Этапы працы з мастац творам на уроках літ чыт.

Першы этап (першы сінтэз). падрыхтоўка вучняў да ўспрымання мастацкага твора, знаёмства з канкрэтным зместам,

Другі этап (аналіз). Устанаўленне прычынна-выніковых сувязей у развіцці сюжэта; выясненне матываў паводзін дзеючых асоб, раскрыццё кампазіцыі твора.

Трэці этап (другі сінтэз). Абагульненне характэрных рыс дзеючых асоб, супастаўлене герояў і ацэнка іх, выясненне ідэйнай накіраванасці твора,

Заняткі пры аналізе: Матывы паводзін персанажаў і іх характэрныя рысы, асноўную думку, гутарка па пытаннях настаўніка, ілюстраванне тэксту, складанне плана, падрыхтоўка пераказу і апа-вядання пра героя.

 

11. Выразнае чытанне. Метады і прыёмы выпрацоўкі выразнасці чытання.

Выразнасць чытання – гэта вобразная перадача тэксту чытачом у адпаведнасці з задумай пісьменніка. Яна цесна звязана са свядомым чытаннем. Каб выразна прачытаць, трэбы перш за ўсё добра ўявіць сабе тое, аб чым чытаеш, зразумець галоўную думку, характэрныя асаблівасці героеў, адносіны аўтара да героеў. Выразнае чытанне настаўніка – узор для вучняў. Выразнасці чытання можна дабіцца толькі пры ўмове, калі твор будзе глыбока прааналізаваны, калі будзе асэнсаваны яго ідэйны змест, вобразы, учынкі героеў. Выпрацоўку ВЧ ў вучняўнастаўнік пачынае з практыкаванняў у правільным дыханні, вучыць іх кіраваць сваім голасам, правільна карыстацца ім.

Для выпрацоўкі ў вучняў выраўнасці чытання неабходна сістэматычна выкарыстоўваць:

1) аналіз зместу твора, выясненне матываў паводзін дзеючых асоб, вызначэнне галоўнай думкі ттвора, вуснае маляванне, падбор загалоўкаў. 2) абагульняючую гутарку (дапамагае правільна зразумець задуму аўтара). 3) узорнае чытанне. 4) практыкаванні ў гучным чытанні пад кантролем настаўніка і вучняў. Чытанне па ролях. 5) размётку тэксту, складанне партытуры ВЧ. 6) калектыўную дэкламацыю. У чытанні прымае ўдзел увесь клас ці група вучняў.

 

12. Фарміраванне навыкаў чытання. Правільнае чытанне.

Навык чытання характарызуецца наступнымі якасцямі: правільнасцю і плаўнасцю, свядомасцю, бегласцю і выразнасцю. Авалоданне навыкам чытання – важнейшая умова паспяховага навучання ў школе па ўсіх прадметах. Працэс чытання і разбору тэксту дапамагае фарміраванню навыку чытання. Выпрацоўка навыку чытання цесна ўзаемасвязана і ўзаемаабумоўлена з выпрацоўкай умення працаваць з тэкстам.

Пад правільнасцю чытання разумеецца беспамылковае і плаўнае чытанне слоў і сказаў, г.зн. чытанне без перастаноўкі і без пропуску слоў, складоў, гукаў, чытанне з захаваннем норм літаратурнага вымаўлення.палўным называецца чытанне слоў з націскам. Часцей за ўсё нправільна чытаюць тыя словы, сэнсу каторых не разумеюць.

Пры выпрацоўцы правільнасці, плаўнасці чытання можна выкарыстоўваць наступныя прыёмы: раскрыццёлексічнага значэння слова; папярэдняе паскладовае чытанне слоў; чытанне тэксту сам сабе з мэтай усведамлення зместу і падрыхтоўкі дя чытання ўслых; чытанне асобных цяжкіх слоў; чытанне цяжкіх слоў па складовай табліцы; практыкаванні ў артыкуляцыі гукаў; сістэматычны кантроль настаўніка і вучняў за чытаннем; своечасовае выпраўленне памылкі з улікам яе характару; чытанне і завучванне скарагаворак.

 

13. Фарміраванне навыкаў чытання. Свядомае чытанне.

Навык чытання характарызуецца наступнымі якасцямі: правільнасцю і плаўнасцю, свядомасцю, бегласцю і выразнасцю. Авалоданне навыкам чытання – важнейшая умова паспяховага навучання ў школе па ўсіх прадметах. Працэс чытання і разбору тэксту дапамагае фарміраванню навыку чытання. Выпрацоўка навыку чытання цесна ўзаемасвязана і ўзаемаабумоўлена з выпрацоўкай умення працаваць з тэкстам.

Правільнасць чытання дапамагае развіццю свядомасці чытання. Паміж правільнасцю і свядомасцю чытання існуе самая цесная сувязь.

Свядомасць чытання прадугледжвае разуменне вучнямі зместу твора, яго ідэйнай накіраванасці, вобразаў, а таксама ўстанаўленне ўласных адносін да герояў, падзей, з’яў,фактаў, пададзеных у творы. Для таго каб чытанне было свядомым, вучні павінны разумець значэнне ўсіх слоў, сэнс сказаў, з якіх склад. Выпрацоўцы свядомасці чытання дапамагаюць розныя віды заняткаў на уроках чытання: падрыхтоўка да успрымання твора( уступная гутарка, расказ, паведамленне настауніка), слоунікавая работа, работа з нагляднымі дапаможнікамі, праверка непасрэдных уражанняў ад прачытаннага,чытанне і аналіз твора,работа з вобразнымі сродкамі мовы, усведамленне ідэйнага хместу, дзяленне твору на часткі, Падбор загалоўкаў, складанне плана,падрыхтоўка розных відаў пераказу, выразнае чытанне, абагульняльная гутарка, творчыя работы.

 

14. Беглае чытанне, прыемы выпрацоўкі гэтай якасці чытання.

Беглае чытанне- самы высокі тэмп чытання, пры якім вучні свядома ўспрымаюць прачытаннае. Чытанне без расцягвання гукаў, складоў, слоў, без паўз паміж складамі, словамі, сказамі, чытанне лёгкае, без асаблівага напружання называеццы беглым.

Бегласць чытання характарызуецца ўспрыманнем і вымаўленнем пэўнай колькасці слоў у мінуту. Нармальны тэмп чытання адпавядае тэмпу вуснага маўлення школьніка. Патрабаванні: свядома ўспрыма-юць прачытанае. без расцягвання гукаў, складоў, слоў, без паўз паміж складамі, словамі, сказамі, чытанне лёгкае.

Прыёмы: 1)Практыкаванні папераджальнага характару, якія садзейнічаюць выпрацоўцы правільнасці чытання. 2) Захаванне гігіены чытання. 3) Узорнае чытання настаўніка. 4) Штодзённыя практыкаванні ў чытанні. 5) Чытанне вучнямі сказаў, аб’яднаных тэмай. 6) Чытанне вучням тэксту па картках на працягу пэўнага часу. 7) Падбор з прапанаваных сказаў плана да пэўнай часткі. 8) Спаборніцтва ў чытанні часткі твора.

А таксама: *Чытанне ўголас і сам сабе (моўчкі). *Паўторнае чытанне з рознымі заданнямі: --з мэтай падрыхтоў-кі да адказу, --для пацвярджэння правільнасці свайго выказвання, --складанне плана, падрыхтоўка пераказу, апавяданне пра героя, --вуснае маляванне, --чытанне па ролях. *Самастойнае чытанне.