Гістарыяграфія польскага перыяду Рэчы Паспалітай.

Тэма 5: Гістарыяграфія гісторыі Беларусі феадальнага перыяду.

 

Гістарыяграфія – гэта гісторыя гістарычнай навукі, навуковай дысцыпліны, якая вывучае працэс накіравання гістарычных ведаў, працэс навуковых даследванняў, паказвае накапленне ведаў.

Гістарыяграфія – сукупнасць гістарычных даследванняў, аб’яднаных агульнымі рысамі (беларуская гістарыяграфія пэўнай праблемы або польская гістарыяграфія); ідэялагічнымі: марксізская гістарыяграфія гісторыі Вялікай Кастрычніцкай рэвалюцыі, тэматычнымі (гістарыяграфія гісторыі Беларусі эпохі ВКЛ), храналагічныя рамкі (гістарыяграфія 10 – 13 ст.), гістарыяграфія Беларусі феадальнага перыяду:

гістарыяграфія палітычных працэсаў у Полацка – Тураўскі перыяд

гістарыяграфія эпохі ВКЛ

гістарыяграфія эканамічнага развіцця эпохі ВКЛ

1. Летапісны этап гістарыяграфіі гісторыі Беларусі феадальнага перыяду.

Летапісы беларускага і небеларускага паходжання, якія асвятляюць падзеі на тэрыторыі Беларусі.

Полацка – Тураўскі перыяд (Полацкі, “Аповесць мінулых гадоў”, у Смаленску і іншых гарадах),

беларуска – літоўскія летапісы перыяда ВКЛ: “Галіцка-Валынскі летапіс” (у аснове Наваграцкі), аповядае пра Міндоўга, Войшалка і Трайдзейня; “Летапіс вялікіх князёў літоўскіх” (у яго складзе пахвала Вітаўту), “Хроніка Быхаўца”, “Баркулабаўская хроніка”, “Магілёўская хроніка”, Віцебскі летапіс.

 

(З Люблінскай уніі 1569 г. да 1772, 1793, 1795гг.)

Характэрная рыса – Беларусь у гістарычных працах прыпісвалася да польскай гісторыі. ВКЛ, аслабленае войнамі, страчваючы дзяржаўнасць, апынулася пад уплывам польскай ідэалогіі. У гэтым этапе выдзеляецца езуіцкі перыяд ( езуіты з’явіліся ў 1569 г. у ВКЛ і да канца 17 – п. 18 ст.). Характэрная рыса – імкненне выкарыстаць гістарычныя звесткі ў каталіцкай прапагандзе.

· М.Стрыкоўскі “Хроніка Польшы, Літвы, Жамойціі і ўсея Русі” (1582)

· Альберт Віюк-Каяловіч: з 1655 г. рэктар Віленскай езуіцкай акадэміі. “Гісторыя Літвы” выдаў у Гданьску ў 1650 г.

· Бартольд Караль: 1735 – 37 гг. рэктар Віленскай акадэміі. Па яго ініцыатыве ў езуіцкіх ўстановах уведзена выкладанне гісторыі як асобнага прадмета. “Апісанне дзяржаўнага ладу Польскага каралеўства”.

· Галоўка Казімір (1718 – 1773 гг.) атрымаў адукацыю ў Наваградку, Віленскай акадэміі. Выдаў “Гістарычны календар”. Асноўная кніга “Сеймуючая Еўропа”.

· Папроцкі: з 1759 г. выдаваў палітычныя календарыкі, прыцягваў увагу да палітычных падзей. “Домашния вести об ВКЛ” – 1763 г. – Энцыклапедычны даведнік. У 1764 г. змясціў храналогію польскіх каралёў і князёў ВКЛ

· Догель: сабраў шмат дакументаў дыпламатычнага характару. “Дыпламатычны кодэкс Польскага каралеўства і ВКЛ”.

· Віленскі універсітэт, прафесары: Лялевель, Даніловіч, Ярашевіч, Лабойка.

· Анацэвіч “Накід першабытнай гісторыі Літвы”, “Накід гісторыі ВКЛ”.

· Даніловіч – выявіў і апублікаваў “Судзебнік” Казіміра і спісы Статута 1529 г., Супраўскі летапіс, склаў зборнік “Гістарычны агляд літоўскага заканадаўства”.(1823 –1824)