Эвалюцыя рабочага руху і прапаганда марксізму. Рэвалюцыйна-дэмакратычны рух

Рабочы рух. Развіццё капіталістычных адносін у эканоміцы Беларусі прывяло да фарміравання рабочага класа, занятага ў фабрычнай, мануфактурнай і дробнай прамысловасці, на чыгунках і водных шляхах. У сілу спецыфікі прамысловага развіцця рэгіёну (наяўнасць мноства дробных прадпрыемстваў з невялікай колькасцю занятых на іх рабочых) становішча пралетарыяту Беларусі было больш цяжкім, чым у Расіі ў цэлым.

Нялёгкае становішча рабочых (13-14-гадзінны працоўны дзень, нізкая аплата працы, адвольныя штрафы, жабрацкія жыллёвыя ўмовы, адсутнасць страхавога і пенсіённага забеспячэння) вымушала іх да правядзення стачак з вылучэннем патрабаванняў эканамічнага характару. Разнастайнымі былі і формы пратэсту рабочых. Так, у 1864-1865 гг. на будаўніцтве чыгункі Віцебск-Дзінабург асноўнай формай пратэсту былі ўцёкі, а ў 70-я гг. асноўнай формай сацыяльнага пратэсту становіцца стачка. Па няпоўных даных, у
70-я – першай палове 90-х гг. адбылося 23 забастоўкі і хваляванні, якія адрозніваліся ўсё ўзрастаючай арганізаванасцю. Найбольш буйныя хваляванні былі на цагельным заводзе ў Брэсцкай крэпасці (1873 г.), слясарна-кавальскіх майстэрнях Маскоўска-Брэсцкай чыгункі (1876 г.), на будаўніцтве чыгуначных дарог Вільна-Баранавічы (1884 г.), Лібава-Роменскай у Гомелі (1886, 1894 гг.), а таксама ў чыгуначных майстэрнях у Пінску (1893 г.), трыкатажных майстэрнях Смаргоні (1895 г.), рабочых-чыгуначнікаў Мінска
(1895 г.). 19 красавіка 1895 г. упершыню рабочыя Мінска, Гомеля, Гродна, Смаргоні адзначалі першамайскае свята.

На чале рабочага руху ішлі чыгуначнікі, адзін з найбольш арганізаваных і буйных атрадаў рабочага класа Беларусі. У цэлым жа рабочы рух 70 – пачатку 90-х гг. заставаўся стыхійным і быў накіраваны на паляпшэнне матэрыяльнага становішча рабочых (павышэнне заработнай платы, скарачэнне працоўнага дня, паляпшэнне ўмоў працы) і супраць спагнання штрафаў.

Аб з’яўленні рабочага пытання ў краіне сведчыла рабочае заканадаўства 80-90-х гг. Заканадаўча было абмяжаваена выкарыстанне дзіцячай і жаночай працы (1882, 1885 гг.), памеры штрафу (1886 г.), даўжыня працоўнага дня (11,5 гадзіны – у 1897 г.). Для выканання гэтых і іншых абмежаванняў была ўведзена ў 1882 г. фабрычная інспекцыя. Аднак прынятыя законы асаблiва не паўплывалi на становiшча рабочых Беларусi. Кантроль за ажыццяўленнем законаў аказаўся вельмі слабым, у дадатак яны не распаўсюджвалiся на дробную і ремеснiцкую вытворчасць, якая значна пераважала менавіта на Беларусі.

У той жа час рабочы рух 70 – першай паловы 90-х гг. падрыхтаваў умовы для пераходу ў другой палове 90-х гг. масавага рабочага руху да свядомай палітычнай барацьбы.

Прапаганда марксізму і ўтварэнне рабочых саюзаў.Упершыню планамерную прапагандысцкую работу сярод беларускіх рабочых пачалі весці народнікі. У гуртках, створаных у 1876 і
1877 гг. у Мінску, а таксама ў пачатку 80-х гг. у Магілёве, Віцебску, Гомелі, Брэсце і Гродне, рабочыя займаліся самаадукацыяй, чыталі рэвалюцыйную літаратуру. Пад’ём рэвалюцыйнага руху ў 80-я – пачатку 90-х гг. садзейнічаў абуджэнню інтарэсу рабочых да палітычнага жыцця, распаўсюджванню сярод іх марксісцкіх ідэй.

Знаёмства з марксісцкай літаратурай у Беларусі адносіцца яшчэ да сярэдзіны70-х гг., калі ў асобных народніцкіх гурткахразам з работамі Ч.Дарвіна і Ласаля вывучаліся працы К.Маркса іФ.Энгельса. Марксісцкую літаратуру дасылалі студэнты Пецярбурга і Варшавы. Многае для распаўсюджвання марксізму ў Беларусізрабілі польская партыя "Пралетарыят" (1882 г.) і, асабліва,група "Вызваленне працы”(1883 г.), у дзейнасці якой актыўна ўдзельнічалібеларускія народнікі А.Трусаў і С.Ляўкоў,пісьменнік і рэвалюцыянер А.Гурыновіч. Менавіта яны пачалі выданне і распаўсюджанне твораў К.Маркса і Ф.Энгельса ў перакладзе на рускую і польскую мовы (“Маніфест камуністычнай партыі”, “Капітал”, “Грамадзянская вайна ў Францыі”). Студэнты Берлінскага ўніверсітэта І.Самсонаў і Х.Гурэвіч, студэнт Цюріхскага палітэхнічнага інстытута Г.Салавейчык (ураджэнец Гродна) наладзілі транспарціроўку марксiсцкай лiтаратуры на Беларусь і Украіну. У другой палове 80 – пачатку 90-х гг. у Мінску (Э.Абрамовіч, Л.Гурвіч, С.Трусевіч), Гродне (Н.Дзем’яновіч, С.Галюн), Віцебску (М.Сакоўкін-Заслаўскі і яго жонка П.Дубінская), Гомелі (А.Поляк) былі арганізаваны марксісцкія гурткі і групы, у якіх вывучаліся працы К.Маркса і Ф.Энгельса. Але першыя марксісцкія гурткі ў Беларусі былі нешматлікімі і слаба звязанымі з рабочым рухам.

