Гарадское рамяство і гандаль

Гарады

Вытокі старажытных гарадоў Усходняй Еўропы бяруць свой пачатак як гістарычная з'ява ў пераходным (ваенна-дэмакратычным) перЫядзе развіц-ця ўсходнеславянскага грамадства. Менавіта ў гэты час фарміруюцца ас-ноўныя перадумовы ўзнікнення саслоўна-класавага грамадства, функцыяніраванне якога немагчыма без палітычнай (раннедзяржаўнай) улады і цэн-

 

 

траў яе канцэнтрацыі. Таму фарміраванне дзяржаўнасці і зараджэнне сярэд-нявечных гарадоў — з'явы адначасовыя і ўзаемаабумоўленыя ў сваіх генезіс-ных формах.

Шляхі ўзнікнення гарадоў.Старажытнейшыя гарады на тэрыторыі Бе-ларусі ўзнікалі ў найбольш развітых у эканамічным сэнсе рэгіёнах. Перша-асновай гарадоў звычайна станавіліся славянскія паселішчы, якія з'яўлялі-ся цэнтрамі сельскага асяроддзя (племяннымі, абшчыннымі) у другой пало-ве 1 -га тысячагоддзя. У розных частках тэрыторыі Беларусі пераход ад пле-мянных княжанняў да раннедзяржаўных утварэнняў адоываўся не аднача-сова. Так, калі на тэрыторыі Беларускага Падзвіння ўжо існавала ранне-дзяржаўнае ўтварэнне полацкіх крывічоў з цэнтрам у Полацку, то дрыгаві-чы яшчэ знаходзіліся ў стане племянного княжання, а радзімічы, якія ўвай-шлі ў X—XI стст. у іншыя раннедзяржаўныя ўтварэнні, так і не здолелі зас-наваць самастойнае княства. У выніку славянскай каланізацыі Панямоння тут таксама склаліся перадумовы ўтварэння гарадоў.

Станаўленне гарадскіх форм жыцця на тэрыторыі Усходняй Еўропы не мела адзінай сацыялагічнай схемы. Умоўна сярод разнастайных працэсаў горадаўтварэння выдзелены тры асноўныя напрамкі: 1) гандлёва-рамесны; 2) абшчынна-феадальны; 3) феадальны (дзяржаўны)1. Усе гэтыя напрамкі акрэсліліся прыкладна ў адзін час, але мелі розныя ўмовы развіцця і адыг-рывалі неаднолькавую ролю ў сацыяльна-эканамічнай гісторыі старажыт-нага горада.

Гандлёва-рамесны шлях утварэння гарадоў быў абумоўлены ў першую чаргу дзейнасцю ў другой палове 1-га тысячагоддзя транс'еўрапейскай ган-длёва-эканамічнай супольнасці. У VIII—IX стст. да гэтай эканамічнай сістэ-мы, якой былі ахоплены землі Заходняй і Цэнтральнай Еўропы, далучаюцца Усходняя Еўропа і арабскі рэгіён. Наяўнасць у апошнім вялікай колькасці манетнага срэбра, якое стала ўсеагульным эквівалентам для ўсіх тэрыто-рый, што кантактавалі паміж сабой, адыграла рашаючую ролю ва ўздыме эканомікі гандлёвых факторый. Тое, што Полацк раней за іншыя гарады на тэрыторыі Беларусі змог ператварыцца з племянного цэнтра ў пратагорад (прагорад), можа тлумачыцца яго найбольш раннім далучэннем да паўноч-наеўрапейскай супольнасці на гандлёвым шляху. Спалучэнне ўдалага раз-мяшчэння на важным адрэзку гандлёвага міжнароднага шляху і функцый племянного цэнтра спрыяла развіццю Полацка ў палітычных адносінах, трансфармацыі яго ў цэнтр раннедзяржаўнага ўтварэння — Полацкага княс­тва. Такім чынам, ужо ў другой палове IX ст. Полацк пачынае набываць но­вую сацыяльную аснову тэрытарыяльна-палітычнага цэнтра, які аб'яднаў долацкіх крывічоў і дрыгавічоў. У X—XI стст. Полацкая дзяржава пашырае сваю тэрыторыю ў розных напрамках, умацоўвае свае рубяжы крэпасцямі, якія потым ператвараюцца ў гарады (Браслаў, Заслаўе) ці феадальныя ся-дзібы (Маскавічы, Дрысвяты, Рацюнкі, Пруднікі)2.

Ва Усходняй Еўропе тым жа шляхам, што і Полацк, вылучыліся ў ранне-феадальныя цэнтры Ноўгарад і Кіеў, спалучаючы эканамічную аснову цэн­тра племянного асяроддзя, тэрытарыяльнага і гандлёва-рамесніцкага раз-віцця ў русле шырокіх знешніх сувязяў.

Па-іншаму складваўся лёс паселішчаў, якія таксама пачалі сваё развіццё ў сістэме транс'еўрапейскай эканомікі і знешне мелі рысы прагорада. Такія паселішчы атрымалі назву адкрытых гандлёва-рамесных, таму што ў іх склад уваходзілі невялікае гарадзішча (відаць, гэта цэнтр невялікай абшчы-ны), вялікае неўмацаванае паселішча з курганным могільнікам, які разві-

_________________

 

1 Толочко П.П. Древнерусский феодальный город. Киев, 1989. С. 233.

2 Дучыц Л.У. Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст. С. 87—89.

 

 

ваўся прапарцыянальна росту паселішча. Гэтыя паселішчы размяшчаліся на галоўных водных магістралях, што звязвалі паміж сабой аддаленыя рэгі-ёны (Ладага, Гнёздава, Шэставіцы і т.д.).

На тэрыторыі Беларусі да паселішчаў гэтага тыпу можна далучыць селі-шча ў в. Гарадзішча, размешчанае за 12 км на паўночны ўсход ад Шнека, на вы-сокай тэрасе возера Гарадзішчанскага, якое злучаецца пратокай з р. Ясельдай. Яно мела плошчу каля 4 га. Да селішча прымыкае невялікае гарадзішча (пло-шча 0,59 га), на якім размяшчалася язычніцкае капішча. Датуецца паселішча канцом VIII — пачаткам XI ст. Тэты буйны гандлёва-рамесніцкі цэнтр Палес-ся, аб чым сведчаць археалагічныя знаходкі падчас раскопак, абслугоўваў у IX—X стст. Прыпяцка-Бугскі водны шлях1. Рэчышча р. Піны ў сярэднявеччы падзялялася ў яе нізоўях на два рукавы. Адзін з іх упадаў у р. Прыгощь, дзе ў XI ст. быў пабудаваны г. Шнек. Другі каля паселішча Гарадзішча ўпадаў у р. Ясельду. 3 вярхоўяў Ясельды волакам праз р. Рось можна было трапіць у ба-сейн Немана. Такім чынам, магістраль Дняпро—Прыпяць—Ясельда—Неман злучала землі Кіеўскага Падняпроўя і востраў Готланд.

