Балты i славяне ў VI—VIII стст.
ЭТНІЧНАЯ СІТУАЦЫЯ
УЗНІКНЕННЕ ДЗЯРЖАЎНАСЦІ.
ГЛАВА І
(VI-XIctct.)
Плямёны банцараўскай культуры.У сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. ужыцці насельніцтва Цэнтральнай і Паўночнай Беларусі адбываюцца значныя змены, якія выявіліся ў матэрыяльнай культуры. Культуры штрыхаванай керамікі і днепра-дзвінская змяняюцца помнікамі тыпу верхняга пласта Банцараўшчыны. Упершыню яны сталі вядомымі ў канцы 20-х гадоў па ма-тэрыялах, атрыманых з верхняга культурнага гарызонту Банцараўскага гарадзішча пад Мінскам.
Банцараўскае гарадзішча (назва па хутару Банцараўшчына) размешчана палевым беразе р. Свіслач (цяпер вадасховішча Дразды) на тары вышы-нёй 20 м. Авальная пляцоўка мае памер 50 х 35 м. Гарадзішча ўмацавана валамі i равамі. На гарадзішчы-сховішчы збіраліся людзі адной абшчыны, верагодна, з некалькіх неўмацаваяых паселішчаў падчас ваеннай небяспекі.
Пры археалагічных раскопках Банцараўскага гарадзішча ў верхнім гарызонце, які датуецца V—VIII стст., знойдзена 20 гліняных пасудзін, вылепленых без прымянення ганчарнага круга. У некаторых гаршках было абвугленае зерне пшаніцы, гароху i проса. Сярод пасудзін ёсць такія, якія маюць пашырэнне ў верхняй частцы (так званую "плячыстасць"), што характэрна для вырабаў славян, але большасць мелі форму слоіка ці былі слабапрафіляванымі і, на думку даследчыкаў, належал i балтам1.
Атрыманы значныя i разнастайныя звесткі аб аналагічных помніках Цэнтральнай i Паўночнай Беларусі. У паўночна-заходняй частцы дняп-роўскага басейна i ў Панямонні выяўлена некалькі дзесяткаў паселішчаў V—VIII стст. (Равячка, Гуры, Дзядзілавічы, Гарадзішча, Мікольцы, Хведзічы ў Мінскай вобласці). Матэрыялы гэтага ж часу i адпаведнага культурнага аблічча знойдзены ў Віцебскай вобласці на селішчах паблізу населеных пунктаў Варганы i Лукомль, на гарадзішчаху Полацку i Віцебску. Такія ж старажытнасці выяўлены на гарадзішчах каля в. Цясты Верхнядзвінскага, Пруднікі Міёрскага раёнаў, у Беларускім Падзвінні.
Спачатку насельніцтва банцараўскай культуры, відаць, пражывала толькі на паселішчах, размешчаных на берагах рэк i азёраў. Да ранніх належаць паселішчы каля вёсак Курчына i Равячка Мядзельскага, Варонеч Полацкага, Гуры i Сосенка Вілейскага, Малое Стахава Барысаўскага раёнаў. Найбольш рашгі комплекс рэчаў знойдзены пры раскопках паселішча i грунтавога могільніка каля в. Равячка2. Тут выяўлены наземньы i паўзямлянкавыя жылыя збудаванні з печкамі-каменкамі. Да V—VI стст. н.э. можна аднесці i селішча ў в. Гуры Вілейскагa раёна. Гэта помнікі першага перыяду банцараўскай культуры.
___________________
1Археалопя Беларусі. Т 2. С 418 (мал. 121).
2Митрофанов А.Г. Железный век средней Белоруссии (VII—VI вв. до н.э. - VIII в н. э.) С. 112, 119.
Паселішча другога храналагічнага перыяду знаходзілася ў непасрэднай блізкасці ад ранніх гарадзішчаў, ужо запусцелых да таго часу. Гарадзішчы культуры штрыхаванай керамікі i днелра-дзвінскай былі значна перабудава-ны i ператвораны ў добра ўмацаваныя сховішчы, дзе хавалася насельніцтва ў час небяспекі. Гарадзішчы-сховішчы i паселішчы каля ix выяўлены каля вёсак Дзядзілавічы Барысаўскага, Гарадзішча, Мікольцы, Некасецк Мядзельскага, Урагава Верхнядзвінскага, Буракова (Новы Болецк) Гарадоцкага раёнаў1.
Селішча Дзядзілавічы ляжыць на схілах узгорка, на вяршыні якога знаходзілася невялікае гарадзішча, заснаванае плямёнамі культуры штрыхаванай керамікі. Тут даследаваны 54 жылыя збудаванні двух тыпаў — наземйыя збудаванні слупавой i зрубавай канструкцыі. Звычайна жытло паглыблена ў грунт амаль на 0,5 м. Ацяплялася яно з дапамогай адкрытых ачагоў або пячэй-каменак, размешчаных у адным з куткоў паўзямлянак. Печы будаваліся з камянёў велічынёй 8—40 см, пры гэтым гліна не выкарыстоўвалася.