Новы этап распаўсюджання марксізму пачынаецца з сярэдзіны 90-х гг., калі ў выніку стварэння ў Пецярбургу "Саюза барацьбы за вызваленне рабочага класа" (1895 г.) рабочы рух Беларусі злучаецца з агульнарасійскім сацыял-дэмакратычным рухам. Членамі "Саюза барацьбы" былі ўраджэнцы Беларусі Л.Лепяшынскі, М.Левашкевіч, Т.Максімаў і інш. У другой палове 90-х гг. сацыял-дэмакратычныя арганізацыі ўжо існавалі ў Мінску, Гомелі, Віцебску, Смаргоні, Ашмянах, Брэст-Літоўску, Гродне, Пінску. Яны праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру. Так рыхтаваліся з ліку рабочых новых кадраў-прапагандыстаў. Заняткі ў гуртках мелі акадэмічны характар з захаваннем правіл канспірацыі. Сацыял-дэмакратычныя арганізацыі праводзілі палітычную агітацыю сярод рабочых, распаўсюджвалі лістоўкі і рэвалюцыйную літаратуру, кіравалі стачачнай барацьбой рабочых. Так пад непасрэдным уздзеяннем сацыял-дэмакратаў з другой паловы 90-х гг. актывізуецца стачачны рух беларускіх рабочых. Так, з 59 стачак, праведзеных у 90-я гг., на другую палову прыпадае 53.

У другой палове ХІХ ст. рэвалюцыйным рухам на Беларусі, як і ва ўсёй Расіі былі закладзены ідэйныя і арганізацыйныя асновы далейшай барацьбы супраць самадзяржаўя.

Дзейнасць польскіх і яўрэйскіх нацыянальна-палітычных арганізацый. Іх уплыў на сацыяльнае жыццё.У рабочым і сацыял-дэмакратычным руху Беларусі ў канцы 90-х гг. з’яўляюцца і свае спецыфічныя рысы – гэта імкненне яўрэйскіх, літоўскіх і польскіх сацыял-дэмакратаў стварыць рабочыя арганізацыі па нацыянальнай прыкмеце. Гэта была сваеасаблівая рэакцыя на нацыянальную палітыку ўрада (напрыклад, “яўрэйскае заканадаўства” 80-90-х гг.).

У 1893 г. у вынiку аб’яднання некалькіх рэвалюцыйных груп утварылася Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага
(з 1900 г. – Сацыял-дэмакратыя Каралеўства Польскага і Лiтвы – СДКПiЛ). У верасні 1897 г. у Вільні адбыўся з’езд прадстаўнікоў яўрэйскіх сацыял-дамакратычньк арганізацьш Вільні, Мінска, Віцебска, Беластока, Коўна, Варшавы, на якім было абвешчана стварэнне Усеагульнага яўрэйскага саюза ў Расіі і Польшчы (Бунда). Яго лідарам стаў А.Крэмер. Кіраўнікі Бунда былі ўпэўнены ў тым, што толькі нацыянальная арганізацыя рабочых можа найлепш абараніць іх інтарэсы. Гэта прывяло сацыял-дэмакратыю Беларусі да расколу на тры групы. Берасцейская арганізацыя і частка гродзенскай безагаворачна далучылася да бундаўцаў. Другая частка гродзенскіх сацыял-дэмакратаў, якія адмовіліся ад узаемадзеяння з расійскім пралетарыятам, уступілі ў Польскую партыю сацыялістычну (ППС). Мінскія сацыял-дэмакраты стварылі Рабочую партыю палітычнага вызвалення Расіі. Яе члены (Я.Гальперын, А.Бонч-Асмалоўскi, К.Брэшка-Брэшкоўская і iнш.) наладзілі рэвалюцыйныя сувязі з сацыял-дэмакратычнымі арганізацыямі Расіі, Украіны і былі прыхільнікамі і прапагандыстамі тэрарыстычнай барацьбы з самадзяржаўем. Пазней арганізацыі Рабочай партыi палiтычнага вызвалення Расii ўвайшлi ў склад партыi сацыялiстаў-рэвалюцыянераў (эсэраў).

Рост рэвалюцыйнага руху, павелічэнне колькасці сацыял-дэмакратычных арганізацый, пашырэнне сферы іх дзейнасці ў розных рэгіёнах Расійскай імперыі, імкненне падпарадкаваць свайму ўплыву рабочы рух – усё гэта зрабіла неабходным стварэнне адзінай партыі. Гэта задача была выканана ў сакавіку 1898 г., калі ў Мінску адбыўся I з’езд сацыял-дэмакратычных арганізацый Расіі, абвясціўшых стварэнне Расійскай сацыял-дэмакратычнай рабочай партыі (РСДРП). Яго ўдзельнiкi прынялi манiфест, падрыхтаваны П.Струве, быў выбраны цэнтральны камітэт у складзе С.Радчанкі, Б.Эйдэльмана і А.Крэмера. З’езд прызнаў “Рабочую газету” афіцыйным органам РСДРП. Пасля з’езда мясцовыя сацыял-дэмакратычныя арганізацыі сталі называцца камітэтамі РСДРП. Бунд увайшоў у склад РСДРП як аўтаномная арганізацыя.