Усходнеславянскія саюзы плямён

У Верхнім Падняпроўі i Падзвінні на тэрыторыі Беларусі ў VIII—X стст. сфарміраваліся некалькі аб'яднанняў усходніх славян. Яны ўяўлялі сабой даволі ўстойлівыя этнічныя супольнасці дрыгавічоў, крывічоў-палачан, радзімічаў. У аснове гэтых супольнасцей ляжалі не столькі родаплемянныя, колькі тэрытарыяльныя, эканамічныя і палітычныя сувязі. Цяпер гісторыкі звычай-на лічаць ix "саюзамі плямён". У этнаграфічных адносінах гэтыя супольнасці можна называць пранароднасцямі. Адначасова яны былі пачатковымі дзяр-жаўнымі ўтварэннямі тэрытарыяльна-палітычнага характару ці прадзяржавамі, у летапісе абазначаньші тэрмінамі "княжанні"1. На чале племянных княжанняў стаялі правіцелі, якія мелі тытул "светлы князь", паводле паведамлен-ня "Аповесці аб мінулых часах" ("Повесть временных лет).

Стварэнню княжанняў садзейнічалі развіццё мірных сувязяў паміж плямёнамі, ці ваенныя перамогі адных плямён над другімі, ці, нарэшце, не-абходнасць барацьбы з агульнай знешняй небяспекай. У час заняпаду родаплемянного грамадства i ў перыяд ваеннай дэмакратыі складваліся сацыяльна-палітычныя супольнасці, аб'яднаныя адзінай уладай, адноснай агульнасцю гаспадарча-культурнага жыцця, тэрыторыі i інш. Утварэнне та-кіх супольнасцей садзейнічала ўзмацненню моўных i культурных сувязяў паміж асобнымі плямёнамі, ix змешванню i трансфармацыі ў новыя этнасацыяльныя супольнасці — народнасці,

Памылковым з'яўляецца сцвярджэнне аб тым, быццам паводле археалагічных даных немагчыма прасачыць станаўленне ўсходнеславянскіх аб'яднанняў i засведчыць рэальнае існаванне "племянных саюзаў, якія мелі свае акрэсленыя прыкметы, што адрознівалі б ix адзін ад аднаго"2. Разважаць так — значыць зусім адкінуць важнейшыя дасягненні славяна-рускай археалогіі за увесь час яе існавання 3.

Крывічы-палачане.Крывічы займалі значныя абшары Усходняй Еўропы. Гэта вялікае аб'яднаяне плямён, якія жылі.ў вярхоўях Дняпра, Заходняй Дзві-ны, Волгі, напоўдні Чудскага возера. Звесткі аб іхзмешчаны ў "Аповесці аб мінулых часах"пры апісанні падзей IX—X стст. i папярэдняга часуУПра крывічоў шсаў таксама візантыйскі гісторык X ст. Канстанцін Парфірародны.

Па-рознаму выводзяць гісторыкі назву "Крывічы": ад прозвішча старэй-шагароду Крыў (Крыва), што найболып верагодна, ад слоў "крэўныя" (олізкія йа крыві, у сэнсе парадненыя), ад імя язычніцкага першасвяшчэнніка Крыва — Крывейтэ, ад "крывізны" гарыстай мясцовасці i min.4

Даследчыкамі вывучаліся на тэрыторыі рассялення крывічоў-палачан гарадзішчы i паселішчы ў Віцебску, Полацку, Лукомлі5. Але найболып значны матэрыял на гісторыі насельніцтва выяўлены ў Віцебскай вобласці ў курганных могільніках, Дакладна ўстаноўлена, што для полацкіх крывічоў характэрна археалагічная культура доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі, у якой прысутнічае шмат элементаў матэрыяльнай культуры ўсходніх балтаў. Смаленскія крывічы вельмі блізкія да полацкіх па мове i культуры. Таму ў этнаграфічных адносінах яны звычайна разглядаюцца як полацка-смаленская група плямён.

У некаторых пісьмовых крыніцах старажытныя курганы названы "валатоўкамі". На Віцебшчыне сярод мясцовага насельніцтва такая назва рас-

________________

1Очерки по археологии Белоруссии. Ми., 1972. Ч. 2. С. 8.

23агарульскі Э.М. Заходііяя Русь IX—XIII стст. Мн., 1998. С. 19.

3Седов В.В. Восточные славяне в VI—XIII вв. С. 5—8.

4Рогалей А.Ф. Да питания аб паходжанні крьшічоў // Весці АНБ. Сер. трамад. навук. 1992. № 1.С. 116-118.

5Штыхов ГЛ. Города Полоцкой земли (IX—XIII вв.). Мн, 1978. С. 26—55.

 

 

паўсюджана дагэтуль. Паводле народных паданняў, тут як быццам пахаваны волаты (волат — персанаж беларускай міфалогіі, асілак высокага росту). Назва "валатоўкі" пашырана на поўначы Беларусі i ў сумежных раёнах Смаленшчыны, Пскоўшчыны, Латвіі, у мінулым карэнных землях крывічоў.

Могільнікі крывічоў другой паловы 1-га тысячагоддзя складаюцца з доўгіх (валападобных), падоўжаных i круглых у плане насыпаў вышынёй 1—2 м, у якіх змешчаны рэшткі крэмацыі памерлых. У Віцебскай вобласці вывучаны курганы V—VII стст. а токінскага варыянта банцараўскай культу­ры. На беразе возера Сенніцаў Гарадоцкім раёне каля в. Дарахі выяўлена 11 курганных могільнікаў трох перыядаў: трэцяй чвэрці 1-га тысячагоддзя н.э. банцараўскай культуры, IX ст. з крэмацыяй памерлых i канца X — пачатку XI ст, з трупапалажэннем.

Фарміраванне крывічоў — вынік асіміляцыі прышлымі славянамі мясцовых балцкіхі. заходняфінскіх плямён, паступова славянізаваных. Гэта пацвярджаюць выразныя археалагічныяматэрыялы. Курганныя могільнікі лоладкіх крывічоў VIII—X стст. даследаваліся на Віцебшчыне каля вёсак Баркі, Глінішча, Рудня (Полацкі раён), Бяскатава, Вышадкі, Смалькі (Гарадоцкі раён). Трупаспаленне амаль заусёды знаходзілася паднасыпам, на гарызонце. Часта перапаленыя косці сабраны ў неглыбокай ямцы, зверху якой змешчаны перакулены ўверх дном невялікі ляпны гаршчок1. Большасць курганоў бедныяна інвентар ці зусім яго не маюць. Зрэдку сустракаюцца курганы з вялікан колькасцю пашкоджаных агнём упрыгожанняў, распаўсюджаных у балтаў, характэрных таксама для культуры смаленскіх доўгіх курганоў: бронзавыя трапеца-падобныя падвескі, шыйныя грыўні, бранзалеты, маністы, у якіх чаргуюцца шкляныя сінія пацеркі з бронзавымі спіралепадобнымі трубачкамі-пранізкамі — дэталямі вянкоў, што насіліся на галаве, касцяныя птушкі. Славянскімі рысамі курганоў IX—X стст. з'яўляюцца абрад трупаспалення i наяўнасць ляп-

______________

1Штыхаў Г.З. Крывічы. С 41-60,115-126.

