Заваяванне германскімі феадаламі зямель заходніх славян і прусаў.
Барацьба з іншаземнымі захопнікамі
На ўзбярэжжы Балтыйскага мора ад р. Лабы (Эльбы) да Одры (Одэра) у раннім сярэднявеччы размяшчалася буйная група заходніх славян, якія аб'ядноўваліся ў племянныя саюзы — бодрычаў, люцічаў, лужыцкіх сербаў. У X ст. пачалося сістэматычнае заваяванне палабскіх славян германскімі феадаламі. Палабскія славяне мужна супраціўляліся, аднак германскія ры-цары ў другой палове XII ст. захапілі іх землі. У 1170 г. на гэтых землях уз-нікла ў складзе Германскай імперыі Мекленбургскае княства, якое было не-пасрэдна падпарадкавана саксонскаму герцагу Генрыху Льву. На зямлі лю-цічаў амаль адначасова было заснавана маркграфства Брандэнбургскае на чале з Альбрэхтам Мядзведзем. Цэнтрам маркграфства стаў у XIII ст. Бер-лін (упершыню ўпамінаецца ў 1230 г.). Нямецкая каланізацыя прывяла да знішчэння і асіміляцыі палабскіх славян3.
Жорсткі і ваяўнічы Генрых Леў праз дзесяць гадоў захапіў славянскае Памор'е (паміж Одэрам і Віслай), дзе жылі блізкія да палабскіх славян па-маране і існавалі паморскія гарады Волін і Шчэцін. Памор'е было ператво-рана ў імперскае княства, памаране цярпелі асіміляцыю, аднак не страцілі
__________________
1 ПСРЛ. Т. 2. С 897-914.
2 Соловьев СМ. История России с древнейших времен. М., 1960. Кн. 2. С. 202—214.
3 История средних веков. / Под ред. С.Д.Сказкина и др. М., 1966. Т. 1. С. 355, 356.
нацыянальнай самабытнасці. Яны ўдзельнічалі ў этнагенезе польскага народа. Патомкі памаран — кашубы — жывуць цяпер у Полынчы.
Германскія феадалы ў пачатку XIII ст. па ініцыятыве рымскага папы Інакенція III пачалі пранікаць у Прусію з прычыны крыжовага паходу суп-раць язычнікаў прусау. У 1226 г. мазавецкі князь Конрад, які вёў доўгую і безвыніковую барацьбу з прусамі, вельмі неабачліва запрасіў да сябе на да-памогу Тэўтонскі ордэн. Так стварыўся яшчэ адзін небяспечны ачаг наступления супраць балтаў і славян. Ордэн пачаў заваёўваць тэрыторыю прусаў і праз паўстагоддзе захапіў яе1. Нейкая частка прусаў перасялілася на тэрыторыю Літвы і Беларусі, аб чым гаварылася вышэй.
Разгарнулася каланізацыя нямецкімі выхадцамі запусцелых польскіх зямель. У населеных пунктах на тэрыторыі Польшчы распаўсюджвалася нямецкае права.
У канцы XII ст. нямецкія правіцелі вырашылі стварыць другі ачаг наступления — на Заходняй Дзвіне. Тут яны намерваліся захапіць прыбалтый-скія землі, што было небяспечна для Полацка.
Апорныя пункты Полацка ў Ніжнім Падзвінні.3 Сярэдняга Падзвіння, дзе размяшчаліся гарады Полацк і Віцебск, крывічы-палачане праніклі па Заходняй Дзвіне і яе прытоках у іншыя часткі балцкага рэгіёна, дзе стваралі свае апорныя пункты. Прыкладам такога ўмацаванага паселішча можа слу-жыць гарадішча Гарадзец VIII—XI стст. на р. Мнюта каля в. Дзіўная Шар-каўшчынскага раёна Віцебскай вобласці. Археалагічныя раскопкі пацвердзі-лі знаходжанне тут умацаванага паселішча, росквіт якога прыпадае на Х — першую палову XI ст.2 Другі такі пункт быў заснаваны на беразе возера Дзер-ба каля в. Маскавічы, пры раскопках якога выяўлены шэраг унікальных зна-ходак, у тым ліку косці з малюнкамі і надпісамі3. Верагодна, адначасова з Га-радцом на поўнач ад яго сярод азёраў вырас Браслаў, а крыху пазней па ніж-нім цячэнні Даўгавы ў асяроддзі латгалаў і селаў узніклі Кукенойс і Герцыке.