Значныя даныя атрыманы пры раскопках гарадзішча i паселішча ў в. Гарадзішча Мядзельскага раёна. Гарадзішча неаднаразова перабудоувалася. Яно было заснавана старажытнейшым насельніцтвам, культура якога блізкая да мілаградскай. Паселішча апусцелаў канцы III — пачатку IV ст. н.э. У V або VI ст. каля гарадзішча ўзнікла селішча. Яго насельніцтва ператварыла пакінутае гарадзішча ў магутнае ўмацаванае сховішча. Па краі пляцоўкі была ўзведзена абарончая сцяна. Гарадзішча было абнесена валам i ровам. Але ў трэцяй чвэрці 1 -га тысячагоддзя н.э. на ім ніхго не жыў пастаянна. Я но выкарыстоўвалася як сховішча, месца для захоўвання гаспадарчых прыпасаў і, відаць, як свяцілішча. Неўмацаванае пасяленне размяшчалася на пакатьгх схілах узгорка вакол гара-дзішча, дзе пры раскопках выяўлены 42 паўзямлянкі2.
3 насельніцтвам банцараўскай культуры звязаны могільнікі V—VII стст. Грунтавыя пахаванні выяўлены на паселішчы паблізу в. Равячка. Адно трупаспаленне змешчана ў урне, два іншыя — у ямках. Падобны абрад пахавання прасочваеццана могільнікаху Смаленскім Падняпроўі i Падзясенні.
Шматлікія пахаванні ў курганных могільніках гэтага часу былі выяўлены ў Паўночнай Беларусі. Курганы даследаваны ў вёсках Янкавічы Расонскага, Дараи Гарадодкага, Гаравыя Полацкага, Старое Сяло Віцебскага раёнаў. Насыпы ў плане доўгія, падоўжаныя, круглыя. Пахавальны абрад надобны иары-туал апісаных вышэй грунтавых могільнікаў. У насыпы курганоў змяшчаліся рэшткі крэмацыі ў урнах ці без ix. У курганах канца V — сярэдзіны VIII ст. інвентар бедны. Сустракаюцца знаходкі дэталяў касцюма, упрыгожанні, адзінкавыя рэчы (сінія шкляныя пацеркі, невялікія бронзавыя выпуклыя бляшкі, жалезныя спражкі, цуглі, фрагменты арнаментаваных касцяных вырабаў), У якасці урн i накрываючых ix пасудзін выкарыстоўваліся ляпныя гаршкі слоі-кавай, слабапрафіляванай або цюльпанападобнай формы.
У Беларускім Падзвінні ўзнік лакальны (атокінскі) варыянт банцараўскай культуры, які характарызуецца паяўленнем побач з круглы.мі курганамі доўгіх валападобных насыпаў. Даследчыкі лічаць такія могільнікі крывіцкімі3.
Археалагічныя даследаванні паказалі, што на паселішчах V —VIII стст. вядучымі галінамі гаспадаркі былі ляднае земляробства i жывёлагадоўля. Дапаможную ролю ў забеспячэнні насельніцтва харчаваннем адыгрывалі прысвойваючыя формы гаспадаркі — паляванне i рыбалоўства. Былі развіты дамашнія рамёствы, чорная i каляровая металургія, ганчарства, апрацоўка шкур, дрэва, прадзенне, ткацтва.
________________
1Археалогія i нумізматыка Беларусі: Энцыклаледыя. Мн., 1993.
2Митрофанов А.Г. Железный век средней Белоруссии(VII—VI вв. до н.э. — VIII в. н.э.). С. 88,89.
3Штыхаў Г.В. Крывічы. С. 21-40.
Час існавання банцараўскай культуры вызначаецца V—VIII стст. Выказаны погляд, згодна якому помнікі ранняга сярэднявечча ў Сярэдняй i Паўночнай Беларусі сфарміраваліся на аснове культур штрыхаванай керамікі i днепра-дзвінскай, пры ўдзеле элементаў кіеўскай культуры. Асаблі-васці ўздзеяння паўднёвых культур праявіліся ў распаўсюджванні адкрытых паселішчаў, будаўніцтве паўзямлянак, пахавальным абрадзе, з'яўленні гаршкоў з паверхняй, упрыгожанай так званымі расчосамі.
Банцараўская культура займала тэрыторыю Сярэдняй i Паўночнай Беларусі, a таксама некаторыя суседнія раёны. Роднаснай ёй была тушамлін-ская культура на Смаленшчыне. Некаторыя даследчыкі лічаць гэтыя культуры балцкімі1. Аднак можна назваць некалькі аргументаў на карысць таго, што славяне маюць адносіны да банцараўскай культуры: выяўленне ў некаторых выпадках на гарадзішчах славянскай керамікі, своеасаблівага жытла з печамі-каменкамі, жорнавых камянёў, нажоў з "валютападобным" паверхам, трупаспаленняў у круглых курганах VI—VII стст., наяўнасць бясспрэчна славянскай гідранімікі ў Беларускім Падзвінні, культурнага пласта V—VIII стст. з керамікай тыпу Банцараўшчыны — на гарадзішчах і паселішчах старажытных гарадоў Полацка, Віцебска, Лукомля.
Верагодна, у гэты час славяне рассяліліся на землях балцкіх плямён. Археалагічныя матэрыялы дазваляюць меркаваць, што ў фарміраванні банцараўскай культуры ўдзельнічалі таксама славянскія плямёны. Яны з'явіліся
________________
1Шмидт Е.А. Племена Смоленского Подненровья и Подвинья в эпоху Великого переселения народов // Социально-экономическое развитие России и зарубежных стран. Смоленск, 1972.
на тэрыторыі, дзе раней жылі балты, і ў значнай ступені самі асіміляваліся. Пры далейшым рассяленні славяне канчаткова засялілі Верхняе Падняпроўе i Падзвінне.