 

 

ных гаршкоў з акруглым плячом у верхняй частцы тулава, акое захавана i у кераміцы зробленай пазней на ганчарным крузе.

Курганныя могільнікі VIII—IX стст. адлюстроўваюць другую стадыю ці хвалю славянскай каланізацыі ў Беларускім Падзвінні. Але гэта не прывяло да канчатковай славянізацыі насельніцтва. Лета-літоўскія элементы ў культуры доўгіх курганоў Паўночнай Беларусі, як i на Смаленшчыне, займаюць значнае месца. Каланізуючы лясную зону, уступаючы ў цесную сувязь з мясцовым насельніцтвам, славяне перанялі ў большай ці меншай ступені культурна-этнаграфічныя асаблівасці балтаў, унаследавалі элементы ix матэрыяльнай культу­ры. Новая этнічная супольнасць, якая фарміравалася ў працэсе змешвання славян з мясцовымі балтамі, была, відаць, славянамоўнай.

У канцы Х ст. паяўляюцца круглыя курганы з пахавальным абрадам трупапалажэння, які канчаткова выцесніў крэмацыю. Такія помнікі вывучаліся археолагамі каля вёсак Пуцілкавічы, Бельчыца, Чарневічы, Лісна, Сінчукі, Кублішчына, Плусы i іншыху Віцебскай вобласці1.Для полацкіх і смаленскіх крывічоў у XI—XII стст. характэрны пэўны тып упрыгожання бранзалетападобныя драцяныя кольцы з завязанымі канцамі дыяметрам 5—11 см, якія насілі жанчыны каля скроняў на павязцы.

Акрамя скроневых бранзалетападобных кольцаў ёсць іншыя этнавызначальныя прыкметы ў матэрыяльнай культуры крывічоў-палачан. Для ix касцюма характэрна шматлікасць упрыгожанняў — гэта.падковападобныя спражкі (фібулы)І зааморфныя оранзалеты., вітыя шыйныя грыўні з петлепадобнымі канцамі, пазалочаныя шкляныя. пацеркі, мноства бразготак, пласціначныя падвескі-конікі. Характэрнай рысай жаночага касцюма крывічоў былі маністы, у якіх пацеркі спалучаліся з металічнымі бразготкамі.

У Беларускім Паазер'і пры раскопках курганоў у пахаваннях выяўлены тыпова балцкія галаўныя вяночкі — вайнагі, якія састаўляліся са спіральных пранізак пры дапамозе бляшак, звычайна з цісненым арнаментам, Падобныя вяночкі знойдзены ў Браслаўскім, Міёрскім, Талачынскім, Шклоўскім раёнах. Да некаторых вайнагаў падвешваліся скроневыя кольцы, якія лічацца славянскімі ўпрыгожаннямі2.

Своеасаблівасцю вызначаецца таксама касцюм крывічоў-мужчын. Аб шматлікасці яго ўпрыгожанняў сведчаць падковападобныя спражкі (фібулы), лірападобныя спражкі, пярсцёнкі, абшыванне адзення i галаўных убораў металічнымі пранізкамі.

У летапісе крывічы названы пад 859 г. Паводле летапіснага паведамлення, яны плацілі даніну варагам. У 862 г. крывічы разам з плямёнамі прагналі варагаў за мора, адкуль яны прыйшлі. Аднак потым, як паведамляе летапіс, чудзь, наўгародскія славяне, крывічы заклікалі да сябе нарманскіх князёў. Тут гаворыцца пра Полацк, пра тое, што заснавалі яго крывічы, a варагі (нар­маны) у ім прышлыя3.

Вялізнае аб'яднанне крывічоў. у канцы 1-га тысячагоддзя распалася на групы — полацкую, смаленскую, пскоўскую (паводле назваў ix галоуных гарадоў).

Крывічы прымалі ўдзел у паходах князя Алега (907) i Ігара (944) супраць грэкаў. На аснове племяннога княжання крывічоў-палачан склалася буйное Полацкае княства — самастойная моцная сярэднявечная дзяржава на тэрыторыі Беларусі. Насельніцтва Полацкай зямлі i прадстаўнікі мясцовай дынастыі князёў названы "крывічамі" ў летапісах пад 1127,. 1129, 1140,

1Штыхаў Г.В. Крывічы. С. 16—19.

2Дучыц Л.У. Браслаўскае Паазер'е ў IX—XIV стст.: Гісторыка-археалагічны нарыс. Мн., 1991. С 74 (мал. 37).

3Полное собрание русских летописей (далей ПСРЛ). М., 1962. Т. 2. С. 14.

 

 

1162 гг. Да яе належалі гарады Полацк, Віцебск, Менск, Лукомль, Браслаў, Ізяслаўль (Заслаўе), Лагойск, Орша, Копысь, Барысаў.

У старажытных летапісах насельніцтва Полацкай зямлі называецца таксама "палачанамі". Летапісцы лічылі, што гэта назва паходзіць ад назвы ракі Палата — правага прытоку Заходняй Дзвіны, ля вусця якой заснаваны першапачатковы Полацк. Палачане — трупа плямён, што вылучылася з крывіцкага аб'яднання з цэнтрам у Полацку, ад якога атрымала першапачатковую сваю назву ў XI—XII стст. i ў больш познія часы палачанамі называлі жыхароў Полацка або ўсёй Полацкай зямлі.

На славяна-балцкім сумежжы ўзнік тапонім "крывічы", размешчаны ланцугом на заходняй ускраіне Полацкай зямлі. Ад этноніма "крывічы" паходзяць назвы вёсак у Зэльвенскім, Іўеўскім, Салігорскім, Глыооцкім, Пінскім, Докшыцкім, Ашмянскім, Мядзельскім, Смаргонскімраёнах Беларусі,

Тапанімічныя даныя сведчаць аб тым, што крывічы-палачане ў IX— XI стст. праніклі ў Верхняе Панямонне. Тут на паўночным захадзе сучаснай беларускай тэрыторыі фіксуецца асноўная колькасць тапонімаў, утвораных ад этноніма "крывічы". Гэты этнонім уснрымаўся менавітаў этнічным сэнсе ў адрозненне ад назвы "палачане", якая была палітыка-геаграфічным абазначэннем крывіцкага насельніцтва з ix цэнтрам у Полацку1.