Гарадзішча старадаўняга Браслава — Замкавая гара — знаходзіцца ў цэн-тры сучаснага горада на перашыйку паміж азёрамі Дрывяты і Навята. Пля-цоўка гарадзішча плошчай 2 га абнесена магутным валам. Культурны пласт мае тры гарызонты. Паводле археалагічных даследаванняў, першыя пасяленцы з'явіліся на Замкавай гары (вышыня 14 м) у сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. У IX — пачатку X ст. сюды праніклі крывічы і адбываўся працэс асіміляцыі аба-рыгеннага балцкага насельніцтва. Браслаў быў заснаваны ў канцы Х ст. на мес-цы латгала-славянскага паселішча. Росквіт горада прыпадае на XI — першую палову XIII ст., калі Браслаў меў цесныя сувязі з Полацкам, Усходняй Прыбал-тыкай і гарадамі Кіеўскай Русі. Недалёка ад гарадзішча размяшчаўся курганны могільнік XI—XII стст., які належаў балта-славянскаму насельніцтву.
Браслаў упершыню ўпамінаецца ў "Хроніцы Быхаўца", дзе гаворыцца, што ўладанні літоўскага князя "прасціраліся па мяжу латвійскую і па Заві-лейскі Браслаў і да самай ракі Дзвіны". Гэта хроніка пацвярджае, што Брас-лаў быў горадам Полацкага княства: "Князь вялікі Кернус і Гімбут, жадаю-чы пашырыць сваю краіну, сабралі сілы літоўскія і жамойцкія і пайшлі на Русь к Браславу і Полацку". У гэтай крыніцы не ўказваецца дата падзей. Паводле "Хронікі" Стрыйкоўскага, яны адносяцца да 1065 г. На думку многіх даследчыкаў, горад, магчыма, заснаваны полацкім князем Брачыславам Ізяславічам (1003—1044) як памежная крэпасць Полацкага княства і названы яго імем. Але, па меркаванні В. Жучкевіча, першапачатковая назва стара-
________________
1 Пашуто В.Т. Героическая борьба русского народа на независимость (XIII век). М., 1956. С. 144.
2 Штыхаў Г.В. Гарадзішча Гарадзец на рацэ Мнюта // Помнікі культуры: Новыя адкрыц-ці. Мн., 1985. С. 174.
3 ДучыцЛ.У. Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст. С. 71.
жытнейшага паселішча магла быць утворана ад балцкага слова "браста" (брод), якое было ўспрынята славянамі, а затым пераасэнсавана.
На ўсходнім узбярэжжы Балтыйскага мора пражывалі старажытналатыш-скія плямёны: земгалы, куршы, латгалы. Земгалы пражывалі на паўднёвым беразе Рыжскага заліва, у басейне р. Ліелупе, куршы — на захад ад іх, у прымор-скай паласе. Старажытналатышскія плямёны цесна сутыкаліся з крьшічамі, з якімі існавалі сувязі са старажытных часоў. Крывічы-палачане пачалі прані-каць у ніжняе цячэнне Даўгавы ў другой палове 1-га тысячагоддзя н.э. Ва Усходняй Латвіі вядомыя могільнікі з доўгімі і падоўжанымі курганамі. На думку некаторых даследчыкаў, "гэтыя помнікі звычаина этшчна змешаныя, таму што тут жылі латгалы, фіна-угры, крьшічы і нават наўгародскія славене"1.
