Гомельскі палацава-паркавы ансамбль

Палацава-паркавы ансамбль у г. Гомеле – помнiк архiтэктуры 2-й паловы Х VIII – XIX стст. Знаходзiцца на высокiм беразе р. Сож. Уключае э сябе палац, парк, Петрапаэлаэскi сабор i каплiцу.

Палац пабудаваны э стылi класiцызму i з'яэляецца кампазiцыйным цэнтрам ансамбля. Галоэны корпус узведзены э 1777 – 1796 гг. (арх. Аляксееэ з удзелам арх. Бланка). У 1800 – 1805 гг. пабудаваны 2 службовыя флiгелi (аформлены 4-калоннымi порцiкамi iанiчнага ордэра), якiя фланкiруюць галоэны корпус. У 1837 – 1851 гг. праведзена рэканструкцыя i дабудова (арх. Iдзкоэскi): галоэны корпус i бакавыя флiгелi злучаны галерэямi з квадратнымi э плане павiльёнамi; надбудаваны трэцi паверх паэночнага флiгеля, разабраны яго порцiк, зменена ўнутраная планiроэка; на падмурку разабранага паэднёвага флiгеля эзведзена псеэдагатычная 4-ярусная вежа і павiльён з верхнiм святлом; зменены франтон порцiка галоэнага корпуса, збоку дабудавана веранда; на даху галоэнага корпуса эсталяваны скульптуры i чыгунныя балюстрады. Палац рэканструяваны э 1856 i 1919 – 1920 гг., зруйнаваны i спалены э 1941 – 1943 гг., адноэлены i рэканструяваны э 1969 г.

Аўгустоўскі канал - XIX ст. Гродзенскі раён

Аўгустоўскі канал з'яўляецца унікальным гідратэхнічным збудаваннем 19 ст.

Ідэя будаўніцтва канала належала тагачаснаму міністру фінансаў Польшчы князю Францішку Друцкаму-Любецкаму. Будаўніцтвам канала вырашалася задача стварэння воднага шляху з басейна Дняпра да портаў Балтыйскага мора ў абход тэрыторыі Усходняй Прусіі, якая ўвяла на тавары велізарныя пошліны.

Аўгустоўскі канал будаваўся пад кіраўніцтвам ваеннага інжынера Ігнація Прандзінскага. Праект, які атрымаў назву "Аўгустоўскі канал", быў цалкам закончаны ў 1824 г. У тым жа годзе яго адобрыў Алякандр І. Паводле разлікаў Прандзінскага, цалкам будаўніцтва павінна было быць закончана праз 10 гадоў. А першыя судны маглі пачаць курсіраваць ужо праз 3-4 гады.

Перапыненае паўстаннем 1831 г. будаўніцтва Аўгустоўскага канала аднавілася (пад кіраўніцтвам грамадзянскага інжынера Тэадора Урбанскага) у 1833 г. і закончылася ў 1839 г. Праўда, асноўныя работы былі выкананы да 1830 г.

Сёння канал праходзіць па рэках Нараў, Бебжа, Нета, далей праз азёры Сайна, Нецка, Белае, Сцюдзёнае, па рацэ Чорная Ганча і адкрываецца ў Нёман. Другая лінія канала па рэках Нёман-Дубіса-Віндава (цяпер Вента) засталася нескончанай, паколькі ў канцы 19 ст. пачаў бурна развівацца чыгуначны транспарт. Паводле першапачатковага праекта, агульная даўжыня канала ад р. Бебжа да порта Віндава павінна была скласці 395 км. Пабудавана было 101,2 км.

 

Сем цудаў Беларусі