Уводная частка

Ва ўводнай частцы (тут і далей вылучана намі. – М. К.), адзначаецца ва ўзгаданым падручніку, звычайна абгрунтоўваецца актуальнасць тэмы і мэтазгоднасць яе распрацоўкі (вырашэння навуковай праблемы ці задачы), фарміруецца мэта даследавання; могуць быць абазначаны ўмовы, у якіх праведзена даследаванне, выкладзены метад; даецца кароткая характарыстыка і ацэнка вынікаў (навізна, тэарэтычная і практычная вартасць); паказваецца ступень апрабацыі і рэалізацыі вынікаў; адзначаюцца асаблівасці даследавання, выкладу матэрыялу. “Актуальность темы опре­деляется ее научным и народнохозяйственным значением, а так же соответствием совре­менному уровню и перспективам развития науки и производства” [____, с. 49]. Задача ўводнай часткі – падрыхтаваць чытача да ўспрымання твора ў цэлым, зарыентаваць яго ў матэрыяле [____, с. 52–53]. Зазначым, што для аўтара дыпломнай работы ў гэтых выкладах нічога лішняга няма. Застаецца толькі дадаць: ва “Уводзінах” пасля абгрунтавання актуальнасці тэмы адразу апісваюцца аб’ект даследавання і прадмет даследавання, які вылучаецца са зместавай парадыгмы аб’екта даследавання і з якога, у сваю чаргу, вылучаецца як сегмент тэма даследавання. У нашым выпадку аб’ект даследавання ў пэўным сэнсе велічыня пастаянная: масавая камунікацыя, масавая інфармацыя і сістэма сродкаў іх рэалізацыі (друкаваныя СМІ; аўдыявізуальныя; інтэрнэт-СМІ). Не пашкодзіць, калі ва “Уводзінах” будуць сфарму­ляваныя палажэнні, якія выносяцца на абарону (4–5 палажэнняў).

* * *

Не аддаляючыся ад выкладзеных патрабаванняў да ўводнай часткі навуковых твораў, прывядзём узор тэксту “Уводзінаў” з дыпломнай работы на тэму “Информационные агентства в системе СМИ: специфика творчества” (2008 г.), якая перарасла ў магістарскую дысертацыю (2009 г.). Перад “Уводзінамі” для арыентавання ў характары інфармацыі падаём тытульны ліст, “Змест” зазначанай дыпломнай работы і “Спіс скарачэнняў” (заадно і ў якасці ўзору іх афармленчых стандартаў).

Перад усім зазначым, што дыпломныя работы па сваім характары кваліфікуюцца як даследчыя і творчыя. Інфармацыя пра творчыя дыпломныя работы выкладзена ў Частцы ІІ нашага дапаможніка – у параграфе “Творчая дыпломная работа” (с. 26–28). Дыпломныя работы, якія не падпадаюць пад катэгорыю творчых, лічацца даследчымі. Дыпломная работа, фрагменты якой мы зараз падаем, адносяцца да катэгорыі даследчых у прыватнасці па спецыяльнасці “Журналістыка (перыядычны друк)”.

Назвы астатніх спецыяльнасцей: “Журналістыка (аўдыя­візуальная)”; “Журналістыка міжнародная”; “Літаратурная работа (рэдагаванне)”; Інфармацыя і камунікацыя (тэхналогіі камунікацыі)”.


 

Тытульны ліст даследчай дыпломнай работы

МИНИСТЕРСТВО ОБРАЗОВАНИЯ РЕСПУБЛИКИ БЕЛАРУСЬ БЕЛОРУССКИЙ ГОСУДАРСТВЕННЫЙ УНИВЕРСИТЕТ ИНСТИТУТ ЖУРНАЛИСТИКИ Факультет журналистики   Кафедра теории и методологии журналистики     Информационные агентства в системе СМИ: специфика творчества   Дипломная работа студентки 5-го курса (специальность “Журналистика (периодическая печать)”; дневная форма обучения) КАЛИНОВСКОЙ Ирины Валентиновны Научный руководитель – канд. филол. наук доцент КАРПОВИЧ Мария Петровна Рецензент – доктор полит. наук профессор БАРАНОВА Елена Владимировна   Минск