Кукенойс (Кокнесе, Кокенгузен) — адзін з фарпостаў Полацкага княства ва Усходняй Прыбалтыцы, размешчаны на правым беразе Даугавы, за 246 км ад Полацка. Упершынюўпамінаеццаў "Хроюцы Лівоніі" Генрыха Латвійска-га пад 1205 г., а пад 1206 г. названы "рускім" горадам. Меў вельмі добрыя ўма-цаванні: складаўся з замка (дзядзінца) плошчай 0,2 га, вакольнага горада (фор-бурга) і ўмацаванага пасада Пры археалагічных раскопках у культурным пласце замка магутнасцю 7 м выяулена 14 гарызонтаў чатырох этапаў яго зася-
___________________
1 Уртан В. Связи населения Латвии со славянами во второй половине 1-го тысячелетия // Arheologija un etnografija VIII. Рига, 1968. С. 83.
лення. Самы ранні пласт са штрыхаванай керамікай і пабудовамі слупавой канструкцыі адносіцца да рубяжа нашай эры. У пластах V—IX стст. знойдзены рэшткі слупавых пабудоў з агнішчамі. Выяўлены фрагменты гладкасценных і шурпатых, паліваных глішшай рошчьшай гаршкоў, якія характерны для бал-таў. 3 X да пачатку XIII ст. пляцоўка дзядзінца была шчыльна забудавана жыт-лом з глінабітнымі і каменнымі печамі. Знойдзена шмат прылад працы і прад-метаў побыту гэтага часу. Звяртае на сябе ўвагу наяўнасць шкляных бранзале-таў — знаходак, характерных для ўсходнеславянскіх гарадоў XII — першай па-ловы XIII ст. і оўручскіх праслачкаў. У пласце XI—XII стст. выяўлены дзве бронзавыя падвескі з выявай трызубца — родавага знака Рурыкавічаў, да якіх па бацькоўскай лініі належалі і полацкія князі.
У вакольным горадзе Кукенойса культурны пласт магутнасцю 6,5 м на-лічвае 11 гарызонтаў: шэсць верхніх адносяцца да перыяду існавання камен-нага замка, пяць ніжніх — да XI—XIII стст. У іх выяўлены невялікія драўля-ныя жылыя пабудовы. Каля адной пабудовы заўважана прызба — характерная дэталь жылля ўсходніх славян. Знойдзены прылады працы, прадметы хатняга ўжытку, зброя (наканечнікі стрэл і дзід), шпоры. У вакольным горадзе знаходзіліся прадстаўнікі, верагодна, малодшай дружыны. Сведчаннем сувязяў з Полацкам з'яўляецца свінцовая віслая пячатка, якая, магчыма, належала маці Ефрасінні (Еўфрасінні) Полацкай.
Такім чынам, Кукенойс узнік на месцы паселішча ранняга жалезнага веку. 3 другой паловы XI — пачатку XIII ст. ён належаў Полацкаму княству. Драўляны замак — рэзідэнцыя князя Вячкі — спалены ў 1208 г., хутка на яго месцы крыжакамі былі пабудаваны мураваныя ўмацаванні. Замак з'яўляўся фарпостам і цэнтрам феадальнагаўладання ў Ніжнім Падзвінні. Насельніц-тва Кукенойса этнічна змешанае і складалася з мясцовых балтаў (латгалаў і селаў) і ўсходніх славян.
Герцыке (Герцык, Герсіке, Ерсіка) — старажытны горад, які размя-шчаўся на правым беразе Заходняй Дзвіны, за 180 км ад Полацка. Гарадзі-шча авальнай формы (70x100 м), пасад (750х200м) знаходзіўся на поўнач ад яго. На гарадзішчы пры раскопках зафіксавана 10 будаўнічых гарызонтаў, найбольш ранні з іх адносіцца да X ст. У XI ст. былі пабудаваны земляныя ўмацаванні. Выяўлены рэшткі драўляных пабудоў з печамі, знойдзены рэ-чы, тыповыя для прыбалтыйскіх і славянскіх народаў, характэрныя таксама для гарадоў Полацкай зямлі. Пасад заселены ў XI—XII стст. Непадалёку знаходзіцца могільнік X—XII стст. Пахавальны абрад — трупапалажэнне. Жаночыя ўпрыгожанні ў болынасці латгальскія. Знойдзены крыжыкі і не-каторыя ўпрыгожанні, характэрныя для славян.
