Найбольш важнейшыя прынцыпы нацыянальнай дзяржаўнай канцэпцыі гісторыі.

Асаблівасці гісторыі беларускага народа сярод гісторый іншых краін.

Фармацыйная і цывілізацыйная - асноўныя філасофскія канцэпцыі разумення сусветнага агульнага працэсу і месца ў ім гісторыі.

Гісторыі Беларусі

 

 

Пыт. №1. Фармацыйная і цывілізацыйная - асноўныя філасофскія канцэпцыі разумення сусветнага агульнага працэсу і месца ў ім гісторыіГiсторыя народа – гэта з'ява, якая мае велiзарную колькасць падзей, фактаў, крыніц. Гiсторыя патрабуе агульнага позiрку.

У савецкi час марксiзм разглядаỷ гiсторыю ỷ выглядзе змены сацыяльна-эканамiчных фармацый. Лiчылася, што гiсторыя развiваецца шляхам змены сацыяльна-эканамічных спосабаў вытворчасці, якія вядуць да змены жыцця грамадства.

За гiсторыю налiчвалася 5 сацыяльна-эканамічных фармацый:

- першабытнаабшчынная

- рабаỷладальнiцкая

- феадальная

- капiталiстычная

- сацыялicтычная

У гісторыі панаваỷ фармацыйны падыход. Сутнасць яго у тым, што гiсторыкi лiчылі, што чалавецтва развiваецца аднолькава. Адбываецца змена фармацый ад прымiтыỷнай першабытнаабщыннай да камунiстычнай (ва ỷсiм свеце). Прычынай змены лiчыцца канфлiкт памiж прадукцыйнымi сiламi ỉ вытворчымi адносiнамi.

Прадукцыйныя сiлы – сукупнасць сродкаỷ вытворчасцi ỉ людзей, якiя прыводзяць iх у дзеянне.

Вытворчыя адносiны – адносiны людзей у працэсе вытворчасцi.

Практыка паказала, што прадукцыйныя сiлы больш рухомыя. Рухомасць прадукцыйных сiл адбываецца дзякуючы развiццю тэхнiкi ỉ тэхналогii, ỉ грамадства атрымлiвае больш прадуктаỷ. У вынiку накаплення лiшкаỷ адбываецца расслаенне на багатых ỉ бедных. У багатых з'яỷляецца свая iдэалогiя, погляды на жыццё, каштоўнасці, якія адрозніваюцца ад бедных. Як вынiк: падзел грамадства на класы.

Вытворчыя адносiны: першабытнаабшчынныя; рабаỷладальнiцкiя; феадальныя; капiталiстычныя; сацыялiстычныя. Пастаянна адбываỷся працэс канфлiкта. У 80 – 90-х гг. таксама адбывалася змена фармацый. Тым не менш усё-такi ỷ 90-х гг. фармацыйная тэорыя прыйшла да крызiсу – за сацыялізмам камунiзм не наступiỷ - не вытрымаỷ праверку часам. Таму вучоныя прыйшлі да выніку, што трэба ỷлiчваць не толькi фармацыйны падыход, але ỉ культурны (цывілізацыйны).

Распрацоỷшчыкамі гэтага падыходу былі нямецкi фiлосаф Освальд Шпенглер (1880 – 1930), яго праца “Закат Еỷропы”; брытанец Арнольд Джозеф Тойнбi (1889 – 1975), яго праца “Даследаванне гiсторыi”.

Сутнасць культурнага падыходу у тым, што гiсторыя развiваецца не ỷ маштабах зямнога шара аднолькава, а ỷ выглядзе адначасовага суiснавання эвалюцыйна асобных культур і цывiлiзацый у свеце. Налiчвалi сем, а сучасныя гiсторыкi восем асноỷных цывiлзацый:

1. заходняя;

2. усходнееỷрапейская;

3. мусульманская;

4. iндыйская;

5. кiтайская;

6. японская;

7. лацiна-амерыканская;

8. афрыканская.

Iснаванне гэтых цывiлiзацый (па Шпенглеру) - праяỷленне адзiнства магчымых форм развiцця. Ён не прызнае адзiнства развiцця свету. Заканамернасцi ёсць толькi ỷ асобных цывiлiзацыях. Развiццё адбываецца па схеме: зараджэнне, юнацтва, росквiт, заняпад. У розных цывiлiзацыях формы праяỷлення жыцця маюць розную растаноỷку, змест. Асобныя формы жыцця могуць адсутнiчаць. (у Грэцыi ỉ Рыме рабаỷладальнiцтва – класiчнае, а ỷ нас адсутнiчае).

