ФАНЕТЫКА І ФАНАЛОГІЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

ФАНЕТЫКА (ад грэч. рhōnē – 'гук', рhōnētikos – 'гукавы') – раздзел мовазнаўства, які вывучае гукавыя сродкі мовыання і адрознення марфемаў, у склад якіх яна ўваходзіць, а праз іх і для распазнавання і адрознення слоў.

Фанемы ў маўленні рэалізуюцца ў сваіх варыянтах і варыяцыях у залежнасці ад пазіцыі ў слове.

1) МОЦНАЯ (НЕЗАЛЕЖНАЯ) пазіцыя – такая, у якой гук вымаўляецца так ці амаль так, як ізаляваная гукавая адзінка;

2) СЛАБАЯ (ЗАЛЕЖНАЯ) пазіцыя – такая, у якой адбываецца прыстасаванне гука да іншых або замена яго іншым гукам.

Для галосных моцная пазіцыя – націскное становішча, слабая – ненаціскное, для зычных (шумных) моцная пазіцыя – становішча перад галоснымі ці санорнымі зычнымі, слабая – становішча звонкіх у канцы слова перад паўзай і перад глухімі, для глухіх – становішча перад звонкімі. У моцнай пазіцыі фанемы выразна адрозніваюцца і здатныя адрозніваць гукавыя абалонкі марфемаў, а праз іх і словы.

Чаргаванне фанемы ў моцнай пазіцыі з эквівалентнымі ёй у слабай утвараюць ФАНЕМНЫ РАД.

ВАРЫЯНТ ФАНЕМЫ – такое відазмяненне, пры якім фанема ў сваім гучанні супадае з іншай.

ВАРЫЯЦЫІ ФАНЕМЫ – гэта нязначныя відазмяненні, пры якіх фанема не губляе сваёй якасці, не супадае з іншай.

Фанетычны падзел маўленчай плыні

Асноўныя фанетычныя адзінкі падзяляюцца на СЕГМЕНТНЫЯ, або ЛІНЕЙНЫЯ, якія вылучаюцца на аснове лінейнага члянення (сегментацыі) моўнай плыні:

l гук,

l склад,

l фанетычнае слова,

l сінтагма, ці такт,

l фраза.

l СУПЕРСЕГМЕНТНЫЯ, або ПРАСАДЫЧНЫЯ, якія як бы накладваюцца на сегментныя адзінкі і служаць сродкам стварэння іх цэласнасці:

l націск,

l інтанацыя.

 

 

АРТЫКУЛЯЦЫЙНАЯ КЛАСІФІКАЦЫЯ ГАЛОСНЫХ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

КЛАСІФІКАЦЫЯ ЗЫЧНЫХ ГУКАЎ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ

 

 

ФАНЕТЫЧНЫЯ ЗМЕНЫ – змены якасці гукаў пад уплывам суседніх гукаў або агульных умоў вымаўлення: націску, паўзы (калі гук стаіць у пачатку ці ў канцы слова). Фанетычныя змены ў залежнасці ад умоў праяўлення падзяляюцца на камбінаторныя і пазіцыйныя.

КАМБІНАТОРНЫМІз'яўляюцца змены, якія ўзніклі пад уздзеяннем суседняга гука. Звязаны такія змены з работай органаў мовы.

ПАЗІЦЫЙНЫЯ зменыгукаў залежаць ад агульных умоў вымаўлення, або фанетычнай пазіцыі гука ў слове, напрыклад, пазіцыі адносна месца націску (для галосных), пазіцыі пачатку і канца слова.

ТЭОРЫІ СКЛАДА
ЭКСПІРАТОРНАЯ
разглядае склад як спалучэнне гукаў, што вымаўляюцца адным штуршком выдыхаемага паветра. Мяжой складоў з'яўляецца момант самага слабага выдыху.

МУСКУЛЬНАГА НАПРУЖАННЯ, вызначае склад як гукавы адрэзак, які вымаўляецца адным імпульсам мускульнага напружання моўнага апарата. Кожны імпульс складаецца з трох фаз: узрастання напружання, яго максімуму і спаду.

САНОРНАЯ тэорыя склада, заснаваная на акустычных крытэрыях. Згодна з тэорыяй санорнасці, склад – гэта хваля санорнасці (гучнасці). Склад утвараюць гукі рознай ступені гучнасці. Найбольш гучны, які з'яўляецца вяршыняй санорнасці, – складовы гук, астатнія гукі нескладовыя.

СКЛАДЫ

адкрытыя – закрытыя;

прыкрытыя – непрыкрытыя.