Глава 1 Эканамічны стан Беларусі: перадумовы, сучаснасць, задачы

1.3 Банкаўская сістэма і рэгуляванне валютнага курса

Для таго ж каб весці міжнародны гандаль ва ўмовах існавання розных валют, чалавецтва вынайшла ўніверсальны механізм узаемных разлікаў – валютны рынак. Ягоная аснова – гэта прапорцыі абмену валют, ці валютныя курсы. Валютны курс – кошт адной нацыянальнай грашовай адзінкі ў грашовых адзінках іншых краін. Ён залежыць ад суадносін попыту і прапановы на тую ці іншую валюту. У сваю чаргу памеры попыту і прапановы залежаць ад аб'ёмаў узаемнага гандлю паміж пэўнымі краінамі.

На практыцы валютны курс уплывае на эканоміку краіны наступным чынам. Чым больш таннай становіцца валюта адной краіны, тым больш тавараў за мяжу яна можа прадаць. Таму, калі ў краіне здараецца эканамічны крызіс, каб выправіць сітуацыю і палепшыць экспарт тавараў за мяжу, урад можа пайсці на дэвальвацыю – афіцыйнае зніжэнне дзяржавай курса абмену сваіх грашовых знакаў на валюты іншых краінаў, т. б. павелічэнне колькасці гэтых знакаў, якія можна атрымаць за кожную адзінку замежнай валюты.

Курс беларускага рубля – адлюстраванне эканомікі краіны. У пачатку 1990-х гадоў ва ўмовах гіперінфляцыі адносна замежных валют беларускі рубель стаў больш танным у тысячы разоў. Гэта стала прычынай дэнамінацыі валюты ў 2000 годзе, калі беларускі рубель паменшылі ў тысячу разоў. Курс рубля зніжаўся і потым, але значна павольней. Рэзкіх скачкоў не адбывалася да 2 студзеня 2009 года, калі беларускі рубель быў дэвальваны на 20% адносна долара ЗША. Такая дэвальвацыя нацыянальнай валюты была адной з умоў выдання Беларусі крэдыту Міжнародным валютным фондам [33]. Пасля студзеньскай дэвальвацыі выказваліся меркаванні і пра наступную дэваль­вацыю, з'яўляліся нават чуткі пра непазбежную дэнамінацыю беларускага рубля. Праз год пасля дэвальвацыі 2009 года ў “АиФ” быў падрыхтаваны аўтарскі матэрыял, дзе ўздымалася пытанне, ці магчыма ў Беларусі дэнамінацыя, а на гэтай падставе і эмісія ўласных манет.

 

(2010. 8 студз. С. 12)

В Беларуси могут ввести монеты.
Но только после стабилизации экономики

... ЗАМЕСТИТЕЛЬ начальника отдела информации Нацбанка Беларуси Михаил ЖУРАВОВИЧна вопрос «АиФ» о возможности в Беларуси введение монеты, отвечает утвердительно. По его мнению, у нас действительно могут появиться в обращении монеты. Но для этого необходимо выполнить два условия. Во-первых, снизить в разы уровень инфляции. Во-вторых, сделать экономику Беларуси стабильной. С сегодняшним уровнем инфляции в Беларуси введение железной денежной единицы просто нецелесообразно.

– Сегодня монеты есть, а завтра их инфляция съест, – поясняет Михаил Журавович.

Представитель Нацбанка согласен с тем, что после стабилизации экономики мы можем провести деноминацию, а потом ввести монеты. На вопрос же о появившихся летом в интернете фотографиях белорусских монет, отчеканенных в Словакии и успевших накалить и без того жаркие споры о деноминации белорусского рубля, Михаил Журавович разъяснил, что Национальный банк постоянно готовит запасные варианты развития монетарной политики в Беларуси, берет пробы монет на разных монетных дворах. Одной из ставших известных публике стала проба чеканки в словацком городе Кремница.

 

* * *

Сярод частых пытанняў чытачоў на эканамічную тэму варта адзначыць пытанні пра вяртанне савецкіх укладаў. Нашмат часцей да гэтай тэмы чытачы пачалі звяртацца пасля таго як у Расіі пачалі выдаваць грошы былым савецкім укладчыкам. Неаднаразова гэтая тэма падымалася ў “АиФ”, у тым ліку ў шэрагу аўтарскіх матэрыялаў (гл. Дадатак, с. 15, “А вклады все ждут”).

