Паглыбленне палiтычнага крызiсу. Падзелы РП.

Палiтычнае i сацыяльна-эканамiчнае становiшча Беларусi ў XV—XVIII ст.

Рэч паспалiтая была канстытуцыйнай, саслоўнай манархiяй. Улада размяркоўвалася памiж двухпалатным парламентам (магнатамi i шляхтай) i каралем. Iншыя саслоўi нiякiх палiтычных правоў не мелi. Пасля Люблiна ВКЛ вяло жорсткую барацьбу за незалежнасць i тэрытарыяльную цэласнацсь. Удалося захаваць рэшткi тэрыторыi былой дзяржавы, а таксама рэшткi дзяржаўнасцi i аўтаномiю ў межах РП. Дзве краiны захавалi ранейшыя назвы: ВКЛ i Польская карона, а таксама свае законы, улады, органы выканаўчай улады, судовыя сiстымы, мясцовае самакiраванне, фiнансы, узброеныя сiлы i да канца XVII ст. дзяржаўныя мовы. У апошнiм статуце 1588 г. абвяшчалася самастойнасць ВКЛ, тэрытарыяльная цэласнасць, забаранялася iншаземцам у княстве набываць землi, маенткi, займаць дзяржаўныя пасады. Пры спрыяльных абставiнах магнаты княства змагалiся за поўную самастойнасць, рабiлi змовы з мэтай адарваць ВКЛ ад РП. ВКЛ было лiквiдавана з прыняццем Канстытуцыi 1791 г. Пад час вайны з Францыяй (1812) у Вiльнi па загаду Напалеона быў ўтвораны Часовы ўрад пад назвай «Камiсiя ВКЛ» як орган адмiнiстрацыйнага кiравання акупiраванй тэрыторыi Лiтвы i беларусi.

У 1596 г. у Брэсце была прынята царкоўная ўнiя, створана ўнiяцкая царква. Яна падпарадкоўвалася Ватыкану, уяўляла сабой сродак акаталiчвання насельнiцтва на нацыянальная мове, а не нацыянальную царкву як сiмвал суверэнiтэту дзяржавы. Беларуская шляхта перайшла ў каталiцызм, а вернiкамi ўнiяцкай царквы сталi сяляне i гарадскiя нiзы. Унiяцкая царква была лiквiдавана ў 1839 г.

Не было стабiльнасцi i ў сацыяльна-эканамiчным развiццi Беларусi ў XVI—XVIII ст. Адсутнацсь нацыянальнага адзiнства, сацыяльныя этнiчныя, рэлiгiйныя процiстаяннi, феадальные мiжусобiцы вялi да эканамiчнага зянападу. Шматлiкiя войны вялi да разбурэння гарадоў i весак, фiзiчнага знiшчэння насельнiцтва. У другой палове XVI—першай палове XVII ст. на тэрыторыi Беларусi была праведзена аграрная рэформа (устава на валокi. Жыгiмонт II Аўгуст. Валока – 30 моргаў – 21.37 га. Пад фальварак адводзiлася 8—15 валок). Усталявалася фальварачная сiстыма гаспадарання. Адбываеца канчатковае запрыгоньванне сялян, значна павялiчваецца прыгонны ўцiск, растуць даходы шляхты. У вынiку рэформы ў Цэнтральнай i Заходняй Беларусi разбураецца сялянская абшчына, укараняецца падворнае землекарыстанне, змянiлiся катэгорыi сялян (цяглыя, асадныя, агароднiкi, слугi), iх эканамiчнае i правовае становiшча. Iдзе рост землеўладанняў свецкiх магнатаў, адначасова назiраецца залог iх маенткаў. Гэта нараджае ў другой палове XVIII ст. тэндэнцыю да пераўтварэння феадальнай формы ўласнасцi на зямлю ў буржуазную. Побоч з залогам зямлi ўзнiкаюць такiе з`явы, як арэнда зямлi, мануфактуры i iнш., што сведчыць аб зараджэннi капiталiстычнай формы гаспадарання, дэферэнцыяцыi вескi.

