Методыка чытання і вывучэння казак у пачатковых классах.

Казка– адзін з любімых дзецьмі жанраў мастацкіх твораў. Педагагічнае значэнне казак: вучаць працавітасці, сціпласці, ветлівасці, справядлівасці, мужнасці, высмейваюць, асуджаюць несправядлівасць, сквапнасць, дапамагае лепш уявіць жыццё народа , сродак развіцця мовы вучняў.

Азнаямленне вучняў з казкай як жанрам: знаёмяцца з асаблівасцямі казкі як жанру (фабулу, ідэю, персанажы,чарадзейнасць, выдумка,мары пра тое, чаго няма ў жыцці, але што хо-чацца мець), кампазіцыйнай асаблівасцю, моўпыя асаблівасці казак. Казка характарызуецца кампазіцыйнай асаблівасцю: у ёй звычайна ёсць зачын, паўторы, канцоўка, часцей за ўсё паўтараецца адзін асноўны эпізод. У пачатковых класах чытаюцца казкі пра жывёл, чарадзейныя і бытавыя. Бытавыя казкі чытаюцца і аналізуюцца ў ПК, як рэалістычныя апавяданні. На ўроку праводзяцца гутарка, выбарачнае чытанне, вуснае і графічнае маляванне, сладанне плана, чытанне па асобах, расказванне казкі, інсцэніраванне, складанне казкі па аналогіі з прачытанай і інш.

Працуючы з казкай любога віду, настаўнік звяртае ўвагу вучняў на характар персанажаў, на матывы іх паводзін і ўчынкаў, вучыць выдзяляць вобразныя словы і выразы..

Работа над казкай можа быць праведзена ў такой паслядоўнасці: 1.расказванне казкі настаўнікам. 2.Гутарка з мэтай праверкі першага ўспрымання. 3.Чытанне казкі вучнмі па частках і разбор кожнай часткі. 4.Чытанне казкі сам сабе з заданнем. 5. Абагульняючая гутарка, якая падрыхтуе вучняў да расказвання казкі. 6.Чытанне казкі па ролях. 7.Складанне плана з дапамогай настаўніка, падрыхтоўка да расказвання казкі. 8.Расказванне казкі вучнямі.

 

16. Вывучэнне вершаў пейзажнай і пейзажна-псіхалагічнай лірыкі.

Дзеці любяць слухаць і чытаць вершы. Паэзія ўзбагачае духоўны свет дзіцяці, вучыць заўважаць прыгажосць у прыродзе, у жыцці. Для чытання ў пачатковых класах парпануюцца ў асноўным вершы пейзажнай лірыкі і лірыкі роздуму. Умовы якія спрыяюць паўнацэннаму ўспрыманню вучнямі вершаў пейзажнай лірыкі: наяўнасць ў дзяцей жыццёвых уяўленняў, блізкіх да аўтарскіх; развіццё ў вучняў увагі да перажыванняй, пачуццяў, якія перадаюцца ў творы; фарміраванне ў іх творчага ўзнаўляльнага ўяўлення.

Да ўспрымання пейзажнай лірыкі вучняў неабходна падрыхтаваць: разгледзець малюнак, рэпрадукцыю карціны, выкарыстаць дзіцячыя назіранні, уражанні ад экскурсіі, паслухаць музыку на адпаведную тэму, выклікаць пэўны настрой.

Вывучэнне пейзажнай лірыкі прводзіцца так, як і любога мастацкага твора: ад першаснага сінтэзу да аналізу і праз яго да сінтэзу больш высокай якасці. Прадметам анілізу бывае пейзажны вобраз,, а не развіццё сюжэта і матывы паводзін героя. Чытанне і аналіз вершаў павінны дапамагчы вучням глыбока ўспрыняць маляўнічы вобраз. Пасля праверкі першага ўспрымання верша вучнямі, пачынаецца раскладанне маляўнічага вобраза на асобныя састаўныя часткі – яго кампаненты. Паўната пейзажнага вобраза ствараецца зрокавымі, слыхавымі і іншымі кампанентамі. Пытаннымі, заданнямі, рознымі відамі заняткаў настаўнік дапамагае ім глыбока ўспрыняць мастацкі вобраз – адчуць настрой паэта, зразумець яго думкі і ўсвядоміць, якімі сродкамі ён выражае гэты настрой, думкі, пачуцці.

 

17. Вывучэнне вершаў псіхалагічнай лірыкі і лірыкі роздуму.