Такім чынам, паселішча Герцыке існавала з X ст. У другой палове XI — першай палове XIII ст. горад належаў Полацкаму княству як фарпост і цэнтр уладання ў Ніжнім Падзвінні. Насельніцтва складалася пераважна з латгалаў і славян. Горад упершыню ўпамінаецца ў "Хроніцы Лівоніі" пад 1203 г. як багатая княжацкая рэзідэнцыя з праваслаўнымі цэрквамі і як цэнтр удзела на чале з князем Усеваладам, падпарадкаванага Полацку.
На прыкладзе Кукенойса і Герцыке можна бачыць спробу княжацкай ус-ходнеславянскай каланізацыі зямель у ніжнім цячэнні Заходняй Дзвіны1. Тут узніклі гарады са змешаным наседьніцтвам, якія знаходзіліся ў васаль-най залежнасці ад Полацка. Вельмі магчыма, што ў Кукенойсе і Герцыке княжылі прадстаўнікі полацкай княжацкай дынастыі са сваімі дружынамі і знаходзіліся тут да з'яўлення нямецкіх рыцараў.
Уварванне нямецкіх феадалаў ва Усходнюю Прыбалтыку.Важнай крыніцай для вывучэння агрэсіі тэўтонаў з'яўляецца "Хроніка Лівоніі", аўтар якой — Генрых Латвійскі — быў удзельнікам апісаных падзей. Гэты
__________________
1 Штыхов Г.В. Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). С. 62.
твор, ухваляючы "подзвігі" нямецкіх рыцараў, вызначаецца дэталёвым ас-вятленнем фактаў, дакладнасцю храналогіі, геаграфічных назваў, імёнаў. Трэба адзначыць, што, апіраючыся на "Хроніку Л івоніі" і на іншыя крыніцы, М.Ермаловіч падрабязна і грунтоўна асвятліў гісторыю ўварвання крыжа-коў у Ніжняе Падзвінне і яго сумныя вынікі для Полацка1.
Нямецкія святары, купцы і рыцары высадзіліся ў вусці Заходняй Дзвіны ў канцы XII ст. Захопніцкія намеры "пілігрымаў" пад выглядам распаўсю-джання веры сярод мясцовага насельніцтва хутка сталі відавочнымі і выклі-калі супраціўленне. Заваёўнікам дапамагала каталіцкая царква. Сумеснымі намаганнямі быў створаны царкоўна-рыцарскі ордэн Мечаносцаў.
Тэўтонскія рыцары разбілі атрады ліваў, захапілі зручную Земгальскую гавань. На яе месцы ў 1201 г. была пабудавана крэпасць Рыга. Гэты горад стаў цэнтрам нямецкага гандлю і дзейнасці манахаў-католікаў у Прыбалтыцы. Для далейщай экспансіі рыцары будавалі невялікія мураваныя крэпасці і такім чы-нам прасоўваліся ўверх па Заходняй Дзвіне на тэрыторыю латгалаў, пагража-ючы Полацку. Палачане першымі з усходніх славян сутыкнуліся з крыжакамі.
Атрады з Полацка і іншых гарадоў дапамагалі насельніцтву тэрыторыі Латвіі і Эстоніі адбіваць напады тэўтонаў. 3 даўніх часоў лівы і латгалы пла-цілі даніну полацкім князям і пастаўлялі ім дапаможныя войскі. Уся тэры-торыя ўздоўж Заходняй Дзвіны была падначалена Полацку. Таму дружыны полацкага князя Уладзіміра летам 1203 г. асадзілі дзве нямецкія крэпасці Гольм і Ікскуль, але значнага поспеху не мелі. У гэтым жа годзе на Рыгу на-паў князь Герцыке Усевалад сумесна з атрадам літоўцаў.
