XVIII Минская международная книжная выставка-ярмарка (9-13 февраля 2011 г.).

Презентация приложения к еженедельной газете “ЛіМ” “Кніжны свет” Презентация книг-лауреатов премии Президента Республики Беларусь ”За духовное возрождение“ 2010 года ”Радзівілы. Альбом партрэтаў XVIII-XIX стагоддзяў“, ”Зямля сілы. Белавежская пушча“ издательства ”Белорусская Энциклопедия им. П.Бровки“. Представление издательского проекта ”Энциклопедия раритетов“. ”Детские книжки со страниц ”Рюкзачка“. Презентация книг серии ”Новая детская книжка“ издательства ”Пачатковая школа“. Выступления авторов новых детских книг, редакторов детских журналов серии ”Рюкзачок“.

 

8. "День белорусской письменности"

Дзень беларускага пісьменства штогод адзначаецца ў нашай краіне ў першую нядзелю верасня. Традыцыйна свята пісьменства праводзіцца ў гістарычных і культурных цэнтрах нашай краіны, з якімі непарыўна звязаны жыццё і дзейнасць славутых дзеячаў Беларусі розных часоў.

Дзень беларускага пісьменства праходзіў у наступных гарадах Беларусі:

1994, 2003 – Полацк, 1995, 2004 – Тураў, 1996 – Навагрудак, 1997 – Нясвіж, 1998 – Орша, 1999 – Пінск, 2000 – Заслау'е, 2001 – Мсціслаў, 2002 – Мір, 2005 – Камянец, 2006 – Паставы, 2007 – Шклоў, 2008 – Барысаў, 2009 – Смаргонь.

У 2010 г. свята адбылося 5 верасня ў г. Хойнікі Гомельскай вобласці.

Штогадова ў святочных мерапрыемствах Дня беларускага пісьменства прымаюць удзел высокія афіцыйныя асобы Рэспублікі Беларусь, дзеячы літаратуры, культуры, навукі, мастацтва, журналісты, прадстаўнікі пасольстваў, акрэдытаваных у Рэспубліцы Беларусь, замежныя дэлегацыі.

За час свайго існавання Дзень беларускага пісьменства стаў па-сапраўднаму нацыянальным святам, значнай падзеяй культурнага жыцця краіны. Святочныя мерапрыемствы праходзяць не толькі ў горадзе-сталіцы, але і па ўсёй рэспубліцы. Гэта – тэматычныя ўрокі, лекцыі, семінары, творчыя сустрэчы з вучонымі, пісьменнікамі, дзеячамі культуры, педагогамі.

Дзень беларускага пісьменства, у аснову канцэпцыі якога пакладзена ідэя прапаганды здабыткаў айчыннай пісьмовай культуры, пераемнасці духоўных традыцый Беларусі, дае ўнікальную магчымасць сустрэцца з жывым словам, жывымі сведкамі творчага працэсу стварэння кнігі, газеты і часопісы.