Уроки пазакласнага чытання на розных этапах.
З улікам узросту і развіцця вучняў пазакласнае чытанне ўмоўна можна падзяліць на некалькі этапаў:
І клас — падрыхтоўчы этап — знаёмства з дзіцячай літаратурай на аснове разгляду і чытання кніг настаўнікам. Кнігі падбіраюцца багата ілюстраваныя, з вялікім шрыфтам, невялікія па аб’ёме (8—16 с.), у тыповым афармленні (г. зн. на першай старонцы вокладкі — прозвішча аўтара, загаловак, ілюстрацыя, якая адпавядае загалоўку; шрыфт — той, па якому вучацца ў перыяд навучання грамаце). Для чытання рэкамендуецца адбіраць кароткія вершы, апавяданні, казкі, загадкі.
ІІ клас — пачатковы этап — знаёмства з дзіцячай кнігай на аснове самастойнага разгляду і чытання вучнямі незнаёмай кнігі па тэме ўрока.
На дадзеным этапе падбіраюцца кнігі ў тыповым афармленні аб’ёмам 8—30 с. Для калектыўнай працы пад кіраўніцтвам настаўніка прапануюцца кнігі з ускладненым афармленнем: з графічна ўскладненымі надпісамі; з дапаўняльнымі надпісамі на першай старонцы вокладкі і інш. У якасці вучэбнага матэрыялу выкарыстоўваецца дзіцячая мастацкая, навукова-мастацкая і навукова-пазнавальная кніга па розных тэмах і жанрах.
ІІІ клас — асноўны этап, калі павялічваецца колькасць часу на самастойнае чытанне. У гэты перыяд рэкамендуецца чытаць вучням кнігі аб’ёмам ад 16 да 150 с. Вучэбным матэрыялам з’яўляецца мастацкая, навукова-пазнавальная, даведачная кніга ўсіх відаў і тыпаў; дзіцячы перыядычны друк.
IV клас — заключны этап, які прадугледжвае самастойнае чытанне кніг самага рознага аб’ёму (ад 16 да 300 с.). У якасці вучэбнага матэрыялу выкарыстоўваецца сусветная дзіцячая мастацкая літаратура, навукова-пазнавальная, даведачная кніга, дзіцячыя часопісы і газеты. Чытацкі кругагляд дзяцей пашыраецца за кошт гістарычных апавяданняў, прыгодніцкай і фантастычнай літаратуры.
Виды творчай дзейнасци на занятках:
Настауник даручае падрыхтаваць выразнае чытанне, сцислы перказ пэунага урыука, анализ эпизоду, характарыстыку любимага героя, пракаменцираваць иллюстрацыи да твора. Таксама праводзицца илюстраванне прачытанага, апликацыя, лепка, малюнки.
Патрабаванни на уроках пазакласнага чытання.Да урокау пазакласнага чытання прадъяуляюцца пэуныя патрабаванни. На кожным уроку праводзицца улик таго, што вучни чытали самастойна. Яны прыносяць у клас книги, якия прачытали ци яшчэ прачытаць. У их зъяуляецца жаданне падзялицца сваими думками аб прачытаным. На кожным уроку маюць месца элементы анализу твора у форме гутарки ци у форме вольных выказванняу вучняу: Што вам асаблива спадабалася у книжцы? Што вы можаце сказаць пра гэтую книжку? У працэсе анализу твора выдзяляецца галоуная думка.
Кнігі для чытання і разгляду павінны быць рознымі па структуры: кніга, якая змяшчае адзін твор аднаго аўтара; кніга, якая складаецца з некалькіх твораў аднаго аўтара; кніга, у якую ўваходзяць творы розных аўтараў.
У працэсе работы з кнігаю вучні знаёмяцца:
· з відамі літаратуры (мастацкая, навукова-мастацкая, навукова-пазнавальная, даведачная, дзіцячы перыядычны друк);
· з відамі бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогі (кніжная выстаўка, плакат, рэкамендацыйны паказальнік, картатэка, каталог);
· са знешнімі прыметамі кніг (загаловак, ілюстрацыя, прозвішча аўтара, змест, падзагаловак, прадмова, пасляслоўе, анатацыя, выдавецтва);
· з правіламі гігіены чытання і беражлівымі адносінамі да кніг.
· Працуючы з кнігай, вучні набываюць наступныя ўменні і навыкі:
· выбіраць кнігу ў адпаведнасці з пастаўленай настаўнікам мэтай;
· чытаць самастойна дзіцячыя кнігі;
· вызначаць прыкладны змест незнаёмай кнігі па інфармацыі, змешчанай на вокладцы, тытульным лісце, у прадмове, пасляслоўі, ілюстрацыях;
· карыстацца відамі бібліятэчна-бібліяграфічнай дапамогі.