У1205 г. рыцары сабралі вялікія сілы і накіраваліся далей на ўсход, пры гэтым яны разоуралі і знішчалі ў пажарах паселішчы фінамоўных плямён ліваў. Лівы жылі ў паўночнай і заходняй частках сучаснай Латвіі. Яны звярнуліся за дапамогай да полацкага князя Уладзіміра. У 1206 г. ён са сваім войскам зноў з'явіўся ў ніжнім цячэнні Даугавы і аблажыў адбудаваны немцамі замак Гольм. Полацкі князь разаслаў ганцоў у розныя месцы і заклікаў да барацьбы ліваў і латгалаў. Аднак на заклік і дапамогу палачанам прыйшла толькі частка ліваў. Аблога працягвалася 11 дзён. Вось як апісаў гэта Генрых Латвійскі: "Ру-сіны (так ён называў палачан) са свайго боку, не ведаючы прымянення баліс-ты, але вопытныя ў стральбе з лука, біліся шмат дзён і паранілі многіх на валах. Яны сабралі вялікі касцёр з бярвенняў і намагаліся падпаліць умацаванні, але намаганні гэтыя былі безвыніковымі, а пры збіранні дроў многія з іх загінулі, параненыя балістарыямі.... Зрабілі русіны і невялікую кідальную машыну, па ўзору тэўтонскіх, але не маючы вопыту кідаць камяні, паранілі многіх у сябе, трапляючы ў тыл"2. Узяць крэпасць полацкія дружыны не змаглі. Да захопні-каў ішло падмацаванне, аблогу Гольма прыйшлося спыніць. У гэты час самому Полацку існавала пагроза з боку літоўцаў.
Рыцары наблізіліся да горада Кукенойса. Тут княжыў Вячка (Вячас-лаў), які, відаць, паходзіў з дынастыі полацкіх князёў і падпарадковаўся по-лацкаму князю Уладзіміру (магчыма, другое яго імя Валодша)3.3 невялікай дружынай ён мужна адбіваўся ад захопнікаў, але не атрымаў своечасовай да-памогі ад полацкага князя. У1208 г. Вячка вымушаны быў спаліць Кукеной-скі замак і з дружынай у 200 чалавек пакінуць сваё княства. Пазней Вячка ўзначальваў ваенныя сілы на тэрыторыі эстаў у горадзе Юр'еве (цяпер Тарту) і загінуў у жорсткім баі з крыжакамі ў 1224 г.*
У1209 г. рыцары абрабавалі і спалілі другі полацкі фарпост у нізоўях Заходняй Дзвіны — горад Герцыке. Паводле слоў Генрыха Латвійскага,
________________
1 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь: полацкі і новагародскі перыяды. С 266—288.
2 Генрих Латвийский .Хроника Ливонии. С. 85,102—103;Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі УІ-ХУ стст. Мн., 1998. С 62-65.
3 Ермаловіч М. Старажытная Беларусь. С. 243.
4 История Латвийской ССР. Рига, 1952. Т. 1. С. 98
тэўтонскае войска захапіла адзенне, срэбра і пурпур, шмат жывёлы, а з цэр-кваў (несумненна, праваслаўных) — званы, іконы, іншае убранства, грошы, многа даора і ўсё тэта павезла з сабой.