Трэба адзначыць, што, відаць, у глыбіні тэрыторыі ўсходніх славян на волаках, якія звязвалі паміж сабой асобныя рачныя басейны, у густа заселе-ных масівах таксама ўзнікалі паселішчы гандлёва-рамесніцкага напрамку. Месцазнаходжанне такіх паселішчаў можна вылучыць па канцэнтрацыі ма-нетных кладаў, курганных могільнікаў, выразным пахавальным інвентары. Можна ўпэўнена гаварыць, што адкрытыя гандлёва-рамесніцкія паселішчы мелі месца на Друцкім волаку, дзе выяўлены шэраг курганных могільнікаў паміж вёскамі Дроздава і Скавышкі і пры раскопках знойдзены гіркі-разна-вагі і дэталі шаляў у пахаванні, а таксама вялікая колькасць разнастайных пацерак, упрыгожанняў са срэбра і інш. Тэты комплекс адносіцца да X—XI стст. Падобны комплекс VIII—XI стст. зафіксаваны і на Арэхаўскім волаку з Дняпра ў Заходнюю Дзвіну праз р. Лучосу. Магчыма, паселішча такога ж прызначэння мела месца ў заходне-паўночным рэгіёне Полацкага княства, дзе выяўлена восем скарбаў IX—X стст.

Характэрнай рысай усіх гэтых паселішчаў з'яўляецца тое, што пасля буйного росквіту ў X ст. яны прыпынілі сваё існаванне ў пачатку XI ст. Гэта сведчыць аб тым, што дадзены шлях утварэння гарадской структуры не меў перспектывы. Слушнай уяўляецца думка, што дадзеныя паселішчы сталі нежыццяздольнымі ў сувязі з фактарамі знешняга сацыяльна-эканамічнага развіцця2. Стабілізацыя дзяржаўных структур, усталяванне іх меж прывялі да парушэння былых сувязяў і фарміравання новых эканамічных зон. Таму нельга лічыць, што гандлёва-рамесная сфера была першай стадыяй у тран-сфармацыі гарадскіх форм жыцця ў раннім сярэднявеччы.

Абшчынна-феадальны і феадальны (дзяржаўны) шляхі ўтварэння гара-доў, эвалюцыя новых сацыяльных форм жыцця, якія вынікаюць з патрэб-насцей развіцця ўсходнеславянскага грамадства, прасочваюцца на беларус-кіх землях. На прыкладзе гарадоў з тэрыторыі Беларусі відавочна, што час-тка з іх утварылася на аснове племянных цэнтраў, якія ажыццяўлялі адмі-ністрацыйна-гаспадарчае кіраванне пэўнымі тэрытарыяльнымі акругамі. Да такіх гарадоў можна аднесці Лукомль. Яго развіццю ў гарадскім напрам­ку спрыяла блізкасць да Друцкага волака, дзе, як ужо гаварылася, стваралі-ся ўмовы для гандлёва-рамеснай дзейнасці ў канцы 1-га — пачатку 2-га ты-сячагоддзя. Відаць, племянным цэнтрам дрыгавічоў быў Тураў, які ўзгадва-ецца ў летапісе пад 980 г. Ён працягваў сваё развіццё як цэнтр Тураўскага княства.

_________________

 

1 Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1993. Ч. 1. С 117—127.

2 Толочко ПЛ. Древнерусский феодальный город. С. 164.

 

 

Шэраг гарадоў узнікае ў выніку цэнтралізатарскай палітыкі кіеўкіх кня-зёў, якія падпарадкоўваюць дзяржаўнай уладзе тэрыторыі асобных плямён і племянных княжанняў. Рэформа Уладзіміра Святаславіча 988 г. па замене князёў мясцовых (племянных) на намеснікаў, прызначаных з Кіева, адкры-вала новы этап у развіцці дзяржаўнасці і ўтварэнні гарадоў.

На тэрыторыі Тураўскага княства, якое знаходзілася з ІСіеўскай дзяржа-вай у адносінах сюзерэнітэта-васалітэта, з'яўляюцца гарады — цэнтры ва-ласцей, з якіх складваецца новае палітычнае ўтварэнне. У X—XI стст. ажыц-цяўляўся актыўны працэс пашырэння тэрыторый як ужо існуючых дзяр-жаўных утварэнняў (Полацкае, Кіеўскае, Наўгародскае княствы), так і тых, якія дасягнулі дзяржаўнага ўзроўню развіцця на аснове сфарміраваных ра-ней племянных тэрыторый. У сувязі з гэтым шэраг славянскіх паселішчаў, якія з'яўляліся цэнтрамі сельскага асяроддзя, ператвараецца ў памежныя крэпасці. Шэраг старажытных гарадоў Беларусі сваёй асновай мелі славян-скія неўмацаваныя паселішчы, якія згарэлі ў выніку ператварэння іх тэры-торыі ў ваенна-адміністрацыйныя адзінкі дзяржаўнай улады. Прыкладам могуць быць паселішча на Шведскай Гары ў Ваўкавыску, на гарадзішчы ў в. Турыйск, дзе былі ўзведзены абарончыя валы пасля знішчэння неўмацава-ных славянскіх паселішчаў. Цікавасць уяўляе спалучэнне пагранічных аб'ектаў, якія з'яўляліся спачатку пагостамі — цэнтрамі кіравання акругамі і збірання рэгламентаванай даніны з іх насельніцтва. На ўскраіне Полацкай дзяржавы на левым беразе р. Свіслачы з другой паловы X ст. фіксуецца неўмацаванае паселішча — пагост, дзе збіралася даніна на карысць кіеўскага князя Святаслава Ігаравіча (знойдзены ў раскопках клеимы гэтага князя). Побач размяшчалася ядро будучай Менскай воласці з адміністрацыйным цэнтрам — паселішчам на р. Мене (Менцы), прытоку Пцічы. Калі ў канцы X ст. Уладзімір Святаславіч перадаў свайму сыну Ізяславу і жонцы Рагнедзе Полацкае княства, то побач з пагостам ужо на правым оеразе р. Свіслачы ўзнікае крэпасць (Замэчак), якою адзначана памежжа Полацкага княства.

