Лексіка паводле ступені ўжывання
Актыўная | Пасіўная | ||
Агульназразумелыя і шырокаўжывальныя словы, пашыраныя як у вуснай, так і ў пісьмовай формах мовы чалавек, ісці, шырокі, весела, седзячы | устарэлыя словы | Неалагізмы– словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны. Узнікаюць для назвы новых прадметаў і з’яў ці для замены іх старых назваў аэробус, мотабол, гідранаўт, крысталон | |
Гістарызмы – назвы тых прадметаў, рэчываў, з’яў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі “гісторыяй” баярын, саха, рэкрут, талер, феадал, прыгонны | Архаізмы– устарэлыя назвы сучасных рэчаў і з’яў. У працэсе развіцця мовы яны былі заменены новымі словамі-сінонімамі чало – лоб, тлумач – перакладчык, выя - шыя | ||
Да актыўнай лексікі адносяцца ўсе агульназразумелыя і шырокаўжывальныя словы, якія не маюць адцення ўстарэласці, нi адцення навізны. Такімі словамі карыстаюцца ўсе носьбіты мовы як у вуснай, так і ў пісьмовай формах мовы незалежна ад прафесіі, занятку, а таксама месца ix пражывання: брат, сястра, Бацькаўшчына, вавёрка, возера, вуліца, год, настаўнік, мова, рунь, пушча, чыгунка, чырвоны, светлы, араць, будавацъ, марыць, спяваць, улетку, прыгожа, Беларусь, БелАЗ, ААН i інш.
Пасiўную лексіку складаюць словы, пераважна зразумелыя, але непрывычныя, не ўжывальныя штодзённа, яны маюць або адценне ўстарэласці, або адценне навізны. Сюды ўваходзяць устарэлыя словы i неалагізмы.
Устарэлыя словы – гэта словы, якія выйшлі з актыўнага складу лексікі i ўжываюцца ў сучаснай мове зрэдку: аршын, фунт, баярын, прыгон, паншчына, цівун, батрак, шляхта, стражнік, губернатар, нарком, чада, веча, вакацыі, саха, камбед, нэп i інш. Устарэлыя словы падзяляюцца на гістарызмы і архаізмы.
Гістарызмы – гэта назвы тых прадметаў, рэчываў, матэрыялаў, з’яў, працэсаў, якія выйшлі з актыўнага ўжытку, сталі «гісторыяй»: феадал, фабрыкант, батрак, прыгонны, парабак, лёкай, губернатор, стражнік, ураднік, жандар, земства, прыстаў, сотнік, рэкрут, ротмістр, пушкар, мушкет, самопал, каганец, кабрыялет, саха, каптур, армяк, грыўня, пенязь, талер, дукат, асьміна, пядзь, аршын, вярста, дзесяціна, сажань i iнш.
Архаізмы – гэта ўстарэлыя назвы сучасных рэчаў і з’яў. У працэсе развіцця мовы яны былі заменены новымі словамі-сінонімамі.: npacвema – acвema, абставы – абставіны, дзейца – дзеяч, земляробны – земляробчы, лятун – лётчык, матацыклет – матацыкл, прыродніцкі – прыродаведчы, атрамант – чарніла, лемантар – буквар, раме – плечы, чало – лоб, чада – дзіця, nepci – грудзі, скрыжалі – закон, тлумач – перакладчык, кордон – граніца і інш.
Неалагізмы – гэта словы, якія ўзніклі нядаўна і не страцілі адцення навізны. Яны ўзнікаюць у мове для назвы новых прадметаў і з’яў або для замены іх старых назваў: aвiямaкci, акваград, акванаўт, вададром, аэро6yc, таксобус, газамабіль.
Аўтарскія неалагізмы (аказіяналізмы) – словы, якія ствараюцца пісьменнікамі, паэтамі, грамадскімі дзеячамі, і маюць адценне навізны толькі ў кантэксце: Мае добрыя людзі, суайчыннікі, сузямельнікі... (Н.М.). Блукаюць грыбазбіры... (Панч.). Напейзажвацца ў запас... (Б.). Ад’юбілеіш – памаладзееш... (В.).
Некаторыя аказіяналізмы, створаныя пісьменнікамі па законах беларускай мовы, з часам трывала ўвайшлі ў склад беларускай літаратурнай мовы: адлюстроўваць, мілагучны, мэтазгодны, дабрабыт, ажыццяўленне (У. Дубоўка), светапогляд (Я. Колас) i інш.