У1210 г. паміж рыжскім епіскапам Альбертам і полацкім князем Уладзі-мірам быў заключаны мірны дагавор. Паводле яго, Полацк захоўваў сваё права на атрыманне даніны з ліваў. Праз два гады адбыліся новыя перагаво-ры паміж палачанамі і немцамі. Князь Уладзімір прапанаваў рыжскаму епіскапу адмовіцца ад хрышчэння ліваў. Інакш полацкі князь пагражаў спа-ліць усе замкі Лівоніі (назва ад слова "лівы"), а разам з імі і саму Рыгу. Аднак! Уладзімір не змог дабіцца прыняцця сваіх патрабаванняў. Распачаць жа не-адкладныя ваенныя дзеянні яму, верагодна, было не пад сілу. Перагаворы скончыліся пагадненнем, згодна якому полацкі князь вымушаны оыў адмо-віцца ад Ніжняга Падзвіння і ад даніны з насельніцтва, што было для Полац-ка цяжкай стратай. Дамовіліся толькі аб тым, што купцам будзе адкрыты свабодны шлях па Заходняй Дзвіне. Канонік Альберт умеў не толькі дальна-бачна асэнсоўваць ваенную сітуацыю, але адначасова весці мірныя перагаворы1, падпарадкоўваючы чужыя тэрыторыі ордэну.
Аднак рыцары парушылі дагавор і зноў напалі на Герцыке. Мясцовы князь Усевалад паклікаў на дапамогу літоўскае войска, якое нанесла страты нямецкім рыцарам. Некаторы час горад з часткай княства заставаўся ў руках Усевалада. Рыцары ўварваліся на землі эстаў, якія звярнуліся за дапамогай да полацкага князя Уладзіміра. У1216 г. палачане сумесна з эстамі і літоўца-мі рыхтаваліся да новага выступления супраць рыцараў. Аднак у дзень ад-праўлення з Полацка Уладзімір раптоўна памёр (відаць, бьгў атручаны па-дасланымі забойцамі) і паход не адбыўся.
Вялікае значэнне для абароны зямель Беларусі ад нямецкіх рыцараў меў саюз Полацка, Віцебска і Смаленска. Дзеля гэтага ў першай чвэрці XIII ст. Полацк і Віцебск прызналі вярхоўную ўладу смаленскага князя Мсціслава Давыдавіча, што садзейнічала згуртаванню сіл, якія процістаялі агрэсіі. Полацк і Віцебск умацоўвалі палітычныя сувязі з Наўгародскай зямлёй, аб чым сведчыць шлюб князя Аляксандра Яраславіча (Неўскага) з дачкой полацкага князя Брачыслава.
У бітве са шведскімі рыцарамі на р. Няве (1240) вызначыўся адвагай па-лачанін Якаў, які быў на службе пры двары Аляксандра. Аўтар "Жыція" Аляксандра Неўскага, сучаснік падзей, апавядае пра гераічныя ўчынкі шас-ці найбольш адважныхвоінаў, удзельнікаў "вялікай сечы". Сярод іх названы Якаў Палачанін. У жорсткай рукапашнай схватцы ён у засцерагальным бая-вым рыштунку, узброены толькі мячом, напаў на цэлы атрад захопнікаў. Якаў Палачанін праявіў выключную мужнасць: "Наехаў на полк з мячом і мужна біўся і пахваліў яго князь"2.
Другая перамога Аляксандра Неўскага ў бітве на Чудскім возеры 5 кра-савіка 1242 г. над нямецкімі рыцарамі прыпыніла рух захопнікаў у стара-жытнарускія землі.
Мангола-татарскае нашэсце і пагроза заняволення беларускіх зямель.У пачатку XIII ст. у стэпах Цэнтральнай Азіі склалася моцная Ман-гольская дзяржава. Пасля яе ўтварэння пачалася паласа мангольскіх завая-ванняў, якія закранулі ўсе краіны Азіі і многія краіны Еўропы і пакінулі глыбокі і страшэнны след у іх сярэднявечнай гісторыі. Гэтых заваёўнікаў па-бачылі на сваіх землях кітайцы і карэйцы, таджыкі і цюркі, афганцы і персы, народы Інданезіі і Закаўказзя, усходнія, заходнія і паўднёвыя славяне.
________________
1 Сагагювіч Г. Полацк і нямецкая калонія на Дзвіне // Беларускі гістарычны агляд. Т. 5. Сш. 1(8). Чэрвень 1998. С 25.
2 "Изборник" (Сборник произведений литературы Древней Руси). М., 1969. С. 332—333.
