I. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

ПРАГРАМА

КОМПЛЕКСНАЙ ПРАКТЫКІ

ПА САЦЫЯЛЬНА-ЭКАНАМІЧНАЙ І ФІЗІЧНАЙ ГЕАГРАФІІ

 

Для спецыяльнасці:

1-02 04 02 Геаграфія;

1-02 04 05 Геаграфія. Дадатковая спецыяльнасць

 

 

 

Мінск 2011


 

СКЛАДАЛЬНІКІ:

М.Г. Ясавеяў– загадчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”, доктар геолага-мінералагічных навук, прафесар;

Г.В. Таранчук –загадчык кафедры фізічнай геаграфіі установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”, кандыдат геаграфічных навук, дацэнт;

М.Л. Страха –старшы выкладчык кафедры эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды установы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны універсітэт імя Максіма Танка”

Разгледжана і рэкамендавана да зацвярджэння:

Кафедрай эканамічнай геаграфіі і аховы прыроды ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

(пратакол № 7 ад 31 снежня 2011 г.)

 

Загадчык кафедры ________________М.Г.Ясавееў

Кафедрай фізічнай геаграфіі ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

(пратакол № 6 ад 27 снежня 2011 г.)

 

Загадчык кафедры

_____________Г.В.Таранчук

 

 

УЗГОДНЕНА і рэкамендавана да зацвярджэння:

Саветам факультэта прыродазнаўства ўстановы адукацыі “Беларускі дзяржаўны педагагічны ўніверсітэт імя Максіма Танка”

(пратакол №___ ад ______________ _____ г.)

 

Старшыня Савету факультэта

___________Н.У.Навуменка


I. ТЛУМАЧАЛЬНАЯ ЗАПІСКА

У працэсе комплекснай палявой практыкі па геаграфіі, якая праводзіцца ў VШ семестры ў аб'ёме 108 гадзін, студэнты абагульняюць навыкі па правядзенні палявых даследаванняў, набытыя ў час палявых практык па розных дысцыплінах, бліжэй знаёмяцца з некаторымі геаграфічнымі з'явамі і працэсамі, а таксама авалодваюць практычнымі навыкамі і ўменнем правядзення комплексных геаграфічных даследаванняў асобных тэрыторый і аб'ектаў. Студэнты за час практыкі атрымліваюць магчымасць паглыбіць тэарэтычныя веды, узбагаціць агульны светапогляд.

Да набыцця Рэспублікай Беларусь незалежнасці адзначаная практыка разглядалася як далёкая, паколькі прадугледжвалася вывучэнне тэрытарыяльна-вытворчых комплексаў, якія размяшчаліся на вялікай адлегласці ад месца пражывання і навучання студэнтаў (рэгіёны былога СССР). Галоўнымі крытэрыямі пры выбары той ці іншай тэрыторыі ў якасці раёна практыкі былі наступныя: валоданне развітым комплексам асноўных галін гаспадаркі, спалучэнне дастаткова кантрастных прыродна-тэрытарыяльных комплексаў і галін гаспадарчай дзейнасці, наяўнасць розных тыпаў населеных пунктаў. Фактычна комплексная практыка з'яўлялася працягам вучэбных курсаў «Сацыяльна-эканамічная геаграфія СССР» і «Фізічная геаграфія СССР».

Пасля распаду СССР і набыцця Рэспублікай Беларусь дзяржаўнага суверэнітэту, па прычыне трансфармацыі былой адзінай гаспадаркі і стварэння новай сістэмы эканамічных адносін паміж незалежнымі дзяржавамі, а таксама ў сувязі з кардынальнымі зменамі, што адбыліся ў сацыяльна-палітычным жыцці нашага грамадства, наспела пільная неабходнасць удакладніць мэты і задачы комплекснай палявой практыкі па геаграфіі, перагледзець яе змест і канцэпцыю вызначэння раёна правядзення.

3 улікам патрабаванняў новых вучэбных планаў падрыхтоўкі настаў нікаў па геаграфічных спецыяльнасцях, у якасці асноўнага раёна правядзення комплекснай палявой практыкі па геаграфіі сёння вызначаецца тэрыторыя Рэспублікі Беларусь. Аднак студэнты не пазбаўлены магчымасці пазнаёміцца і з нехарактэрнымі для Беларусі прыроднымі і сацыяльна-гаспадарчымі комплексамі: новай праграмай практыкі прапануюцца варыянты яе правядзення на тэрыторыях Польшчы, Украіны, Расіі і іншых краін.

У сучасных умовах сацыяльна-эканамічнага развіцця Рэспублікі Беларусь найбольш аптымальным варыянтам пры выбары раёна правядзення комплекснай палявой практыкі па геаграфіі з'яўляюцца сумежныя тэрыторыі Беларусі і суседніх дзяржаў: Поўнач Беларусі (Віцебск – Полацк – Наваполацк) – Паўночны Захад Расіі (Пскоў – Санкт-Пецярбург); Паўночна-Заходняя Беларусь (Гродна – Ліда – Полацк) – Прыбалтыка і г. д. Такі выбар дае студэнтам магчымасць праводзіць комплекснае геаграфічнае даследаванне асобных тэрыторый у межах (як мінімум) дзвюх дзяржаў; рабіць параўнальныя характарыстыкі гаспадарча-тэрытарыяльных комплексаў, фарміраванне якіх адбываецца ў прыкладна аднолькавых прыродных умовах, але ў розных сацыяльна-эканамічных сістэмах; прасачыць кірункі і характар міждзяржаўных сувязей на ўзроўні асобных адміністрацыйна-тэрытарыяльных адзінак ці суб'ектаў гаспадарання.

Канкрэтна для кожнага навучальнага года раён правядзення і маршрут практыкі вызначаюцца непасрэдна кафедрамі геаграфіі вышэйшых навучальных устаноў не пазней як за тры месяцы да яе пачатку. Кафедра адказвае за камплектаванне складу груп практыкантаў і прызначае кіраўнікоў з ліку выкладчыкаў. У выключных выпадках (па стане здароўя, паводле сямейных абставін) некаторыя студэнты могуць праходзіць практыку па індывідуальным плане. Тады для кожнага з такіх студэнтаў кафедра, з улікам канкрэтнай сітуацыі, вызначае месца правядзення практыкі і заданне ў форме праграмы па вывучэнні канкрэтных геаграфічных аб'ектаў. Па сваім аб'ёме заданне павінна быць разлічана на ўвесь тэрмін практыкі.

Праграма комплекснай палявой практыкі па геаграфіі складзена з улікам дзеючых вучэбных планаў і праграм па асноўных геаграфічных дысцыплінах. Пры складанні праграмы выкарыстана наступная літаратура: Программы педагогических институтов: сб. № 22; Полевые практики по географическим дисциплинам. М., 1985; Полевые практики по географическим дисциплинам и геологии: учеб. пособие / под ред. Б.Н. Гурского, К. К. Кудло. Мн., 1989; Праграма комплекснай палявой практыкі па сацыяльна-эканамічнай і фізічнай геаграфіі / склад. В. К. Карпук, М. Л. Страха. Брэст, 1995; Страха М. Л. Комплексная палявая практыка па геаграфіі: вучэб.-метад. дапам. Мн., 2001.