Частка В

В1. Знайдзіце сказ(-ы) з памылкай ва ўжыванні ступені параўнання прыметніка або прыслоўя. Запішыце правільны варыянт ужывання формы слова:

1) Нашы бацькі старэй за тваіх.

2) Жыць у нашым горадзе стала намнога спакайней.

3) Праца наша цяпер больш адказная.

4) Апалае лісце – найпрыгажэйшы дыван.

5) Я больш усіх пор года люблю лета.

В2. Запішыце правільна слова(-ы), дзе зроблена памылка:

1) жыткавіцкі; 4) латыскі;

2) калмыцкі; 5) рабаўніцкі.

3) універсітэтскі;

 


Тэст №18

А1. Адзначце слова(-ы) з няправільна вызначаным лексічным значэннем:

1) Баль – вечар з танцамі і вясёлымі забавамі;

2) Банкетка – урачысты абед ці вячэра з нагоды чаго-небудзь або ў гонар каго-небудзь;

3) Барада – валасяное покрыва ніжняй часткі твару;

4) Барва – чырвань, густа-чырвоны колер;

5) Баржа – вялікае пласкадоннае судна для перавозкі пасажыраў.

А2. Адзначце адназначнае слова(-ы):

1) белы; 4) зялёны;

2) чорны; 5) фіялетавы.

3) чырвоны;

А3. Адзначце словазлучэнне(-і), у якім(-іх) выдзеленыя словы ўжыты ў прамым значэнні:

1) кіслы яблык; 4) кіслая глеба;

2) кіслае малако; 5) кіслая капуста.

3) кіслы настрой;

А4. Адзначце рады, у якіх усе словы з’яўляюцца сінонімамі:

1) дружыць, сябраваць, таварышаваць, калегаваць;

2) блішчаць, зіхацець, ірдзець, прамяніцца;

3) халодны, марозны, нясцерпны, сцюдзёны;

4) адпомсціць, адплаціць, разлічыцца, расквітацца;

5) сустрэцца, спаткацца, сутыкнуцца, углядацца.

А5. Выпішыце з сінанімічнага рада дамінанту:

Журботны, засмучаны, сумны, маркотны, пануры.

А6. Адзначце словазлучэнне (-і) з сэнсава не спалучальнымі словамі:

1) цягнуцца чарапашым крокам;

2) суцешыць сябра;

3) прыгожая і рухомая жанчына;

4) дзелавітыя заўвагі;

5) пчолы ляцяць на грачанае поле.

А7. Адзначце свабодныя словазлучэнні:

1) збегаць на адной назе;

2) бусел стаяў на адной назе;

3) узяць цвік у абцугі;

4) трымаць чалавека ў абцугах;

5) закідваць вудачку ў раку.

А8. Сінонімамі да фразеалагізма ХВАРЭЦЬ НА ПАНА з’яўляюцца словы:

1) весяліцца; 4) лайдачыць;

2) гультаяваць; 5) хварэць.

3) вучыцца;

А9. Адзначце сказ(-ы), дзе фразеалагізм выконвае сінтаксічную функцыю выказніка:

1) Малады салдат не зводзіць вока – сцеражэ Айчыны родны бераг.

2) З усіх ног кінуліся ў бок вёскі.

3) Зося – гэта ён ведаў пэўна – сэрцам надта ўжо прыкіпела да яго.

4) Вярнулася пара бабінага лета.

5) Тут ты вольны казак.

А10. Выпішыце ў пачатковай форме слова, якое ў рускай і беларускай мовах мае рознае значэнне:

Цікаўна, як чалавек, глядзела на мяне краска: яе ўважлівае, нібы жывое, вока было зусім блізка.