Плямёны калочынскай культуры(назва паходзіць ад паселішча Калочын Рэчыцкага раёна). Яны займалі вялізную прастору паўднёвай часткі лясной зоны Усходняй Еўропы1. Тэрыторыя ix распаўсюджвання ўключала Беларускае Падняпроўе, Пасожжа, Падзясенне, вярхоўі Сулы i Сейма, басейн Ніжняй Прыпяці. Калочынская культура датуецца сярэдзінай V — пачаткам VIII ст.
Для пасяленчай структуры ўсяго арэала калочынскай культуры характэрна "гнезда-вое" распаўсюджванне паселішчаў на невялікай адлегласці адзін ад аднаго. Канцэнтрацыя паселішчаў назіраецца па р. Адроў, на і праваўзбярэжжы Сожа каля вёсак Шарсцін і Прысно, па Іпуці, каля в. Дзям'янкі, каля в. Тайманава на Дняпры i інш. Селішчы плошчай ад 0,5—0,7 га да 1,5—2,5 га размяшчаліся па краі надпоймавай тэрасы, радзей — на выспах карэннага берага паблізу ад вады. 3 гнёздамі йаселішчаў звычайна звязаны гарадзішчы-сховішчы на вьшадак ваеннай небяспекі і свяцілішчы. У Беларусі даследаваны гарадзішчы Калочын, Нікадзімава, Вежкі, Чырвоная Зорка, на Сожы — Залатоміна i інш.2 Гарадзішчы адрозніваюцца магутнай сістэмай драўляна-земляных умацаванняў, якая складаецца з валоў i драўляных сцен, што абкружалі пляцоўку.
Асноўным тыпам жытла з'яўляліся прамавугольныя ў плане паўзямлянкі плошчай 6—24 м2, са слунавой або зрубавай канструкцыяй сцен. Ацяпляльныя прыстасаванні ў выглядзе адкрытых, зрэдку абкладзеных ка-мянямі агнішчаў размяшчаліся побач з цэнтральным апорным слупам або ў адным з вуглоў жытла. У шэрагу выпадкаў агнішча замяняла печ-каменка. Да ліку такіх пабудоў адносіцца жытло № 1, даследаванае А. Макупшікавым на паселішчы Нісімкавічы-2. Паўзямляпка блізкая да падквадратнай формы памерамі 3,4 х 3,5 м была паглыблена ў мацярык на 0,3 м. Уздоўж унутра-ных сцен на вышыню двух вянкоў захаваліся абгарэлыя бярвёны, рубденыя ў "лапу". Печ-каменка прамавугольнай формы вышынёй 0,4 м, памерамі 1,0—1,1 х 0,95—1,2 м размяшчалася ў паўночна-ўсходнім вугле на ўзроўні падлоті. Уваход у выглядзе прыступка размяшчаўся каля заходняй сценкі. Печы-каменкі знойдзены таксама ў паўзямлянкавых жылых збудаваннях у Шчаткаве, Тайманаве, Юравічах. Для гарадзішчаў-сховішчаў характэрны доўгія наземныя шматкамерныя пабудовы са слупавой канструкцыяй сцен (Калочын-1, Нікадзімава, Вежкі, Панізоўе і інш.).
Пахавальны абрад насельніцтва калочынскай культуры прадстаўлены як грунтавымі (Новы Быхаў, Ніжняя Тошчыца, Тайманава i іншД так i курганнымі (Колас, Вароніна) пахаваннямі па абрадзе крэмацыі. Абодва тыпы пахаванняў маюць шмат блізкіх рыс. Крэмацыя памерлага праводзілася па-за месцам пахавання разам з пахавальным інвентаром. Рэшткі крэмацыі (кальцыніраваныя косці, попел, вуглі, рэшткі пахавальнагаінвентару) засыпаліся ў яму (грунтавыя пахаванні) або змяшчаліся на гарызонце, а потым узводзіўся курганны насып. Сярод грунтавых пахаванняў пераважаюць ур-
________________
1Тэкст "Плямёны калочынскай культуры" напісаў Ю. Каласоускі.
2Археалогія i нумізматыка Беларусі.
навыя. У курганах пахаванні суправаджаліся пасудзінамі-прыстаўкамі на гарызонце або ў насыпе. У кургане каля в. Кол ас Жлобінскага раёна пахаванне VI—VII стст. было абкружана агароджай з вертыкальных калоў.
Важным вынікам вывучэння калочынскай культуры ў Беларусі з'яўляецца выдзяленне адміністрацыйна-гаспадарчых, племянных цэнтраў, вакол якіх канцэнтраваліся гнёзды паселішчаў. Адміністрацыйна-гаспадарчыя цэнтры прадстаўлены як адкрытымі паселішчамі плошчай да 2,5 га, якія налічвалі некалькі дзесяткаў жылых і гаспадарчых пабудоў (Тайманава), так i гарадзішчамі (Нікадзімава Горацкага, Вежкі Дубровенскага раёнаў).
Ва ўмовах перасялення плямён i каланізацыі ўзрастала пагроза рабаўнічых набегаў, што прымушала мясцовае насельніцтва будаваць гарадзішчы з магутнымі абарончымі ўмацаваннямі. Вельмі цікавым археалагічным помнікам V—VII стст., які адначасова можна разглядаць як помнік эпохі ваеннай дэмакратыі гэтага часу, з'яўляецца гарадзішча, выяўлекае ў апошнія гады каля в. Нікадзімава на Магілёўшчыне, якое даследаваў А. Седзін1.
