Землі Сярэдняга Пабужжа

Насельніцтва. Тэрыторыя Сярэдняга або Беларускага Пабужжа ўклю-чае ў сябе землі, якія ляжаць у басейне сярэдняга цячэння Заходняга Буга і яго прытокаў (Мухавец, Лясная, Рыта). 3 далёкай старажытнасвд Буг з'яўляўся асноўнай воднай магістраллю рэгіёна. Важную ролю адыгрывалі таксама прытокі Буга, асабліва Мухавец. Гэты гандлёвы шлях на працягу шэрагу стагоддзяў звязваў не толькі тэрыторыю Сярэдняга Пабужжа, але і землі Старажытнай Русі з Літвой, Польшчай, Германіяй, Чэхіяй. Наяўнасць гандлёвага шляху станоўча адбілася на развіцці эканамічных адносін і гра-мадскага ладу Сярэдняга Пабужжа. Аб гэтым сведчаць вынікі археалагіч-ных даследаванняў, а таксама знаходкі грашова-рэчавых скарбаў X—XII стст. з манетамі розных краін: Англіі, Германіі, Даніі, Чэхіі, Полыычы.

У сувязі з адсутнасцю пісьмовых крыніц адзінымі гістарычнымі матэры-яламі з'яўляюцца археалагічныя даныя, якія сведчаць, што славянскія пля-мёны паявіліся ў Сярэднім Пабужжы ў VI—VII стст. Такі вывад можна зра-біць на падставе матэрыялаў, атрыманых у 1988 г. В. Вяргей пры раскопках паселішча каля в. Блювінічы Брэсцкага раёна, дзе знойдзена ляпная ранне-славянская кераміка пражскай культуры VI—VII стст.1

Насельніцтва Сярэдняга Пабужжа працягвала жыць у IX—X стст. на ад-крытых паселішчах плошчай 1—3 га па берагах рэк. Адно з іх каля в. Дружба (раней Скорбічы) Брэсцкага раёна ў 1966 г. вывучала I. Русанава. У выніку раскопак было здабыта шмат канкрэтных звестак пра культуру насельніц-тва канца 1-га тысячагоддзя н.э. у басейне р. Лясная.

3 самага пачатку прыходу на тэрыторыю Сярэдняга Пабужжа ў VI—VII стст. славяне жылі ў неўмацаваных паселішчах. 3 другой паловы X ст. побач

___________________

 

1Вяргей В.С., Кудрашоў ВЯ. Раскопкі паселішча Блювінічы на р. Лясной // Весці АНБ. Сер. грамад. навук. 1994. № 4. С 119,120.

 

 

з селішчамі яны вымушаны былі будаваць умацаваныя гарадзішчы, якія служылі сховішчамі ў выпадку варожай навалы.

Трупа ўсходнеславянскіх археалагічных помнікаў другой паловы X ст. вывучалася каля в. Франопаль. Устаноўлена, што спачатку людзі жылі на паселішчы, а ў другой палове X ст. било пабудавана гарадзішча1. Аналагіч-ны помнік выяўлены каля в. Філіпавічы.

Насельніцтва тэрыторыі Сярэдняга Пабужжа другой паловы 1-га тысяча-годдзя н.э. мела звычай хаваць нябожчыкаў па абрадзе трупаспалення (крэма-цыя) пад насыпам кургана або ў насыпе2. Нябожчыка спальвалі, потым рэшткі збіралі і хавалі ў іншым месцы ў круглай яме або на гарызонце ці ў насыпе кур­гана. Зрэдку памерлага спальвалі на месцы насыпання кургана.

Курганы з трупаспаленнем даследаваны каля в. Шэбрын Брэсцкага, ху-тара Гуркі, Струга Маларыцкага, Радасць, Войская, Кусцічы Камянецкага раёнаў. Каля вёсак Лісоўчыцы і Хацінава вывучаны курганы з частковым спаленнем. Яны адносяцца да пераходнага перыяду ад абраду крэмацыі да трупапалажэння. Вывучэнне ў рэгіёне больш за 260 курганоў дае магчы-масць упэўніцца, што тут замена крэмацыі трупапалажэннем адбывалася паступова ў XI ст.

