Пастаноука знакау прыпынку.
Малодшыя школьнікі авалодваюць пастаноукай кропкі ,?! як знакау пры давамозе якіх у адпаведнасці з інтанацыяй абазначаюць канец сказа.
Знакі прыпынку дзеці ставяць на аснове сэнсавага члянення мовы (устанаулення мяжы сказа), сінтаксічных і інтанацыйных прымет сказа (віды простых сказау, сказы з аднародных членау).
Асобныя урокі навучання пунктуацыі у пачатковых класах не праводзяцца. Знакі прыпынку вывучаюцца у арганічнай сувязі з той ці іншай тэмай сінтаксісу. Першае знаёмства з кропкай адбываецца у перыяд НГ (пры складанні і пісьме сказау). З кропкай яны сустрэнуцца на букварнай старонцы. Яны пачнуць паніжаць голас к канцу сказа, а пасля кропкі рабіць невялікі перапынак. Працуючы па буквару, дзеці знаёмяцца з !,? і вучацца інтанацыйна чытаць такія сказы. Пастаноука гэтых знакау прыпынку даюцца школьнікам цяжка.
Цяжка вучням авалодаць пастаноукай коскі у сказах з аднароднямі членамі без злучнікау. Тума настаунік павінен уключаць практыкаванні, заусёды звяртаць увагу да пунктуацыйнай пісьменнаясці вучняу.
8. Змест праграмы па літаратурным чытанні. Прынцыпы арганізацыі ўрокаў чытання мастацкіх твораў
Кніга– з’яўл. крыніцай ведаў, сродкам дасягненняў навукі і культуры. Цэнтральная тэма праграмы і кніг для чытання – тэмы Радзімы. Асноўнае месца займае мастацкі матэрыял, чытанне мастацкіх твораў выклікае ў вучняў глыбокія пачуцці, думкі, перажыванні. Выхаваўчай з’яўляецца і арганізацыя дзіцячага калектыву, і навучанне самастойнай працы з падручнікам, кнігай, і развіцце цікавасці да ведаў, дапытлівасці і інш.
Задачы:
· выпрацоўка і ўдасканаленне навыкаў чытання;
· выхаванне удумлівасці чытача, які умее і любіць працаваць з кнігай;
· пашырэнне і паглыбленне ведаў пра навакольнае жыцце,
· фарміраванне элементаў навуковага светапогляду; маральнага, грам.-палітычнага, працоўнага і эстэтычнага ввхавання,
· развіцце мыслення і мовы;
· фарміраванне элементаў літаратуразнаўчых паняццяў.
Галоўнае месца на уроках адводзіцца чытанню і рабоце з тэкстам.
Агульныя прынцыпы літаратуразнаўчага і школьнага аналізу мастацкіх твораў:
- гістарызм у разглядзе літаратурных з’яў
- сацыяльны погляд на прыроду мастацтва
- раскрыццё сувязі светапогляду і мастацкага метаду пісьменніка
- выяўленне адзінства формы і зместу мастацкага твора
Мастацкі твор праз канкрэтныя вобразы дапамагае чытачу лепш убачыць і зразумець жыцце. Мастацкі твор багатыя выяўленчымі сродкамі: метафарамі, эпітэтамі, параўнаннямі.
Асноўная вартасць мастацкай літ-ры – яе ідэйнасць і вобразнасць. Толькі цэласнае ўспрыманне твора дае магчымасць вучням уявіць мастацкі вобраз і разам з тым адчуць настрой, думкі герояў і зразумець задуму аўтара. Успрыманне залежыць ад выразнасці яго чытання.
Падбор матэрыялу для чытання:
+ твор павінен быць цікавым для дзяцей, каб выклікаць ахвоту да чытання
+ калі артыкул навуковага характару, павінен даваць пэўныя і верныя веды
Падрыхтавальная праца да ўспрымання мастацкага твора:
- пашырыць уяўленні або пазнаёміць з фактамі, падзеямі, з’явамі
- пазнаёміць з асобнымі фактамі жыцця пісьменніка, зацікавіць яго творчасцю
- падрыхтаваць да правільнага эмацыянальнага ўспрымання
- раскрыць значэнне незразумелых слоў
Тэма і ідэя твора:
- тэма і ідэя ўзаемазвязаныя, іх нельга адрываць і разглядаць без узаемасувязяў
- тэма - кола жыццёвых з’яў, якія пісьменнік адабраў і асвяціў у мастацкім творы з пэўных пазіцыяў, тое, што пісьменнік адлюстроўвае, праблема, якая пастаўленая пісьменнікам у творы і асветленая, раскрытая на пэўным жыццёвым матэрыяле
- ідэя - як ён ацэньвае адлюстраванае, аб’ект, што хоча сказаць намаляванымі ім карцінамі жыцця ў творы, яго галоўная думка пра поўнае кола з’яваў, якія адлюстраваныя ў гэтым творы.
Падрыхтоўка да чытання мастацкіх твораў:
- не павінна быць працяглай
- нельга пераказваць змест настаўніку
- стварыць настрой, заінтрыгаваць
- выразнае чытанне настаўніка - узор для вучняў
- пасля першага чытання гутарку - вызначыць ідэйны сэнс
- паўторнае чытанне і ўсведамленне
- І чарга - сюжэтны разбор, развіццё дзеяння, паводзіны людзей
- І І чарга - умовы дзеяння, умела сфармуляваныя пытанні, пасля разбору план, а потым пераказ
- Структура ўрока павінна быць гібкай і разнастайнай
- Кожны новы ўрок - прыступка ў развіцці мыслення і павышэння ўзроўню ведаў
- Улічваць неабходна спецыфіку матэрыялу і змест твораў
Падрыхтоўка вучняў да чытання-аналізу мастацкага твора:
· пашырыць уяўленні вучняў пра факты, з’явы, пададзеныя у творы: паведаміць новыя звесткі для успрыняцця тэксту, стварыць умовы для суаднясення вучнямі фактаў, падзей, што яны бачылі і назіралі ў жыцці;
· пазнаеміць з жыццем пісьменніка, выклікаць цікавасць да яго творчасці;
· падрыхтаваць да эмацыянальнага успрымання твора;
· раскрыць значэнне цяжкіх слоў
Аналіз – устанаўленне прычынна-выніковых сувязяў у развіцці сюжэтам, высвятленне матываў дзеючых асоб, раскрыццё кампазіцыі твора, аналіз выяўленчых сродкаў, ацэнка матываў паводзін герояў.
Практыкаванні: выбарчае чытанне, гутарка па пытаннях, раскрыццё галаўнай думкі, падрыхтоўка да пераказу, выразнае чытанне, апавяданне пра героя, складанне плана, ілюстрацыі да тэкста. Першы сінтэз - аналіз - другі сінтэз
Першы сінтэз:
- падрыхтоўка да ўспрымання
- знаёмства з жыццём пісьменніка
- знаёмства з сюжэтнай лініяй, зместам
- высвятленне эмацыянальнага ўздзеяння на вучняў
аналіз:
- устанаўленне прычынна-выніковых сувязяў
- матывы паводзін дзейных асоб
- раскрыццё кампазіцыі твора
- аналіз вобразных сродкаў мовы ў адзінстве
другі сінтэз:
- абагульненне характэрных рыс дзейных асоб
- супастаўленне герояў і ацэнка іх
- ідэйная накіраванасць тэкста
- ацэнка мастацкага твора як крыніцы пазнання навакольнай рэчаіснасці
- што новага даведаліся
- чаму вучыць твор
9 .Фарміраванне навыкаў чытання. Беглае і правільнае чытанне.