Унук Чынгісхана Бату (па-славянску — Батый) у 1236 г. пачаў зава-ёўніцкі паход на захад. Зімой і 237—1238 гг. мангола-татары захапілі і разра-бавалі гарады Разань, Каломну, Маскву і Уладзімір на Клязьме. У бітве на р. Сіці пацярпелі паражэнне галоўныя аб'яднаныя сілы старажытнарускіх князёў.
У1238 г. мангола-татары аблажылі Таржок, дзе знаходзіўся наўгародскі гарнізон. Горад быў узяты і спалены. Захопнікі накіраваліся далей на поўнач у напрамку да Ноўгарада Вялікага. Аднак мангола-татары не дайшлі да Ноугарада 100 вёрст, павярнулі назад і пайшлі ў стэпы.
Наўгародцы, верагодна, выслалі атрады воінаў насустрач ворагу. Вялі-кія лясы і непралазныя балоты, незвычайныя для стэпавікоў, засады і вясен-нія павадкі, разлівы рэк, відаць, прымусілі Батыя адмовіцца ад паходу на Ноўгарад. У летапісе паведамляецца, што войска Батыя, вяртаючыся ад Ноугарада, напала на невялікі горад Казельск, які не магло захапіць на пра-цягу сямі тыдняў.
Мангола-татары спачатку накіраваліся да Смаленска, але потым абышлі яго. Паводле "Жыція" Меркурыя Смаленскага, наконт верагоднасці якога выказваюцца сумненні, напад захопнікаў на горад быў адбіты.
Наступнай зімой у 1239 г. вайна ўзнавілася з новай сілай. Захопнікі ўварваліся ў паўднёварускія землі. Пераправіўшыся праз Днепр, пасля аб-логі, кровапралітнай бітвы яны ўзялі ў снежні 1240 г. Кіеў і разрабавалі яго. Затым мангола-татарскае войска накіравалася ў Галіцка-Валынскую зям-л$р, дзе былі ўзяты гарады Уладзімір-Валынскі і Галіч.
Насельніцтва Беларусі аказалася пад вялікай пагрозай мангола-татар-скага заняволення. Жудасны смерч мог пракаціцца па беларускіх землях у
1239—1240 гг., але заваёўнікі павярнулі на поўдзень. Яны прайшлі па тэры-торыі Чарнігаўскай зямлі, у склад якой уваходзілі паўднёва-ўсходнія раёны сучаснай Беларусь Напэўна, тады быў разбураны і спалены жорсткімі зава-ёўнікамі Гомель. Пры археалагічных раскопках устаноўлена, што ўсе драўляныя пабудовы ў вакольным горадзе і на дзядзінцы загінулі ў вялікім пажары, у тым ліку майстэрня па вырабе зброі. У памяшканнях знойдзены схаваныя каштоўныя рэчы, за якімі іх уласнікі ўжо ніколі не вярнуліся. На-яўнасць у слаях разбурэння абарончага вала крэпасці тыповых мангола-та-тарскіх стрэл-зрэзняў пераконвае, што горад быў узяты мангола-татарамі штурмам пасля адчайнага супраціўлення яго абаронцаў і зруйнаваны да-шчэнту1.
У Іпацьеўскім летапісе пад 1240 г. (фактычна гэта адбывалася вясной 1241 г.) пра галіцка-валынскіх князёў Данілу і Васільку паведамляецца: "Даніла тым часам прыбыў з братам да Берасця (Брэста) і не змаглі яны вый-сці на поле, бо быў смурод ад вельмі вялікай колькасці забітых". Выказваюц-ца меркаванні, што каля Берасця адбыўся бой з мангола-татарамі, у ходзе якога загінула шмат воінаў. Але цяжка дапусціць, каб берасцейцы з умацава-нага горада выйшлі ў адкрытае поле для бітвы з варожымі полчышчамі. На-пэўна, справа выглядала інакш.
