Разлiк прадуцыруючай плошчы гадавальніка.
Прадуцыруючая плошча гадавальнiка прызначана для вырошчвання пасадачнага матэрыялу (ДАСТ 17559-82). Разлiк прадуцыруючай плошчы пасяўнога аддзялення праводзiцца асобна па пародах, секцыях, школах адпаведна з дзяржаўным заказам i iншымi патрэбнасцямi. Пры гэтым выкарыстоўваюцца нарматывы па выхаду пасадачнага матэрыялу з адзiнкi плошчы, узрост раслiн i даныя аб севазваротах. Рэкамендуецца ўжываць наступную формулу:
,
дзе S - прадуцыруючая плошча адпаведнага аддзялення, га; n - колькасць дрэў i кустоў; i - нумар пароды; - колькасць штогодна выпускаемага стандартнага пасадачнага матэрыялу з 1 га, тыс. шт.; - стандартны выхад пасадачнага матэрыялу з 1 га, тыс. шт.; - працягласць вырошчвання пасадачнага матэрыялу i-ай пароды (гадоў); - суадносiны агульнай колькасцi палёў i палёў, занятых пасадачным матэрыялам у выкарыстоўваемым севазвароце.
На аснове гэтай формулы распрацаваны разлiковыя таблiцы, якiмi карыстаюцца звычайна пры ўстанаўленнi прадуцыруючай плошчы пасяўнога (табл. 1) i школьнага аддзяленняў (табл. 2). Нормы выхаду пасадачнага матэрыялу ў пасяўным аддзялені прыведзены ў дадатку 1
Разлiк прадуцыруючай плошчы школьнага аддзялення выконваецца па пародах i школах рознага назначэння (камбiнаваная, ушчыльненая, пладовая i iнш.).
Табл. 1. Разлiк прадуцыруючай плошчы пасяўнога
аддзялення
Парода | Колькасць сеянцаў, тыс. шт. | Норма выхаду | Неабходная плошча, га | |||
Па за- данню | надбаў- ка, 10% | Разам | з 1 га , тыс. шт. | пад аднагадовыя пасевы | для ўсiх гадоў выро- шчвання | |
Табл. 2. Разлiк прадуцыруючай плошчы школьнага
аддзялення.
Парода | Узрост гадоў | Колькасць гадоў врошч-вання ў школе | Колькасць сад- жанцаў, тыс.шт | Схема пасадкi, м | Плошча харчаван- ня адной раслiны, м2 | Неабходная плошча, га | |||
па за-данню | над- баў- ка, 5 % | ра- зам | пад 1- гадов. пасадкi | для ўсiх гадоў | |||||
Прадуцыруючую плошчу матачнага аддзялення па вырошчванню вегетатыўнага пасадачнага матэрыялу зiмовых сцябловых чаранкоў вызначаюць па формуле:
,
дзе Sм.- прадуцыруючая плошча матачнага аддзялення, га; n - колькасць парод; i - нумар пароды, Wi - колькасць штогодна нарыхтоўваемых чаранкоў i-ай пароды, тыс. шт.; Vi - выхад з 1 га чаранкоў i-ай пароды, тыс. шт.
З улiкам гэтай формулы i схемы пасадкi распрацавана разлiковая таблiца, па якой вызначаюць плошчу матачнага аддзялення (табл. 3).
Табл. 3. Разлiк прадуцыруючай плошчы матачнага
аддзялення
Парода | Колькасць чаранкоў па заданню, тыс. шт. | Выхад чаранкоў з 1 куста, шт. | Коль- касць кустоў, шт. | Схема пасадки, м | Плошча харчаван- ня 1 куста, м2 | Плошча асноўнага поля план- тацыi, га |
Пасля ўстанаўлення прадуцыруючай плошчы аддзяленняў трэба для кожнай секцыi пасяўнога аддзялення, школ i матачнага аддзялення падабраць адпавядаючы севазварот, а затым вызначыць прадуцыруючую плошчу з улiкам папаравых палёў для кожнай вытворчай часткi гадавальнiка (табл. 4). Найбольш распаўсюджаны для пасяўнога аддзялення 3-4 польныя севазвароты, для школ – 3-6 польныя. Для матачнага аддзялення праектуецца зменнае поле роўнае па плошчы асноўнаму.