У некаторых выпадках назва "крывіцкія землі" захоўвалася за тэрыторыяй Беларусі да першай чвэрці XIV ст. У латышскай мове тэрмін "крывічы" замацаваўся для вызначэння ўсходніх славян.

Дрыгавічы.Гэта адно з усходнеславянскіх летапісных племянных аб'яднанняў, што ў IX-XIII стст. займала вялікую тэрыторыю сучаснай Беларусі i ў пазнейшым часе разам з крывічамі i радзімічамі з'явілася асновай для фарміравання беларускай народнасці.

Дрыгавічы рэдка згадваюцца ў старажытных пісьмовых крыніцах. У са­мым аўтарытэтным i даставерным старажытным летапісе — "Аповесці аб мінулых часах" ("Повесть временных лет") яны пачынаюць упамінацца ў шэрагу летапісных плямён (паляне, драўляне, севяране, славене), у яе ранняй, не датаванай частцы. Найбольш ранні ўпамін гаворыць аб рассяленні сла­вян, што прыйшлі з Падунаўя: "...те же словене пришедше седоша по Днепру и нарекошася поляне, а друзии деревляне, зане седоша в лесех, а друзии се­доша межи Припетью и Двиною и нарекошася дреговичи, а инии седоша на Двине и нарекошася полочане, речкы ради, яже втечь в Двину, именем По­лота, от сея прозвашася полочане"2.

У прыведзеным паведамленні летапісца перш за ўсё трэба звярнуць увагу на месцы рассялення асобных летапісных плямён. Яны наказаны летапісцам на вялікім абшары (што сведчыць аб шырокім кругаглядзе аўтара) і прыстасаваны да мясцовасці ў агульных рысах, па выразных геаграфічных

________________

1Рогалеў А.Ф. Крывіцкія "сляды" ў тапаніміі Беларусі // Весці АНБ, Сер, грамад. навук. 1987. №3. С 109-115.

2ПСРЛ. Т. 2. С 5.

 

 

арыенцірах. Для дрыгавічоў гэта гучыць вельмі прыблізна — "...седоша межи Припетью и Двиною»."

Другая акалічнасць першага летапіснага ўпаміну дрыгавічоў заключаецца ў тым, што змешчаны яны у ліку несумненна славянскіх плямён. Гэта адразу вызначае ix этнічнае паходжанне i прыналежнасць. Дадзенаму важнейшаму пытанню прысвечаны i другі летапісны ўпамін дрыгавічоў: "...се бо токмо словенеск язык в Руси — поляне, деревляне, новегородьци, полочане, дьрьговичи, северо, бужане, зане седять по Бугу, послеже (не) волыняне..." Крыху ніжэй летапісец зноў пералічвае плямёны ўсходнеславянскага сусве-ту: "...и живяху в мире поляне, и деревляне, и северо, и радимичи, и вятичи, и хорвати, дулеби же живяху по Бугу, где ныне волыняне, а уличи, тиверци седяху по Бугу и по Днепру..."1

Як паказваюць летапісныя паведамленні, летапісец вялікую ўвагу ўдзяляў этнічнаму вызначэнню плямён як аднаму з важнейшых i актуальнейшых у гісторыі плямён i народаў крытэрыю. Такая ўвага летапісца да гэтага ітытання дае нам магчымасць i на сённяшні дзень вызначыць этнічныя карані i этнічную прыналежнасць нашых продкаў i адпаведна сучасных нашчадкаў i сучаснага насельніцтва Беларусі.

У адным з ранейшых летапісных паведамленняў летапісей зноў згадвае дрыгавічоў у адным шэрагу з найбольш развітымі ўсходнеславянскімі плямёнамі:"... И по сей братьи (кіеўскія князі Кій, Шчэк, Харыў i сясгра ix Лыбедзь. — ПЛ.) почаша держати род их княжение в полях, а в деревлях свое, а дрьговичи свое, а словене свое в Новегороде, а другое на Пологе, иже и поло­чане, от сих же и кривичи,... также северо..."2

Такім чынам, на падставе летапісных паведамленняў старажытнейшым насельніцтвам Паўднёвай, Цзнтральнай i Заходняй Беларусі з'яўляліся дрыгавічы, якія паходзілі ад старажытных славян, што прыйшлі з Падунаўя, належалі да усходнеславянскай моўнай групы ("...се бо токмо словенск язык..."), займалі значную тэрыторыю сучаснай Беларусі ("...межи Припетью и Дви­ною...") i былі ў ліку найбольш развітых усходнеславянскіх плямен, мелі сваё "княжение"). Прыведзенымі вышэй паведамленнямі леталісца пракгычна вычэрпваюцца звесткі пісьмовых крыніц аб дрыгавічах. Ix кароткі, урыўкавы характар не дазваляе стварыць поўнага ўяўлення аб жыцці гэтага летапіснага племені i прымушае шукаць i выкарыстоўваць даныя іншых крыніц. Такімі крыніцамі на землях рассялення дрыгавічоў з'яўляюцца археалагічныя помнікі, матэрыялы даследавання, якіх значна дапаўняюць пісьмовыя паведамленні. Археалагічныя даныя сталі асноўнай крыніцай ведаў аб тэрыторыі рассялення дрыгавічоў, іх сацыяльна-эканамічным развіцці, гаспадарцы, развіцці культу­ры, культурных i эканаміяных сувязях з суседнімі i аддажным.і.земдямі

На тэрыторыі рассялення дрыгавічоў засталіся шматлікія археалагічныя помнікі — курганныя могільнікі, селішчы, гарадзішчы, вывучэнне якіх працягваецца на працягу XIX—XX стст.3

Раскопкі курганных могільнікаў дрыгавічоў дазваляюць вылучаць характэрныя для ix рысы пахавальнага абраду i інвентару. Па ix распаўсюджанні акрэслена тэрыторыя рассялення дрыгавічоў, што значна ўдакладняе агульныя паведамленні летапісу.

