ДАДАТКІ

ЧАСТКА V

Тэхнічны стандарт дыпломнай работы

1. Параметры ліста паперы: левае поле – 3 см; правае – 1 см; верхняе – 2 см; ніжняе – 2 см.

Колькасць радкоў на старонцы: не меней як 29-30.

Камп’ютарны набор: 14-ы кегль.

Шрыфт : Times New Roman Cyr

Мижрадковы нтэрвал: 1,15.

Інтэрвал паміж загалоўкам і самім тэкстам: 2–3 міжрадковыя интэрвалы.

2. Тэкставы аб’ём дыпломнай работы: 55–60 старонак, пачынаючы з “Уводзінаў” і канчаючы “Заключэннем”. Старонкі са спісам выкарыстанай літаратуры ў тэкставы аб’ём не ўваходзяць, як не ўваходзяць і старонкі з “Дадаткамі”.

3. Пры наборы нельга падмяняць знакі “працяжнік” (–) і “дэфіс” (-).

Працяжнікам абазначаюцца прамежкі паміж датамі: гады жыцця (1920–2010 гг.); гістарычныя даты у (Х–ХІ стст.); колькасные абазначэнні “ад – да”: (55–60 старонак).

Дэфісам абазначаюцца прыблізныя значэнні: 2-3 дні; 3-4 гады; 5-6 тысяч; 6-7 разоў і інш.

Стагоддзі прынята абазначаць рымскімі знакамі: канец ХХ – пачатак ХХІ стагоддзяў, вякоў (скарочана: стст.; вв. – менавіта дзвюма літарамі, хаця часта памылкова сустракаецца адна: канец ХХ – пачатак ХХІ ст.).

4. Нумары старонак у тэксце пачынаюцца са старонкі “3”. Месца лічбаў на старонцы – унізе, з правага боку па паласе набору.

ЧАСТКА VI