Вядома, што мангольскія военачальнікі практыкаваліся ў масавым зні-шчэнні здольных да супраціўлення груп насельніцтва. Пры аблозе горада літасць праяўлялася толькі ў выпадках безумоўнай здачы заваёўнікам. Калі ж горад пасмеў абараняцца, то пасля яго захопу жыхароў выганялі ў поле, каб зручна было рабаваць дамы і вывезці каштоўнасці. Затым усіх воінаў манголы забівалі, а рамеснікаў з сем'ямі, таксама як маладых жанчын і дзяўчат, забіралі ў рабства. Нешта падобнае, відаць, адбылося ў Берасці.
Пра татараў захавалася шмат народных паданняў. Паводле аднаго з іх, войска на чале з Койданам рухалася на Менск. На шляху заваёўнікаў знахо-дзіўся горад Крутагор'е. Тут быццам адбылася бітва, у якой мангольскі вое-начальнік загінуў і з гэтай нагоды горад перайменавалі ў Койданава (цяпер Дзяржынск). Але болын дакладных звестак аб гэтай падзеі няма. Выкліка-юць сумненне некаторыя паведамленні аб бітвах з татарамі (Койданава, Ма-гільна), змешчаныяў беларуска-літоўскіх летапісах2.
Большая частка тэрыторыі Беларусі не зведала мангола-татарскай навалы ў 1238—1241 гг. Псторыкі тлумачаць гэта рознымі прычынамі. Адны звычайна гаварылі, што войска Батыя было моцна аслаблена барацьбой з паўночна-ўсходнімі рускімі княствамі. Аднак пад Кіеў заваёўнікі прывялі значна болыпае войска, чым яно было пад Разанню. Другія сцвярджаюць, што захопнікі не хацелі ісці ў беларускія лясы і балоты пасля ўкраінскіх пра-стораў, але маглі пасылаць на поўнач ад Прыпяці асобныя атрады. Існуюць і іншыя меркаванні3. Але прымальнага тлумачэння, чаму мангола-татары фактычна абмінулі асноўную тэрыторыю Беларусі, няма.
Ад г. Уладзіміра-Валынскага, дзе сканцэнтравалася вялікая колькасць мангола-татарскіх войскаў, яны меліся ісці дзвюма групоўкамі на Польшчу і Венгрыю адначасова.
У Польшчы захопнікі сустрэлі моцнае супраціўленне. Пасля жорсткай бітвы быў узяты Кракаў. Каля г. Легніцы польскае войска пацярпела пара-жэнне. Але мангольскія ваяводы не здолелі захапіць горад.
У 1241 г. мангольскае войска з цяжкімі баямі прайшло левабярэжную Венгрыю. Атрады мангола-татараў спустошылі землі Букавіны, Малдавіі,
_________________
1 Макушников ОА. В поисках древнего Гомия. С. 54.
2 Хроника Быховца. С. 40,41.
3 Беларуская мінуўшчына. 1993. № 3—4. С. 22.
Румыніі. Пацярпела Славакія, аднак гараджане сумелі адстаяць ад ворага Браціславу, Нітру і іншыя гарады. Працягваліся баі ў Чэхіі, куды манго-ла-татары адышлі з Польшчы. 3 ворагам змагаліся народы Харваціі, Босніі, Сербіі, Балгарыі.
Наступление мангола-татараў, якое пачалося з Ніжняга Паволжа, зах-лынулася на Далмацінскім пабярэжжы каля граніц Італіі. Вялікія страты ас-лабілі мангола-татараў. Далейшае іх наступление ў глыбіню Еўропы стала немагчымым і яны павярнулі назад у 1242 г. Факты сведчаць аб патрыятыч-ным укладзе, які ўнеслі народы Усходняй і Цэнтральнай Еўропы ў справу барацьбы з мангола-татарскім нашэсцем, у абарону еўрапейскай культуры.
Такім чынам, асноўная тэрыторыя Беларусі не трапіла пад мангола-та-тарскі пагром 1237—1241 гг. і беларускія землі пазбеглі ярма Залатой Арды ў сярэдзіне XIII ст. Але пагроза такога заняволення не знікла.