Высновы.Ад СССР Беларусь атрымала ў спадчыну планавую эканоміку. У сярэдзіне 1990-х гадоў пры выбары шляху рэфармавання эканомікі ў краіне быў абраны шлях эвалюцыйнага развіцця, які мае як плюсы (абароненасць бедных пластоў насельніцтва), так і мінусы (і праз 20 гадоў у краіне карыстаюцца неэфектыўнымі метадамі адміністрацыйна-планавай сістэмы). Хоць у Беларусі і забяспечаны стабільны рост ВУП, метады дасягнення гэтага высокага ўзроўню павінны сёння пераходзіць ад адміністрацыйных да рынкавых. Як і большасць сфераў эканомікі, валютны курс беларускага рубля ў краіне моцна рэгулюецца дзяржавай. 3-за таго што беларуская эканоміка галоўным чынам экспартаарыентаваная, рэспубліка, як і большасць краін свету, адчула на сабе наступствы сусветнага эканамічнага крызісу.

На прыкладзе аўтарскіх матэрыялаў бачна, што тэма эканомікі шырока асвятляецца ў “АиФ”. Прадстаўленыя матэрыялы носяць як аналітычны характар, так і характэрны для “АиФ” практычны. У кожным разе ўсе матэрыялы суправаджаюцца каментарамі кампетэнтных экспертаў.

Глава 2 Эканамічная праблематыка ў “АиФ” (аўтарскія публікацыі)

2.1 Структурныя складнікі нацыянальнай эканомікі
ў матэрыялах выдання

Сельская гаспадарка.Прыкладна 2\3 рознічнага тавараабароту ў Беларусі складаюць прадукты харчавання сельскай гаспадаркі і тавары, якія вырабляюцца з сельскагаспадарчай сыравіны. На 2004 год у гаспадарцы было занята 10,7 % працоўнага рэсурсу, на яго долю прыходзілася 8,9 % ВУП. 3 пачатку 1990-х гадоў у Беларусі назіраецца тэндэнцыя да росту долі раслінаводства і спаду жывёлагадоўлі (35,2 % і 64,8 % у 1990 г., 54,2 % і 45,8 % у 2004 г. суадносна). Праз 15 гадоў збор бульбы ў Беларусі павялічыўся амаль на 20%, гародніны - на 183 %. Вытворчасць жа мяса скарацілася амаль ўдвая [19, с. 247–259].

Нягледзячы на штогадовыя высокія аб'ёмы сабраных збожжавых культур, Беларусь усё роўна імпартуе зерне з-за мяжы. I нават, калі ўраджай 2008 года склаў рэкордныя 8 мільёнаў зерня, імпарт зерня ў фізічным выражэнні ў той год павялічыўся на 15,8%, а ў коштавым - на 35,6 % [26, 147].

Вытворцы сельска-гаспадарчых тавараў працуюць у прывілеяваных умовах і ў гады росту эканомікі нягледзячы на агульны крызіс у комплексе змаглі забяспечыць рост асноўных паказчыкаў. Рост вытворчасці мяса за 2005–2008 гады адбыўся на 26,6 %, цэльнамалочнай прадукцыі – на 23,2%, тлустых сыроў – на 57,4 %, алею – на 53,6 %, кілбас – на 18,8%. Сярод няўдалых праектаў найбольш яскрава праявілася праграма развіцця цукровай прамысловасці. 3 2005 па 2008 гады рост аб'ёму гатага віду прадукцыі скараціўся на 18,1 %. I гэта пры тым, што падатак на дададзеную вартасць для імпартнага цукру складае не 18%, як для ўсіх тавараў, а 24 % [25].

Вялікая доля развіцця, у прыватнасці малочнай прамысловасці, прыпадае на арыентаванасць многіх беларускіх вытворцаў малочнай прадукцыі на расійскі рынак. Гэта стала відавочным пасля беларуска-расійскай “малочнай вайны”, калі вырашаць праблемы з пастаўкамі беларускага малака ў Расію былі вымушаны палітыкі ў асобе самога прэмьер-міністра Сяргея Сідорскага.

У “АиФ” тэма сельскай гаспадаркі пастаянна прысутнічае. У дыскусіі па праблемах сельскай гаспадаркі на старонках газеты прынялі ўдзел прадстаўнікі Міністэрства сельскай гаспадаркі і хачавання, навукоўцы, даследчыкі. Пастаянна публікуюцца ў штотыднёвіку і пытанні-адказы на розныя тэмы гэтага сектару эканомікі. Напрыклад, аўтарскі матэрыял - адказ на пытанне пра перспектывы авечкагадоўлі ў Беларусі.

 

(2009, 25ліст., СП)