Нікадзімаўскае гарадзішча знаходзіцца на беразе р. Быстрая, якая ўпадае ў Проню. Яно мае дзве пляцоўкі, добра ўмацавана валамі. Адна пляцоўка выконвала абарончую і, відаць, культавую функцыі. На другой пляцоўцы пры археалагічных даследаваннях з унутранага боку вала выяўлены рэшткі доўгай пабудовы слупавой канструкцыі. Такія пабудовы вядомы на гарадзішчах Смаленшчыны. Пабудова была падзелена на жылыя i гаспадарчыя памяшканні. У значнай колькасці знойдзены прыналежнасці ўзбраення воі-наў i рыштунку конніка: шпоры, цуглі i іншыя дэталі конскай збруі. Своеасаблівымі ўпрыгожаннямі з'яўляюцца бронзавыя пальчатыя фібулы, якіх знойдзена б экземпляраў.
Паселішча каля в. Вежкі ўключала гарадзішча, пабудаванае на высокім узгорку, i прылеглае да яго з усходняга боку селішча-спадарожнік. Уздоўж краю пляцоўкі гарадзішча размяшчалася высокая драўляная сцяна. 3 унутранага боку пляцоўкі да яе прымыкалі наземныя драўляныя пабудовы гаспадарчага прызначэння. На гарадзішчы захоўвалася найбольш каштоўная маёмасць аошчыны (запасы харчавання, гаспадарча-бытавы інвентар i інш.). Радавыя члены абшчыны жылі на адкрытым неўмацаваным селішчы-спадарожніку, размешчаным побач з гарадзішчам. У час раскопак на селішчы былі даследаваны дзве невялікія паўзямлянкавыя жылыя пабудовы плошчай 16 м2. У цэнтры пабудоў, якія мелі зрубавую канструкцыю сцен, побач з цэнтральным апорным слупам размяшчаліся адкрытыя агнішчы. Запасы харчавання жыхары захоўвалі ў ямах-скляпах побач з жытлом.
Шматлікія знаходкі гаспадарча-бытавога інвентару (жорнаў, сярпоў, крэсіваў, шылаў i інш.), прадметаў бронзаліцейнага i ювелірнага рамёстваў (тыгляў, л'ячак) сведчаць аб адносна высокім узроўні развіцця сельскагаспадарчай прамысловасці i рамяства. Найвялікшую цікавасць уяўляе калекцыя жаночых упрыгожанняў. Упрыгожанне галавы складалі спіральныя венчыкі, скроневыя кольцы з пашыранымі серпападобнымі канцамі з бронзы i срэбра. Шыю i грудзі ўпрыгожвалі бронзавыя грыўні i маністы ca шкляных i бурштынавых пацерак, невялікія ажурныя падвескі са срэбра На запясці рук адзяваліся бронзавыя бранзалеты з філігранна выкананай арнаментацыяй.
Высокі ўзровень развіцця рамяства, арыентаванага на абслугоўванне як племянной арыстакратыі, так i простага насельніцтва прылеглай акругі, бататы i прэстыжны набор ювелірных упрыгожанняў, зброя сведчаць аб тым, што паселішчы Нікадзімава i Вежкі ў VI—VII стст. з'яўляліся важнымі племяннымі цэнтрамі, якія кантралявалі значную тэрыторыю.
_____________________
1 Седин А.Л. Новые городища Восточной Беларуси // Магілёўшчына. Вып. 3. Магілёў, І992. С. 19.
Своеасаблівая гістарычная мяжа для насельніцтва калочынскай культуры Беларускага Падняпроўя ггрыходзіцца на канец VII — пачатак VIII ст. Асноўнай рысай гэтага перыяду з'яўляецца складанне на вялізнай прасторы ляс-ной i лесастэпавай зон Усходняй Еўропы новых этнакультурных утварэнняў, вядомых па "Аповесці аб мінулых часах". Што тычыцца тэрыторыі Беларусі, то гэта племянныя саюзы крывічоў, радзімічаў, дрыгавічоў. Прыток новага насельніцтва з паўднёвых раёнаў Падняпроўя прывёў да рэзкіх змен у матэрыяльнай культуры i лесе насельніцтва рэгіёна. У выніку ваенных сутычак з пры-шэльцамі ў агні пажараў на мяжы VII—VIII стст. гінуць старыя племянныя цэнтры: гарадзішчы Калочын, Нікадзімава, Вежкі ў Беларускім Падняпроўі, Тушамля i Дзямідаўка на Смаленшчыне i многія іншыя. Частка насельніцтва, якое ацалела ў ходзе ваенных сутыкненняў з прышэльцамі, была выцеснена далей на поўнач, на тэрыторыю віцебскага Падзвіння, другая, — якая засталася на месцы, прыняла ўдзел у фарміраванні новых этнакультурных супольнасцей у Падняпроўі — крывічоў і радзімачаў.
Усе даследчыкі аднадушныя ў вывадах, што паходжанне калочынскай культуры звязана з помнікамі папярэднягачасу нагэтай тэрыторыі, у прыват-насці з кіеўскай культурай III—V стст. Пытанне аб этнічнай прыналежнасці калочынскай культуры застаеццадыскусійным. Некаторыя даследчыкі ўключаюць яе ў балцкі этнічны масіў. Яны ўказваюць на адсутнасць генетычных сувязяў з мясцовымі ўсходнеславянскімі старажытнасцямі наступнага перыяду i на распаўсюджанне балцкіх назваў рэк у Верхнім Падняпроўі1, другія даследчыкі гавораць аб славянскім характары калочынскіх помнікаў. Трэція лічаць, што калочынская культура балцкая, але знаходзілася пад моцным уплывам славян. Не выключала, што менавіта гэта адпавядае сапраўднасці2.
