Свацыяльна-эканамiчнае развiцце Беларусi ў 50-я – першай палове 80-х гадоў XX ст.

Аднаўленне народная гаспадаркi Беларусi пасля Вялiкай Айчыннай вайны.

Вялiкая Айчынная вайна i фашысцкая акупацыя прынелсi беларускаму народу вялiзарныя бедствы: загiнула больш за 2 млн. 200 тыс. чалавек, толькi прамыя страты склалi 75 млрд. р., былi разбураны гарады, вескi, прамысловыя прадпрыемствы. Аднаўленне эканомiкi пачыналася адразу пасля вызвалення – у канцы 1943—1944 году. Аднак галоўнае было зроблена пасля заканчэння Айчыннай вайны, у ходзе рэалiзацыi чацьвертага пяцiгадовага плана аднаўлення i развiцця народнай гаспадаркi 1946—1950 гг.

У галiне прамысловасцi адбылося не толькi аднаўленне разбуранага, развiцце тых галiн, якiя iснавалi да вайны, але i стварэнне новых – аўтамабiльная, трактарная, дарожных машын i будаўнiчых механiзмаў i iнш. Вялiкiя поспехi адбылiся ў стварэннi энергетычнай i палiўнай базы народнай гаспадаркi – к 1950 г. выраб электраэнэргii перавысiў даваенны ўзровень на 47 %.

Ва ўсiх галiнах, асаблiва ў машынабудаваннi, у значных маштабах рабiлася тэхнiчная рэканструкцыя, уводзiлася больш дасканалае абсталяванне, выкарыстоўвалiся новыя метады вытворчасцi: механiзацыя, электрыфiкацыя i аўтаматызацыя.

Прадпрыемствы мясцовай прамысловасцi наладжвалi вытворчасць тавараў народнага спажывання, абутку, адзення, вырабаў са скуры, будаўнiчых матэр`ялаў i iнш., у тым лiку новых вiдаў вырабаў: швейных машын, посуду, бытавых электрапрыбораў. Далейшае развiцце атрымала легкая прамысловацсь: былi пабудаваны Мiнскi i Гродзенскi тонкасуконныя камбiнаты па вырабу тонкасуконных i шэрсцяных тканiн, рэканструяваны гарбарка-абутковыя прадпрыемтсвы, iльназаводы, хутка развiвалiся швейная, скураная i iншыя галiны легкай прамысловасцi.

Хуткiмi тэмпамi iшло аднаўленне i развiцце прамысловасцi ў заходнiх раенах Беларусi, тут будавалiся новыя прадпрыемствы, а аб`ем прамысловай прадукцыi тут у 1950 г. перасягнуў даваенны ўзровень амаль удвая.

Усяго за пяцiгодку было адноўлена, пабудавана i ўведзена ў дзеянне каля 6 тыс. прадпрыемстваў, а агульны рост валавай прадукцыi прамысловасцi складаў 115 % да ўзроўня 1940 г.

Вельмi цяжкiм было аднаўленне сельскай гаспадаркi, i ўсе ж такi ў канцы чацьертай пяцiгодкi агульная пасяўная плошча склала 91,4 % даваеннай, а па валаваму аб`ему прадукцыi сельскай гаспадаркi рэспублiка амаль што дасягнула даваенны ўзровень.

Хуткае аднаўленне i развiцце прамысловасцi, некаторыя поспехi ў сельскагаспадарчай вытворчасцi далi магчымасць палепшыць становiшча насельнiцтва, будаваць жылле, аднавiць сiстэмы аховы здароўя i адукацыi.

Трэба адзнацыць, што паслеваеннае развiцце вызначае ў значнай ступенi далейшую спецыялiзацыю Беларусi ў адзiным народнагаспадарцым комплексе СССР, адбылося змяненне структуры прамысловай вытворчасцi i эканомiкi рэспублiкi.

У 1946—1950 гг. былi створаны ўмовы для далейшага развiцця рэспублiкi.

