Прынцыпы перыядызацыі

РАЗДЗЕЛ 2

БЕЛАРУСКІЯ ЗЕМЛІЎ РАННІМ СЯРЭДНЯВЕЧЧЫ (VI ст. — першая палова XIII ст.)

Вучонымі распрацаваны розныя варыянты перыядызацыі гісторыі. Адны даследчыкі кіруюцца сацыяльна-эканамічнымі крытэрыямі, другія — шукаюць ix у галіне палітыкі, права, дзяржаўнасці ці ў сферы культуры i інш. У XIX — пачатку XX ст. у расійскай гістарыяграфіі была распаўсюджана так званая дзяржаўніцкая каи-цэицыя гісторыі Расii. Яе прытрымліваўся буйнейшы гісторык С. Салаўсў, які лічыў галоўнай рухаючай сілай гісторыі дзяржаву. На гэтым прынцыпе засноўвалася гіс-тарычная перыядызацыя, якую ёы распрацаваў.

Менавіта дзяржаўніцкі прынцып перыядызацыі быў устаноўлены ў гістарыяграфіі Беларусі У. Ігнатоўскім. У сваёй працы "Кароткі нарыс гісторыі Беларусі" (1919) ён пісаў: "Па асаблівасці палітыка-сацыяльнага i культурнага жыцця беларускага народа гісторыю Беларусі можна падзяліць на чатыры перыяды: Полацкі, Літоўска-Беларускі, Польскі i Расійскі". Яшчэ адзін псрыяд ён назваў "Беларусь пасля звяржэння царызму". У.Ігнатоўскі разглядаў гісторыю Беларусі ў залежнасці ад таго, у склад якой дзяржавы ўваходзіла тады Беларусь. Такая перыядызацыя выкарыстоўваецца некаторымі гісторыкамі i цяпер.

У савецкай гістарыяфафіі панавала фармацыйная канцэпцыя перыядызацыі гісторыі (слосабы вытворчасці — першабытнаабшчынны, рабаўладальніцкі, феадальны, капіталістычны, сацыялістычны). Пры гэтым заўсёды падкрэслівалася, што ўсходнія славяне перайшлі ад першабытнаабшчыннага ладу да феадалізму, мінуючы стадыю рабаўладальніцкага грамадства. Гэта сцвярджалася i адносна Беларусі. Фармацыйная канцэпцыя перыядызацыі гісторыі, з'яўляючыся навуковай, мае свае хібы i супярэчнасці'.

На пераломе 1980— 1990-х гадоў з'явілася магчымасць адраджэння i далейшага развіцця нацыянальнай канцэпцыі гісторыі Беларусі, у распрацоўку якой унеслі ўклад навуковыя сунрацоўнікі Інстытута гісторыі НАНБ, асабліва М. Біч.

У 1991 г. была апублікавана новая канцэпцыя гістарычнай адукацыі ў сярэдняй школе2. На яе аснове створаны i выдадзены ў 1993—1995 гг. базавыя праграмы i вучэбныя дапаможнікі па айчыннай гісторыі. Была ўведзена новая перыядызацыя гicторыі Беларусі, узгоднсная з перыядызацыяй сусветнай гісторыі паводле схемы: "Старажытны свет — сярэднія вякі — Новы час".

У заходнееўрапейскай гістарыяграфіі пераважала думка, што тэрміны "Старажытны свет", "сярэднія вякі", "Новы час" пазбаўлены пэўнага зместу i прыняты для зручнасці выкладання гісторыі, як традыцыйны падзел гістарычнага матэрыялу, які быў зроблены яшчэ гуманістамі эпохі Адраджэння. Савецкая (марксісцка-ленінская) гістарычная навука таксама карысталася гэтай традыцыйнай адносна краін Заходняй Еўропы перыядызацыяй, але ўкладвала ў яе зусім іншы змест. Гісторыкі-марксісты вызначылі сярэднія вякі як час панавання феадалізму, які змяніў рабаўладальніцтва, а затым Новы час перадаў гістарычігую эстафету капіталізму.

__________________

1Штыхаў Г.В. Перыядызацыя гісторыі Беларусі: Беларусь у свеце i часе // Беларуская мілуушчына. 1997. № 3. С. 48—49

2Настаўніцкая газета. 1991. 30 лістап.

 

 

Манаграфічныя даследаванні па пытаннях перыядызацыі гісторыі Беларусі адсутнічаюць. У апошнія гады з'явіліся асобныя артыкулы. У навуковым часопісе "Беларускі гістарычны агляд" Г.Сагановіч надрукаваў артыкул, дзе ён крытычна ставіцца да "пераноса у заходнееўрапейскай перыядызацыі на мінулае Беларусі"1. Аўтар лічыцъ, штосам тэрміп "сярэднія вякі" непрыдатны для Беларусі. У сувязі з гэтым трэба нагадаць, што пачатак сярэднявечча звычайна гісторыкі вызначаюць Вялікім пе-расяленнсм народаў i падзеннем Рымскай імперыі. Гэты працэс цягнуўся некалькі стагоддзяў у сярэдзіне 1-га тысячагоддзя н.э. i дата — 476 г. (звяржэнне апошняга рымскага імнератара) вельмі ўмоўная. Вялікім перасяленнем народаў называюць перасяленне германскіх, славянскіх, сармацкіх i іншых плямён на тэрыторыю Рым­скай імнсрыі ў IV—VII стст., якое ў значнай стунені садзейнічала яе падзенню. Менавіта ў гэты час славяне з'явіліся ка тэрыторыі Беларусі. Праз суседнія з Беларуссю землі праходзіў гандлёвы шлях з рымскіх уладанняў да Бурштынавага берага Балтыйскага мора. Шматлікія рымскія манеты, якія знаходзяць на тэрыторыі Беларусі, сведчаць, што прабеларускае насельніцтва, якоетут пражывала, падтрымлівала гандлёвыя сувязі з насельніцтвам Рымскай імперыі