Важна адзначыць, што ва указаны час праходзіла змена пахавальнага аб­раду ў аднаго і таго ж у этнічных адносінах насельніцтва. Тут разам са звы-чайнымі курганамі ёсць насыпы, якія ў падножжы абкладзены камянямі-ва-лунамі. Сустракаюцца выпадкі, калі апрача абкладкі пад дзірваном кургана зроблена выкладка з больш дробных валуноў. У курганах з каменнай аб-кладкай, так і без яе пахаваны прадстаўнікі ўсходнеславянскіх плямён, у ас-ноўным дрыгавічоў, як лічаць некаторыя даследчыкі. У асобных выпадках сустракаюцца пахаванні ўсходнеславянскага племя валынян.

У сувязі з тым што выкарыстанне валуноў характэрна для заходнябалцкіх плямён і ў прыватнасці яцвягаў, іншьш даследчыкі мяркуюць, што курганы з прымяненнем валуноў пакінуты тут заходнябалцкім племем яцвягаў3. Такса-ма выказана думка, што гэта пахаванні славянізаваных нашчадкаў яцвягаў4.

Неабходна падкрэсліць, што ў пахаваннях знойдзены толькі ўсходнесла-вянскі пахавальны інвентар. Пры жаночых пахаваннях выяўлены этнавызна-чальныя жаночыя ўпрыгожанні, якімі з'яўляюцда ажурныя металічныя па-церкі, зробленыя на каркасе з меднага дроту і з напаянымі на яго срэбранымі шарыкамі, і скроневыя кольцы, якія ўключаюць па тры такія пацеркі. Гэтыя ўпрыгожанні каштавалі вельмі дорага. На тэрыторыі Сярэдняга Пабужжа знойдзена значная колькасць такіх этнавызначальных рэчаў. Так, каля в. Сві-шчова ў двух курганах выяўлена пяць ажурных пацерак дрыгавіцкага тыпу.

Такія пацеркі знойдзены ў курганах каля вёсак Ратайчыцы, Войская Ка­мянецкага раёна і в. Рогаўка (былы Бельскі павет). Тэты пералік можна прадоўжыць. Матэрыялы з шырокай тэрыторыі Сярэдняга Пабужжа даюць падставу адносіць курганы, а значыць, і насельніцтва да дрыгавічоў.

Вялікую колькасць курганоў налічваў могільнік каля хутара Гуркі Брэс­цкага раёна — 173 насыпы вышынёй 0,4—1 м, дыяметрам 6—14 м. Гэта самы значны па колькасці курганоў могільнік у Брэсцкай вобласці, які датуецца ХІ-ХІІІ стст.

На тэрыторыі Сярэдняга Пабужжа сустракаюцца так званыя "каменныя курганы", у насыпах якіх прысутнічае шмат валуноў. У некаторых курганах

__________________

 

1 Іоў А. Этнічны склад насельніцтва Заходняга Палесся ў X—XIII стст. (па матэрыялах сельскіх паселішчаў) // Старонкі гісторыі Беларусі. Мн., 1992. С 27—30.

2Коробушкипа Т.Н. Курганы Белорусского Побужья X—XIII вв. Мн., 1993. С. 21.

3 Квятковская А.В. Курганы ятвягов конца I — начала II тысячелетия н.э. (устройство и типология) // Пстарычна-археалагічны зборнік. Мн., 1996. № ю. С. 58—61.

4 СедовВ.В. Восточные славяне в VI—XIII вв. С. 120.

 

 

назіраецца шчыльная каменная вымастка. Пахавальны абрад — трупапала-жэнне на гарызонце, у падкурганных ямах, у насыпах, галавой на захад, зрэд-ку на ўсход. Такія курганы даследаваны каля вёсак Войская, Свішчова, Трасцяніца, Ратайчыцы ў Камянецкім раёне і ў іншых месцах1.

Наяўнасць у курганах валуноў лічьгцца заходнябалцкімі (яцвяжскімі) звычаямі.