Пахавалыіыя курганы дрыгавічоў круглыя ў плане i маюць паўсферычнyю форму. Ля падножжа яны абкружаны невялікай канаўкай. Часцейза ўсё іх вышыня 1 —1,5 м i дыяметр 9— 12 м., Аднак бываюць курганы вышынёй 0,15—0,20 м, дыяметрам 3,5—4 м i вышынёй да 3 м, дыяметрам 17—18 м. У

______________________

1ПСРЛ. Т. 2 С 8,9.

2Там же. С 8.

3Лысенко П.Ф. Дреговичи. Мн., 1991. С. 11-17.

 

 

кожным кургане звычайна выяўлена адно пахаванне. Аднак сустракаюцца i па тры нябожчыкі у адным кургане.

Звычайна ў могільніку некалькі дзесяткаў курганоў. Буйныя могільнікі ў некалькі соцень курганоў сустракаюцца рэдка (каля в. Мохаў — 620 курганоў, в. Рычоў — 270, в. Лянеўка — 300, в. Валасовічы — 267, в. Марулін — 500). Moгільнікі часта разворваюцца i нават поўнасцю зносяцца.

Найбольш ранні пахавальны абрад дрыгавічоў — трупаспаленне. Зверху вогнішча і рэшткаў спалення насыпалі курган. Часам рэшткі спалення памяшчалі ў гліняную пасудзіну — урну, ставілі яе ў насыпе кургана. Датуецца гэ­ты пахавалыіы абрад канцом X - начаткам XI ст. Пахаванні вельмі бедныя на інвентар, бо рэчы гінулі ў вогнішчы.

3 прыняццем хрысціянства язычніцкі (паганскі) звычай крэмацыі нябожчыка змяняецца трупапалажэннем. Знычайна нябожчыка клалі галавой на захад на дзённую паверхню зямлі, ачышчаную рытуальным вогнішчам, i паверх яго насыпалі курган. Часам нябожчыка змяшчалі на земляной падсыпцы, а ў больш познія часы — у падкурганнай магіле.

Пахаванні з трупападажэннсм значна багацейшыя на інвентар, пакладзены нябожчыку ў магілу. Звычайна гэта самыя неабходныя ў жыцці рэчы, што, на думку родзічаў, будуць неабходныя памерламу i на тым свеце. Часцей за ўсё клалі гліняныя гаршкі, нажы, жаночыя ўпрыгожаннк Зрэдку сус­тракаюцца прылады працы (сярпы, сякеры), узбраенне (коп'і). Некаторыя знаходкі вельмі карысныя у вызначэнні асобных рыс жыцця дрыгавічоў. Манеты ў складзе жаночых упрыгожанняў даюць даволі блізкую дату пахавання, у тым ліку i час пахавальнага абраду.

Асобныя жаночыя ўпрыгожанні ўласцівы толькі жанчынам пэўнага пле­мені. Па ix распаўсюджанні можна вызначыць тэрыторыю рассялення гэтага племені больш канкрэтна i дэталёва, чым агульньгх i недакладных паведамленнях летапісу. Для дрыгавічоў характэрным упрыгожаннем з'яўляліся вялікія металічныя пацеркі, ажурныя (з дроту) або суцэльныя цьіліндрычнай ці авальнай формы (радзей — круглыя), упрыгожаныя напаянымі шарыкамі металічнай (срэбранай) зерні. Ix называюць буйназярністымі і прызнаюць этнавызначальным прадметам дрыгавічоў. Іх насілі па адной альбо некалькі штук у

 

 

складзе нізкі пацерак. Яны был i распаўсюджаны па ўсёй тэрыторыі дрыгавічоў, а часам i за яе межамі, куды траплялі гандлёвым шляхам або як здабыча ў час ваенных набегаў ці захопу ў палон жанчын-дрыгавічанак.

На падставе распаўсюджання дрыгавіцкіх этнавызначальных пацерак тэрыторыя рассялення дрыгавічоў выглядае наступным чынам: на поўначы мяжа (паласа) ix рассялення праходзіць ад Заслаўя на Лагойск i Барысаў, адкуль па міжрэччы Бярэзіны i Друді ідзе ў напраму на Рагачоў (Кісцяні, Задруццё) на усходзе мяжа з радзімічамі праходзіць у асноўным па Дняпры да нізоўяў Прыпяці; на поўдні мяжа з палянамі i драўлянамі (да Гарыні) пралягае блізка ад сучаснай дзяржаўнай граніцы, а налевабярэжжы Гарыні з валынянамі верагодней за ўсё па лініі Роўна—Луцк; на захадзе дрыгавічы засялялі левабярэжжа Нёмана i Сярэдняе Пабужжа (да Драгічына Надбужнага).

Мяркуючы па распаўсюджанні найбольш ранніх дрыгавіцкіх курганоў з абрадам трупаспалення i найбольш ранняй ляпной керамікай, можна сказаць, што рассяленне дрыгавічоў на асноўную ix тэрыторыю адбывалася з поўдня, у асноўным папячэнні рэк. Раннія пахаванні дрыгавічоў вядомы на Дняпры, Бярэзіне, у Панямонні, Сярэднім Пабужжы. На правабярэжжы Прыпяці выяўлены таксама помнікі славянскай пражскай культуры (VI—VII стст.) i славянскай культуры Лукі-Райкавецкай, што змяніла яе (VIII—X стст.), на якіх прасочваецца паслядоўны працэс развіцця бытавой керамікі ад VI да IX—X стст. Дрыгавіцкі гліняны посуд,, несумненна, паходзіць ад керамікі паселішча ў тыпу Лукі-Райкавецкай (Хатомель Гарадзішча, Радасць, Дружба), што дазваляе гаварыць аб генетычным паходжанні дрыгавічоў ад насельніцтва культуры Лукі-Райкавецкай, а праз яе — ад папярэдняга насельніцтва пражскай культуры тыпу Карчак.

Асноўная частка насельніцтва. дрыгавічоў пражывала ў сельскай мясцовасці на селішчах і гарадзішчах, У X—XI стст. у дрыгавічоў пачынаюць узнікаць гарады (Тураў — 980 г., Берасце — 1019 г., Меньск — 1067 г., Пінск — 1097 г., Случаск — 1097 г., Клечаск — 1127 г., Гародня — 1127 г., Драгічын Надбужны — 1142 г., Рагачоў — 1142 г., Мазыр — 1155 г.). Да Х-ХІ стст. адносіцца ўзнікненне Наваградка, Ваўкавыска, Слоніма. У XIII ст. узнікаюць Камянец (1276), Кобрын (1287). Ўзнікненне i развіццё гарадоў з'яўляецца яркім сведчаннем высокага ўзроўню эканамічнага і сацыяльнага развіцця дрыгавічоў.