 

У першай палове 50-х гг. у СССР была зроблена першая спроба рэфармiравання эканомiкi. Пачаткамi гэтага сталi пастановы КПСС урада СССР, прынятыя ў 1953—1965 гг. Па сваей сутнасцi яны адпавядалi навукова-тэхнiчнай рэвалюцыi, якая разгарнулася ў свеце, i вызначалi пераход да пашырэння тэхнiчнага прагрэсу ў вытворчасцi. У рэспублiцы абнаўлялiся асноўныя вытворчыя фонды, удасканальвалася тэхнiчнае аснашчэнне, старая тэхнiка замянялася новай, устанаўлiвалася мадэрнiзiраванае абсталяванне. Былi ўведзены ў строй новыя буйнейшыя прадпрыемствы: Беларускi аўтазавод у Жодзiне, палiграфiчны камбiнат i завод аўтаматычных лiнiй у Мiнску i iнш., а ўсяго за 1956—1960 гг. – 157 буйнейшых прадпрыемтсваў. Удзельная вага прамысловасцi ў валавым грамадскiм прадукце рэспублiкi ў 60 г. дасягнула 52 %. Рэспублiка з аграрна-iндустрыяльнай ператварылася ў iндустрыяльную.

У сярэдзiне 60-х гг. была зроблена спроба правядзення ў СССР эканамiчнай рэформы. Намячалася ажыццявiць меры па паляпшэнню кiравання прамысловасцю, удасканаленнi планавання i ўмацаваннi эканамiчнага стымулявання прамысловай вытворчасцi, якое павялiчвае значнасць дзяржразлiковых стымулаў i некалькi пашыралi правы прадпрыемстваў (змяненнi адбылiся i ў сельскай гаспадарцы). У БССР рэформа прывяла да некаторага паляпшэння працы прамысловых i сельскагаспадарчых прадпрыемстваў. Аднак рэформа не была паслядоўнай i паступова прыпынiлася.

Трэба падкрэслiць, што ў 50—80-я гг. на Беларусi адбылося станаўленне i развiцце буйной хiмiчнай i горнахiмiчная прамысловасцi («Беларуськалiй», Гродзенскi i Полацкi хiмiчныя камбiнаты i iнш.). Гэта час бурнага развiцця радыетэхнiчнай i радыеэлектроннай прамысловасцi, прадпрыемстваў абарончага комплексу. У поспехi СССР у асваеннi космасу значны ўклад унеслi вучоныя, iнжынеры, тэхнiкi, працоўныя Беларусi. Сярод касманаўтаў есць i ўраджэнцы Беларусi: П.Клiмук i ў.Каваленак.

У сельскай гаспадарцы значныя зрухi адбылiся ў канцы 50-х гг.: вытворчасць мяса i малака да 1960 г. у параўнаннi да 1953 г. павялiчылася на 70 %, валавы збор збожжа – на 36 %. I хоця iснавалi пэўныя праблемы ў развiццi калгасаў i саўгасаў да сярэдзiны 80-х гадоў у маштабах СССР сельская гаспадарка беларусi выглядала нядрэнна: пры 1,7 % агульнай плошчы сельскагаспадарчых угодзяў i 2,7 % горнай зямлi выраблялася 5,7—5,8 % аб`ему мяса, 15—16 % бульбы, 1/4 льнопрадукцыi.

I хоця ў 70-я – першай палове 80-х гг. у рэспублiцы вялося iнтэнсiўнае капiтальнае будаўнiцтва, нарошчвалiся вытворчыя магутнасцi, у эканамiчным развiццi нашай рэспублiкi (як i ўсей краiны) сталi вiдавочнымi негатыўныя з`явы: знiжэнне тэмпаў эканамiчнага росту, не адбылося рашучага зруху iнтэнсiфiкацыi вытворчасцi, не ўдалося забяспечыць выхад гаспадаркi на якасна новы навукова-тэхнiчны i арганiзацыйна-эканамiчны ўзровень i г.д.