Цывiлiзацыяустойлiвая культурна-гістарычная супольнасць людзей з уласцiвымi ёй духоỷнымi, маральнымi каштоỷнасцямi ỉ традыцыямi, падобнымi ỷмовамi, матэрыяльнай вытворчасцi, адносным адзiнствам сацыяльна-палiтычнага развiцця, пэỷнымi этнiчнымi рысамi ỉ геаграфiчнымi межамi.

Сутнасць кожнай цывiлiзацыi праяỷляецца ỷ яе духоỷных асновах ỉ каштоỷнасцях. Найбольш выразна цывілізацыя адлюстроўвае рэлігійныя формы. Самая яркая рыса цывілізацыі - рэлігія.

Асаблівасці асобных народаў, якія ўваходзяць у склад цывілізацыі, адносна невялікія, гістарычны працэс вядзе да нівеліроўкі асаблівасцей народаў, якія ўваходзяць у цывілізацыю. Гэты працэс ідзе хутчэй у наш час з развіццём камунікацыі.

На працягу гісторыі цывілізацыі выступаюць у якасці суб'ектаў гісторыі, паміж цывілізацыямі адбываюцца сутыкненні, барацьба, у якой можна выдзеліць розныя аспекты: эканамічны, палітычны, барацьба культур.

Тэрытарыяльна цывілізацыі сутыкаюцца з іншымі цывілізацыямі сваімі ўскраінымі часткамі. Трэба звярнуць увагу на народы, якія жывуць на ўскрайку вялікіх сусветных цывілізацый. Яны маюць сваю спецыфічную гісторыю, адбітак міжцывілізацыйнага супрацьстаяння, яны першымі адчуваюць барацьбу цывілізацый у палітычным, эканамічным, культурным плане. Бывае, што яны могуць пераходзіць з адной цывілізацыі ў другую ў вынніку барацьбы. Яны могуць знаходзіцца ў складзе другой цывілізацыі, дзе могуць вырасціць цэлае пакаленне, а затым могуць вярнуцца ў быўшую цывілізацыю. У такім выпадку большасць каштоўнасцей змешана, увесь менталітэт будзе ўтрымліваць элементы абедзвюх цывілізацый.

Высновы:

1. Сусветная гісторыя развіваеся не аднолькава фармацыйна, а ў межах цывілізацый, якія праходзяць асобыя стадыі і фармацыі, яны іх могуць як праходзіць, так і не праходзіць.

2. Цывілізацыі – гэта суб'екты гісторыі, якія знаходзяцца ў пастаянных канфліктах (рэлігійных, ідэалагічных, палітычных, эканамічных).

3. Народы, якія пражываюць на ўскрайку цывілізацый, у выніку барацьбы пераходзяць з адной цывілізацыі ў другую, пераймаюць аспекты іншых цывілізацый : культуру, традыцыі, эканамічны нацiск з боку абедзвюх старон.

Пыт. № 2. Асаблівасці гісторыі беларускага народа сярод гісторый іншых краін. Беларускі народ мае ўнікальную гісторыю. Не адзін народ не зведаю столькі, колькі беларусы. Унікальнасць заключаецца ў яго геапалітычным становішчы. Геаграфічнае становішчы Беларусі – гэта тэрыторыя ўзаемапранікнення заходняй і ўсходнееўрапейскайцывілізацыі. Гэта рэгіён, на які аказваўся ціск з абедзвюхстарон.

Міжцывілізацыйная барацьба на тэрыторыі Беларусі мела месца на працягу ўсёй гісторыі, таму гісторыя нашай краіны мае пэўныя асаблівасці:

1.Міжцывілізацыйнае геапалітычнае месцараспалажэнне Беларусі прывяло да таго, што яна стала месцам перакрыжавання эканамічных і палітычных інтарэсаў двух цывілізацый.У выніку чаго тэрыторыя Беларусі была пастаяннай арэнай войнаў. Прычым не проста войн, а войн з міжцывілізацыйным ухілам. У войнах сярэдзіны XVII-XVIII стст. загінуў і памёр ад хвароб кожны другі беларус.

2. Аслабленне ў войнах, якія ставілі Беларусь на грань фізічнай ліквідацыі этнасу, часта вяло да захопу яе тэрыторыі ваенным шляхам і да нівеліроўкі насельніцтва Беларусі, іншымі словамі да імкнення суседніх дзяржаў на працягу перыяду знаходжання на іх межах навязаць сваю рэлігію, мову, культуру. Як прыклад можна разглядзець перыяды паланізацыі і русіфікацыі.