Археолагамі даказана, штоў канцы V—VI ст. натэрыторыі Беларусі з'явіліся славяне2. Да гэтага каранным насельнiцтвам тут былі балты — продкі літоўцаў i латышоў. З'яўленне славян на тэрыторыі Беларусі мела найвялікшае значэнне для гістарычнага лесу гэтага краю, дзе цяпер размешчана ўсходнеславянская дзяржава — Рэспубліка Бе­ларусь. Яно прывяло да больш хуткага i пераадолення многіх інстытутаў першабытнаабшчыннага ладу, садзейнічала ўзнікненню гарадоў i паскарала развіццё раннефеадальных адносін. Тут як бы ў мініяцюры назіралася тое, што адбывалася некалькі стагоддзяў раней на граніцах Рымскай імперыі i Візантыі, дзе з'яўленне варвараў садзейнічала ліквідацыі старых грамадскіх адносін i зацвярджэнню новых. Тэмпы грамадскага i гаспадарчага развіцця ў славян былі больш інтэнсіўнымі, чым у балтаў. Таму славяне здолелі ix асіміляваць. Вось чаму важна браць за важнейшую вяху ў гісторыі Беларусі VI ст. i шэраг наступных стагоддзяў i лічыць ix раішім сярэднявеччам на Беларусі.

У сярэднія вякі феадалізацыя грамадства развівалася рознымі шляхамі, прычым яны мелі свае рэгіяналыіыя асаблівасці ў асобных землях i краінах. Таму гісторыкі вылучаюць у Еўропс лакальныя мадэлі цывілізацыі (заходнесўранейская, цэнтральна-еўрапейская, усходнееўрапейская) i рэгіены з рознымі формамі i тэмпамі грамад­скага развіцця3.3 улікам гэтага i трэба разглядаць гісторыю Беларусі ў сярэднія вякі.

У гістарыяграфіі Беларусі, асабліва ў аношнія гады, усё часцей ужываецца перыядызацыя "па стагоддзях". Гэта самая простая перыядызацыя ў няпростых умовах нераходнага нерыяду. Толькі гэта павінна быць не "арыфметычнае стагоддзе"і. Стагоддзі павінны аб'ядноўваццаў пэўныя перыяды — адрэзкі часу, калі адбываліся падзеі, абмежаваныя пачаткам i заканчэинем шэрагу звязаных паміж сабой з'яў. Па такому прынцыпу перыядызацыі пайшоў аўтарскі калектыў гісторыкаў Бсларускага дзяржаўнага універсітэта пры стварэнні дапаможніка "Гісторыя Беларусі" (1998), дзе раздзелы называюцца "Беларусь у IX — сярэдзіне XIII ст.", "Беларускія землі ў сярэдзіне XIII — першай палове XVII ст." i г.д. Гэты прынцып перыядызацыі можна назваць храналагічна-тэрытарыяльным. Такі падыход непазбежны таму, што агульнапрызнаная перыядызацыя адсутнічае.

Па іншаму дазваляе разглядаць сусветна-гістарычны працэс цывілізацыйны падыход. Цывілізацыя — гэта ў дадзеным вьшадку ўзровень грамадскага развіцця, яго матэрыяльнай i духоўнай культуры. Над цывілізацыяй трэба мець на ўвазе буйное аб'яднанне чалавечага грамадства на иэунай тэрыторыі, якос ўзнікае ў выніку рознабаковай

______________

1 Сагановіч Г. У пошуках Сярэднявечча // Бсларускі гістарычны агляд. 1997. Т. 4. Сш. 1—2. С. 9-17.

2Археалогія Беларусі. Т.2. С. 317-319,449,450.

3Риер Я.Г. Очерки истории средневековых цивилизаций. Могилев. 1997. С. 7—53.

4Кошалеў У.С. Гістарычная перыядызацыя // Энцыклапедыя гісторыі Беларусі. Мн., 1996. Т. 3. С. 10.

 

 

дзейнасці людзей. Гэта дзейнасць уключае ўсе сферы жьщця: гаспадарку, рэлігію. І ўвогуле ўсю культуру чалавека, a таксама дзяржаву. Сутнасць кожнай цьшілізацыі най-перш праяўляецца ў духоўных асновах i каштоўнасцях. Таму цывілізацыі застаюцца на доўгі час устойлівымі гістарычнымі рэаліямі. Дастаткова абгрунтаваным уяўляецца вылучэнне ўсходнеславянскай цывілізацыі i вызначэнне яе асаблівасцей.