Табл. 4. Разлiк прадуцыруючай плошчы гадавальнiка
з улiкам папаравых палёў
Назва секцый, школ | Прадуцы руючая плошча, га | Палi севазваротаў | Плошча аднаго поля, га | Агульная прадуцы- руючая плошча, га | |||||
2.2.2. Разлiк агульнай плошчы гадавальніка.
Агульная плошча гадавальнiка складаецца з прадуцыруючай i дапаможнай. Дапаможная плошча складае каля 20-25 % ад прадуцыруючай i прадстаўлена дарогамi, ахоўнымi насаджэннямi i iншымi ўчасткамi, не ўваходзячымi ў севазварот (табл. 5).
Матачны пладовы сад праектуецца для задавальнення патрэб гадавальнiка ў чаранках для акулiроўкi ў пладовай школе. Плошча пладовага сада можа быць прынята ад 2 да 4 га. Размяшчэнне дрэў у садзе 5 X 5 м i радзей. Для закладкi сада трэба выкарыстоўваць сартавы пасадачны матэрыял. Апрацоўку глебы праводзяць па сiстэме сiдiральнага папару. Абавязкова ўжыванне мiнеральных i арганiчных угнаенняў у рэкамендованых дозах.
Дэндралагiчны ўчастак служыць для правядзення вопытных работ па селекцыi, iнтрадукцыi i для вывучэння новых спосабаў вырошчвання пасадачнага матэрыялу. Плошча ўчастка звычайна складае 0,2-0,5 га.
На гаспадарчым участку гадавальнiка размяшчаюцца службовыя i жыллёвыя памяшканнi, кантора, гараж, павець для лесагаспадарчых машын i прылад, склады, жыллёвыя дамы i г. д. Плошча гэтага ўчастка можа быць прынята ў межах 0,5 – 1 га.
Табл. 5. Разлiк дапаможнай плошчы гадавальнiка
Назва гаспадарчай часткi | Даўжыня, м | Шырыня, м | Плошча, га |
Матачны пладовы сад
Дэндралагiчны ўчастак
Гаспадарчы ўчастак
Полеахоўная паласа
Паласа пад жывую агароджу
Паласа пад агароджу з металiчнай сеткi
Магiстральныя дарогi
Навакольная дарога
Разваротныя дарогi
Дарогi памiж палямi севазваротаў
Рэзервовая плошча
Усяго:
Полеахоўная паласа закладваецца навокал гадавальнiка супраць шкоднага ўздзеяння вятроў. Калi гадавальнiк прымыкае да лесу, то полеахоўная паласа альбо не закладваецца, альбо ствараецца толькi з адкрытай стараны. У гэтым выпадку ролю аховы тэрыторыі гадавальніка выконвае сцяна лесу, якая яго акружае. Для аховы гадавальнiка супраць шкоднага ўздзеяння вятроў можна рэкамендаваць 5-радную паласу з адлегласцю памiж радамi 2 – 3 м, у радах – 0,75 м з закрайкамi каля 1 м. Полеахоўная паласа ствараецца з хуткарастучых дрэвавых парод (бярозы, таполі і інш.). Патрэбна прывесцi схему пасадкі полеахоўнай паласы, выкарыстоўваючы ўмоўныя абазначэннi (указаць пароды i размяшчэнне пасадачных месцаў).
Па межах гадавальнiка для аховы ад патравы жывёлай праектуецца агародджа з металiчнай сеткi i двухрадная жывая агародджа. Адлегласць паміж радамі жывой агародджы – 1,5 м, у радзе – 0,5 м. Ствараць жывую агародджу трэба з калючых кустоў, якiя добра пераносяць стрыжку i ствараюць шчыльную агародджу. У праекце неабходна прывесцi схему жывой агародджы з указаннем адлегласцi памiж радамi i ў радзе.
Для безперашкодных зносiн памiж аддзяленнямi, секцыямi, палямi севазваротаў i разваротаў механiзмаў праектуецца дарожная сетка. Шырыня магiстральнай i навакольнай дарог - 6-8 м, разваротных дарог - 4-6 м, дарог памiж палямi севазваротаў - 3 м.