Аснову гаспадаркі дрыгавічоў складалі земляробства i жывёлагадоўля. Аб гэтым сведчаць матэрыялы археалагічнага вывўчэння курганоў, селішчаў, гарадоў. Землярооствам i жывёлагадоўляй займалася насельніцтва сельскіх паселішчаў i гарадоў. Разам з тым раскопкі Турава, Брэста, Пінска, Мінска, Давыд-Гарадка, Гродна, Навагрудка, Ваўкавыска, Слоніма, Клецка, Слуцка сведчаць аб высокім узроўні мясцовага жалезаапрацоўчага, ювелірнага, касцярэзнага, скураапрацоўчага, дрэваапрацоўчага i ганчарнага рамёстваў. Мясцовыя майстры выраблялі жалеза i сталь, рабілі наварку на рэжучы край жалезных вырабаў (сярпы, сякеры, нажы, дажнідьі), складаную слясарную падгонку дэталяў складаных вы рабаў (замкі,, ключы), выраблялі прылады працы (сярпы, косы, сякеры, нажы, нажніцы i г.д.), узбраенне (наканечнікі дзід, стрэл), прадметы хатняга ўжытку.

У матэрыяльнай культуры археалагічных помнікаў дрыгавічоў у пер­шую чаргу звяртае на сябе ўвагу арыентаванасць мясцовай вытворчасці на выраб прылад працы, інструментаў і прадметаў паўсядзённага ўжытку, а не раскошы i аздабленняў. Другая характэрная рыса — агульнасць сыравіны, тэхналагічпых працэсаў i ўзораў вырабаў у дрыгавічоў з шырокім колам усходнеславянскіх плямён X – ХІІ стст.

Знаходкі прадметаў мясцовага і замежнага паходжання сведчаць аб гандлёвых сувязях з Валынню, Сярэднім Падняпроўем, Паўночным Прычар-

 

 

намор’ем, прыбалтыкай (валынскія праслачкі, кіеўскія шкляныя бранзалеты, прычарнаморскія амфары, прыбалтыйскі бурштын i г.д;).

Дрыгавічы займаліся таксама паляваннем, рыбалоўствам, прадзеннем, ткацтвам.

Аб высокім узроўні сацыяльнага развіцця дрыгавічоў сведчаць існаванне свайго "княжання" яшчэ да ўключэння ў склад Кіеўскай Русі ў X ст., вылучэнне дрыгавіцкіх зямель у Тураўскае княства пры першым жа падзеле Кіеўскай Русі Уладзімірам Святаславічам (вялікі князь кіеўскі) у 988 г., існаванне мясцовай дружыны ў тураўскіх князёў. Сацыяльную няроўнасць пацвярджаюць бедныя i багатыя інвентаром курганныя пахаванні.

На падставе летапісных паведамленняў i матэрыялаў археалагічных раскопак дрыгавічы паўстаюць як адно з найбольш развітых усходнеславянскіх плямён, штознаходзіліся на шляху інтэграцыі усіх усходнеславянскіх плямён у адзіную супольную ўсходнеславянскую народнасць.

Радзімічы.У летапісе паведамляецца, што радзімічы, як i вяцічы, прыйшлі з прапольскіх зямель ("родимичи бо и вятичи от ляхов"), назву сваю атрымалі ад імя Радзім, які ўзначальваў ix, i рассяліліся ў Пасожжы ("седоста Радим на Сьжю"). Летапісец адзначае, што жылі ў міры паміж сабой паляне, драўляне, севяране, радзімічы i іншыя плямёны. Але побыту радзімічаў, таксама як вяцічаў i севяран, ён дае адмоўную характарыстыку з пункту гледжання хрысціянскай маралі. Жылі яны ў лясах быццам дзікуны, спажывалі брудную ежу, было ў ix брыдкаслоўе перад бацькамі i нявесткамі. На язьгчніцкіх "бесаўскіх ігрышчах" танцавалі i спявалі, выкрадалі сабе жонак, якіх мелі па дзве-тры. Летапісец, відаць, згусціў фарбы, супрацьпастаўляючы "дзікунскі" побыт радзімічаў i іншых жыхароў лясной паласы побыту кіеўскіх палян.

Цікавыя звесткі паведаміў летапісец пра пахавальныя звьгчаі:" A калі хто паміраў, тварылі трызну над ім... спальвалі мерцвяка, а потым, сабраўшы косці, укладвалі ў малы сасуд i ставілі на слупах пры дарогах, што робяць вя­цічы i цяпер. Гэтага ж звычаю трымаліся крывічы i іншыя паганыя, што не ведаюць закону Божага, a самі сабе ўстанаўляюць закон..."1

3 летапіснага паведамлення, датананага 885 г., мы даведваемся, што ў канцы IX ст. радзімічы плацілі даніну спачатку хазарам (Хазарскаму каганату), а потым кіеўскаму князю Алегу.У радзімічаў існавала свая племянная вярхушка ваенная арганізацыя. У 907 г. яны ўдзельнічалі ў паходзе на грэкаў у складзе рознаплемяннога войска князя Алега. Пасля смерці Алега радзімічы, мабыць, адмовіліся падпарадкоўвацца кіеўскаму князю. Летам 984 г. ваявода кіеўскага князя Уладзіміра, якога празвалі Воўчы Хвост, на p. Пяшчань перамог войска радзімічаў i яны былі канчаткова ўключаны ў склад Кіеўскай дзяржавы.

Летапісец лaкaлiзaвaў paдзімічаў на p. Coж. Больш дакладна тэрыторыю ix размяшчэння можна акрэсліць з дапамогаю археалагічных матэрыялаў. Вывучэнне старажытнасцей радзімічаў пачалося ў XIX ст. Але першая абагульняючая праца па ix гісторыі была апублікавана Б. Рыбаковым у пачатку 30-х гадоў XX ст, i не страціла значэння да нашага часу2.

У пасляваенныя гады вывучэнне радзімічаў было працягнута археолагамі. Накоплены археалагічны матэрыял даў магчымасць удакладніць тэрыторыю ix рассялення. Радзімічы займалі прастору ў міжрэччы Дняпра i Дзясны па берагах Сожа і ягопрытокаў. На поўначы граніца перассялення праходзіла напоўдзень ад Гарадка, Мсціслава, Чавус, Новага Быхава. Тут ix межы шчыльна сутыкаліся з межамі крывічоў. На паўднёвы ўсход ад радзі-

1ПСРЛ.Т. 2. С. 9,10; Дакументыі матэрыялы па гіеторыі Беларусі VI—XVctct. Mh„ 1998. С 13.

