Крывы танец
Карагод вадзiлi вясной дзяўчаты, маладыя жанчыны. Iншы раз у карагод уключалiся i старэйшыя жанчыны. Перад пачаткам карагода выбiралi трох дзяўчынак або малодшых дзяўчат i акрэслiвалi iм месца на гульнёвай пляцоўцы так, каб пры злучэннi памiж iмi лiнiяй атрымаўся трохкутнiк. У час карагода дзяўчаты могуць стаяць або сядзець на зямлi. Усе ўдзельнiкi карагода станавiлiся адзiн за адным i злучалi рукi. Па камандзе першай карагоднiцы ўсе ўдзельнiкi рухаюцца ўперад за ёй, пачынаючы з правай нагi, адначасова спяваюць:
...I да Дуна, Дунаю
Дай у крывога танца,
Дай у крывога танца
Цi не выведуць дзеўкi конца.
Вялi, вялi, да не вывелi,
Шчэ й учора з вячора,
Шчэ й учора з вячора,
З цёмненькае ночы,
З цёмненькае ночы,
З вечара да паўночы.
Першая карагоднiца "простым крокам" вядзе ўсiх вакол трох дзяўчынак (малюнак 19). Дагнаўшы апошнюю, першая карагоднiца злучае з ёю рукi. Карагод працягваецца па замкнутым ланцужку.
Мал.19.
"ТУРАЎСКI КАРАГОД" -- ЮРАЎСКАЕ IГРЫШЧА.