Аднак, на думку аўтараў, наяўнасць валуноў у курганах не з'яўляецца эт-навызначальнай рысай па той прычыне, што яны сустракаюізда не толькі ў заходніх балтаў, але і ва ўсходніх. Галоўнае, што такая дэталь прасочваецца таксама ва ўсходнеславянскіх плямён, а таксама плямён Пскоўшчыны і Наўгародчыны. Насельніцтва ўказанай тэрыторыі выкарыстоўвала валуны пры збудаванні кургана не толькі ў X—XIII стст., але і пазней. У курганах Наўгародскай зямлі валуны выкарыстоўвалі значна шырэй.

У яцвяжскіх курганах Сувалкіі (Польшча) валунамі выкладалі ўсю пло-шчу будучага кургана, а ў асобных выпадках і магільную яму. На тэрыторыі Сярэдняга Пабужжа няма нічога падобнага.

3 улікам усіх навуковых даных можна сцвярджаць, што курганы Сярэд­няга Пабужжа вядуць сваё паходжанне не ад заходнябалцкіх, а ад болын ранніх усходнеславянскіх помнікаў з пахаваннямі па абрадзе трупаспален-ня. Пацвярджэннем гэтаму служаць раннія курганы з трупаспаленнем на могільніках тэрыторыі Пабужжа.

У кургане № 20 каля в. Ратайчыцы з трупаспаленнем зафіксавана аб-кладка з валуноў на падэшве. У ім выяўлены рэшткі жаночага пахавання, ся-род якога былі шкляныя пацеркі, у тым ліку залачоныя і пасярэбраныя, а таксама, што надзвычай істотна, металічная ажурная пацерка дрыгавіцкага тыпу. Гэтыя і іншыя прыведзеныя вышэй прыклады — яскравае сведчанне таму, што як пахаванні па абрадзе трупаспалення, так і трупапалажэння на-лежаць аднаму ў этнічных адносінах насельніцтву. Гэтым насельніцтвам было ўсходнеславянскае племя дрыгавічоў2.

Курганныя пахаванні Сярэдняга Пабужжа параўнальна бедныя на знаход-кі, тым не менш яны даволі разнастайныя. У мужчынскіх пахаваннях прысут-нічаюць кавалкі ганчарных гаршкоў (зрэдку гаршкі цэлыя), нажы, паясныя спражкі, крэсівы і зрэдку пярсцёнкі. Жаночыя пахаванні значна багацейшыя. У іх змешчаны кавалкі керамікі і цэлыя гаршкі, скроневыя кольцы розных форм, пацеркі з каляровага шкла і металічныя ажурныя дрыгавіцкага тыпу, сланцавыя праслачкі, бронзавыя бразготкі, металічныя гузікі. Для параўнання можна прыгадаць рэчы, якія часта сустракаюцца ў ранніх курганах яцвягаў з абрадам трупаспалення на тэрыторыі Сувалкіі ў Польшчы. У іх часта знахо-дзяць зброю, прадметы рыштунку каня і кошгіка. На тэрыторыі Сярэдняга Па­бужжа ў курганах другой паловы 1-га тысячагоддзя н.э. звычайна фіксуюцца рэшткі вогнішча з перапаленымі касцямі і ляпная кераміка. Такое ж станові-шча і ў позніх курганах, толькі кераміка тут кругавая.

Такім чынам, курганы тэрыторыі Сярэдняга Пабужжа істотна адрозні-ваюцца па дэталях абраду і пахавальнаму інвентару ад курганоў Сувалкіі на тэрыторыі Польшчы. Аб гэтым пасля дэталёвага вывучэння адпаведных помнікаў можна сцвярджаць з упэўненасцю. Інвентар у каменных курганах Пабужжа пацвярджае, што насельніцтва, якое ў іх пахавана, у этнічных ад-носінах мае дачыненне да славян.

Гарады.У канцы X ст. дзякуючы Прыпяцка-Бугскаму гандлёваму шля­ху і эканамічнаму развіццю паяўляюцца рэальныя ўмовы для ўзнікнення на

___________________

 

1 Археалогія і нумізматыка Беларусі. С 301.

2Коробушкина Т.Н. Курганы Белорусского Побужья. С. 109; Яна ж. Насельніцтва Бела-рускага Пабужжа X—XIII стст. Мн., 1999. С. 56.