2Рыбакоў БА. Радзімічы // Працы секцыі археалогіі Беларускай Акадэміі навук. Мн., 1932. Т.З. С 81-151.

 

 

мічаў жылі севяране. На захадзе граніца заходзіла на правы бераг Дняпра i сутыкалася з межамі дрыгавічоў. Граніца паміж радзімічамі i вяцічамі праходзіла на захад ад р. Судасць.

Курганы радзімічаў маюць паўсферычную форму, сярэднюю вышыню 1 — 1,5 м. дыяметр 6—10 м. Могільнікі налічваюць звычайпа некалькі дзесяткаў насыпаў, зрэдку кекалькі соцень курганоў. Курганны могільнік каля в. Гадзілавічы налічваў да 400 насыпаў. Яго лічаць некропалем старажытнaгa Рагачова.

Курганны могільнік каля в. Дзям'янкі Добрушскага раёна пакуль адзіны натэрыторыі радзімічау некропаль, які існаваў на працягу некалькіх соцень гадоў (VII—XII стст.). Раннія пахаванні зроблены па абрадзе трупаспалення на месцы насыпання кургана або непадалёку ад яго. Зрэдку нябожчыка спальвалі ў зрубавай дамавіне.

3 XI ст. у радзімічаў пахавальны абрад трупаспалення паступова пачаў змяняцца трупапалажэннем у дамавінах, кал одах або трупах. Перад пахаваннем месца ачышчалі агнём альбо тут рассыпалі прынесены попел. Пахаванні зроблены на гарызонце i ў падкурганных ямах, Звычайна хавалі аднаго нябожчыка ў кургане, здараліся і двайныя пахаванні1. Нябожчыкаў змя-шчалі галавой на захад, але сустракаецца i ўсходняя арыенціроўка, якая ў радзімічаў трапляещда часцей, чым у іншых усходніх славян.

У мужчынскіх пахаваннях анрача гліняных гаршкоў знаходзілі нажы, крэсівы, паясныя кольцы i спражкі.

Аснову галаўнога жаночага ўпрыгожання складалі сяміпрамянёвыя скроневыя кольцы, якіх насілі ад аднаго да васьм. Характэрнай асаблівасшо жано­чага касцюма з'яўляюцца шкляныя рознакаляровыя пацеркі ў спалучэшии з прывескамі рознай формы. Так, у кургане каля в. Шапчыцы Рагачоўскага ра­ёна ў жаночы м пахаванні выяўлены тры ніткі дробнага бісеру, дзве ніткі шкляных пацерак i адна нітка срэбраных металічных прывесак з выявай галавы бы­ка. Шыйныя грыўні радзімічанак мелі розную форму (пласціначныя, круча-ныя, ромбападобііыя, з заходзячымі адзін за другі канцамі). Срэбраныя арабскія манеты X ст. іншы раз выкарыстоўваліся ў якасці прывесак. Рэдкая для курганных старажытнасцей знаходка — гліняная льячка, у якой плавілі каляровы метал, знойдзена ў кургане каля в. Юдзічы Рагачоўскага раёна. Гэта было пахаванне ювеліра 3 рэдкіх знаходак кеабходна нагадаць бязмен з кургана ка­ля в. Гадзілавічы. У кургане каля в. Каласы ў скураным мяшэчку, які насіўся на поясе нябожчыцы, знаходзілася пяпь шыракарогіх лунніц, бронзавы пярсцёнак i 143 шкляныя дробныя пацеркі. Гэта асоона пакладзены дар памёршай.

У навуцы даўно абмяркоўваецца пытанне аб ляшскім паходжанні радзімічаў. У наш час спецыяльна i шырока даследаваны заходнеславянскі ўплыў на раннесярэднявечную Беларусь паводле рэчавых крыніц. Устаноўлена, што такі ўплыў адбываўся на працягу VIII—XIII стст. у розных формах i ахопліваў непасрэдна ці ўскосна практычна ўсю тэрыторыю беларускіх зямель. Спачатку нераважалі этнічныя кантакты VIII—X І нават XI стст., якія не выключалі магчымага перасялення груп заходніх славян. Аднак арэал радзімічаў не вылучаецца пераважнай ирысутнасцю заходнеславянскіх элементаў у параўнанні з іншымі абласцямі Беларусі. Ён нават саступае ў гэтьгх адносінах заходнім раёнам міжрэчча Дняпра i Немана, басейна Заходняга Буга i Панямоння, якое знаходзілася на паграніччы з Польская дзяржавай i яцвягамі2.

Цяпер даказана, што панярэднікамі радзімічаў у Пасожжы былi плямёны калочынскай культуры V—Viii стст. Генетычная сувязь паміж куль-

________________

1Богомальников В.В. Курганы радимичей // Гістарычяа-археалагічны зборнік. Мн.,1994. № 4. С. 23.

2Перхавко В.Б. Западнославянское влияние на раннесредневековую культуру Белорус­сии // Древнерусское государство и славяне. Мн., 1983. С. 26.

 

 

турамі гэтых дзвюх туп насельніцтва не прасочваецца. А вось на паўднёвым усходзе Беларусі добра адчуваецца ўп.іыў славянскан раменскай культуры VIII—X стст., у сувязі з чым выказана меркаванне, што прарадзіму радзімічаў трэба шукаць на тэрыторыі раменскай культуры1.

Зародкі ўсходнеславянскіх народаў на землях радзімічаў узнікаюць у канцы 1-га тысячагоддзя н.э.: Гомель, Чачэрск, Крычаў, Прупой (Слаўгарад). Выказваюцца меркаванні, што Гомель мог выконваць ролю племяннога цэнтра радзімічаў. У выніку шырокага археалагічнага вывучэння Гомеля ўстаноўлена, што паселішча калочынскай культуры на яго тэрыторыі існавала ў VI—VII стст. Яно ўключала невялікае гарадзішча каля ўнадзення рэчкі Гамеюк у Сож i значны неўмацаваны пасёлак. У VIII—X стст. на паселішчы адбылася змена жыхароў. Замест плямён калочынскай культуры сюды праніклаіншае славянскае насельніцтва. Паселішча ў Гомелі начало выконваць ролю племяннога цэнтра радзімічаў. У X—XI стст. вакол яго пачынае засяляцца сельская акруга. У XII ст. Гомель ператвараецца ў буйны ваенна-адміністрацыйны цэнтр Ніжняга Пасожжа і ў цэнтр хрысціянскай куль­туры. У XII — пачатку XIII ст. Гомель быў самы буйны горад у Пасожжы2,

На тэрыторыі радзімічаў размяшчаўся добра вывучаны археолагамі феадальны замак канца XI — першай паловы XIII ст. каля в. Вішчын, дзе знойдзены багаты скарб. Неўмацаваныя населішчы вывучаліся на берагах р. Покаць каля в. Нісімкавічы Чачэрскага раёна.