 

Палiтычны крызiс РП – адна з галоўных прычын знiкнення гэтай краiны з палiтычнай карты свету. Енмеў некалькi вытокаў. Першы закладзены з падпiсання Люблiнскай унii. З гэтага моманту ўся гiсторыя РП – гэта барацьба ў дыпламатычных, палiтычных i культыруных адносiнах дзвюх дзяржаў, кая аслабляла iх у эканамiчных i ваенных адносiнах, рабiла легкай здабычай суседнiх дзяржаў. Другiм вытокам, заканамерна падрываўшым самыя асновы дзяржаўнасцi РП, з`явiлiся шляхецкiя вольнасцi (права вета), стварэнне канфедэрацый – саюзаў узброенай шляхты для абароны сваiх прывiлеяў, мясцовыя соймiкi, якiм належыла ўся ўлада ў ваяводствах i паветах. Гэта вяло да ўзмацнення шляхты, заняпада адмiнiстрацыйнага кiравання.

Трэцiм вытокам палiтычнага крызiсу была бязглуздая рэлiгiйная палiтыка, iмкненне апалячыць жыхароў ВКЛ, перавсцi iх з праваслаўных у каталiцкую веру. Чацьверты выток – спалучэнне нацыянальнага i рэлiгiйнага прыгнеты з феадальным, што выклiкала сялянскiя выступленнi, падрывалi моц дзяржавы.

Пяты выток – барацьба памiж магнатамi за ўладу ў краiне. Асноўные сапернiкi – Радзiвiлы, Пацы, Сапегi. Звароты розных груповак за дапамогай да суседнiх краiн, стварэннi канфедэрацый, падзенне нораваў пануючага шляхецкага саслоўя, няздольнасць кiраваць дзяржавай. А таксама няспынныя войны, якiя вялiся на тэрыторыi дзяржавы, руйнавалi яе.

Першы падзел РП адбыўся па iнiцыятыве Прусii ў 1772 г. Тэрыторыя РП была падзелена памiж Расiяй, Прусiяй i Аўстрыяй. Да Расii адышлi Iнфлянты, большая частка Полацкага ваяводства, амаль усе Вiцебскае, Мсцiслаўская ваяводства, Магiлеўскае ваяводства.

Убачыўшы пагрозу дзяржаўнаму iснаванню, сейм 1791 г. прыняў канстытуцыю. Яна адмяняла выбарнасць караля, адмяняла вольнасцi шляхты, рашэннi сейма прымалiся большасцю галасоў, забаранялася назва ВКЛ, абвяшчалася свабода веравызнання i iншыя рашэннi, накiраваныя на цэнтралiзацыю i ўмацаванне дзяржавы. Знайшлiся сiлы, якiя былi незадаволены прыняццем Канстытуцыi. Яны ўзялiся за барацьбу за расiйскiя парадкi кiравання. Зноў пачалася грамадзянская вайна. Гэта скарысталi суседзi. Адбыўся другi падзел РП. Да расii адышла цастка полацкага ваяводства, рэшткi Вiцебскага i Мсцiслаўскага, Мiнская i ўсходняя часткi Навагрудскага i Брэсцкага ваяводстваў. У адказ на раздзел краiны ў сакавiку 1794 г. пачалося паўстанне Т.Касцюшкi. Яго галоўная мэта – незалежнасць нацыi, РП у межах 1772 г. Паўстанне Т.Касцюшкi пачалося ў Кракаве, затым у Лiтве. Пацярпела паражэнне. У Варшаву ўвайшлi прускiя, рускiя, ааўстрыйскiя войскi.

У 1795 г. адбыўся трэцi падле РП. Да Расii адышла Заходняя Беларусь i ўсходняя Лiтва, а таксама ўкраiна да Зах. Буга. РП перастала iснаваць як самастойная дзяржава: не абмежаваныя шляхецкiя вольнасцi, нацыянальны прыгнет,рэлiгiйны фанатызм, падзенне нораваў шляхецкага саслоўя, адсутнасць моцнай улады ў краiне, анархiя, раскол грамадства паводле этнiчных i iдэалагiчных прыкмет, няспынныя войны i iнш. – усе гэта аслабляла дзяржавы знутры, рабiла легкай здабычай суседзяў.