 

 

тэрыторыі Сярэдняга Пабужжа гарадоў. Дакладныя летапісныя звесткі аб Берасці (Брэсце) адносяццада 1019 г.1

Ёсць падставы меркаваць, што старажытны Брэст быў пабудаваны на мяжы X—XI стст. 3 самага пачатку існавання ён адыгрываў ролю палітычна-га, эканамічнага, адміністрацыйнага і культурнага цэнтра Пабужжа, а такса-ма з'яўляўся ваенна-абарончай крэпасцю. У ім, згодна Іпацьеўскаму летапі-су, быў пабудаваны "столп камен" накшталт Камянецкай вежы і царквы свя-тога Пятра2.

Неўзабаве на Заходнім Бугу быў заснаваны Драгічын (Дарагічын), а по-тым Мельнік, які ў Іпацьеўскім летапісе названы пад 1260 г., дзе гаворыцца аб існаванні ў горадзе царквы святой Багародзіцы. У гэтым летапісе яшчэ паведамляецца пра два гарады ў Пабужжы. На р. Лясная ў 1276 г. быў закла-дзены Камянец, а ў 1287 г. Кобрын, размешчаны на Мухаўцы, пабудаваны князем Уладзімірам Васількавічам для "сваей княгіні"3.

Старажытны Брэст (Берасце, Бярэсце) з'яўляецца адным з найбольш вывучаных гарадоў на тэрыторыі Беларусі і самым даследаваным у Сярэд-нім Пабужжы. Пры раскопках была вызначана забудова старажытнага гора-да, атрымана яскравае ўяўленне аб структуры гарадской гаспадаркі. Па колькасці вывучаных драўляных пабудоў (звыш 200) ён пераўзыходзіць многія іншыя гарады. Гэтае ж самае можна сказаць аб выключнай захаванас-ці будынкаў (іншы раз на 10—12 вянцоў). Ускрыты тры вымашчаныя тоўстымі дошкамі вуліцы. У Берасці адсутнічала дваровая планіроўка.

Дзядзінец меў надзвычай стабільную і шчыльную забудову. Драўляныя аднакамерныя пабудовы памерамі 10—16 м2 размяшчаліся ў 3—4 рады паміж паралельна пракладзеных вуліц. Вокны знаходзіліся з тыльнага боку жыл-лёвых пабудоў, якія мелі падлогу з дошак і глінабітныя, а з XIII ст. і цагляныя печы. Дахі былі двухскатныя, зробленыя з дошак, дзверы — вузкія і нізкія.

Матэрыял археалагічных раскопак, якія доўжыліся амаль 20 гадоў, дае ўяўленне аб развіцці ў горадзе разнастайных рамёстваў, занятках жыхароў земляробствам, жывёлагадоўляй, хатнімі промысламі. Сярод звычайных рэчаў выяўлены унікальныя, да якіх можна аднесці самшытавы грэбень з выразанымі літарамі алфавіта канца XII — пачатку XIII ст., дубовае рала XIII ст., касцяную шахматную фігурку з выявай воіна, выкананую ў рэаліс-тычнай манеры, касцяны мастыхін — прыладу мастака для нанясення і рас-цірання фарбаў.

У сувязі з выдатнай захаванасцю драўляных пабудоў XIII ст. было выра-шана закансерваваць іх і зрабіць музей старажытнага горада "Бярэсце". У ім размешчаны шматлікія археалагічныя знаходкі. У сакавіку 1983 г. ён адчы-ніў свае дзверы наведвальнікам.

Пісьмовыя і археалагічныя матэрыялы даюць падставу зрабіць вывад аб заснаванні горада ўсходнімі славянамі, верагодней за ўсё дрыгавічамі. 3 са­мага пачатку пасля ўзвядзення ўсходнеславянскага горада на яго ўсклада-лася адказная роля ў жыцці насельніцтва Сярэдняга Пабужжа. I нават калі на гэтай тэрыторыі вырастаюць іншыя гарады (Мельнік, Камянец, Коб­рын), яго роля як галоўнага горада Сярэдняга Пабужжа не зменшылася.

Драгічын Надбужны размяшчаўся на гандлёвым прыпяцка-бугскім шляху і быў яго канечным усходнеславянскім горадам. Менавіта тут пера-гружалі тавары, якія ішлі з усходу на захад, і наадварот. Не выпадкова ў ся-рэдзіне XIX ст. у Драгічыне было знойдзена некалькі тысяч таварных свін-цовых пломбаў XII—XIII стст.