Плямёны пражскай культуры.На поўдні Беларусі выяўлены бясспрэчна славянскія помнікі пражскай археалагічнай культуры. Упершыню такія помнікі былі адкрыты ў Чэхіі ў наваколлі Прагі i таму атрымалі назву культуры
___________________
1Мядзведзеў А.М. Насельніцтва Беларусі ў жалезкым веку (VIII ст. да н.э. — VIII ст. н.э.) // Беларускі гістарычны агляд. 1994. Т. 1. Сш. 1.
2Нарысы гісторыі Беларусі. Мн., 1994. Ч. 1. С. 55.
пражскага тыпу. Гэта самыя раннія помнікі, славянская прыналежнасць якіх даказана археалапчным шляхам. На тэрыторыі Усходняй Еўропы выяўлены помнікі тыпу Карчак па назве сяла ў Жытомірскай вобласці, каля якога яны шырока вывучаліся1. Адсюль узнікла і рабочая назва культуры Прага—Карчак. Найбольш істотныя прыкметы культуры славян выяўляюцца ў формах ляпных пасудзін, домабудаўніцтве і пахавальнай абраднасці.
Помнікі пражскай культуры адкрыты ў паўднёвай частцы Беларусі — па рэках Прыпяць i Ясельда. Сярод ix ёсць паселішчы, якія існавалі ўжо ў V ст.2 На Украіне i ў паўднёвай частцы Беларусі славянскія помнікі прадстаўлены пераважна паселішчамі плошчай ад 0,3 да 1,5 га. Яны размешчаиы звычайна групамі па 3—4 паселішчы блізка адно ад аднаго. Паўзямлянкі былі заглыб-лены ў грунт на 0,5— 1,2 м. На паселішчы яны размяшчаліся групамі або бессістэмна. У VIII—IX стст. паселішчы забудоўваліся паралельнымі радамі. У сярэдзіне жытла, у далёкім ад увахода куце знаходзіліся печы-каменкі авальнай або круглай формы.
Добра даследаваным славянскім помнікам другой паловы 1-га тысячагоддзя н.э. з'яўляюцца гарадзішча i селішча каля в. Хатомель (Хотамель) Столінскага раёна. Невялікае гарадзішча авальнай формы ўмацавана двума валамі i ровам. У культурных напластаваннях вылучаюцца два гарызонты. У ніжнім гарызонце знойдзены толькі ляпныя пасудзіны карчакскага тыпу. Тут былі выяўлены неарнаментаваныя слабапрафіляваныя гаршкі i невялікія гліняныя патэльні, тыповыя для старажытнасцей славян. Датаванне VII ст. пацвярджаецца знаходкай жалезнага наканечніка аварскай стралы.
У верхнім больш познім гарызонце культурнага слоя гарадзішча Хатомель на участках, якія прымыкаюць да вала, прасочаны рэшткі наземных слупавых пабудоў. Побач з карчакскай керамікай знойдзена шмат ляпной славянскай керамікі VIII—IX стст., у меншай колькасці — пасудзін, зробле-ных з дапамогай ганчарнага круга.
У другім перыядзе свайго існавання гарадзішча належала болып заможнай частцы абшчыны. Аб гэтым сведчаць знаходкі — рэчы ваеннага побыту — жалезныя наканечнікі дзід i стрэл, пласцінкі ад панцыра, бляшка ад партупеі, цуглі. Такія рэчы звычайна належалі да ўзбраення старажытных дружыннікаў. Гарадзішча магло быць месцам сходаў старэйшын i дружыннікаў, калі ў славян адбываўся працэс выдзялення абшчыннай знаці.
Простае насел ьніцтва знаходзілася побач на неўмацаваным даволі вялікім паселішчы, дзе адкрыта 16 заглыбленых у грунт жылых пабудоў. Кожная з ix даўжынёй ад 3 да 6 м. Падлога ў жылым памяшканні была земляная. У адным з куткоў яго заўсёды знаходзілася глінабітная печ, узведзеная на драўляным каркасе.
На паселішчы ў час раскопак не выяўлена прадметаў узбраення i каштоўных упрыгожанняў. Был i знойдзены жалезныя наральнікі ад рала, якое ўжывалася для апрацоўкі зямлі, сярпы, восці для лоўлі рыбы, тачыльныя брускі, праслачкі для прадзіва. Такія знаходкі характэрны для вясковага па-селішча, жыхары якога займаліся земляробствам, жывёлагадоўляй, рыбнай лоўляй. Жыхары паселішча карысталіся вылепленымі рукамі глінянымі пасудзінамі на працягу ўсяго IX ст. У канцы IX ці пачатку X ст. з'явіўся посуд, зроблены з дапамогай ганчарнага круга3.
Археалагічныя помнікі каля Хатомеля — сведкі паступовага распаду патрыярхальна-родавага ладу. У апошні перыяд існавання гарадзішча на ім
______________________
1Рисанова И.Л. Славянские древности VI—VII вв. Культура пражского типа. М., 1976. С. 5-54.
2Вяргей В.С. Актуальный праблемы археалогіі славян 5—10стст. у Беларускім Палессі// Актуальныя пытанні гісторыі Беларусі ад старажытных часоў да нашых дзёи: 36. артыкулаў. Мн„ 1992. С. 13-22.
3Кухаренко Ю.В. Средневековые памятники Полесья. М., 1961. С. 22—27.
знаходзіліся прадстаўнікі зна-ці i сярод ix узброеныя дру-жыннікі, Побач на паселішчы жылі тыя, хто араў, сеяў i збіраў збожжа, гадаваў жывёлу.