3.На тэрыторыі Беларусі адначасова дзейнічалі дзве сусветныя хрысціянскія канфесіі: каталіцтва і праваслаўе,якія былі духоўнымі асновамі дзвюх розных цывілізацый, якія да таго ж знаходзяцца ў пастаяннай барацьбе паміж сабой. Беларускае насельніцтва падзелена на дзве часткі. Таму існавала пагроза нацыянальнай кансалідацыі беларускага энасу. І на пераломах гісторыі заўсёды паўставала рэлігійнае пытанне.

4.Будучы ў складзе як заходняй так і ўсходняй цывілізацыі і пазнаёміўшыся з абедзвюмакультурамі, беларускі народ заўсёды меў прыхільнікаў развіцця заходняга і ўсходняга тыпу.

У Полацка-Тураўскі перыяд развіцця Беларусь знаходзілася ў складзе Усходне-Візантыйскай цывілізацыі (IX-XIII стст).

З XIII – па XVIII ст – Беларусь знаходзілася ў складзе ВКЛ і РП – прысутнічала заходнееўрапейская дамінанта.

К канцу XVIII ст – Беларусь сілай вырвана з заходняй цывілізацыі і ўключана у склад ўсходнееўрапейскай (у главе - Расія), вынікам стала выкараненне ўсяго беларускага. Апазіцыя прытрымлівалася заходняга шляху развіцця, кіраўніцтва -- за сяброўства з Расіяй.

Пытанне "З кім быць?" мае адзіны адказ - "Беларусь – асобная краіна, яна павінна быць сама па сабе і сябраваць з ўсімі краінамі свету ".

5. У выніку складанага геапалітычнага і гістарычнага становішча ў Беларусі адсутнічае кансалідуючая роля беларускай мовы. З 1696 г. яна была заменена на польскую, потым на рускую да 90гг. XXст. Мова - гэта вельмі важнае пытанне для любога народа, мова – гэта інструмент кансалідацыі грамадства, паказчык незалежнасці і самастойнасці народа ад іншых народаў-суседзяў. Мова – самы важны ахоўна-культурны фактар.

Такім чынам, нягледзічы на своеасаблівае геаграфічнае месцараспалажэнне, пры якім тэрыторыя становіцца арэнай войн дзвюх вялікіх цывілізацый, нягледзячы што ў гісторыі беларускага народа былі перыяды русіфікацыі і паланізацыі, калі праводзіліся спецыяльныя мерапрыемствы па дэнацыяналізацыі беларускага народа, нягледзячы на наяўнасць дзвюх канфесій, дзвюх супрацьлеглых цывілізацый, якія расколваюць беларускае грамадства на дзве часткі, нягледзічы на наяўнасць прыхільнікаў заходняга і ўсходняга шляху развіцця, нягледзічы на тое, што беларуская мова спецыяльна выкаранялася, вынішчалася і пазбаўлялася свайго грамадска-кансалідуючага характару, беларускі народ не сышоў з гістарычнай арэны. Гэта вялікі і магутны народ, які выстаяў і вытрамаў усе перашкоды на сваім шляху.

Пыт. № 3. Найбольш важнейшыя прынцыпы нацыянальнай дзяржаўнай канцэпцыі гісторыі. Так як гісторыя беларускага народа мае сур'езныя асаблівасці, якія ставяць яе ў выключнае становішча, значыць ёсць і спецыфіка пры вывучэнні і даследванні гісторыі беларускага народа. Ёсць агульначалавечыя і нацыянальна (дзяржаўныя) падыходы, якія маюць асаблівую спецыфіку, таму што ёсць асаблівасці ў гісторыі Беларусі.

Асэнсаванне прынцыпаў ішло больш шпаркімі тэмпамі ў час пераломных працэсаў у гісторыі Беларусі (распад СССР). "Спадчына", "Беларуская мінуўшчына" (часопісы).

Прынцыпы:

1. Суб'ектам гісторыі з'яўляецца беларускі народ, яго дзяржаўнасць, эканоміка, сацыяльна-палітычны строй, і таму пры вывучэнні, даследванні і напісанні гісторыі, усе падзеі і факты павінны ацэньвацца і разглядацца з пункту гледжання прагрэсіўнасці ці адмоўнасці для гісторыі беларускага народа.

