Праверачны тэст
1. Галоўнай, дыферэнцыяльнай прыкметай чалавека з’яўляецца
1) членараздзельная мова; 4) мозг;
2) верхнія і ніжнія канечнасці; 5) мысленне.
3) язык, зубы;
Устанавіце адпаведнасць паміж функцыямі мовы і іх сэнсавай характарыстыкай.
А. Камунікатыўная. 1. Мова – сродак, які забяспечвае магчымасць
Б. Пазнавальная. думаць і пазнаваць свет.
В. Эстэтычная. 2. Мова – сродак уздзеяння на пачуцці і думкі
Г. Этнічная. людзей.
3. Мова – прыкмета, сімвал нацыі, сродак
этнічнай кансалідацыі.
4. Мова – сродак узаемаадносін паміж людзьмі.
5. Мова – сродак выражэння эмоцый,
пачуццяў, настрою.
3. Паводле матэрыялістычнай тэорыі ўзнікненне мовы звязана з...
1) мова – дар Бога;
2) мова – вынік сумеснай дзейнасці першабытных людзей;
2) мова – здольнасць чалавека пераймаць гукі навакольнага асяроддзя;
4) мова – наяўнасць інстынктыўных гукавых комплексаў
5) мова – праяўленне эмоцый.
Лекцыя 2. ГІСТАРЫЧНЫЯ ЭТАПЫ ФАРМІРАВАННЯ І РАЗВІЦЦЯ БЕЛАРУСКАЙ МОВЫ
Мэта лекцыі –паказаць працэс станаўлення беларускай мовы,асаблівасці яе развіцця на розных гістарычных этапах.
Задачы лекцыі:
- ахарактарызаваць асноўныя перыяды фарміравання беларускай мовы;
- прааналізаваць прычыны заняпаду беларускай мовы на пэўных гістарычных этапах (у тым ліку і на сучасным);
- адзначыць ролю выдатных асветнікаў у працэсе адраджэння, унармавання і захавання беларускай мовы;
- садзейнічаць фарміраванню ў студэнтаў пачуцця каштоўнасці роднай мовы.
Пытанні
1. Беларуская мова ў сям’і індаеўрапейскіх моў. Вытокі беларускай мовы.
2. Роля беларускай мовы ў ВКЛ.
3. Прычыны заняпаду беларускай мовы ў Рэчы Паспалітай і Расійскай імперыі.
4.Утварэнне новай беларускай літаратурнай мовы. Працэс беларусізацыі ў 20-я гады ХХ ст.
5. Русіфікатарскі характар нацыянальна-моўнай палітыкі дзяржавы на працягу 30-80 гадоў ХХ ст.
6. Асаблівасці развіцця беларускай літаратурнай мовы ў 90-я гады ХХ ст. Стан беларускай мовы на сучасным этапе.
Праблемныя пытанні
1.Чаму перыяд існавання ВКЛ даследчыкі называюць «залатым векам» у гісторыі развіцця беларускай мовы?
2. Ці з’яўляецца сёння беларуская літаратурная мова сродкам зносін нацыі? Якія фактары могуць паўплываць на адраджэнне беларускай мовы ў розных сферах жыцця?