Помнікі славян VII—X стст. у Беларусі займаюць тую ж тэ-рыторыю, што i старажытнасці пражскай культуры, выходзячы за яе межы толькі на поўначы1. Археалагічныя даныя сведчаць, штоўапошняйчвэрці 1-га тысячагоддзя н.э. адбываліся значныя змены ў гаспадарчым i грамадскім развіцці славян.
Васнная дэмакратыя i зародкі дзяржаўнасціў славян.Старажытныя летапісы перадаюць паданні, з якіх вынікае, што славяне не былі абарыгенамі на абшарах лясной зоны Усходняй Еўропы. Паводле паведамлешія летапісаў, славяне пачаткова жылі на Дунаі. Адны даследчыкі лічаць, што спачатку славяне знаходзіліся ў Вісла-Одэрскім міжрэччы, i ншыя адстойваюць думкі аб лакалізацыі славян у прыпяцка-сярэднедняпроўскім рэгіёне, трэцяя група вучо-ных змяшчае славян на шырокіх прасторах ад Одэра да Дняпра2.У VI ст. славяне ўключыліся ў працэс Вялікага нерасялення народаў. Яны сяліліся на землях Візантыйскай імперыі, з'явіліся на Балканах. На ўсходзе славяне паступова выйшлі да вярхоўяў Дняпра, Дона i Акі, Ладажскага возера. Роз-ныя славянскія плямёны мелі шмат агульнага ў гаспадарцы, грамадскім жыцці, побыце i культуры. Таму сацыяльна-эканамічныя з'явы ва ўсіх славян у раннім сярэднявеччы адбываліся прыкладна аднолькава.
Візантыйскі гісторык VI ст. Пракоп Кесарыйскі пісаў: 'Тэтыя плямёны не кіруюцца адным чалавекам, але здаўна жывуць у народапраустве, i таму ў ix шчасце i няшчасце ў жыцці абмяркоўваюцца разам"3. Адсюль вьшікае, што ў славян у VI—VIIIстст. яшчэ захоўваўся родавы лад, яны жылі родавымі абшчынамі. Гэга пацвярджаецца звесткамі пра славян Маўрыкія: "Ix ніякім чынам нельга схіліць да рабства ці падпарадкавання ў сваей краше... Тых, хто знаходзяцца ў ix у палоне, яны не трымаюць у рабстве, як іншыя плямёны, на працягу неабмежаванага часу, але абмяжоўваіоць (тэрмін рабства) пэўным часам i прапаноўваюць ім на выбар: ці жадаюдь яны за пэўны выкуп вярнуцца дадому ці жадаюць заставацца там (дзе яны знаходзяцца) у станов i шчы свабодных і сяброў".
Няма сумнення ў тым, што ў славян існавалі рабства i гандаль рабамі. Колькасць рабоў папаўнялася за кошт палонных, якіх славяне забіралі сотнямі i тысячамі ў выніку ваенных паходаў на землі Візантыйскай імперыі. Славяне звычайна бралі палонных для таго, каб прадаць ix у рабства ці атры-маць за ix выкуп. Калі гэта не ўдавалася, то праз пэўны час палонныя заставал іся сярод славян як свабодныя.
У славян адбываўся працэс разлажэння родавых адносін. Змяненні ў жыцці славян адлюстроўваў "Земляробчы закон", які быў складзены ў другой палове VIII ст. i прымяняўся на тэрыторыі Усходняй Рымскай імперыі
__________________
1Археалогія Беларусі. Т. 2. С. 337-348.
2Седов ВМ. Происхождение и ранняя история славян. М., 1979. С. 7-44
3Белоруссия в эпоху феодализма. Ми., 1959. Т. 1. С. 23.
пасля засялення яе славянамі. Гэта помнік звычаёвага права, які ствараўся на працягу доўгага часу. Паводле яго даных, у славян вярхоўным уладальнікам зямлі з'яўлялася суседская абшчына. Але ворныя землі был i ў прыватным уладанні абшчыннікаў. Лугі, лясы i іншыя ўгоддзі заставаліся ў агульным карыстанні. Пашыраючы свае палі, земляробы рабілі заімкі, выпальваючы дрымучыя лясы. У славян працягвала існаваць сельская абшчына1.
Ворныя землі, якія апрацоўваліся земляробамі паасобку, ужо сталі адасабляцца як уласнасць асобных абшчыннікаў. "Земляробчы закон" забараняў паруіпэнне мяжы чужога валодання. Селянін, які заараў чужую зямлю, пазбаўляўся расчышчанага участка, але не прысуджаўся да пакарання. Уласнасць на зямлю яшчэ поўнасцю не замацавалася.
Славянскай абшчыне быў уласцівы дуалізм, характэрны для ўсялякай суседскай абшчыны, Гэты дуалізм заключаўся ў супрацьлегласці паміж старымі правамі абшчыны як калектыва i правамі селяніна-ўласніка, які паступова вызваляўся з-пад кантролю абшчыны. Земляроб быў i непасрэдным вытворцам, які працаваў назямлі, i яе ўладальнікам. Паміж членамі абшчыны ўзнікала расслаенне. 3 асяроддзя збяднелых людзей утваралася залежнае сялянства, якое яшчэ не страціла сваёй свабоды, але ўжо стаяла на сацы-яльнай лесвіцы ніжэй, чым свабодныя абшчыннікі.