Аснову эканомікі радзімічаў складала земляробства, аб чым сведчаць матэрыялы раскопак сельскіх i гарадсліх паселішчаў. У радзімічаў былі развіты разнастайныя рамёствы, сярод якіх першарадным з'яўлялася кавальскае. Аб гэтым можна меркаваць па знаходках на паселішчы X ст. горна для атрымання жалеза каля в. Нісімкавічы i кавальскіх вырабаў з прымяненнем складаных тэхналогій.

Аб сувязях радзімічаў сведчаць імпартныя рэчы: бронзавая чаша, якая выраблена на Ніжняй Эльбе (в. Збopaў), фігурка конніка са Скандынаўскіх дзяржаў (в. Калодзецкая), шкляны бранзалет візантыйскай вытворчасці (каля г. Чавусы). Унікальны для тэрыторыі Беларусі скарб, у які ўваходзілі 7 шыйных срэбраных грыўняў XII ст., вырабленых у гарадской ювелірнай майсгэрні, знойдзены каля пасёлка Козі Рог Буда-Кашалёўскага раёна.

________________

1Шынаков Е.Л., Гурьянов В.Н. Русско-радимичское пограничъе // Гістарычна-археалагічны зборнік. Мв., 1994. № 3. С. 256.

2Шакуиашков О.А. В поисках древнего Гомия. Гомель, 1994. С. 59—62.

 

 

Большасць упрыгожанняў з каштоўнага металу, якія ўваходзяць у склад унікальнага скарба, схаванага ў XIII ст. на тэрыторыі замка каля в. Вішчын, таксама не мясцовага паходжання.

3 тэрыторыі радзімічаў вядомы манетныя скарбы, сярод якіх ёсць раннія (IX—X стст.). У 15 пунктах у пахаваннях радзімічаў знойдзены арабскія срэбраныя манеты X—XI стст. У двух пунктах выяўлены срэбранікі кіеўскага кня­зя Уладзіміра канца X ст., што выклікае выключную цікавасць нумізматаў.

У часы феадальнай раздробленасці (з канца XI ст.) тэрыторыя радзімічаў была падзелена паміж чарнігаўскімі і смаленскімі князямі. Пры гэтым асобныя населеныя пункты ў выніку міжусобнай барацьбы неаднаразова пераходзілі з рук у рукі. У летапісерадзімічы названы ў апошні раз пад 1169 г. як этнаграфічная адзінка ўсходняга славянства.

Славянская каланізацыя ў землях Панямоння.На працягу другой паловы 1 -га тысячагоддзя н.э. славяне асвоілі амаль усю тэрыторыю Беларусі, паступова асімілявалі балтамоўнае насельніцтва, якое тут пражывала. Асіміляцыя балтаў Верхняга (Беларускага) Панямоння адбывалася ў IX— XI стст. Частка балцкага насельніцтва была, відавочна, выціснута на паўночны захад, невялікая яго частка, верагодна, была знішчана, але ас-ноўная маса заставалася жыць на ранейшых месцах, утвараючы часам даволі значныя астравы сярод прышлых славян. Яшчэ ў XII XIII стст. такія астравы меліся ў раёне Докшыц, Радашковіч, Пяршай, Дзятлава, Ружан. Пастаяннай этнічнай граніцы паміж славянамі i балтамі ў раннім сярэднявеччы не было. Адсутнічала яна i на заключи ым этапе каланізацыі1.

На думку буйнейшага польскага даследчыка Г.Лаўмяньскага, літоўска-рускую (усходнеславянскую) палітычную граніцу ў XII—XIII стст. вызначалі памежныя гарады: Гродна, Ваўкавыск, Слонім, Наваградак, Заслаўе, Лагойск. Тут, па яго словах, была старажытная палітычная граніца Кі-еўскай Русі, а да гэтага праходзіла племянная граніца дрыгавічоў i крывічоў у перыяд завяршэння каланізацыі. Усходнюю граніцу кампактнага лета-літоўскага насельніцтва Г.Лаўмяньскі лраводзіць па лініі Мерач — Эйшышкі — Ашмяны — возера Свір — вярхоўе Дзісны2.

На аснове пераважна лінгвістычных i этнаграфічных даных, а таксама звестак археалогіі этнічную славяна-балцкую граніцу ў канцы 1-га тысяча­годдзя большасць сучасных даследчыкаў праводзіць прыблізна па лініі Дзісна — Пліса — Будслаў—Заслаўе — Рубяжэвічы — Дзераўная — Беліца — Слонім — Ваўкавыск3. Да XII—XIII стст. гэта граніца адсунулася на захад i паўночны захад. Славяне асвоілі значную частку правага берага Немана. Акружаныя балцкім насельніцтвам астраўкі славян зафіксаваны ўздоўж усяго правага берага Немана ад вусця Бярэзіны да Гродна.

Да нядаўняга часу пытанне аб вытоках славянскай каланізацыі Паня­моння вырашалася па-рознаму. Полацкай калоніяй лічылі панёманскі край М. Любаўскі, У. Бяляеў, У. Пічэта.

На думку А. Андрыяшава i Я. Карскага, каланізацыя Панямоння ішла з зямель дрыгавічоў. М. Барсаў пісаў, што яцвягі Верхняга Немана былі адціснуты за Нараў i Бобр "дзякуючы ваяўнічай дзейнасці Яраславічаў" і сла­вянскай каланізацыі з карэнных зямель крывічоў, дрыгавічоў, драўлян i палян. Паводле меркавання У. Антановіча, гарады, што існавалі на землях яцвягаў, былі заснаваны валынскімі князямі4.

_______________

1Зверуго Я.Г. Верхнее Понемонье в IX—XIII вв. С. 17,197.

2Lowmiański H. Początki Polski. Т. III. Warszawa, 1967.

3Краўцэвіч A.K. Стварэнне Вялікага княства Літоўскага. Мв., 1998. С, 80—81.

4Любавский М.К, Очерк истории Литовского государства. М,, 1915. С. 18; Барсов Н.П. Очерки русской исторической географии. Варшава, 1885. С. 133; Антонович В.Б. Очерк исто­рии Великого княжества Литовского до половины XV в. Киев, 1885. СИ.