У процівагу Заслаўю (Ізяслаўлю) на р. Мене таксама ўзводзіцца абарон-чая крэпасць, якая з'яўляецца цэнтрам Менскай воласці. Развіццё палітыч-ных адносін паміж кіеўскімі і полацкімі князямі прыводзіць да перадачы Полацкаму княству гарадоў Віцебска, Усвята. Прыкладнаў гэты час Полац-каму княству адыходзіць і Менская воласць1. Гарады Віцебск, Усвят узніклі ў выніку падпарадкавання дзяржаўнай уладзе племянных тэрыторый і ўвя-дзення тут тэрытарыяльна-адміністрацыйных адзінак у сярэдзіне — другой палове X ст. Гэтыя гарады размяшчаліся на важным шляху палітычных і гас-падарчых зносін паміж Кіевам і Ноўгарадам і былі вялікай спакусай для Полацкага княства.

Беларускія гарады Пасожжа ўзніклі пазней і не былі аб'яднаны ў адно палітычна-тэрытарыяльнае ўтварэнне. Найболын раннім горадам Беларускага Падняпроўя і Пасожжа'з'яўляецца Гомель (Гомій), які ўтварыўся на ас­нове племянного цэнтра радзімічаў VIII — пачатку X ст. У X ст. ён ужо ўва-ходзіць у склад адміністрацыйных цэнтраў Чарнігаўскага княства, адлюс-троўВае высокі ўзровень сацыяльна-эканамічнага развіцця2. Гарады Пасож­жа выраслі ў XI ст. з паселішчаў, якія ўзніклі пры асваенні славянамі гэтай тэрыторыі (Чачэрск, Прупой, Крычаў). У гэты час на аснове славянскага па-селішча ўзнікае Магілёў на Дняпры. Недастатковая вывучанасць помніка не дазваляе зрабіць больш канкрэтныя вывады аб шляху яго станаўлення.

Гарады Пасожжа падзяліліся паміж Смаленскім і Чарнігаўскім княства-мі. Прычым калі ў Ніжнім Пасожжы асноўным фактарам развіцця гарадоў

___________________

 

1 3аяц ЮЛ. Менская земля // Беларуси гістарычны часопіс. 1993. № 4. С 11—14.

2 Макушников О А. В поисках древнего Гомия. С. 51,59—61.

 

 

быў сацыяльна-эканамічны, то ў Сярэднім Пасожжы прасочваецца значны адбітак дзейнасці княжацкай адміністрацыі Смаленскай зямлі1.

Два гарады Беларускага Падняпроўя — Орша і Копысь — выконвалі тую ж ролю супрацьстаяння па баках мяжы, што і гарады Ізяслаўль і Менск (па-сяленне Менка). Копысь узнікла на аснове славянскага неўмацаванага пасе-лішча ў XI ст., а ў канцы стагоддзя была памежнай крэпасцю Смаленскага княства. На процілеглым беразе Дняпра ў пачатку XII ст. таксама на аснове славянскага паселішча ўзводзіцца крэпасць Полацкага княства — Орша. Яе ўзвядзенне сведчьщь, дакуль даходзіла мяжа Полацкага княства-зямлі ў тэ­ты час на паўднёвым усходзе2. Пісьмовыя крыніцы больш позняга часу даз-валяюць меркаваць, што паўднёва-ўсходні рубеж Віцебскага княства-зямлі, сфарміраванага ў складзе Полацкай дзяржавы, быў перасунуты далей на поўдзень, бо ў яго ўжо ўваходзілі Цяцерын і Магілёў.

У цеснай сувязі з пытаннем аб шляхах утварэння гарадоў стаіць пытанне аб "пераносе" гарадоў. Падчас археалагічнага вывучэння старажытных гара-доў назіраюцца з'явы перамяшчэння іх цэнтральнай часткі — дзядзінца і ад-паведныя змены ў тапаграфічнай структуры горала. Яшчэ больш цікавай з'явай можна назваць узнікненне на некаторай адлегласці (да некалькіх кі-ламетраў) новага гарадскога ўтварэння, якое нібыта пераймае функцыі па-пярэдняга горада, ці пратагорада, а часам існуе з ім на працягу некаторага пе-рыяду. У асобных выпадках да новага гарадскога ўтварэння пераходзіць назва папярэдняга. "Перанос" гарадоў некаторымі даследчыкамі ўспрыма-ецца як адзін са шляхоў бесперапыннага іх развіцця. Наяўнасць адначасова-га суіснавання абодвух пунктаў дазволіла іншым даследчыкам убачыць у гэ-тым раздзяленне іх функцый, якое з цягам часу змяняецца канцэнтрацыяй гэтых функцый на адным болып жыццяздольным паселішчы3.

Здаецца, што з'ява пераносу гарадоў альбо змянення ў іх тапаграфічнай структуры напрамую звязана з усім комплексам перамен не толькі ў сферы горадаўтварэння, але і ў сферы развіцця дзяржаўнасці. Вядома, што най-болып ранні горад Полацкага княства — Полацк на рубяжы X—XI стст. змя-ніў сваю тапаграфічную структуру. Яго цэнтр, які оыў размешчаны на гара-дзішчы, што выконвала ў папярэдні час ролю племяннога цэнтра, перамя-шчаецца на тэрыторыю будучага Верхняга замка. У гэты час рэзка павяліч-ваецца гарадская тэрыторыя, а ў сярэдзіне XI ст. на Верхнім замку ўзводзіц-ца Сафійскі сабор4. Прычыны гэтых перамен, відаць, звязаны з усталяван-нем у Полацкім княстве самастойнай княжацкай дынастыі, уздымам яе аўтарытэту на палітычнай арэне. Гэтыя фактары садзейнічалі сацыяль-на-эканамічнаму развіццю Полацка, знешне адлюстраванаму ў структур­ных пераменах і павелічэнні тэрыторыі. У канцы XI ст. адбываюцца змены ў тапаграфічнай структуры Заслаўя. Крэпасць, узведзеная як вотчына Ізясла-ва ў канцы X ст. (гарадзішча Замэчак), к канцу XI ст. страціла значэнне і функцыі гарадскога цэнтра пераходзяць да новага ўмацавання (пазней — тэ­рыторыя бастыённага замка). 3 гэтага часу горад паспяхова развіваецца па схеме планіроўкі, тыповай для старажытных гарадоў, пашырае сваю тэрыторыю5. Што паўплывала на такія перамены?