"Земляробчы закон" ведае i рабскуюпрацу. Рабы названы ў пяці артыкулах гэтага закона ў якасці пастухоў. Цяжка сказаць, ці выкарыстоўвалася праца пастухоў толькі ў жывёлаіадоўлі, ці яна прымянялася таксама ў іншых сферах гаспадарчай дзейнасці.
У славянскім грамадстве ў VI—VII стст., паводле пісьмовых крыніц — паведамленняў Пракопа Кесарыйскага i Маўрыкія, вызначаліся тры сацыяльныя групы. Першая rpyna свабодных i ў маёмасна-сацыяльным сэнсе раўнапраўных абшчыннікаў, якія складалі выключную большасць родапле-мянных славянскіх аб'яднанняў. Другая rpyna — рабы. Трэцяя трупа — кіру-ючая вярхушка — племянная славянская знаць2.
Тады ў славян існавала малая сям'я, нра што сведчаць памеры жытла. Квадратныя паўзямлянкі мелі плошчу ад 6 да 20 м2. Сярэдняя плошча складала 10—12 м2. Вакол жытла размяшчаліся гаспадарчыя пабудовы. Тут захоўваліся прылады працы, асабістыя рэчы. Гэта сведчыць аб вядзенні малой сям'ёй самастойнай гаспадаркі. Адначасова ў славян захоўвалася таксама вялікая сям'я. Паўзямлянкі ў шэрагу выпадкаў размяшчаюцца групамі ("кустамі" ці "гнёздамі") на невялікай адлегласці. Яны звычайнаналічваюць ад 4 да 10 пабудоу у групе3. Гаспадары гэтых паўзямлянак — члены вялікай сям'і (патраніміі), былі звязаны агульнымі гаспадарчымі інтарэсамі, відаць, кроўнароднаснымі сувязямі, культам аднаго продка.
У часы засялення Балканскага паўвострава ў славян захоўвалася родаплемянная арганізацыя. Занятая тэрыторыя размяркоўвалася ў адпаведнасці з племянным прынцыпам. Кожнае племя атрымлівала ўласную вобласць, дзе асядала i стварала свае паселішчы. Аднак у выніку вялікага перамяшчэння славянскіх мае, якія розньші шляхамі траплялі на Балканскі паўвостраў, адбываліся значныя перамяшчэнні асобных плямён, i нярэдка здаралася так, што ў адной вобласці абасноўваліся групы розных плямён. Тут родаплемянныя прынцыпы саступалі месца тэрытарыяльным. Гэтым тлумачыцца тое, што назвы некаторых славянскіх плямён былі новымі. Яны звязаны не з імем
________________
1Липшиц Е.Э. Византийское крестьянство и славянская колонизация (преимущественно по данным земледельческого закона) // Византийский сборник. М.;Л., 1945. С. 122—123.
2Литаврин ГТ. Этносоциальная структура славянского общества в эпоху поселения на Балканах (VI- VII стст.) // Этносоциальная и политическая структура раннефеодальных славянских государств и народностей. М., 1987. С. 34.
3Русанова ИЛ. Славянские древности VI—VII вв. М., 1976. С. 49.
якога-небудзь роданачальніка, a з мясцовай названы. У візантыйскіх крыніцах VII—VIII стст. занятая кожным асобным племем вобласць звычайна носіць назву "славінія", што мае этнічна абагульняючы сэнс. На балканскіх землях з'явілася значная колькасць "славіній", якая адпавядала расселеным тут славянскім плямёнам. На чале асобных плямён, г. зн. асобных славіній, працягваў знаходзіцца племянны правадыр.
Захоп вялікіх абласцей вык-лікаў сур'ёзныя змены сацыяльнай структуры славянскіх плямён. У першую чаргу памнажае свае багацці ваенна-племянная вярхушка. У яе рукі трапляла ільвіная доля здабычы — рабы, зброя, жывёла, каштоўнасці. Потым яна становіцца ўладальнікам найболын пладародных зямель на захопленай тэрыторыі. У выніку перасялення быў дадзены новы штуршок працэсу маёмасна-сацыяльнага рас-слаення, што па сутнасці азначала крок у бок дзяржаўнай арганізацыі1.
Ваеннае кіраўніцтва звычайна дазваляла правадырам вылучыцца з асяроддзя астатняй родаплемянной арыстакратыі. Ix апорай станавілася дружына — аб'яднанне прафесійных воінаў, якія страцілі сувязь са сваімі родамi i абшчынамі. У дружыне адзіным сувязным звяном станавілася асаоістая адданасць правадыру i зацікаўленасць у яго поспехах.
Фарміруецца асобная палітычная арганізацыя. Яе органы кіравання — вярхоўны правадыр, савет старэйшын, народны сход. Пры гэтым народны сход складаўся з усіх свабодных мужчын, здольных насіць зброю. Такая форма арганізацыі грамадства i яго кіравання з часоў надрукавання вынікаў даследаванняў Люіса Моргана атрымала назву "ваеннай дэмакратыі"2.
Эпоха ваеннай дэмакратыі — гэта час несупынных міжпляменных войнаў. Ваенныя сутыкненні заканчваліся рабаўніцтвам. Пераможцы захоўвалі жывёлу, зерне, футры i рабоў. Паўсядзённая пагроза ваеннага нападу з боку чужых плямён выклікала неабходнасць у абарончых збу даваниях. Па-сёл кіразмяшчаліся на мысах стромкагаберага ракі i ўмацоўваліся з напольнага боку валам i ровам. Плошча ўмацаваных гарадзішчаў звычайна невялі-кая (45 х 85 м). На тэрыторыі Беларусі вядомы дзесяткі гарадзішчаў банца-раўскай археалагічнай культуры V—VII стст., аб чым гаварылася вышэй. Паўсюдна ваенная дэмакратыя была формай пераходнага перыяду да класавага грамадства, да ўтварэння дзя ржавы. Месца ваеннай дэмакратыі ў агульнай перыядызацыі першабытнага грамадства знаходзіцца на яго заключным этапе, напярэдадні ўзнікнення дзяржавы.
