падзяляецца на прафесіяналізмы і тэрміны.
Прафесіяналізмы – гэта словы, пашыраныя ў вуснай мове прадстаўнікоў асобных прафесій: клава (клавіятура), венік (вінчэсцер), мама (мацярынская плата).
Тэрміны – гэта афіцыйна ўзаконеныя словы, якія дакладна абазначаюць паняцці розных галін навукі, тэхнікі і г.д. (марфема, выказнік, сінонім, займеннік, флексія, фармант – тэрміны мовазнаўства, сінус, косінус, лагарыфм, катэт, гіпатэнуза – матэматычныя тэрміны).
Жаргонная лексіка ўжываецца асобнымі групамі людзей, аб’яднаных агульнымі інтарэсамі, прывычкамі, бытавымі ўмовамі, характарам дзейнасці. Большасць жаргоннай лексікі – экспрэсіўна афарбаваныя словы. Напрыклад, у мове школьнікаў, студэнтаў сустракаюцца наступныя жаргонныя словы: зубрылка, батанік, пара, кол, хвост, засыпацца, шпора, здуць, лаба, шасцёрка і г.д. Выкарыстанне жаргонных слоў – своеасаблівая моўная гульня, якая, аднак, вядзе да збяднення мовы, яе засмечвання, вульгарызацыі.
Тэрмін –гэта спецыяльнае слова ці спалучэнне слоў, якое існуе (створанае, запазычанае) для дакладнага выражэння спецыяльных паняццяў і абазначэння спецыяльных прадметаў. Напрыклад: міжнародны маркетынг – маркетынгавая дзейнасць фірмы на рынку замежных краін; тактыка маркетынгу – уяўляе сабою пэўныя дзеянні, выкананыя з мэтай рэалізацыі зададзенай маркетынгавай стратэгіі. Тэрмінамі называюцца спецыяльныя паняцці, якія ўзнікаюць у пэўнай галіне навукі. Можна сказаць, што тэрмін – гэта імя паняцця.