э-пас, а-а-зіс, а-га-род
НАЦІСК – гэта вылучэнне фанетычным спосабам той ці іншай гукавой адзінкі ў межах адзінкі больш высокага ўзроўню.
СЛОЎНЫ, – выдзяленне фанетычным спосабам аднаго са складоў у слове;
ТАКТАВЫ, або СІНТАГМАТЫЧНЫ, націск – выдзяленне слова ў складзе маўленчага такта (сінтагмы)
ФРАЗАВЫнаціск – выдзяленне такта ў складзе фразы.
Даследаванне ўсіх аспектаў праяўлення і функцый націску складае прадмет вывучэння асобнага раздзела фанетыкі – АКЦЭНТАЛОГІІ. Да ліку асноўных пытанняў акцэнталогіі адносіцца вызначэнне фанетычнай прыроды націску, яго месца ў слове і ролі ў мове.
У беларускай мове націскны склад можа займаць у слове любое становішча. Такі націск называецца СВАБОДНЫМ, або РОЗНАМЯСЦОВЫМ.
Паводле акцэнталагічных суадносін форм у межах слова беларускі націск характарызуецца як РУХОМЫ і НЕРУХОМЫ,г. зн. пры формаўтварэнні месца націску можа змяняцца або заставацца нязменным. Напрыклад: твор – твора – твору – творы, але: луг – лугам – лугі.
Некаторыя службовыя словы маюць свой націск, аднак ён больш слабы, чым націск у самастойных словах. Такі націск называецца СЛАБЫМ,або ПАБОЧНЫМ.Ёнабазначаецца знакам гравіса (\), у адрозннне ад асноўнага, які абазначаецца знакам акута (/): вакол школы; перад ад'ездам.
ПАРАДАК ФАНЕТЫЧНАГА РАЗБОРУ
1. Запіс слова з дапамогай фанетычнай транскрыпцыі.
2. Падзел на склады, колькасць і тыпы складоў, націскны склад.
3. Тып націску.
4. Характарыстыка гукаў:
5. галосных: а) паводле націску, б) удзелу губ, месца пад'ёму языка, ступені пад'ёму языка;
6. зычных: а) паводле ўдзелу голасу і шуму, б) спосабу ўтварэння, в) месца ўтварэння; г) цвёрдасці – мяккасці, д) працягласці (калі гук падоўжаны – адзначыць гэта).
7. Колькасць гукаў і літар.
АРФАЭПІЯ(грэч. оrthós 'правільны' épos 'мова')– сукупнасць норм, якімі забяспечваецца адзінства гукавога афармлення нацыянальнай літаратурнай мовы, а таксама раздзел мовазнаўства, у якім вывучаюцца правілы вымаўлення.
Прычыны адхілення ад норм літаратурнага вымаўлення:
уплыў вымаўлення дыялектнай мовы
уплыў рускай мовы;
уплыў арфаграфіі.