Высновы.

У зрэзе эканамічных комплексаў Рэспублікі Беларусь паказаны найболып важныя для эканомікі галіны - паліўна-энергетычны комплекс, будаўніцтва, сельская гаспадарка, транспарт і сувязь. Колькасна пераважаюць матэрыялы на тэму жыллёвага будаўніцтва (7,14% ад усіх матэрыялаў, якія былі разгледжаны ў дыпломнай рабоце) і транспарту (7,14%). Тэарэтычная характарыстыка галін знаходзіць адлюстраванне ў аўтарскіх матэрыялах. Пытанні чытачоў маюць як практычны, так і глабальны характар. У некаторых аспектах эксперты "АиФ" прадказвалі стан галіны ў будучым, як гэта здарылася з энергаэфектыўным будаўніцтвам. Што датычыцца сувязі, то газета нагадвае пра магчымасці традыцыйных відаў сувязі і знаёміць чытача з новымі тэхналогіямі галіны.

Глава 3 Сацыяльная праблематыка ў “АиФ”
(аўтарскія публікацыі)

3.2 “АиФ” у вырашэнні побытавых клопатаў чытача

Сацыяльную сферу варта разглядаць у розных галінах.

Адукацыя. Асноўныя прынцыпы дзяржаўнай палітыкі ў сферы адукацыі наступныя: прыярытэтнасць адукацыі, абавязковасць агульнай базавай адукацыі, пераход да абавязковай агульнай сярэдняй адукацыі, даступнасць дашкольнай, прафесійна-тэнхнічнай і на конкурснай аснове сярэдняй спецыялізаванай і вышэйшай адукацыі; пераемнасцьі непарыўнасцьузроўняў і ступеняў адукацыі; нацыянальна-культурныя асновы адукацыі. У Беларусі дасягнуты дастаткова высокі ўзровень граматнасці насельніцтва – 99,7 %. Базавую, агульную сярэднюю і прафесійную адукацыю маюць 98 % занятага насельніцтва.

Роля адукацыі рэзка ўзрасла ў апошні час. Калі ў 1990 годзе яе ўдзельная вага ў ВУП была 2,5 %, то ў 2004 яе доля была ўжо 4,8 %. Па гэтым паказчыку адукацыя займае першае месца ў сацыякультурным комплексе.

Працэнт ахопу дзяцей дашкольнымі ўстановамі ў гарадах складае 91,5 %, у сельскай мясцовасці – 50,5 %. У падсістэме агульнай сярэдняй адукацыі ў 2004\2005 гадах навучаліся 1,3 мільёна школьнікаў у 4,3 тысячы навучальных устаноў. Для Беларусі характэрныя новыя тыпы навучальных устаноў - гімназіі, ліцэі, навукова-педагагічныя комплексы ў складзе школы, гіманзіі ці каледжа. Працуе 12 прыватных школ. У сярэдне-спецыяльным сектары адукацыі функцыянуе 206 навуковых устаноў, аздначаецца рост колькасці навучэнцаў ПТВ і ССТВ. Вельмі цікавая сітуацыя ў Беларусі ў сферы вышэйшай адукацыі. У 1990 годзе колькасць студэнтаў на 10 тысяч насельніцтва складала 180, у той час як сярэднееўрапейскі паказчык быў 300. Праз 15 гадоў колькасць студэнтаў узрасла больш як у два разы – да 370 на 10 тысяч насельніцтва [19, 310–323]. У гэтай тэндэнцыі можна разглядзець ператварэнне вышэйшай адукацыі ў масавую. На гэтым фоне паўстае праблема прызнання дыпломаў рэгіянальных ВНУ. Створаныя на базе былых педагагічных вучылішчаў і ССПТВ, рэгіянальныя ВНУ нягледзячы на статус універсітэта даюць слабейшую адкукацыю, чым “старыя” ўніверсітэты. Такое пытанне ў часе прамой лініі па правядзенні ўступнай кампаніі задаў адзін з чытачоў прадстаўніку Міністэрства адукацыі. Чыноўнік жа з гэтай пазіцыяй не пагадзіўся, што было і надрукавана ў “АиФ”.

 

(2009. 24 чэр. С. 25)