Вопрос12.Сацыяльна-эканамичнае развиццё бел зямель у складе Вкл у 14-16 ст.

Вопрос11. Сацыяльна-эканамичныя и палитычныя перадумовы утварэння ВКЛ . Роля усходнеславянских зямель у працэссе дзяржаунага будауництва.

Перадумовы утварэння стр.42,43,44,45.

Працэс утварэння ВКЛ быў працяглым і складаным. Ён адбываўся больш за стагоддзе – з другой чвэрці ХІІІ па трэцюю чвэрць XIV ст. Аб’яднанне праходзіла рознымі шляхамі: на аснове пагадненняў паміж мясцовай палітычнай элітай і літоўскімі князямі, шляхам дынастычных шлюбаў, у некаторых выпадках – шляхам захопу.

 

Дзярж. ладВклпры Альгердзе,Гедымине и Витауце(1316-1430) уяуляу сабоу неабмежаваную манархию.Абавязки: абарона краины, выданне законау, распараджэнне дзярж. казной, прызначэнне на дзярж. пасады, ажыцяуленне дыплам. адносин, абъяуленне ваины и миру. Пры Аляксандры Каз. (1492-1506) улада абмяж. Радай. У яе склад уваходзяць паны и выш. служб. асобы: канцлер, ваяводы, маршалки, гетман, падскарби-загадчык дзярж. скарбу и инш. У к 15 ст. други выш орган- агульны сойм. Таким чынам адбылося абмежаванне улады. Адзинауладдзе пераутварылася у саслоуна-прадстауничую манархию. Пры Казимиры(1440-1492) на доуги час усталявауся мир. Магчымасць заняцца уладкаваннем унутраннага жыцця.

Гаспадарчае жыццё характарызавалася иснаваннем и пэуными суадносинами памиж розными саслоуями- групы нас, якия мели свае спадчыныя правы и абавязки.Аснову эканамічнага развіцця ВКЛ у 13-16 ст. складала с/г. Асноўным сродкам вытворчасці з`яўлялася зямля, якая належыла дзяржаве, свецкім феадалам і царкве. Вярхоўным уласнікам зямлі з`яўляўся вялікі князь. На працягу гэтага перыяду адбываўся працэс запрыгоньвання сялян.(Прывілей Казіміра(1447г.),якім абмяжоўваліся сял. пераходы з дзяржаўных на прыватнаўласніцкія землі). Наступны этап – судзебнік(1468 г.),и гэта азначала юрыдычнае афармленнне запрыгоньвання сялян. У 1557 г. Жыгімонт ІІ Аўгуст у сваіх уладаннях правёў аграрную рэформу”Валочная памера”.Уся зямля падзялялася на роуныя надзелы, валоки(21,3 га). Вынік рэформы: фальваркава-паншчынная сістэма гаспадарання. Гэты від заснаваны на працы сялян. Фальварак быў арыентаваны на рынак. За адзінку вымярэння зямлі і ў той жа час за адзінку падаткаабкладання прымалася валока. Лепшая зямля адводзілася пад гаспадарскі двор(фальварак). З гэтага часу сяляне падзял. на 2 катэгорыі(цяглых і асадных). Цяглыя сяляне павінны былі сваім інвентаром і цяглом(раб. жывёлай) апрацоўваць фальварковую зямлю. Іх асноўная павіннасць – паншчына. Асадныя павінны былі плаціць у залежнасці ад якасці зямлі ад 66 да 106 коп літоўскіх грошаў. Усе астатнія павіннасці яны выконвалі ў тых самых памерах як і цяглыя. Ва ўсходніх ваяводствах рэформа не праводзілася, бо была дрэнная глеба. Менавіта з гэтага перыяду ўсходняя частка Беларусі пачала адставаць ад заходняй у развіцці сельск. гаспадаркі(пачатак развіцця капіталістычных адносін). Зараз уся зямля, маёмасць сялян і самі сяляне сталі ўласнасцю феадала ці дзяржавы ў залежнасці ад таго, на чыёй зямлі яны сядзелі. Прынятыя ў хуткім часе Статуты ВКЛ 1566 і 1588 гг. устанавілі спачатку 10-, а потым 20-гадовы тэрмін вышуку беглых сялян і вяртання іх гаспадарам. Гэта азначала канчатковае юрыдычнае афармленне прыгоннага права на Беларусі і ва ўсім ВКЛ.

У ХІV – ХVІ стст. назіраўся значны рост гарадоў і гарадскога насельніцтва. Гарады былі цэнтрамі рамяства і гандлю. Па памерах яны адрозніваліся, большая частка з іх былі невялікія. Найбольш буйнымі гарадамі на тэрыторыі Беларусі ў гэты час былі Вільня, Полацк, Магілёў, Віцебск, Мінск, Брэст, Гародня, Слуцк, Новагародак. Павялічваліся і паселішчы гарадскога тыпу – мястэчкі. Гарады і мястэчкі ўзнікалі як на дзяржаўных, так і на прыватнаўласніцкіх землях. Мястэчкі ў асноўным належалі феадалам. Каля 40% усіх гарадоў былі прыватнаўласніцкімі Жыхары гэтых гарадоў неслі феадальныя павіннасці на карысць свайго гаспадара. Разам з прыватнаўласніцкімі былі і дзяржаўныя, ці велікакняжацкія гарады. Іх насельніцтва лічылася асабіста вольным. З канца 14 ст. дзярж. улада ў ВКЛ пайшла на дараванне гарадам магдэбургскага права,або права на самакіраванне.Паводле яго гараджане вызвалялися ад феадальнай залежнасци и стварали свій орган улады – магістрат, а таксама суд, а рамесники- свае рамесныя абъяднанни.Магистрат зъяуляуся выбарным органам гарадскога самакиравання. Ён складаўся з Рады, якую выбирали сами гаражане і лавы-орган па судовых справах. На чале Рады стаяў войт, як правіла, прызначаны вялім князем, и бурмистр. Месцам знаходжання Рады ў гарадах былі пабудаваныя для гэтай мэты будынкі – ратушы. Сярод жыхароў гарадоў большасць (каля 80%) складалі беларусы. Акрамя таго тут жылі рускія, украінцы, літоўцы, палякі, яўрэі, немцы, татары. Большую частку насельніцтва складалі рамеснікі і гандляры. Жыхары гарадоў і мястэчак называліся мяшчанамі. У ХІV – ХVІ стст. развіваўся ўнутраны і знешні гандаль на беларускіх землях. Таргі і кірмашы сталі атрыбутам гаспадарчай дзейнасці гарадоў і мястэчак. Такімі былі асноўныя асаблівасці сацыяльна-эканамічнага развіцця Беларусі ў ХІV – ХVІ стст. Мацнела феадальная залежнасць сялян ад феадалаў. Ішоў працэс іх асабістага запрыгоньвання. Цэнтрамі культурнага жыцця, развіцця рамёстваў і гандлю станавіліся гарады. Узрастала іх роля ў эканоміцы Беларусі