________________

 

1 ПСРЛ. Т. 2. С. 132.

2 Там жа. С. 927.

3 Там жа.С.876,925.

 

 

Горад упамянуты ў летапісе пад 1142 г., але бьгў пабудаваны значна раней. Археалагічныя даследаванні Драгічына былі праведзены польскім археолагам КМусяновіч1. Выяўлены сельскія паселішчы VI—XI стст., у якіх пражывалі невялікія групы населыгіцтва. У пачатку XI ст. сфарміраваўся горад, ад якога на беразе Буга засталося гарадзішча Замкаваягара. Каля гарадзішча размя-шчаліся неўмацаваныя паселішчы — пасады. Верагодна, у XII ст. узніклапасе-лішча Драгічын Рускі на другім беразе ракі. На тэрыторыі горада каля ракі бы­ла заснавана прыстань для выгрузкі і пагрузкі тавараў, адкуль іх везлі далей ці па сушы ў польскія землі, ці, выкарыстоуваючы цячэнне Буга, накіроўвалі ў землі яцвягаў, якія жылі на р. Нараў. Побач з прыстанню знаходзілася мытня.

Водны шлях, які звязваў Кіеу з Драгічынам праз Прыпяць і Днепр, абаз-начаны знаходкамі скарбаў араоскіх манет — дархемаў. У Драгічыне зной-дзены скарб такіх манет, які быў схаваны ў канцы IX ст. Скароы арабскіх ма­нет знойдзены ў Антопалі і Пінску.

Пры археалагічных раскопках у Драгічыне знойдзена шмат суручскіх каменных праслачкаў і мноства шкляных бранзалетаў. У суседняй Мазовіі такіх бранзалетаў няма.

У пласце канца XII — пачатку XIII ст. выяўлена касцяная ручка вялікага баявога нажа з надпісам, зробленым кірыліЦай: "Ежков нож а иже и украдет проклят будет". Надпіс меў магічны сэнс, з якім уладальнік нажа звязваў на-дзею на захаванне сваей уласнасці. Мяркуюць, што надпіс зрабіў сам ула-дальнік нажа, які быў, верагодна, воінам.

У Драгічыне пражьшала змешанае насельніцтва, але пераважалі "рўсіны", г. зн. усходнія славяне. Тут знаходзілася таксама заходнеславянскае насельніц-тва, якое перасялялася з суседняй Мазовіі. У горадзе былі групы купцоў, якія займаліся гандлем. Адны з іх жылі пастаянна, другія часова, пакуль заключалі-ся гандлёвьы пагадненні. У Мазовію праз Драгічын паступала галіцкая соль. У Драгічыне жыў князь ці яго пасаднік, знаходзілася княжацкая рэзідэнцыя2.

Палітычная гісторыя. Важным палітычным цэнтрам Сярэдняга Пабуж-жа на працягу ўсяго сярэднявечча з'яўляўся г. Берасце. 3 пачатку XI ст. ён уваходзіў у склад Тураўскага княства, якое атрымаў у спадчыну Святаполк ад вялікага князя кіеўскага Уладзіміра. Пасля смерці Уладзіміра кожны з яго сыноў імкнуўся завалодаць велікакняжацкім сталом, барацьба за які праходзіла з пераменным поспехам.

У1015 г. прастол у Кіеве захапіў Святаполк — прыёмны сын Уладзіміра, і хутка былі забіты два малодшыя Уладзіміравічы: Барыс і Глеб. Аднак Яраслаў Уладзіміравіч, тады наўгародскі князь, у выніку трохгадовай ба-рацьбы (1016 — 1019) канчаткова перамог Святаполка, які быў у 1019 г. ушчэнт разбіты ў бітве на р. Альце і з рэшткамі дружыны ўцякаў да свайго цесця караля Баляслава Харобрага ў Польшчу. Летапісец піша: "Бежашу ему нападе на (нь) бес и расслабеша кости его". У вельмі цяжкім стане, калі Святаполк не мог рухацца, яго на насілках "принесоша к Берестью"3. Так увайшоў у пісьмовую гісторыю горад, якому было наканавана стаць стратэ-гічным і палітычным цэнтрам зямель Пабужжа. Важнасць і значэнне гэтай тэрыторыі добра ўяўлялі сабе кіеўскія князі, таму на працягу дзесяцігоддзяў яны вялі барацьбу за гэтыя землі з польскімі каралямі.