Узнікалі племянныя органы кіравання, а з імі — племянная арыстакратыя. 3 яе асяроддзя вылучаліся правадыры, адной з галоўных функцый якіх
_________________
1Ангелов Д. Проблемы предгосударствелного периода на территории будущего Болгарского государства // Этносоциальная и политическая структура раннефеодальных славянских государств и народностей. М., 1987. С. 9.
2Морган Л.Г. Древнее общество. Л., 1934. С. 74, 87,177.
становіцца кіраванне ваеннымі мерапрыемствамі. У племянных аб'яднан-нях звычайна вылучаліся два тыпы ваенных кіраўнікоў. У адных грамадствах імі былі племянныя правадыры. Яны выконвалі грамадзянскія, ваен-ныя, a таксама жрэчаскія функцыі. У іншых выпадках разам з грамадскім правадыром быў асобны — ваенны — кіраўнік. 3 цягам часу паміж старой арыстакратыяй, якая абапіралася на традыцыйныя інстытуты, i ваеннымі правадырамі ўзнікла барацьба за ўладу. Старая вярхушка часцей за ўсё аказвалася адсунутай на задні план. Вынік гэтай барацьбы ў многім вызначаў формы будучай дзяржаўнасці.
Некаторыя даныя ао грамадскім ладзе ў славян можна атрымаць з мовазнаўства. Мовазнаўцы лічаць, што распад праславянскай мовы адбываўся ў сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. 3 гэтых даных вынікае, што ў часы Вялікага перасялення народаў у славян на чале роду стаяў рэальны старэйшына — самы стары, воиытны, а таму паважаны прадстаўнік роду. Магчыма, тэта быў дзед, а на чале племя станавіўся правадыр ("вождь"). Вельмі верагодна, што такі галава першапачаткова выбіраўся на савеце ці вечы, Ён быў часовым правадыром для выканання якой-небудзь канкрэтнай задачы, напрыклад ваеннай.
У праславянскім слоўніку былі тэрміны, якія адлюстроўвалі ваенную лексіку. Так, існавала некалькі абазначэнняў бітвы — "бітва", "бой", "вайна". Таксама было некалькі слоў для абазначэння войска — "войска", "дружына", "полк". Можна нагадаць некалькі назваў воіна — "воін", "лучнік", "коннік". Выкарыстоўвалася слова "меч", запазычанае з германскай мовы. Гэта сведчыць аб тым, што племянным княжанням была ўласціва i некаторая ваенная функцыя абароны сваёй тэрыторыі, сваёй маёмасці i захопу чужога дабра1.
У славянскай мове да VI—VII стст. н.э. склад вал ася элементарная тэрмі-налогія, з вязаная з правам: "рад", "парадак", "судзіць", "закон", "віна", "кара". Аднак у ёй няма агульнаславянскага слова для абазначэння дзяржавы. Найбольш старажытны тэрмін "держава" ў гэтым значэнні прысутнічае не ва ўсіх мовах. Паказальна, што запазычанымі з'яўляюцца назвы амаль усіх прадстаўнікоў пануючага слоя i асабліва кіраўнікоў дзяржавы: слова "князь" паходзіць з гоцкай мовы "кунінг", "кесар" — ад рымскага імя Цэзар, "кароль" — ад імя франкскага кіраўніка Карла Вялікага (у славян для абазначэння сваіх уладароў пачало выкарыстоўвацца не раней X ст.). Славянскае па паходжанні слова "вождь" азначала племяннога кіраўніка, і толькі слова "владыка" магло азначаць кіраўніка буйнога калектыву людзей тыпу дзяржавы ці рэгіёна2.
Як бачна, у праславянскай мове да VI—VII стст. існавала лексіка, якая сведчыць аб сацыяльнай дыферэнцыяцыі ў грамадстве, але лексіка для абазначэння асноўных дзяржаўных паняццяў яшчэ не склалася. Гэта звязана з тым, што найбольш старажытныя славянскія дзяржавы ўтварыліся ўжо пасля распаду праславянскага адзінства ў выніку рассялення славян i ўваходжання ix у кантакты з прадстаўнікамі іншых народаў.
Такім чынам, у славян VI—VIII стст, адбываўся распад родавых адносін. Яшчэ захоўваліся такія рэшткі родавых адносін, як, напрыклад, вялікая пат-рыярхальная сям'я. Аднак славянскія плямёны, як аб гэтым гавораць ix назвы, складваліся на тэрытарыяльнай аснове i былі аб'яднаннем тэрытары-яльных абшчын. Неаднаразова даследчыкі адзначалі, што ў параўнанні ca старой родавай арганізацыяй дзяржава адрозніваецца перш-наперш падзелам падданых дзяржавы па тэрытарыяльных дзяленнях. Такі тэрытарыяльны падзел складаўся ў славян у выглядзе тэрытарыяльна-племянной арганізацыі, якая аб'ядноўвала суседскія сельскія абшчыны.
__________________
1Супрук А.Е. Введение в славянскую филологию. Мн., 1980. С. 163.
2Там жа. С. 64.