Лірычныя вершы, у іх перадаюцца думкі, пачуцці, перажыванні паэта ці героя з дапамогай малюнка прыроды, вобраза, грамадскай з'явы, факта. Умовы якія спрыяюць паўнацэннаму ўспрыманню вучнямі вершаў пейзажнай лірыкі: наяўнасць у дзяцей жыццёвых уяўленняў, блізкіх да аўгарскіх; развіццё ў вучняў увагі да перажы-ванняў, настрою, пачуццяў, якія перадаюцца ў творы; фарміраванн ў іх творчага ўзнаўляльнага ўяўлення. Падрыхтоўчая работа-- разгледанне малюнка, рэпрадукцыі карціны, дзіцячыя назіранні, уражанні ад экскурсіі, паслухаць музыку, Расказ пра пісьменніка, чы-танне, гутарка з мэтай праверкі першага ўспрыман-ня; Вуснае маляванне, заключная гутарка; выразнае чытанне. галоўную думку, настрой, эмацыянальны падтэкст верша

Лірыка роздуму.адлюстроўвае ў паэтычнай форме лагічна разгорнутую думку. Вершы прысвячаюцца галоўным чынам сацыяльна-палітычным тэмам, нашай сучаснасці, звернуты да роздуму чытача, яго жыццёвага вопыту, ведаў, уздзейнічаючы адначасова і на пачуцці, і на інтэлект. Пры чытанні такіх вершаў значнае месца адводзіцца лагічнаму разбору, увага вучняў накіроўваецце на вывады, заклікі, якія ёсць ў тэксце, вызначаецца галоўная думка кожнай часткі і ўсяго верша. Заключнае слова настаўніка дапамагае яшчэ глыбей усвядоміць задумку пісьменніка.

Этапы работы: 1.падрыхтоўчая работа, 2.чытанне, 3.гутарка з мэтай праверкі першага ўспрымання; 4.работа з тэкстам; лагічнаму разбору, увага вучняў накіроўваецца на вывады, заклікі, якія ёсць у тэксце; 5.складанне плана; вызначаецца галоўная думка кожнай часткі і ўсяго верша, 6.падрыхтоўка да выразнага чытання. 7.заключная гутарка; Выразнае чытанне і завучванне вершаў на памяць.)

 

18. Слоўнікавая праца на ўроках мовы і чытання, яе змест і задачы.

Змест слоўнікавай работына ўроках чытання прадугледжвае: 1)узбагачэнне мовы вучняў. 2)удакладненне значэння вядомых слоў. 3)шляхам назірання над словам у тэксце выясненне яго стылістычнай функцыі і асноўных лексічных катэгорый. 4)чытанне і аналіз літарытурных твораў. 5)актывізацыя слоўніка вучняў.

Прыёмы тлумачэння: 1.Тлумачэнне неразумелых слоў вучнямі, якім вядома іх значэнне і якія могуць прывесці прыклады іх ўжывання. 2.Значэнне некаторых слоў становіцца разумелым пры чытанні твора. 3.Неразумелыя дзецям словы, якія з’яўляюцца ў творы важнымі, галоўнымі, тлумачацца ў час падрыхтоўчай гутаркі. 4.Пры першым знаемтве з творам, каб стварыць цэласнае ўражанне ад прчытанага, чытанне н перапыняецца для тлумачэння слова ці выразу.

Прынцыпы правядзення слўнікавай работы: 1.Дакладнае значэнне слова пазнаецца толькі ў кантэксце. 2.Пры чытанні мастацкіх твораў не варта тлумачыць кожнае неразумелае слова. 3.На ўроку чытання нельга абмяжоўвацца толькі тлумчэннем неразумелых слоў таксама неабходна звяртаць увагу вучняў і на тое, як аўтар выражае тую ці іншую думку). 4.Работа з образнымі сродкамі падпарадкоўваецца галоўнай мэце чытання – засваенню вобразнага зместу і галоўнай думкі твора.

Узбагачэнне і актывізацыя слоўніка вучняў ажыццяўляюцца ў працэсе падрыхтоўкі розных відаў пераказаў: падрабязнага, сціслага, выбарачнага.

 

19. Методыка чытання і вывучэння баек ў пачатковых класах.

Цікавым і займальным творам для вучняў пачатковых класаў з’яўляецца байка. Байка– алегарычнае апавяданне павучальнага зместу. Пад звярамі, птушкамі і рознымі прадметамі ў ёй падразумяваюцца людзі, высмейваюцца іх недахопы. Дзеці любяць байку за прастату зместу і мастацкіх вобразаў, за выразнасць і трапнасць апісання, за багатую, яркую народную мову. Сюжэт байкі звычайна ўяўляе сабой адзін эпізод, адну сцэну з жыцця, на прыкладзе якой аўтар вкчыць мудрасці, проста і даступна расказвае пра розныя недахопы людзей.

