Пыт.№ 2. Сацыяльна-эканамічнае, палітычнае, культурна-рэлігійнае, этнічнае становішча Наваградка і іншых беларускіх зямель напярэдадні ўтварэння Вялікага княства Літоўскага

Дзяржава ВКЛ утварылася на беларускіх землях, многія тэрыторыі сюды ўвайшлі дабравольна, усе падзеі былі сканцэнтраваны тут. Каб вызначыць пачатак утварэння ВКЛ, трэба паглядзець на стан зямель:

ü што ўяўляла сабой Наваградчына і заходнебеларускія землі ў адносінах палітычнай сістэмы.

ü што ўяўляў сабой Наваградак у ваенна-палітычных адносінах.

ü што ўяўляла сабой эканамічная сістэма і культура.

 

Палітычны лад: Наваградскае княства вядома з летапісаў як тэрыторыя падначаленая Полацку. Да 1044 года горад падпарадкоўваўся Полацку, але пасля смерці Брачыслава Ізяславіча, Яраслаў Мудры зрабіў паход на Літву і “Кіеўскі летапіс” паведамляе, што ён заснаваў Наваградак (“сруби Наваградак”), але археалагічна горад вядомы раней.

У 1067 годзе Усяслаў, згодна са “Слова аб палку Ігаравым” - «отвари врата Навугороду и расшибе славу Ярославу». Зыходзячы з гэтых падзей у Наваградку існаваў полацка-кіеўскі тып палітычнай улады - вечавы лад, калі галоўну ролю ў кіраўніцтве мела веча, а князь знаходзіўся на палажэнні галоўнага ваеннакамандуючага і суддзі, інакш кажучы, ідэю стварэння ВКЛ ажыццявіў не князь, а веча. Стварыла ВКЛ - веча Наваградка, а Міндоўг і Войшалк былі выканальнікамі волі веча.

Асоба Міндоўга не першая вядомая ў гісторыі Наваградка. Першай гістарычнай асобай быў Ізяслаў Наваградскі (упамінаецца пад 1235 годам у “Іпацьеўскім летапісе” ў сувязі з барацьбой Данілы Галіцкага з польскім князем Конрадам Мазавецкім: “возведе на Конрада Литву Миндовга и Изяслава Новоградского”). У 1235 годзе ў Наўгародскім княстве сядзеў Ізяслаў Наваградскі, а Міндоўг - у “летапіснай Літве”, яны разам ажыццявілі паход на Польшчу.

Эканамічнае развіццё:

Звесткі з кнігі Я.Г. Звяругі “Верхняе Панёманне ў IX - XIII ст.”, Мінск, 1999 год, ст. 67. Аўтар адзначае, што першае пасяленне на тэрыторыі Наваградка адносіцца да канца X ст., на тэрыторыі замкавай гары - да пачатку XI ст., значыць Яраслаў не заснаваў Наваградак. У сярэдзiне XI ст. пляцоўка замкавай гары была абнесена валам, а потым умацаванне ператварылася ў дзядзінец. У XII ст. горад быў абнесены новым валам, а стары зруйнаваны. У пачатку XIII ст. каля падножжа гары збудавана яшчэ адна лінія ўмацаванняў: узведзены кірпічны храм, папярэднік царквы Барыса і Глеба, якая адносіцца, як адзначыў гісторык Каргер, да Полацкай школы дойлідства.

З XII ст. у Наваградку з’ яўляюцца дамы багатых гараджан, гэтыя дамы вялікія па памерах (75 - 100 м кв.), тут ёсць вокны са шклом, фрэскавы роспіс.

Ф.Д.Гурэвіч (расійская даследчыца) падкрэслівала, што ў Наваградку ў гэты час буйна развіваліся рамёствы, нават жалезаробная справа, апрацоўка каляровых і благародных металаў. Рэлігія ў Наваградку была язычніцкая ў X - XI ст., а з XII ст. - хрысціянства праваслаўнага кшталту. Гурэвіч падкрэслівала таксама шырокія гандлёвыя сувязі. У сваёй працы “Внешние связи городов Понемонья», КСИА, №171, 1982 год, адзначае, што на тэрыторыі Наваградка знойдзена шмат імпартных рэчаў (анфары прычарнаморскія, шаўковыя тканіны з Візантыі, бурштын з Прыбалтыкі, ювелірныя вырабы з Цэнтральнай Еўропы, кераміка з Іраа, посуд з Мізземнамор’я). Наваградак па колькасці імпартных рэчаў не мае сабе роўных на тэрыторыі Беларусі і займае адно з першых месцаў сярод гарадоў Кіеўскай Русі.

Культура IX - XIII ст.

На тэрыторыі Беларусі знойдзена шмат прылад для пісьма (пісалы - касцяныя, металічныя, з каляровых металаў). Звяруга адзначае, што колькасць пісал з Наваградка і Ваўкавыска саступае толькі старажытнаму Ноўгараду.