Хутка Берасце (Бярэсце) было занята польскім войскам. Летапісец па-ведамляе аб паходах Яраслава (пазней празванага Мудрым) к Берасцю ў 1020 г., яго барацьбе з палякамі ў 1022,1031 і 1044 гг.

___________________

 

1 Musianowicz K. Drohiczyn od VI do XIII wieku. Bialystok, 1982; Каробушкіна Т.М. Насель-ніцтва Беларускага Пабужжа X—XIII стст. С. 63,91—93.

2 Musianowicz K. Drohiczyn od VI do XIII wieku..

3 ПСРЛ.Т.2.С. 118,132.

 

 

У сваім "Павучанні" Уладзімір Манамах пісаў, што каля 1073 г. ён быў пас7 ланы вядікім князем кіеўскім ахоўваць Берасце, якое было спалена палякамі ў час набегу. У гэтым паведамленні Берасце ўпершыню названа горадам.

Вялікі князь кіеўскі Святаполк Ізяславіч у 1097 г. прагнаў з Берасця ва-лынскага князя Давыда Ігаравіча. Пасля смерці Святаполка ў 1113 г. Берас­це разам з Тураўскім княствам апынулася ў падпарадкаванні вялікага князя кіеўскага Уладзіміра Манамаха. Але ў 1146 г. горад быў вернуты Тураўска-му княству1.

У другой палове XII ст. Берасце ўвайшло ў склад Уладзіміра-Валынска-га княства. У горадзе адбываліся розныя палітычныя падзеі. На працягу XII—XIII стст. летапісы адзначаюць спробы Берасця стаць самастойным цэнтрам асобнага ўдзела.

Драгічын Надбужны ў сярэдзіне XII ст. дасягнуў свайго росквіту. Фактыч-на ён быў другім пасля Берасця адміністрацыйным цэнтрам у Пабужжы. У 1181 г. Драгічын, верагодна, стаў сталіцай асобнага княства пад уладай князёў з турава-пінскай галіны, якія ў 1087—1157 гг. валодалі ўсім Сярэднім Пабуж-жам. Нейкі час Драгічын знаходзіўся пад уладай валынскіх князёў, якія яшчэ раней авалодалі Берасцем і ўсёй паўднёвай часткай Сярэдняга Пабужжа. У 1235 г. горад захапіў мазавецкі князь Конрад (Кандрат). У 1237 г. ён пасяліў

________________

 

1 ПСРЛ. Т. 2. С. 118,132; Лысенко П.Ф. Берестье. Мн., 1985. С. 11-19.

 

 

тут нямецкіх мечаносцаў, якія былі ў яго на службе. У1237 г. галіцка-валынскі князь Даніла Раманавіч з боем узяў горад. Многія крыжакі загінулі ці трапілі ў палон. Даніла Раманавіч распаўсюдзіў сваю ўладу на Драгічын каля 1240 г. Драгічын часта быў пунктам збора паходаў рускага мазавецкага войска суп-раць яцвягаў1. У 1254 г. у час паходу на яцвягаў у Драгічыне сціпла карана-ваўся Даніла Раманавіч. Ен прыняў ад рымскага папы каралеўскі тытул, спа-дзеючыся стварыць у Еўропе кааліцыю для барацьбы з мангола-татарамі.

Драгічын быў важным горадам на ўсходнеславянска-мазавецкім памеж-жы. Меркаванне аб тым, што Драгічын быў сталіцай Ятвязі, не пацвярджа-ецца фактамі. Сталіца Ятвязі знаходзілася недзе ў іншым месцы, калі яна на-огул існавала.

У 1260 г. праз Драгічын прайшлі мангола-татары, якія накіроўваліся з зямель яцвягаў у г. Мельнік. Мельнік быў усходнеславянскім невялікім го­радам. У 1274 г. Драгічынам канчаткова завалодалі літоўскія князі.