 

 

На аснове даных гідранімікі лінгвісты прыйшлі да высновы, што ўсходнія славяне, якія асвойвалі тэрыторыю на поўнач ад Прыпяці да вярхоўяў Немана, прыйшлі сюды з усходу (з дняпроўскага Левабярэжжа) і толькі пазней сталі распаўсюджвацца на поўнач, выціскаючы або асімілюючы больш старажытнае насельніцтва1. Прысутнасць у басейне верхняга цячэння Немана р. Рось, якая паўтарала назву "Росі дняпроўскай", пацвярджае дум­ку аб пранікненні сюды славянскай каланізацыі з поўдня.

Да вырашэння пытання аб вытоках славянскай каланізацыі панёманскага краю рашаючае значэнне маюць даныя археалагічных даследаванняў і перш за ўсё раскопак гарадоў i курганных могільнікаў. Падчас археалагічных раскопак было ўстаноўлена, што ў Ваўкавыску першыя жыхары Шведскай гары (будучага дзядзінца), Замчышча (акольнага горада) i Муравельніка (трэцяга ўзвышша ў Ваўкавыскім археалагічным комплексе) будавалі паўзямлянкавае жытло з каркасна-слупавой i зрубавай канструкцыяй сцен i печамі-каменкамі. Паўзямлянкі са зрубавай канструкцыяй сцен у другой палове X—XI ст. былі характэрны галоўным чынам для паўднёва-заходніх тэрыторый усходніх славян, што дазваляе лічыць першых пасяленцаў Ваўкавыска выхадцамі з паўднёвых зямель усходняга славянства.

Больш пэўна вытокі і напрамкі каланізацыйнага патоку вызначаюцца на аснове керамічнага матэрыялу. У Ваўкавыску, Навагрудку i Гродне выяўлены гаршкі так званага "ранняга валынскага тыпу", з рэзка адагнутым вонкі венцам i пакатымі плечыкамі. Прысутнасць такіх гаршкоў у гарадах Беларускага Па-нямоння сведчыць аб удзеле нейкай групы (абогруп) валынян разам з іншымі плямёнамі ў каланізацыі краю ля Наваградка. М. Малеўская лічыць магчымым бачыць перасяленцаў з Валыні ў ліку першых насельнікаў горада2.

Аб тым, што каланізацыя басейна Немана ішла ў першую чаргу з паўднёвых i паўднёва-заходніх зямель, сведчаць дакладна зафіксаваныя праявы ў пахавальным абрадзе i пахавальным інвентары курганных могільнікаў Навагрудчыны рыс, характэрных для дрыгавічоў, драўлян i валынян3.

Верагодна, асноўнае насельніцтва ваколіц Наваградка ў X—XI стст. складалі драўляне, дрыгавічы i валыняне, якія перасяліліся сюды ў другой палове X ст. У могільніках наваколля Наваградка XII—XIII стст. найбольш выразна i ў большай колькасці выступаюць пахаванні валынян (в. Суляцічы) i носьбітаў культуры каменных курганоў Бугска-Нёманскага міжрэчча (в. Батароўка). Гэтыя могілыгікі адлюстроуваюць другую хвалю рассялення славянскіх плямён у Верхнім Панямоння.

У славянскіх курганах паўночнай часткі басейна Верхняга Немана рысы, характэрныя для пахавальнага абраду i інвентару драўлян і валынян, зусім не прасочваюцца. Курганныя могільнікі ў басейне Верхняй Віліі (вёскі Наўры, Кастыкі i інш.) належалі змешанаму крывіцка-дрыгавіцкаму насельніцтву5.

В. Сядоў выключае Верхняе Панямснне са складу дрыгавіцкай тэрыто-рыі. Да ўласна дрыгавіцкіх зямель ён адносіць толькі тую частку басейна Немана, якая непасрэдна прымыкае да басейна Дняпра. Уся астатняя тэрыторыя, на яго думку, была першапачаткова асвоена крывічамі і толькі ў XI—XII стст. да крывіцкага насельніцтва далучылася дрыгавіцкае6. Аднак у

________________

1Топоров В.Н., Трубачев О.Н. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднеп-ровья. М., 1962. С. 244.

2Малевская М.В. Некоторые исторические связи Новогрудка в X в. (по материалам кера­мики) // Краткие сообщения Института археологии (далей — КСИА). Вып. 129. М., 1972. С. 15-17.

3ЗверугоЯ.Г. Верхнее Понеманьев IX—XIII вв. С. 197.

4Лавлова К.В. Погребальные памятники окрестностей Новогрудка // КСИА. Вып. 166. М„ 1981. С. 83.

5ЗееругоЯ.Г. Верхнее Понеманьев IX—XIII вв. С. 106—107.

6Седов В.В. Славяне Верхнего Поднепровья и Подвинья. М., 1970. С. 81,107.

 

 

сувязі з гэтым звяртае на сябе ўвагу тое, што асноўны арэал культуры доўгіх курганоў, з якімі звязваюць гісторыю крывічоў, паводле даследавання Г. Штыхава, на захад далей верхняга цячэння Немана не заходзіць1.

Аналіз пахавальнага абраду i рэчавага інвентару паказвае, што славянскае насельніцтва Верхняга Панямоння былозмешаным. Тут выразна выступаюць розныя эті гічныя элемен­ты, Гэта сведчыць аб тым, што асваенне краю славянамі ішло з розных бакоў. Разам з тым як у абрадзе, так i ў інвентары некаторых славянскіх курганных пахаванняў паўночна-заходняга Панямоння прасочваюцца этнічнмя прыкметы балцкіх (лета-літоўскіх) плямён. Гэта сведчыць аб прысутнасці сярод славянскага ў сваёй масе насельніцтва балтаў, якія зведалі славянскі культурны ўплыў i адначасова ўнес-лі ў славянскае асяроддзе элементы сваей матэрыяльнай i духоўнай культуры. Такім чынам, на рубяжы 1-га i 2-га тысячагоддзяў землі Верхняга Паня­моння былі асвоены славянами У XI—XII стст. тут ужо існавалі ўсходнесла-вянскія гарады Гародня, Ваўкавыск, Слонім, Навафадак, Турыйск, Свіслач i інш. ПІто датычыць летапісных звестак, то яны (у нрыватнасці паведам-ленні аб паходах Уладзіміра i Яраслава на яцвягаў i Літву) таксама ўскосна сведчаць аб наяўнасці ў Панямонні значнага славянскага насельніцтва i жаданні кіеўскіх князёў замацаваць за сабой гэтыя землі.