Рамёствы: развіваецца жалезаробная справа, будаўніцтва (у XII ст. з’яўляюцца глінабітныя дамы плошчай до 100 м кв. з зашклёнымі вокнамі), дрэваапрацоўка, апрацоўка бурштыну, касцярэзнае майстэрства, выраб цэглы і інш.

Умацаванні: другая палова ХІІІ ст. пабудавана Шчытавая Вежа, вышыней 25 м., (вышыяня 9-павярховага дома = 30 м.), таўшчыня сцен 2,6 м. – 3 м., 7 абарончых вежаў і мураваныя сцены.

Замкавая гара – 20 м. над узроўнем мора, акружана ровам глыбіней 10 м., шырыней 10 –12 м. і валам вышыней 6 м., шырыней 27 м.

 

Пыт.№ 3. Міжнароднае становішча ср. ХШ ст.; узвышэнне Наваградка і прычыны утварэння ВКЛ.

Стварэнню новай дзяржавы спрыяў комплекс прычын, якія складваліся паступова:

1) землі Заходняй Беларусі да сярэдзіны XIII ст. вызначаліся як высокаразвіты эканамічны і палітычны рэгіён усходнееўрапейскага масштабу. Тут было шмат гарадоў: Гродна, Ваўкавыск, Наваградак, Слонім, Здзітаў, Тураў, Свіслач, Варута.

Усталяваліся гандлёвыя адносіны - гэта высокі паказчык развіцця ў сярэднявеччы.

На тэрыторыі Заходняй Беларусі існавалі княствы, любое з іх пры спрыяльных умовах магло стаць цэнтрам дзяржавы: Гарадзенскае, Наваградскае (найбольш буйнае), Ваўкавыскае, Слонімскае, Дайноўскае, Крэўскае, Берасцейскае - зародкі дзяржаўнасці.

2) Важным аспектам быў фактар росту колькасці насельніцтва. Для эпохі сярэднявечча звычайна характэрна маланаселенасць зямель, таму было імкненне запрасіць або засяліць землі палоннымі. Шчыльнасць - гэта колькасць рабочых рук, воінаў, падаткаў.

У гісторыі Беларусі князь Трайдзень на тэрыторыі ВКЛ сяліў беглых прусаў, Вітаўт - татар, Гедымін у сваіх “Пасланнях” запрашаў купцоў і рамеснікаў. У сярэдзіне XIII ст. для заходнебеларускіх зямель характэрна сітуацыя рэзкага павелічэння шчыльнасці насельніцтва.

У сярэдзіне XIII ст. беларускія землі аказаліся заціснутымі двумя сусветнымі экспансіянальнымі тэндэнцыямі: з усходу ў 1235-1237 гг. пачалі наступаць татары; у 1237-1239 гг. - паход на поўнач уздоўж Беларусі. У 1237 годзе захоплена Чарнігаўскае княства, у 1240 годзе - Кіеў, затым татары пайшлі на захад, праз Галіцка-Валынскую Русь у Венгрыю, Чэхаславакію, Маравію.

Татары наводзілі жах, насельніцтва ўцякала на свабодныя тэрыторыі, на землі Беларусі.

У 1201 годзе ў Прыбалтыцы немцы заснавалі крэпасць Рыгу, пачалося інтэнсіўнае пранікненне крыжакоў на тэрыторыю Беларусі, крыжакі захапілі ліваў, земгалаў, прусаў. Насельніцтва Прыбалтыкі аказалася на тэрыторыі Беларусі. Шчыльнасць насельніцтва, якая рэзкімі тэмпамі павялічылася, прывяла да рэзкага павелічэння колькасці падаткаў, магчымасці мець вялікае войска - усё гэта падштурхнула да пастаноўкі пытання аб далучэнні “летапіснай Літвы”.

Прычыны ўтварэння ВКЛ:

1) заходнебеларускія землі з XII ст. - высокаразвіты рэгіён з мноствам гарадоў, з усталяванымі гандлёвымі сувязямі, з развітай культурай і рэлігіяй;

2) выгаднае геаграфічнае становішча Наваградка, які абмінулі крыжакі і татары.

3) прыток бежанцаў спрыяў развіццю эканомікі, павелічэнню падаткаў і войска.

4) у XIII ст. знаходзіліся ў аслабленым стане былыя цэнтры: Полацкае, Тураўскае, Галіцка-Валынскае княствы, яны знаходзіліся ў стане феадальнай раздробленасці і не маглі аказаць супраціўленне.

Галоўнае гістарычнае значэнне аб’яднання ў адзіную дзяржаву ў тым, што гэта дало магчымасць беларускаму народу захаваць дзяржаўнасць і незалежнасць, у той час як насельніцтва Русі трапіла пад мангола-татарскае іга.