Ю. Заяц абгрунтаваў магчымасць выдзялення Менскага ўдзела да 1085 г. і пры гэтым зазначыў, што ва ўдзел выдзялялася тэрытарыяльная, ад-

__________________

 

1 Метельскйй А А. Города Белорусского Посожья в X—XIII вв.: Автореф. дис.... канд. ист. наук. Мн. 1992. С. 18.

2 Ляўко В.М. Смаленска-Полацкае памежжа ў Верхнім Падняпроўі (па археалагічных і пісьмовых крыніцах) // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1997. № 12. С 172—180.

3 Толочко П.П. Древнерусский феодальный город. С. 52—53.

4 Тарасаў СМ. Полацк IX—XVII стст. Гісторыя і тапаграфія. С. 37.

5 3аяц ЮЛ. Заславль в эпоху феодализма. С. 202—204.

 

 

міністрацыйна-эканамічная і ваенная адзінка зямлі, якая ўжо склалася1. Та­кое палажэнне магло датычыцца не толькі Менскага (Мінскага) удзела. Да канца XI ст. маглі ўтварыцца і іншыя ўдзелы ў складзе Полацкай зямлі, ад-ным з якіх быў Заслаўскі. Перамены ў тапаграфічнай структуры горада мо-гуць быць звязаны з тым, што ён ужо выступае ў якасці цэнтра самастойнага ўдзела. Ёсць, як адзначалася, выпадкі, калі ажыццяўляўся перанос горада на іншае месца. Дыскусійным з'яўляецца пытанне аб пераносе Менска з р. Ме­ны на р. Свіслач. Мяркуюць, што першапачатковы Менск знаходзіўся ў вяр-хоўях Пцічы на р. Мене2.

Пасля пераходу Менскай воласці ад кіеўскіх князёў да Полацкага княс-тва мяжа апошняга прасунулася на поўдзень. Адной з прычын пераносу цэн­тра воласці з р. Мены на р. Свіслач магло быць жаданне полацкай княжац-кай улады падкрэсліць прыналежнасць гэтай воласці да новай дзяржавы. Але разам з гэтай маглі быць і іншыя прычыны, якія ў сукупнасці спрыялі такому пераносу.

Другім горадам па значэнні ў Тураўскім княстве быў Шнск. Размешчаны ў цэнтры тэрыторыі княства, ён не мог быць заснаваны як памежная крэпасць. Вялікія памеры дзядзінца і ранняе засяленне вакольнага горада не дазваляюць меркаваць абвырастанні Пінска з феадальнай сядзібы. Хутчэй за ўсё гэта быў ваенна-адміністрацыйны цэнтр акругі (воласці) на тэрыторыі княства3.

Раней гаварылася аб існаванні на адлегласці 12 км ад Пінска адкрытага гандлёва-рамеснага паселішча ў в. Гарадзішча. Яно спыняе сваё існаванне тады, калі Пінск становіцца цэнтрам акругі. Як бачна, працэсы дзяржа-ваўтварэння і ўзнікнення гарадоў ідуць побач.

____________________

 

1 3аяц ЮЛ. Менская зямля. С. 6—7.

2 Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). С. 63—64,81.

3 Лысенко П.Ф. Города Туровской земли. С. 117.

 

 

Структура і функцыі гарадоў.3 цягам часу ў выніку эвалюцыйнага раз-віцця склаліся асноўныя сацыяльна-тапаграфічныя структуры старажыт-ных гарадоў Усходняй Еўропы і ў тым ліку на тэрыторыі Беларуси Яны ўва-собіліся ў пасяленчай структуры, якая складалася з дзвюх частак: невялі-кага княжацка-баярскага дзядзінца і пасада. Найболып буйныя гарады мелі вакольны горад, які займаў у горадабудаўнічай справе і сацыяльным аспек-це прамежнае становішча паміж дзядзінцам і пасадам.

Галоўным стрыжнем росту і развіцця гарадоў у старажытным родапле-мянным асяроддзі была крэпасць. Калі ўзводзілі крэпасць, насельніцтва ак-ругі пакідала абжытыя мясціны і цягнулася пад яе сцены. Тэта спрыяла па-рушэнню старой пасяленчай асновы, пераарыентацыі часткі насельніцтва акругі з сельскагаспадарчаи на рамесную вытворчасць. Паміж горадам г сельскай акругай усталёўваюцца новыя сацыяльна-эканамічныя адносіны, падмацаваныя новым тыпам адміністрацыйна-кіраўніцкіх адносін.

Старажытны горад паўстае ў якасці дыферэнцыраванага, сацыяльнага арганізма з разнастайнымі функцыямі, які паступова ўскладняецца ў сваім развіцці. Ён меў устойлівыя тэндэнцыі росту памераў тэрыторыі і колькасці жыхароў.

Відаць, у аснове памераў горада і складанасці яго тапаграфічнай структуры ляжыць функцыянальная прызначанасць. Калі функцыі горада абмежаваны, накіраваны на забеспячэнне вузкіх патрэб (памежная крэпасць, цэнтр княжац-кай вотчыны (дамена) і інш.), то ён не можа мець хуткага і разнастайнага раз-віцця. Вось чаму шэраг гарадоў ранняга сярэднявечча, якія выканалі на асоб-ным этапе гістарычнага развіцця сваю ролю, страчвалі гарадскія рысы і пе-ратвараліся ў феадальныя сядзібы ці нават вёскі. Прыкладам такіх "напаўгара-доў" могуць быць Горы (Смаленскі горад Ізяслаў), Лукомль і інш.

Іншыя спрыяльныя ўмовы дазволілі такім гарадам, як Наваградак, Ві-цебск, вырасці з крэпасцей у цэнтры асобных зямель. Росту гарадоў спрыялі добрыя геаграфічныя ўмовы размяшчэння (на скрыжаванні гандлёвых шляхоў). Напрыклад, Берасце, Друцк, Ваўкавыск паспяхова развіваліся ў значнай ступені таму, што знаходзіліся ў адпаведных умовах.

Трэба зазначыць, што на працягу свайго існавання многія гарады страч-валі адны сацыяльна-вызначальныя рысы і набывалі іншыя. Гэтыя змены адбываліся разам з пераменамі ўмоў іх жыцця. Найболын поўны пералік функцый, якія выконвалі старажытныя гарады, адносіцца да цэнтраў вялі-к.іх тэрыторый (зямель) у складзе раннесярэднявечных дзяржаў: ган-длёва-рамесныя, аграрныя, адміністрацыйна-фіскальныя, ваенна-абарон-чыя, культурныя, сакральныя.