Справа ў тым, што беларускі народ, знаходзячыся на мяжы дзвюх цывілізацый, успрыняў мноства асаблівасцей, якія прысутнічаюць выключна ці ў заходняй, ці ва ўсходняй цывілізацыі (у Беларусі эпоха Адраджэння была, а ў Расіі - не, у Беларусі была феадальна-дэмакратычная дзяржаўнасць, грамацтва існавала на аснове законаў, у Беларусі былі цэхі, а ў Расіі – не).Аднак, калі Беарусь была далучана да Расіі, то яе гісторыю пачала пісаць расійская гістарыяграфія і таму 80% кніг па гісторыі трактавалася на расійскі лад.Так як гісторыя Беларусі трактавалася Расіяй (суседняй дзяржавай), таму ўсе яркія моманты гісторыі беларускага народа, калі Беларусь была ў складзе заходнееўрапейскай цывілізацыі, скрываліся і ўтойваліся.

2. Беларускі народ павінен ўспрымацца ў гісторыі не па нацыянальнаму прызнаку, а па тэрытарыяльна-дзяржаўнаму. Значыць і гісторыя Беларусі павінна распрацоўвацца як гісторыя беларускай дзяржавы, даследвацца і вывучацца як гісторыя дзяржаўнасці беларускага народа. Грамадзяне Беларусі - гэта жыхары яе тэрыторыі (беларусы, рускія, украінцы, яўрэі, татары),тыя, продкі якіх жылі на беларускай зямлі, абаранялі дзяржаўнасць беларускага народа.

Беларускі народ адзін з самых старажытных народаў у Еўропе, яго ўзнікненне – гэта вынік індаеўрапейскай эвалюцыі. Беларускі народ утварыўся ў той жа час, што і палякі, рускія, украінцы і інш. Мае тысячагадовы вопыт дзяржаўнасці. Першыя дзяржавы на Беларусі (Полацкае і Тураўскае княствы) з’явіліся ў VIII-X стст , у той жа час, калі з'явіліся першыя дзяржавы ў суседзяў У сярэдзіне XIII ст. з цэнтрам ў Навагрудку ўзнікла ВКЛ, у 1569г – заключаны саюз з Польшчай – узнікла Рэч Паспалітая. У канцы XVIII ст беларуская дзяржаўнасць была перарвана, бо далучана да Расіі і ўзнавіліся ў 1918 г, пасля падзення царызма, калі з'явілася Беларуская Народная Рэспубліка (БНР). Справа, якую зрабіла БНР вельмі моцна паўплывала на гісторыю Беларусі: паказала, што беларусскі накрод змагаецца за сваю дзяржаўнасць, -- потым ўзнікла БССР. Пасля развалу СССР утварылася Рэспубліка Беларусь.

3. У гістарычных працах павінны быць аб'ектыўныя і абгрунтаваныя гістарычныя факты, панаваць агульначалавечыя каштоўнасці. У савецкай гісторыяграфіі панаваў класавы падыход пры ацэнцы гісторыі – і ператвараў яе ў палітыку, ліквідаваў навуковасць. Пры класавым падыходзе за аснову браліся не факты, а погляды кіраўнікоў ЦК КПСС. Лічылася, што прагрэсіўнае зыходзіць магло толькі ад прадстаўнікоў прыгнечаных класаў, дасягненні прадстаўнікоў дваранства адмаўляліся. Былі замоўчаны такія імёны як У. Чарадзей, Е. Полацкая, Ф. Скарына, Л. Сапега, на якіх павінна выхоўваецца пакаленне патрыётаў. У савецкі час беларускія школьнікі ведалі імёны расійскіх дзеячаў (Пятра 1, Меншыкава), а не сваіх.

4. У гістарычных працах абавязкова трэба аб’ектыўна асвятляць месца розных канфесій у кантэксце беларускага народа. Дзейнасць царквы і касцёла павінна ацэньвацца гісторыкамі з пункту гледжання прагрэсіўнасці ці адмоўнасці для станаўлення беларускага народа, яго дзяржаўнасці.

Савецкая гтсторыяграфія, будучы "атэістычна - праваслаўнай" па духу, прызнавала за станоўчую толькі расійска-праваслаўную царкву на Беларусі, усе астатнія канфесіі "были не в почете". У гісторыі існавала такое паняцце, як "экспансия каталичества в истории Беларуси". Разам з тым, мы ведаем, што праваслаўе і каталіцтва, з'яўляюцца ідэалогіямі дзвюх цывілізацый, якія ў тых ці і ншых абставінах тармазілі, або спрыялі развіццю беларускага народа, які быў падзелены на дзве часткі.