Методыку работы над байкай у пачатковых класах вызначаюць яе мастацкія асаблівасці: 1)Падрыхтоўка да ўспрымання байкі.(расказ пра аўтара, гутарка пра жывёл – дзеючых асоб байкі, разгляд малюнкаў). 2)Першае ўспрыманне байкі. (чытае настаўнік, гутарка эмацыянальна-ацэначнага плана, аналіз зместу, выясненне сітуацыі) 3)Чытанне байкі вучнямі і аналіз зместу. (удакладненне структуры і кампазіцыі байкі – чытанне, складанне плана, гутарка па зместе) 4)Раскрыццё алегорыі. 5)Падрыхтоўка да выразнага чытання. Выразнае чытанне вучняў.

Работа з байкай часцей за ўсё складаецца з наступных кампанентаў: успрыманне канкрэтнага зместу; раскрыццё кампазіцыі, характэрных асаблівасцей дзеючых асоб, матываў іх паводзін; раскрыццё алегорыі; выясненне галоўнай думкі байкі; аналіз маралі.

 

20. Значэнне пазакласнага чытання ў агульнай сістэме класнага чытання. Змест работы па пазакласным чытанні.

Значэнне: Пазакласнае чытанне з’яўляецца састаўной часткай вучэбнага прадмета ”Літаратурнае чытанне“. Мэта пазакласнага чытання – пашырэнне чытацкага кругагляду вучняў, фарміраванне чытацкай самастойнасці, прывіццё цікавасці да чытання кніг, часопісаў, газет, выхаванне актыўных чытачоў. На ўроках пазакласнага чытання дзеці атрымліваюць веды аб элементах кнігі: вокладцы, пераплёце, тытульным лісце, форзацы, змесце, прадмове, пасляслоўі, анатацыі, ілюстрацыі; пачатковае ўяўленне аб каталагу, рэкамендацыйных указальніках для чытання; уяўленні аб перыёдыцы (дзіцячых газетах і часопісах).

Змест работыпа пазакласным чытанні прадугледжвае: сістэматычнае знаемства школьнікаў з даступнай для самастойнага чытання літаратурай і яе відамі; навучанне арыентаванню ў кнізе і сырод кніг, свядомаму выбару патрэбных для сябе, даступных разуменню кніг; развіваць у дзяцей з дапамогай самастойнага чытання жадання і ўмення вычыца; выкарыстоўваць дзіцячую літаратуру для ідэйна-палітычнага, маральна-этычнага і працоўнага выхавання.

 

21. Формы ўліку пазакласнага чытання. Прыёмы заахвочвання да пазакласнага чытання.

На кожным уроку праводзіцца ўлік таго, что вучні чыталі смастойна. Яны прыносяць у клас кнігі, якія чытаюць ці яшчэ прачытаюуь. У іх з’яўляецца жаданне падзяліцца з таварышамі сваімі думкамі аб прачытаным. Вядуць дзённікі чытача. Таксама настаўнік можа выкарыстоўваць для ўліку чытання разнастайныя анкеты, віктарыны, апытальнікі, лісты кантроля прачытанага, правядзенне абагальняючых урокаў раз у чвэрць.

Прыёмы заахвочвання да чытання розныя: выстаўка кніг на тэму ўрока ці кніг аднаго пісьменніка, рэкамендацыя настаўніка з паказам кнігі, абмен думкамі, чытанне ўрыўкаў з кнгі, якую рэкамендуюць прачытаць, разгляд ілюстрацый ці ўсёй кнігі, дэманстрацыя фрагментаў дыяфільма.

 

22. Адрозненне мастацкіх твораў ад навукова-папулярных. Асаблівасці чытання і вывучэння мастацкіх твораў.

 

23. Навучанне дзяцей складанню плана артыкула ці апавядання на ўроках чытання.

Пры навучанні дзяцей складанню плана прачытанага настаўнік паказвае, што ўсякі твор мае лагічную паслядоўнасць, пэўную структуру. План адлюстроўвае паслядоўнасць эпізодаў, з якіх складаецца твор. Навучанне складанню плана праходзіць у два этапы: дзяленне твора на часткі, адносна закончаныя па змесце, і падбор загалоўкаў ці пунктаў плана.

Праводзіцца шэраг падрыхтоўчых практыкаванняў. Падбіраеццца тэкст з яснай і простай структурай, вызначаюцца рабочыя задачы работы з планам (устанавіць паслядоўнасць, падзяліць твор, сфармуляваць гал.думку твора, кожнай яго часткі), план складаецца пасля аналізу зместа твора.