Крытэрыі вылучэння гарадоў і іх лакалізацыя.Узнікненне гарадскога жыцця было пераломным момантам у развіцці грамадства. У перыяд рання­га сярэднявечча гарадское жыццё ўзнікала ў найбольш развітых і густанасе-леных раёнах, у месцах перасячэння важных шляхоў зносін. Шэраг гарадоў атрымаў назву ад рэк, на якіх яны былі заснаваны: Полацк ад Палаты, Ві-цебск ад Віцьбы, Пінск ад Піны, Слуцк ад Случы, Друцк ад Друці, Чачэрск ад Чачоры і г.д.

Важнай крыніцай аб пачатковай гісторыі гарадоў з'яўляюцца старажытна-рускія летапісы: "Аповесць аб мінулых часах", яе працяг па Лаўрэнцьеўскаму, Іпацьеўскаму спісам і інш. Пісьмовыя помнікі называюць на тэрыторыі Бела-русі звыш 35 гарадоў: Полацк (862), Тураў (980), Віцебск (974,1021), Заслаўе (каля 985), Друцк (1001, 1078), Берасце (1017, 1019), Копысь (1059, 1060), Браслаў (каля 1065), Менск (1067), Орша (1067), Лагойск (1078, 1127), Лу­комль (1078), Пінск (1097), Барысаў (1102,1127), Слуцк (1116), Наваградак (паўскосных даных - 1117,1119,1228,1235), Гародня (1127), Клецк (1127),

 

 

Мсціслаў (1135), Гомель (1142), Рагачоў (1142), Брагін (1147), Мазыр (1155), Чачэрск (1159), Рэчыца (1213,1214), Слонім (1252), Ваўкавыск (1252), Здзі-таў (1252), Турыйск (1253), Капыль (1274), Камянец (1276), Кобрын (1287). Ва ўстаўной грамаце князя Расціслава Смаленскага каля 1136 г. згадваюцца Прупой (Слаўгарад) і Крэчут (Крычаў)1.

Лакалізацыя пералічаных гарадоў ранняга сярэднявечча на тэрыторыі Бе­ларуси зроблена падчас археалагічных даследаванняў. Удакладнены тэрмін іх існавання, высветлены ўмовы зараджэння, функцыянальнае развіццё. На ас-нове тыповых прыкмет распрацаваны крытэрыі вылучэння гарадскіх паселі-шчаў. Да іх у першую чаргу адносяцца згадка ў пісьмовай крыніцы пад уласнай назвай, лакалізацыя на мясцовасці па наяўнасці гарадскога культурнага плас­та са спецыфічнымі знаходкамі, дзядзінца і пасада. У якасці іншых крытэрыяў могуць быць значныя памеры паселішча, размяшчэнне пасада па двух берагах ракі, выява культавых пабудоў, абарончых збудаванняў і т.д. Па лакалізацыі гарадоў на мясцовасці вялікую ролю адыгрываюць тапаніміка і гідраніміка2.

Акрамя лакалізаваных гарадскіх паселішчаў ранняга сярэднявечча ёсць некалькі пунктаў, якія яшчэ не ідэнтыфікаваны з археалагічнымі аб'ектамі, выяўленымі ў месцах іх магчымага размяшчэння. Да іх адносіцца старажыт-ны Стрэжаў, які даследчыкі суадносяць з сучасным г.п. Стрэшынам, а такса-ма Гарадзец, які, магчыма, размяшчаўся на р. Мнюце (правы прыток р. Дзіс-ны). Гэтыя населеныя пункты маглі быць крэпасцямі ці раннесярэднявеч-нымі сядзібамі, калі трапілі на старонкі пісьмовых крыніц. Невядома мес-цазнаходжанне Галацічаска, Одрска, Некалачы ў Полацкай зямлі.

У Панямонні пакуль не лакалізаваным застаецца горад Свіслач, які ўпа-мінаецца ў Іпацьеўскім летапісе пад 1256 г.

У Тураўскай зямлі ўстаноўлена існаванне Давыд-Гарадка, ніто ўзнік на р. Гарынь на рубяжы XI—XII стст. Горад Межымосце названы ў летапісе пад 1170 г., яго атаясамляюць з археалагічным комплексам каля в. Юравічы Ка-лінкавіцкага раёна3. Археолагамі выяўлены доказы, што Магілёў існаваў у XII ст. Існаванне Нясвіжа ў XIII ст. не знайшло адпаведнага пацвярджэння ні рэчавымі (археалагічнымі), ні пісьмовымі крыніцамі4.

Сярэднявечныя гарады беларускіх зямель маюць шмат агульных рыс з паходжаннем і развіццём гарадоў IX—XIII стст. усяго ўсходняга славянства.

Шсьмовыя крыніцы вельмі сціпла даводзяць нам звесткі пра заняткі га-раджан у раннесярэднявечны перыяд. Выдатны матэрыял для асвятлення гэтага пытання дае археалогія. Вынікі раскопак пераканаўча сведчаць, што гаспадарчая дзейнасць у гарадах Беларусі X—XIII стст. мела комплексны характар, спалучала занятак рамяством, гандлем, промысламі. Асаблівы росквіт рамяства адбываўся ў XII—XIII стст.

Рамяство.Вядучая роля ў гарадскім рамястве належала кавальству, бо ме-навіта яно забяспечвала ўсімі неабходнымі прыладамі працы астатнія віды ра-мёстваў. Сыравінаю для кавальскай справы служыла крычнае жалеза, якое ат-рымлівалася шляхам варкі ў прымітыўных домніцах з балотнай руды, на якую багатыя азёры і берагі рэк Беларусі5. У выглядзе жалезістых ляпёшак —

________________

 

1 Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1994. Ч. 1. С 87.

2 Штыхов ТВ. Города Полоцкой земли. С. 21—24.

3 Археалогія і нумізматыка Беларусь С. 423.

4 ЧарняўскаяЛ., ЧарняўскіІ. Нясвіж. 3 мінулага//ПГКБ. 1988.№ 1. С 21—24.

5 Гурин М.Ф. Древнее железо Белорусского Поднепровья. Мн., 1982. С. 19—27.

 

 

крыц — гэта сыравіна паступала ў горад ад вясковых металургаў. Але вядомы выпадкі, калі жалеза варылі і непасрэдна ў гарадах. У Слуцку, напрыклад, знойдзена пабудова XIII ст., гаспадар якой яўна займаўся гэтым відам вытвор-часці. Побач з ею былі выяўлены велізарныя скапленні абпаленай гліны, саб-раны шматлікія шлакі і каля двух дзесяткаў крыц. Гліняныя соплы ад сырадут-ных печаў, адходы металургіі жалеза зафіксаваны ў Полацку, Мінску, Віцеб-ску, Заслаўі, Лагойску, Лукомлі. Відаць, у гарадах Беларусі XII—XIII стст. ка-вальская справа яшчэ перапляталася часам з металургічнай вытворчасцю.

Кавальства ў старажытных гарадах Беларусі знаходзілася на высокім уз-роўні. Старажытныя кавалі ведалі сакрэты атрымання сталі, маглі зварваць яе з жалезам, ужывалі загартоўку і цэментацыю вырабаў з чорнага металу, выкарыстоўвалі пайку па меднай аснове, пакрывалі вырабы каляровымі ме-таламі1.3 механічнай апрацоўкі шырока ўжываліся коўка, рэзка зубілам, на­сечка, абточка, шліфаванне і паліроўка.

Пра мясцовую кавальскую справу ў гарадах Беларусі сведчаць прылады працы кавалёў, знойдзеныя ў Брэсце, Мінску, Навагрудку, Полацку, Слуц­ку, і спецыяльныя для гэтага роду дзейнасці пабудовы — кузні. Рэшткі кузні XII ст. выяўлены ў Слуцку, кузня пачатку XIV ст. — у Брэсце. Рамесніцкі прамысловы і сельскагаспадарчы інструментарый, а таксама некаторыя рэ-чы хатняга ўжытку былі вынікам вытворчасці мясцовых кавалёў. Відаць, і частка ўзбраення таксама выраблялася на месцы. Сведка таму — выяўленая падчас раскопак у Гомелі майстэрня XII—XIII стст., у якой знойдзена засце-рагальная зброя: кальчугі, пласціначныя панцыры і інш. Да вытворчасці слесараў у старажытных гарадах Беларусі адносіцца выраб замкоў і ключоў да іх. Менавіта пра гэта сведчаць нарыхтоўкі і дэталі гэтага віду рамесніцкай дзейнасці, выяўленай у слуцкай кузні XII ст. Варта адзначыць, што выраб замка патрабаваў ад рамесніка вьщарыстання не менш як паўсотні розных аперацый, звязаных з апрацоўкай металу.

Адсутнасць сваіх радовішчаў каляровых металаў не замінала нашым продкам наладзіць вытворчасць ювелірных вырабаў, пра што сведчаць шматлікія знаходкі тыгляў і льячак, выяўленых амаль паўсюдна ва ўсіх га­радах Беларусі, а таксама ліцейныя формачкі, ювелірныя пінцэты і кавадлы, знойдзеныя падчас раскопак у Гродне, Ваўкавыску, Слуцку ,і інш.2 Най-больш распаўсюджанымі былі вырабы з тайных каляровых металаў: медзі, бронзы, латуні, волава, білона — нізкапробнага срэбра. Але часам сустрака-юцца і залатыя рэчы, як гэта мела месца ў Брэсце, Гродне, Полацку, Мінску, Віцебску, Навагрудку, прычым у апошніх двух археалагічна даказана апра-цоўка гэтага шляхетнага металу.

У Навагрудку даследаваны рэшткі багатага квартала — вялікіх будын-каў памерам да 100 м2 з зашклёнымі вокнамі і фрэскамі на сценах XII ст. У кожным багатым доме выяўлены прадметы, якія паказваюць, што іх гаспа­дар меў дачыненне да ювелірнай справы. На падлозе, каля печаў і ў завале жытла знойдзены тыглі, ліцейныя формы, з незавершанай апрацоўкай мета-лічныя рэчы і шмат адходаў, галоўным чынам аплаўленая бронза і бронза-выя пласціны. Матэрыялы паказваюць, што жыхары багатых дамоў былі зо-латакавалямі — апрацоўвалі золата. Тут размяшчаўся квартал "кузняцоў злату, срэбру і медзі". Можна меркаваць, што багаты квартал ювеліраў ва-кольнага горада мог быць своеасаблівай сярэднявечнай карпарацыяй нак-шталт цэха са сваім храмам і могільнікам3.

__________________

 

1 Гурин М.Ф. Кузнечное ремесло Полоцкой земли. IX—XIII вв. С. 91—95.

2 Очерки по археологии Белоруссии. Ч. 2. С. 151—155.

3 Гурэвіч ФД, Археалагічныя даследаванні Наваградка // Помнікі гісторыі і культуры Бе­ларусь 1972. № 1. С. 19.

 

 

Некаторыя з ювелірных вырабаў уяўляюць сабой узоры высокага прафесіяналізму і мастацкай творчасці. Так, на маленькім кавалачку залатога вырабу, знойдзеным у Полацку, змяшчалася звыш дзесяці тонкіх залатых стужачак шырынёю 0,5 мм, прыпаяных рабром да паверхні, якія ўтвараюць арнаменты ў выглядзе крыжыкаў і кружочкаў, запоўненых рознакаляровай эмаллю. Сапраўдным шэдэўрам старажытнага прыкладнога мастацтва лічыцца і славуты крыж Ефрасінні Полацкай, выраблены майстрам Лазерам Богшам у XII ст.

Да ювелірнай вытворчасці па сваім значэнні блізка стаяла апрацоўка бурштыну, з якога выраблялі рознага роду ўпрыгожанні і рэчы культу. Пад-час раскопак Брэста, Мінска, Полацка, Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Віцебска, Слуцка сустрэты бурштынавыя пацеркі, падвескі, пярсцёнкі, на-цельныя крыжыкі. Пра тое, што гэты від майстэрства быў мясцовым, свед-чаць знаходкі неапрацаванага бурштыну ў Ваўкавыску, Навагрудку, Мін-ску, Віцебску. А ў Клецку ў пласце XI—XII стст. сабрана 3,5 кг гэтага сонеч-нага каменю, як яго называлі ў старажытнасці.

Найбольш жа распаўсюджаным відам рамесніцкай дзейнасці было ган-чарства, якое забяспечвала штодзённы попыт насельніцтва ў выніках сваёй вытворчасці. Ганчары XI—XIII стст. выраблялі ў вялікай колькасці гаршкі, міскі, латкі. Гліняны посуд аздабляўся арнаментам у выглядзе хвалі, пало-саў, насечак, зрэдку на днішчах ставіліся клеймы.