Падрыхтоўка да складання плана праводзіцца ўжо ў перыяд навучання грамаце. (адпаведнасць загалоўкаў зместу маленькіх тэкстаў, падбіранне своіх загалоўкаў).Выбарачнае чытанне – чытаюць тыя часткі, якія з’яўляюцца адказам на пытанне.

Навучанне складанню плана арганізуецца з улікам нарастання цяжкасці і праводзіцца ў пэўнай сістэме. Першакласнікі вучацца складаць малюнквы план. Ужо ў першым класе складаецца лагічны (слоўны) план – вучацца дзяліць твор на часткі, устанаўліваць паслядўнасць частак.

Складанне плана дапамагае школьнікам больш свядома і глыбока зразумець змест твора, яго галоўную думку, сэнсавыя сувязі паміж часткамі. Работа з планам развівае мову і мысленне вучняў, павышае свядомасць чытання, узбагачае слоўнік.

Пункты плана могуць быць у форме двухсастаўных і аднасастаўных сказаў, розных па мэце выказвання. У межах аднага плана сказы пвінны быць аднатыпныя.

 

24. Вывучэнне і выкарыстанне прыказак, прымавак і загадак на ўроках беларускай мовы і літаратурнага чытання.

Выдатным матэрыялам для развіцця мовы і мыслення першакласнікаў з’яўляюцца малыя жанры фальклору – скорагаворкі, прыказкі і асабліва загадкі. Кожная з іх утрымлівае ў сабе лагічны вузельчык, які трэба развязаць і потым выказаць сэнс загадкі словамі нашай мовы. Дзецям алодшага школьнага ўзросту вельміпадабаецца рабіць пасільныя адкрыцці.

Прыказка– гэта кароткі, устойлівы народны выраз, рытмічна і граматычна арганізаваны, які ў завершанай, сціслай і найчасцей вобразна–паэтычнай форме, абагульняе тыповыя з'явы жыцця, характарызуе і ацэньвае іх, павучае і дае практычныя парады: Не плюй у вадзіцу: згадзіцца напіцца. У маўленні прыказкі функцыянуюць як цытаты, як гатовыя формулы.

Прымаўка– гэта таксама ўстойлівае ў моўным ужыванні выслоўе, якое вобразна, эмацыянальна характарызуе тую або іншую падзею ці асобу, але толькі ў дадзеным канкрэтным выпадку, без абагульненняў і вывадаў: Чужымі рукамі жар заграбаць; Тэматыка--сацыяльным зместам: Багаты праўду любіць, як сабака палку. Жыццёвы вопыт і назіранні, набытыя вякамі народныя павер'і, Дзесяць раз мер – і то не вер. Народныя прыметы, Да першага грому зямля не ачышчаецца. мудрыя парады Не чапай чужога і не бойся нікога. ўслаўляюць высокія маральныя прынцыпы і якасці чалавека Адвага гарады бярэ.

Загадка- кароткае паэтычна-вобразнае апісанне прадмета або з'явы, якое даецца, як правіла, у форме пытання і адгадваецца па другасных прыкметах, па прыкметах падабенства. Лічыцца, што галоўная функцыя загадкі - развіваць ў чалавека мастацка-вобразнае мысленне, паэтычны погляд на рэчаіснасць.

 

25. Чытанне апавяданняў і артыкулаў з гістарычным зместам.

 

 

26. Урокі беларускага чытання ў школах з рускай мовай навучання. (праграма)

Літаратурнае чытанне з’яўляецца прапедэўтычным курсам оітаратуры і заклікана сфарміраваць трывалыя асновы для паспяховага вывучэння курса беларускай літаратуры, а таксама мовы і гісторыі у базавай школе.

Вучэбна прадмет “Літаратурнае чытанне” пачынаецца з 2 класа (30 гадзін). Праводзіцца праца па падручніку “Беларусачка”, якая пачынаецца пасля інтэграванага ўступнага моўнага курса.

 

27. Падрыхтоўка вучняў да чытання-аналізу мастацкага твора, аналіз яго.

Форма арганізацыі падрыхтоўчай работы абумоўлена перш за ўсё ідэйна-тэматычнам зместам твора, наяўнацю ці адсутнасцю ў вучняў пэўных ведаў, назіранняў, уяўленняў. Шырока прымяняюцца: гутарка, расказ (паведамленне) настаўніка, дэманстрацыя фільмаў, экскурсія, праслухоўванне музыкі, песень.