Была наладжана вытворчасць плінфы — старажытнай цэглы, плітак для падлогі мураваных храмаў1. Керамічныя пліткі разнастайнай канфігурацыі, пакрытыя паліваю жоўтага, зялёнага і карычневага колераў, сустрэты ў Гродне, Пінску, Віцебску, Клецку. У апошнім сустрэты і непаліваныя пліткі, паўфабрыкаты, што можа сведчыць на карысць мясцовай вытворчасці гэ-тых вырабаў у параўнальна невялікім горадзе.

Эпоха сярэднявечча — гэта "свет дрэва". Тады апрацоўка драўніны зай-мала вядучае месца сярод рамёстваў. Дрэва было тым універсальным і да та­га ж вельмі шырока распаўсюджаным матэрыялам, з якога ў пару сярэдня­вечча выраблялі амаль усё. Бандарны і сталовы посуд, дэталі простых меха-нізмаў, транспартныя сродкі рабіліся з дрэва. Майстры ўжывалі ў апра-цоўцы драўніны разьбу, дзяўбанне, такарную апрацоўку. Пра наяўнасць апошняй сведчаць знаходкі пры раскопках дэталяў такарнага станка, жалез-ных разцоў, выяўленых у гарадах Беларусі.

Да апрацоўкі дрэва блізкія па тэхналогіі вырабы з косці. У якасці сы-равіны часта выкарыстоўваліся рог і трубчастыя косткі дзікіх жывёл. Гэ­та сыравіна ўтрымлівае менш касцявога тлушчу, чым косці свойскіх жы­вёл, што значна палягчала іх апрацоўку. Для размякчэння косці яе вары-лі ў шчолаку. Пасля апрацоўвалі з дапамогаю маленькіх касцярэзных но-жыкаў, а таксама на такарным станку. 3 косці выраблялі грабяні, расчос-кі, футаралы, шайбы для наборных ручак і тронкі нажоў, шашкі і шахмат-ныя фігуры, маленькія нагрудныя абразкі. Некаторыя вырабы з косці,

___________________

 

1 Раппопорт ПА. Строительное производство Древней Руси (X—XIII вв.). СПб., 1994. С. 47-51.

 

 

знойдзеныя ў гарадах Беларуси, адносяцца да твораў прыкладного мастацтва1.

У шырокім ужытку ў гарадах сярэднявечнай Беларусі была апрацоўка каменю. 3 каменных блокаў — квадратаў — узводзіліся храмы ў Віцебску і Навагрудку. Валун ці злёгку апрацаваны камень выкарыстоўваўся ў дойлідстве храмаў Полацка, Мінска, Гродна. Прычым у апошнім рознакаляровы камень ужыты як мазаічная аз-доба ў муроўцы сцен Барысаглебскай царквы. Для гэтай мэты рознакаляровыя камяні шліфаваліся на некалькі граняў. Эфект ад такой апрацоўкі быў відавочным: грані гэтых ка-мянёў гралі ўсёй вясёлкаю колераў2.

Старажытныя каменячосы высякалі з валуноў мукамольныя жорны, з пясчаніку і сланцу выраблялі асялкі і тачыльныя кругі. Апошнія знойдзены ў Полацку, Мінску, Слуцку, Віцебску. 3 мяккага каменю рэзалі ювелірныя формачкі, крыжыкі, абразкі.

Вялікая патрэба была і ў апрацоўцы скуры. Таму натуральна, што гэты від рамесніцкай дзейнасці быў шырока распаўсюджаны ў сярэднявечных га-радах. Сляды гарбарнай і шавецкай вытворчасці маюцца амаль ва ўсіх стара-жытных гарадах, дзе праводзіліся раскопкі. У якасці сыравіны выкарыс-тоўваліся скуры буйной і дробнай рагатай жывёлы. Апрацоўка скуры была даволі працаёмкай. Скуру выскрабалі, вымочвалі, апрацоўвалі шчолакам, прамывалі, размякчалі ў кіслым растворы (рабілі так званае "квашэніе ус-гае"), дубілі ў адвары дубовай кары, прамазвалі тлушчам або дзёгцем. Часам сустракаюцца фрагменты скураных вырабаў, фарбаваныя ў чырвоны, зя-лёны і карычневы кодеры. Відаць, у некаторых гарадах існавалі спецыяліза-ваныя паселішчы рамеснікаў гэтай справы, бо часам сустракаюцца гарад-скія тапонімы з назваю "кажамяцкая слабада", як гэта мела месца, напрыклад, у Віцебску.

3 мяккай, добра апрацаванай скуры рамеснікі шылі абутак: боты, чараві-кі, пасталы (поршні, поршы). Апошнія былі найбольш распаўсюджаным ві-дам абутку. Чаравікі ўпрыгожваліся разнастайным арнаментам з каляровых шарсцяных нітак3. У Віцебску, напрыклад, быў знойдзены верх ажурнага чаравіка з батата выразаным арнаментам, які кампазіцыйна нагадвае ўзоры традыцыйных беларускіх арнаментаў.

Са скуры выраблялі похвы для нажоў, кінжалаў, мячоў, футаралы для грабянёў, кашалькі для крэсіва і губы, мячы для гульні ў лапту і інш. На Вер-хнім замку Віцебска ў пласце XIII ст. выяўлены скураны мех дуды-валынкі. Пра наяўнасць такой музычнай прылады вядома было з пісьмовых крыніц XV ст. Віцебская знаходка паглыбляе час з'яўлення яе ў гарадах усходніх славян больш чым на тры стагоддзі.

Натуральна і тое, што для пашыву адзення былі неабходны прадзенне і ткацтва. Пра наяўнасць першага ў гарадах Беларусі яскрава сведчаць шмат-

___________________

 

1 Алексеев Л.В. Художественные изделия косторезов из древних городов Белоруссии// СА. 1962. №4. С. 197-210.

2 Трусов О А. Памятники монументального зодчества Белоруссии XI—XVII вв. Мн., 1988.

3 Тарасов СВ. Технология и инструменты кожевенно-сапожного ремесла Полоцка и Мин­ска (ХІ-ХУІІІ вв.) // Памятники науки и техники 1987-1988. М., 1989. С. 164-174.

 

 

лікія знаходкі спецыяльных грузікаў на верацяно — пра-слачкаў, выразаных з ружовага сланцу, што дастаўляўся на Бе­ларусь з Валыні. Часам у нека-торых гарадах знаходзяць і самі верацёны. Ткацтва ажыц-цяўлялася на ткацкіх стан­ках-кроснах. Дэталі кроснаў выяўлены падчас раскопак у Брэсце, Мінску, Віцебску, По-лацку. У некаторых гарадах знойдзены і фрагменты тканін саржавага і палатнянага пера-пляцення. Некаторыя з іх ма-юць сляды афарбоўкі ў чырво-ны і карычневы кодеры.

3 шарсцяных нітак касцянымі іголкамі плялі рукавіцы, шкарпэткі, вер­хнюю вопратку. Узоры гэтага строю знойдзены ў Брэсце, Полацку, Віцеб-ску. Шырокі ўжытак знаходзіў і лямец, які ішоў на выраб вупражы, сёдлаў, шатроў, шапак. Цэлая шапка з лямцу накшталт беларускай магеркі выяўле-на ў пласце XIII ст. у Брэсце.

Гандаль.Не ўсе патрэбы ў сыравіне, прадуктах харчавання і прадметах ра-месніцкай вытворчасці маглі быць задаволены на месцы. Да таго ж у чымсьці на той час быў і лішак мясцовай прадукцыі, якую можна было прадаваць ці аб-мяняць. Шырокі гандлёвы абмен вёўся з паўднёварускімі гарадамі, найперш з Кіевам, куды амаль з паўсвету сцякаліся тавары іншаземных купцоў.

Вырабы паўднёварускай вытворчасці прадстаўлены знаходкамі шкля-ных бранзалетаў (хаця некаторая іх частка выраблялася і ў гарадах Белару-сі — Полацку, Віцебску, Друцку), пацерак, пярсцёнкаў, посуду. 3 паўночна-га Прьгчарнамор'я даходзілі на Беларусь амфары з віном і алеем. Вялікая колькасць гэтага посуду сабрана ў Навагрудку, ёсць ён у Мінску, Полацку, Віцебску, Брэсце і інш. 3 Каўказа сюды прывозілі самшыт, з якога выразалі грабяні. Адтуль жа паступаў і валошскі арэх. 3 Візантыі, Блізкага Усходу і Сярэдняй Азіі дастаўляўся шыкоўны шкляны посуд, распісаны эмаллю і зо-латам. Фаянсавы посуд прывозіўся з Персіі. 3 арабскага Усходу і Візантыі часам прывозілі і дарагія тканіны (павалокі). Фрагмент шыкоўнай шоўка-вай вопраткі, вышытай залатымі ніткамі, знойдзены ў Мінску. Нават з да-лёкага Індыйскага акіяна траплялі на Беларусь рэчы. Гэта ракавінкі кауры, што ішлі на аздобу маністаў. Яны знойдзены ў Гродне, Полацку і Віцебску. Цікавая знаходка выяўлена ў Ваўкавыску — рэшткі касцей паўліна, зной-дзеныя ў пласце XII ст. Радзімаю гэтых дзівосных істот з'яўляюцца астравы Цэйлон і Суматра. Несумненна, што такая рэдкая для нашых краёў птушка магла належаць вельмі заможным людзям — князю або знаці.

Магчыма, з Ноўгарада або з Прыбалтыкі ці праз Полыпчу ў гарады Бела-русі трапілі тавары заходнееўрапейскай вытворчасці. Так, у Навагрудку знойдзены бронзавы кубак XII ст., які паходзіць з Самбіі, і залаты пярсцёнак з лацінскім надпісам (XIII—XIV стст.). У Гродне сярод старажытнасцей Ба-рысаглебскай царквы выяўлены бронзавы рукамыйнік-вадалей у выглядзе ўзброенага конніка (Ніжняя Саксонія, першая палова XIII ст.)1. У Ваўка-выску знойдзена наверша з косці маржа ў выглядзе галавы льва, які паглы-

_________________

 

1 Гуревич ФД. Древние города Белорусского Понеманья. С. 36.

 

 

нае чалавека (Паўднёвая Германія, другая палова XII ст.), у Мінску — абломак касцяной лыжачкі для прычасця ў выглядзе фігуркі святога з рогам (Францыя, XII ст.), зброя скандынаўскага паходжання (мячы, шлем) зной-дзена ў некаторых гарадах Панямоння і ў Полацку.

У Візантыю і Заходнюю Еўропу гарады Беларусі пастаўлялі найперш дарагія футры (куніцы, собаля, вавёркі), мёд, воск, смалу, лён і вырабы з яго, зброю, замкі, разную косць, вырабы са срэбра, жывёлу і рабоў, захопленых у час войнаў, пра што іншым разам згадваюць тсьмовыя крыніцы. Каляровыя і высакародныя металы траплялі ў Беларусь толькі прывазным шляхам у вышуку гандлёвага абмену. Пра добра наладжаны гандаль сведчаць знаходкі ў гарадах і ў некаторых пахаваннях ручных вагаў, бязменаў, гірак-разнаваг.

Грашовае абарачэнне.УIX—X стст. у грашовым абарачэнні на Беларусі былі арабскія срэоныя манеты — дырхемы1. Вялікі скаро такіх грошай вагой болып за 20 кг знойдзены каля Полацка. У XI ст. распаўсюджваюцца срэбра-ныя манеты — дэнарыі з Германіі, Англіі, Чэхіі, Угоршчыны, Францыі і Паўночнай Італіі. Зрэдку трапляюць на тэрыторыю Беларусі срэбраныя і за-латыя грошы візантыйскага паходжання. У тэты ж час вядомыя ўжо і ўласна грошы ўсходнеславянскага паходжання, якія чаканіліся ў Кіеве, — срэбрані-кі і златнікі. На Беларусі знойдзена некалькі соцень срэбранікаў і дзесятак златнікаў.

У XII—XIII стст. на Беларусі быў "безманетны перыяд". Таму ў абарачэнні хадзілі плацежныя зліткі са срэбра. Гэта кіеўскія, вырабленыя ў форме па-доўжанага ромба з адсечанымі вострымі вугламі (вага 140—165 г), наўгарод-скія — у выглядзе лодкападобнага бруска, вагою 200 г і літоўскія ці заходнерус-кія ў выглядзе палачкі вагою 100—110 г. У пісьмовых крыніцах гэтыя зліткі на-зываюцца грыўняй, рублём, срэбрам літым, а палавінкі іх — паўцінаю. У По-лацкім княстве мелася свая назва іх — "ізрой". У якасці дробных грошай маглі ўжывацца шыферныя праслачкі, алавяныя пломбы, футры дробных жывёл.